Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 4

Быкаў Васіль

Шрифт:

Яны разуваліся, каб перайсці забалаць. Над прасторамі нараджаўся новы, прамяністы ранак, і разам з ім святлела і на Петрусёвай душы. Ужо знікла ўчарашняя трывога, нечым супакойваючым і надзейным павеяла на хлопца ад гэтых пажылых людзей, так нечакана напатканых на яго шляху. Невядома, што яшчэ чакала іх наперадзе, але было радасна, што скончылася сёння самае страшнае ў жыцці — адзінота, побач зноў былі свае людзі, і пакрысе мацнела спадзяванне, што ўсё абыдзецца добра.

Раздзел чацвёрты

— Як жа гэта вы выкараскаліся так ладна: з вінтоўкай і ўсім майном? — пытаўся Пятрусь, гледзячы, як пажылы баец, выклаўшы на процівагаз затвор, чысціў шчэпкай вінтоўку.

Яны ўтрох сядзелі ў алешнікавым гушчары. Было каля паўдня, моцна пякло

сонца, і над ляснымі прасторамі вісела нерухомая бязветраная ціш. Сонечныя промні, прабіваючыся праз альховае вецце, хавалі ў травяністым доле блішчастыя далоні. Угары гудзеў чмель, недзе далёка кукавала зязюля.

— Як выбраўся, пытаеш? Гэта, брат, гісторыя — як выбраўся, — казаў баец, калупаючы ў патронніку. Ён сядзеў, прыхінуўшыся да пакручастай закаржэлай алешыны, зняўшы з сябе ўсе рамяні, успатнелы і спакойна засяроджаны ў сваім занятку. Дзед, скрыжаваўшы пад сабой натруджаныя босыя ногі, курыў самакрутку і кашляў усё, аж захліпаўся ад нейкага старэчага ўдушша. Яму, пэўна, былі ўжо знаёмы прыгоды байца, і ён пазіраў на сержанта, нібы спадзеючыся ўбачыць новае ўражанне ад іх.

— Ішлі мы, значыць, маршам, — я ў пяхоце быў — трое сутак ішлі. Фарсіраваны марш, значыцца. Ну, неяк на світанні сталі. Доўга стаялі на дарозе, немца быццам не чутно, чакаем загаду. Прыбягае камбат, сабраў камандзіраў — кажуць займаць баявы парадак. Ну, значыць, разгарнуліся мы ў полі, наша рота якраз ля ўзмежка, на канюшынішчы. Давай акопвацца. Ужо добра развіднела, я гэта лапатай працую, як раптам над ланцугом як трэсне — руды такі, ведаеце, клубок дыму ў паветры, — шрапнель, значыць. Ну, і давай біць. Так, мабыць, з гадзіну білі. Я дык такія штукі ведаю, на фінскай яшчэ нагледзеўся. Калі шрапнель, дык трэба хутчэй падстрэшак гэткі, нішу, значыць, у акопе ладзіць: ад шрапнелі ніша — першы паратунак. Ну я і налягаю на лапатку. А некаторыя маладыя апанурыліся, затаіліся, ну і пабіла іх. Суседа майго Турсунбаева забіла — проста ў патыліцу асколкам, кулямётчыка з другога ўзвода параніла. Ну, думаю, ліха: ён нас б’е, а мы яго і не бачым нават. Але тое яшчэ не ліха, браце. Ліха было наперадзе.

— Ды ўжо ж так. Бяда за бядою ходзіць ды яшчэ сябровак водзіць, — зазначыў дзед. — Таксама вось і ў германскую было…

Дзеду, відаць, хацелася нешта расказаць сваё, але ён у час абарваў сябе і засоп самакруткай. Баец тым часам заклаў у вінтоўку затвор, спусціў курок і паклаў зброю на калені. Пятрусь асцярожна расперазаўся і масціўся побач, прытрымліваючы пад гімнасцёркай сваю ношу. Ён уважліва слухаў чалавека, які з прыкметнай тугой патрывожанай душэўнай раны апавядаў пра невясёлае.

