Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4
Шрифт:
Байцы разышліся па ўскрайку кустоў, ля Петруся непадалёку застаўся Агальцоў, з другога боку — Нупрэеў. Усе сцішыліся і ўставіліся вачыма на дарогу.
Першымі з тае калоны паказаліся з-за павароткі чатыры канваіры ў чорнай эсэсаўскай форме, са свастыкамі на рукавах. Яны нетаропка ішлі па дарозе, трымаючы на грудзях аўтаматы, адзін, сярэдні, адзеўшы рамянём на шыю, нёс кулямёт. За імі выніклі першыя шэрагі палонных. Наперадзе, абняўшыся, ішлі двое; адзін трымаўся за другога, відаць, мацнейшага сябра, моцна кульгаў, уся яго галава і нават вочы былі абвязаны акрываўленымі бруднымі бінтамі. Гэткія ж бінты часта мільгалі ў
Так уся гэтая грамада людзей сунулася ўсё бліжэй і бліжэй. Петрусёва сэрца паныла здрыганулася ў грудзях, калі ён убачыў, якія гэта знясіленыя і да таго ж многія параненыя людзі. Ці маглі яны здолець гэткую да зубоў узброеную і насцярожаную варту? Але змяніць намер было ўжо нельга, і неўзабаве ў пакутлівыя хвіліны чакання ля дарогі вынікла аднекуль маленькая, шэрая і такая несамавітая дзедава фігурка. У той жа час неспадзявана зычны яго голас гойкнуў над прасторамі:
— Браточкі! Бі фашыстаў! Нашы ў лесе!
Невядома, ці зразумеў хто яго крык, як тое здалося немцам, аднак з абочыны коратка тыркнула чарга — дзед пахіліўся, бы п’яны, хіснуўся ўбок і ўпаў на зямлю. А калона рухалася сабе далей, толькі, здаецца, штось сталася там, і рады яе скалануў невыразны і нерашучы, яшчэ мітуслівы рух.
Нейкая чорная віхура роспачы ад усведамлення няўдачы падхапіла сержанта. Нічога яшчэ не адчуваючы і дрэнна нават разумеючы, што робіць, ён усхапіўся з месца, каб кінуцца з аўтаматам на ворагаў, але Нупрэеў з долу стрымаў яго за нагу.
— Стой! Куды? Сцяг давай! Сцяг!
Пятрусь зразумеў чалавека, ірвануў з плеч клунак і выхапіў сцяг. Нупрэеў сунуў яму нейкі кій, і яны двума вузламі па рагах прымацавалі сцяг да гэтага несамавітага дрэўка. Апантаны ад крыўды дзедавай няўдачы Пятрусь выскачыў з падлеску і з разгорнутым сцягам кінуўся ў натоўп на дарозе. За ім узняліся астатнія і, ударыўшы з усяе зброі над галовамі людзей у калоне, атакавалі гітлераўцаў.
I тады нейкая незразумелая і неадчутая Петрусём сіла ўскалыхнула дарогу, і калона на ёй перастала існаваць. Людзі, бы мурашкі ў муравейніку, кінуліся ва ўсе бакі, адусюль загрымелі стрэлы, ва усіх кірунках панесліся кулі, ашалела дзёўбаючыся ў сухую зямлю, навылёт прабіваючы чалавечыя целы.
Падбягаючы да канавы, Пятрусь адчуў, як нейчая чарга сцебанула па палотнішчы, хлопец ірвануў сцяг да сябе і, абараняючыся, ускінуў руку з пісталетам. З дарогі ў яго цаляў аўтаматам рыжы немец, але толькі на момант мільганула ў зроку яго постаць, як зараз жа ён знік, некім збіты ў канаву. Немец крутнуўся, бы вужака, сілячыся ўхапіць упушчаны аўтамат, але сержант стрэліў у ворага і ўзбег на дарогу. Перад яго вачыма ў ашалелай разлютаванай барацьбе мільгалі нейчыя спіны, рудыя твары, нехта босы скочыў цераз канаву, нехта ўпаў побач. Сержант усхапіўся, крыкнуў: «Смерць гадам!» і зноў матлянуў над сабою распушчаным шоўкам сцяга.
Стрэлы аднак хутка заціхлі, але ўсюды раўлі, крычалі, лаяліся людзі. Да Петруся падскочыў загарэлы потны хлопец у расхлістанай гімнасцёрцы, ужо з аўтаматам — па яго радасным і ўзрушаным твары цяклі слёзы шчасця. Адусюль да сцяга кінуліся ўзброеныя і бяззбройныя людзі, і тады сержант зразумеў, што гэта перамога. Але радавацца было некалі, хлопец імгненна
— У лес, таварышы! У лес, угору!
