Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5

Быкаў Васіль

Шрифт:

У адно імгненне і з усёй выразнасцю ён зразумеў, што вось зараз ці, можа, праз некалькі хвілін стараннасцю гэтага паслухмянага Маркіна будзе канчаткова пагублены яго батальён. I каб не дапусціць гэтага, ён ухапіўся за апошні свой аргумент, іншых довадаў у яго не засталося.

— А снарады для батарэі нам выдзелены? Батарэя сядзіць без снарадаў, хто падавіць іх кулямёты? — злосна загаварыў ён, з адкрытай варожасцю гледзячы ў вочы камандзіру палка.

— Снарады я вам не раджу! — сказаў той. — Няхай іх лепш пашукае ў сябе камандзір батарэі.

— Батарэя — не снарадны завод, — цвёрда

сказаў ззаду Іваноў.— Усё, што было, я ўжо выпусціў.

— Так ужо і ўсё?

— Да апошняга снарада. Можаце праверыць. Настала пакутная паўза. Камандзір палка заклапочана паглядзеў у бакі, але тут жа хутка ўспомніў:

— Раз няма снарадаў, то — па-пластунску! Па-пластунску зблізіцца з праціўнікам і гранатамі закідаць траншэю. Зразумелі?

— Так точна! — з гатоўнасцю, хоць і без жаднага ўздыму паўтарыў Маркін.

— Гранаты ў байцоў ёсць?

— Ёсць.

— Таварыш кампалка, — зноў заварушыўся ў траншэі ветэрынарны маёр. — Пад такім агнём немагчыма нават і папластунску. Я бачыў…

— Мне напляваць, што вы бачылі! — ускіпеў Гунько. — Вы не для таго прысланы ў полк, каб перашкаджаць выкананню баявой задачы.

— Я прысланы кантраляваць яе выкананне, — раззлаваўся і ветэрынар. — I я буду дакладваць камандзіру дывізіі. Вы няправільна ставіце задачу…

— Не вам мяне вучыць, таварыш маёр ветслужбы! Маркін! Усіх у ланцуг! Камандзір батарэі, загадваю: ні на крок не адставаць ад камандзіра батальёна. Кулямёты… Дзе кулямёты ДШК?

— Тут. На сваіх пазіцыях, — азірнуўся Маркін.

— Кулямёты — упярод! Усяму батальёну паўзком упярод! Панялі? Толькі ўпярод!

— Паняў, таварыш маёр, — адказаў зводдаль Маркін, і да Валошына ўсё з большай выразнасцю даходзіў фатальны сэнс, што адбывалася цяпер у гэтай траншэі.

Уявіўшы сабе, які цяжар кладзецца на былога яго начштаба, ён непрыемна паморшчыўся — наўрад ці з ім Маркін справіцца. Але цяпер гэта яго не датычыла, ён перастаў быць камандзірам батальёна і ні за што больш не адказваў. Ён быў тут чалавек старонні.

— Дазвольце, я далажу камандзіру дывізіі,— не сунімаўся ветэрынар. — Я прашу не пачынаць атакі да майго даклада камдзіву.

— Гэта не ваша справа, — сказаў камандзір палка і запытаў, на паўабарота павярнуўшыся да Валошына. — Камандзіры рот усе на месцы?

— Апроч забітага камандзіра восьмай, — змрочна сказаў Валошын. — I ў роце не засталося ніводнага сярэдняга камандзіра.

— А тут недзе Круглоў быў,— успомніў нампаліт.

— Я тут, таварыш маёр, — пачулася зводдаль, ад увахода ў бліндаж.

— Вось ён часова і заменіць камроты, — рашыў Міненка.

— Круглоў, прымайце роту. I батальён — упярод! — павысіў голас камандзір палка, суровым позіркам нішчачы Маркіна, які заклапочана стаяў у траншэі.

— Ёсць!

Яўна задаволены сабой і сваёй здольнасцю распарадзіцца, камандзір палка спрытна выскачыў з траншэі, за ім вылезлі астатнія. Па адным яны перабеглі адкрыты ўчастак поля і схаваліся ў грыўцы кустоўя. Штабісты таксама пайшлі, і апошні з некаторай нерашучасцю выбраўся з траншэі маёр ветэрынарнай службы. Ён быў заклапочаны і, ні з кім не развітаўшыся, моўчкі пабрыў па кустоўі.