— Але страшнае было потым, — уздыхаючы, казаў ён. — Чуем, нешта загыркатала ўдалечы, і вось з імшарынкі наперадзе высоўваюцца танкі. Я гэта палічыў з цікаўнасці — васемнаццаць штук! Ідуць, значыць, а між іх і ззаду за імі немцы. Ну і сыпнулі яны па нас. Усё, брат, закурэла ад пылу і дыму, што тут рабіць будзеш? Праўда, і мы спачатку далі агню, але хіба ты іх вінтоўкамі стрымаеш? Танкі ўжо з узмежка скульнуліся, адзін проста на мяне шыбуе; гудзе, лязгаціць, куды ты тут дзенешся? Ледзьве я ногі паспеў падцягнуць, каб гусеніцай не аддушыла — праскочыў. Не паспеў я яшчэ што і падумаць, як тут аўтаматчыкі. I да мяне падлятае адзін з потным гэткім звярыным тварам. Прыплюшчыў я вочы, ды і сунуў голаў у канюшыну: ляжу, як мёртвы. Заб’е, дык заб’е, а можа і не стрэліць, думаю.

Баец змоўк на хвіліну, узяў з долу абдзёрты свой кацялок, папіў троху, выцерся рукавом і коратка, тужліва зірнуў на сержанта. Відаць было па ўсім, што ён зноў балюча перажываў тую сваю бяду, апавядаў сумна, гэтак, як расказваюць пра апошнія часіны блізкага чалавека. Апушчаная з калена звісала заскарузлая ад даўніх мазалёў рука чалавека, пакручастыя грубыя пальцы далікатна неяк трымалі тонкую драцінку мокрага кацялка. Пятрусь глядзеў на тыя пальцы, на ногі чалавека ў стаптаных чаравіках і аблезлых абмотках. I зноў хлапечае сэрца кранулі людскія пакуты, і ўжо не здавалася такім балючым уласнае гора: відаць, у тыя часы шмат каму выпала горкая доля. Ён слухаў, і між слоў чалавека неяк цьмяна выплывалі знаёмыя абліччы тых, каму выпаў горшы лёс і каго ўжо не было ў жыцці. Перад вачыма паўсталі і камандзір палка, што, паміраючы, прагнаў яго ад сябе,

і небарака Наскоў, што сканаў на яго спіне, і нежывы лейтэнант, пакінуты непахаваным на той жахлівай сядзібе. А колькі яшчэ невядомых яму смерцяў! I ў грудзях хлопца разам з крыўдай і болем усё мацней гарэла нянавісць да звар’яцелых, крыважэрных чужынцаў. А баец, журботна паціраючы ложа вінтоўкі, усё казаў сваё набалелае.

— Мінулі яны наша канюшынішча, а я паціху ўзняўся: дай, думаю, дзе кулямёта пашукаю. Хацеў ручнік дзе падхапіць ды лупануць па іх з тылу. Нашых багата ляжыць на полі, я — да аднаго, да другога — забітыя і з вінтоўкамі ўсе. I раптам адзін енчыць, убачыў, пазнаў: «Нупрэеў, братка, ратуй, не кідай». Гляджу, знаёмы баец, зямляк нават, наш, валагодскі. Я да яго, а тут другі качаецца — ногі перабіты. Куды тут страляць будзеш, людзей ратаваць трэба.

Перавязаў, як умеў, пад кусты пасцягваў аднаго і другога. Танкі ўжо ў лагчыну схаваліся, наўкола пуста стала, толькі нябожчыкі ляжаць. Я, гэтак прыгнуўшыся, яшчэ па полі пашарыў, яшчэ дваіх знайшоў — сапёраў, што прыдадзены нам былі. I камандзіра батальёна знайшоў: ляжыць старшы лейтэнант з акрываўленай галавой, гімнасцёрка ўся крывёю заліта і нават дакументы ў крыві. Шкада гэтак стала, ды толькі сумаваць па мёртвых няма калі: жывыя чакаюць. Вярнуўся я да тых кустоў, напаіў Швяцова — асабліва ён, бядак, пакутаваў, усё дабіць прасіў, — што тут далей рабіць? Не сядзець жа мне з імі ў тым полі, чакаць, значыць, няма чаго — ужо, брат, пад немца трапілі. Пабег я раўком шукаць якіх жывых людзей, якое вёскі, і, праўда, натрапіў. Вёсачка маленькая, прыгледзеўся — быццам няма фашыстаў. Знайшоў чалавека, расказаў: так і так — трэба людзей ратаваць. Добры такі чалавек трапіў, маўклівы. «Ну, што ж, — кажа, — калі трэба, дык трэба». Запрог каня, паехалі, схавалі мы тых чацвярых у добры гушчар — ельнік такі, — напаілі. Швяцоў сканаў хутка, трое засталося. Глядзі, кажу чалавеку, — пільнуй байцоў. Вярнуся — запытаю, як і што. Ну, а самому што тут было рабіць? Усё ж баец я. Ну, і падаўся на ўсход. Так і нясу на сабе ўвесь рыштунак і вінтоўку — не кідаць жа дабро. I вось ужо тыдзень іду. Не думаў, што такое здарыцца, што аж пад Полацк скіраваць прыйдзецца.