Аднак, ап’яненыя перамогай, яны спазніліся зрабіць гэта. Ззаду, з-за павароткі раптам загрукалі нейкія незвычайна гучныя стрэлы — гулкія і паважныя. Нібы хто нетаропка стукаў па дзежцы, і наўскасяк цераз дарогу прайшлася чарга разрыўных буйнакаліберных куль. Баец, што ў гэты час бег тут, войкнуўшы, упаў вобземлю; ля канавы, закінуўшы ўгору рукі, упаў другі; нехта жаласна залемантаваў ззаду. Людзі хіснуліся ад дарогі і кінуліся ў лес. Сержант яшчэ крыкнуў, каб усе беглі ўгору і, падхапіўшы сцяг, падаўся да кустоўя. Побач цяжка бег Нупрэеў. А транспарцёр з дарогі люта паліў разрыўнымі, курылася пылам зямля, нібы яе секлі бізуном, і, гулка лопаючыся, востра пырскалі ў кустоўі тысячы асколкаў. Кідаліся з боку ў бок, беглі і падалі людзі.
Нечаканы гэты паварот так добра скіраванай справы аднак ужо не збянтэжыў Петруся. Да яго вярнулася цвярозае разуменне ходу падзей і ён уцяміў, што галоўнае зараз — не разгубляцца па лесе, вытрымаць адзіны напрамак і найхутчэй адарвацца ад ворага. Цяпер толькі зразумеў хлопец, што доўга весці бой на дарозе яны не мелі ніякай магчымасці, бо з двух бакоў да ворага кожную хвіліну з’яўлялася падмацаванне. У тым была самая вялікая хіба сённяшняй бойкі. Кулі ўсё хлёстка трэскаліся кругом, шархацелі, асечаныя імі, галінкі; наперадзе, ззаду і па баках беглі людзі. Пятрусь таксама бег і ўсё азіраўся, каб не адстаў дзе Нупрэеў, бо калі б што здарылася з хлопцам, дык спатрэбілася б замена да сцяга.
Але паступова страляніна пачала сціхаць, недзе на дарозе яшчэ трашчалі чэргі, але куль ужо не чутна было. Хмызняк таксама радзеў, пэўна, збіраючыся скончыцца. Напаткаўшы вузенькую лесавую дарожку Пятрусь з Нупрэевым пайшлі па ёй, ззаду ішло некалькі байцоў, і хутка яны выбіліся на лугавіну. На ўсім прасцягу той лугавіны з узлеску выходзілі людзі, яны брылі, не ведаючы куды, толькі б далей ад ворага. Па зямлі ўжо слаўся вячэрні змрок, над сырымі мясцінамі шарэла пара, чырвонымі водбліскамі свяціліся хмаркі над лесам, а на ўсходзе запаліліся першыя зоркі. Каб сабраць людзей, Пятрусь спыніўся на лузе і крыкнуў:
— Ге-гей! Давай сюды!
Байцы павярнулі ў яго бок, а сержант з Нупрэевым стаялі на купіне і выглядалі сваіх. Балюча сціскалася сэрца ў абодвух ад думкі, што не ўсе выйдуць з таго лесу. Вядома, шкада было ўсіх тых, хто застаўся на дарозе, хто не дабег да свайго выратавання, але асабліва ныла ў грудзях за сваіх сяброў. Пятрусь так і мітусіўся позіркам па лузе, выглядаючы двух таварышаў, і здавалася хлопцу ў той час, што нікога у яго не было даражэйшага ў жыцці за старшыну і Жука. Людзі ўсё сыходзіліся да яго, ужо набралася чалавек з паўсотні, прыйшло двое пагранічнікаў, а разведчыкаў усё не было.
Яны, аднак, з’явіліся апошнімі ўжо ў гэтай паўсотні ўцалелых, узрушаных і ўзрадаваных людзей, якія з ажыўленай гамонкай тоўпіліся ля сцяга, утаймоўваючы сваё хваляванне і стому. Пятрусь здалёку яшчэ заўважыў хлопцаў — тыя нешта на сабе цягнулі. Людзі таксама звярнулі позіркі ў іх бок — бачна было, што яны неслі чалавека.
Калі хлопцы наблізіліся, байцы расступіліся, даючы ім дарогу да сцяга, які трымаў сержант. I двое былых разведчыкаў моўчкі паклалі ў траву перад ім маленькае нерухомае дзедава цела.
Офицер империи
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Граф
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Перед бегущей
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