У траншэі стала вальней. Маркін, чакаючы прыходу Кізевіча і Ярашчука,

упарта маўчаў, прыдушаны цяжарам новага свайго абавязку. Іваноў ціха перагаворваўся з агневікамі па тэлефоне, высвятляючы, колькі ў іх засталося «агурчыкаў». Паводле ягоных падлікаў, іх павінна было быць на шэсць штук болей, чым дакладваў старшы на батарэі.

— Маркін, — сказаў Валошын, адкінуўшы ўсякую афіцыйнасць у адносінах да свайго пераемніка. — Вы не надта старайцеся.

Маркін недаўменна паціснуў плячыма.

— Я — што? Загад! Чулі?

— Загад загадам, але не надта старайцеся. Зразумелі?

Маркін не адказаў. Здаецца, ён нічога не зразумеў з ягоных намёкаў, і Валошын нічога тлумачыць не стаў, тым больш што з тылу да іх траншэі бег Ярашчук, неўзабаве павінен быў падысці Кізевіч. Стараючыся зберагчы рэшту спакою і вытрымкі, Валошын праціснуўся за ягонай спіной і ўлез у апусцелы бліндаж.

17

У бліндажы ён сеў на салому і адхінуўся спіной да сцяны. Здрадніцкі франтавы лёс, думаў ён, як прывыкнуць да яго нечаканак? Толькі ўчора яго віншавалі з узнагародай, а сёння ён ужо адхілены ад камандавання. Ён болей не камандзір батальёна, усе яго планы насмарку, цяпер тут будуць камандаваць іншыя. Ніколі ён не адчуваў сябе ганарліўцам і цяпер усімі сіламі стараўся захаваць вытрымку, але гэта кепска ўдавалася. Было крыўдна. Можа, у іншых абставінах ён бы нават уздыхнуў з палёгкай, пазбаўлены гнятлівага пачуцця адказнасці, але цяпер уздыхнуць не мог. Нават калі ён ніколі не вернецца да свайго батальёна і будзе назаўжды аддзелены ад яго лёсу, ён не мог так проста і раптам вырваць са сваёй душы гэтую сотню людзей, з якімі яго зраднілі сумесна перажытыя імі пакуты і пралітая кроў. Што ні кажы, а такое сваяцтва — сіла, з якой не так проста ўправіцца, калі б ён захацеў яе вынішчыць.

Пакутна прыціхшы ў бліндажы, Валошын выразна чуў недалёкія размовы ў траншэйцы і з непрыемнасцю чакаў той хвіліны, калі ягоная адсутнасць будзе нарэшце заўважана. Напэўна, хтось запытаецца пра яго, здзівіцца, і ён з трывогай падумаў, як бы ягонае адхіленне не выклікала непатрэбнага цяпер хвалявання сярод яго падначаленых. Усё ж ён стараўся быць добрым для іх камандзірам і, напэўна, пацярпеў праз гэта. Але прыбег Ярашчук, прывалокся запараны злосны Кізевіч, яшчэ нехта, паклікалі з ланцуга Круглова, і толькі калі Маркін узяўся тлумачыць план паўторнай атакі, з-за бруствера пачуўся голас Кізевіча:

— А камбат дзе? Хіба паранены?

Маркін змоўк, і Круглоў ціха паведаміў камандзіру дзевятай:

— Камандзір палка адхіліў…

— Ды ну? Ідрыт твае лапці…

Кізевіч прамармытаў яшчэ штось амаль абыякавае ў адносінах да яго, так, нібы ягонае адхіленне было чымсьці звычайным, чаго даўно трэба было чакаць. Зрэшты, Валошын разумеў, што камандзірам падраздзяленняў не да яго: роты панеслі страты, адзін з трох, хто ў такія хвіліны заўжды быў разам, ляжаў цяпер пад палаткай на выхадзе з траншэі, задача заставалася нявыкананай, і другая атака таксама не абяцала ўдачы. Хоць ён і не бачыў нікога з тых, хто сабраўся наверсе, але тым не менш выдатна адчуваў іхні настрой. Зрэшты, і ягоны быў далёка не лепшы.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Отмороженный 14.0

Гарцевич Евгений Александрович
14. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 14.0

Совершенно несекретно

Иванов Дмитрий
15. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Совершенно несекретно

Город Богов

Парсиев Дмитрий
1. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическая фантастика
детективная фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2