— I я вось не думаў, што гэтак будзе, — сказаў Пятрусь. — I як гэта здарылася?..

— Сталася вось. Хіба і я гадаў, што гэтак абернецца, — жвава пачаў дзед. — Я ж таксама ў войска падаўся. У мяне, каб ты ведаў, сын у войску, камандзір, і чын, ведаеш, добры мае. А я з малодшым на Слонімшчыне жыў, а раз вайна, — я, братка, пагаліўся, тытуню падкрышыў запас і ў Слонім, у ваенкамат, значыць. Думаў, прыйду да ваенкома — знаёмы чалавек быў — скажу, давай, Іван Кузьміч, да сына накіраванне. Няўжо старому ваяку, георгіеўскаму кавалеру, якога месца пры войску не будзе? Павінна быць. I што ж: прытупаў у Слонім, а там ля ракі пад вербамі машын панастаўлена, бензінам смярдзіць — немцы! Не, думаю, не быць такому, каб бацька чырвонага камандзіра ў палон здаваўся. Завярнуў на дарожку і ў поле. Пайшоў сабе на ўсход. Вось на яго натрапіў, так і ідзем.

— Ну, і я таксама, — сказаў Пятрусь. — Як ачуняў на тым полі, агледзеўся, што адзін, і давай даганяць сваіх. Думаў, дзе недалёка нашы, а яно ўсюды фашысты, куды ні сунься. Штосьці тут, відаць, здарылася, што не ўтрымалі. Ну, але не можа таго быць, каб не спынілі тую навалу.

— Спыняць! — запэўніў дзед. — Ужо пад Полацкам спыняць. Там, браце, войска шмат, я яшчэ раней чуў, і, зноў жа лясы. У лясах самалёт, што сляпы каршун: нічога не зробіць. Скулу яму ў бок, таму Гітлеру! Нічога ў яго не выйдзе.

— Яно, пэўна, так. Але цяжка будзе. Танкамі гэтымі бярэ, нягоднік, — нявесела казаў Нупрэеў.

Пятрусь канчаткова зразумеў, што мае справу са сваімі людзьмі, ён ужо цалкам даверыўся ім, толькі ніяк яшчэ не мог рашыцца на тое, каб даверыць і свой найвялікшы клопат, сваю таямніцу. Некалькі разоў наважваўся ён сказаць, што нясе з сабой на ўсход, якая святыня хаваецца пад яго гімнасцёркай, але ад незвычайнасці тае справы, ад выключнасці і важнасці тае рэчы ўсё неяк не ставала смеласці адкрыцца людзям. Аднак хіба схаваеш што ў такі час ад блізкіх людзей, якія бачаць не толькі пад тваёй світкай, але і ў тваёй душы. Калі ў алешнікавым гушчары змоўклі размовы і настала кароткая хвіліна ціхай задумы, дзед першы запытаў сержанта:

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 8.0

Гарцевич Евгений Александрович
8. Отмороженный
Фантастика:
постапокалипсис
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 8.0

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Слабость Виктории Бергман (сборник)

Сунд Эрик Аксл
Лучший скандинавский триллер
Детективы:
триллеры
прочие детективы
6.25
рейтинг книги
Слабость Виктории Бергман (сборник)

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Два мира. Том 1

Lutea
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
мистика
5.00
рейтинг книги
Два мира. Том 1

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги