Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Мiкалай, — звярнуўся ён да таварыша, — вось што, братка: бяры кулямёт i краем лесу шпар наперад. Як зраўняешся з iх флангам — лупянi збоку. Толькi нядоўга: дыскi са два. А я iх падражню адгэтуль.

Усхваляваны Матузка не вельмi разумеў у новым павароце справы, але адчуваў небяспеку. Ды i выгляд таварыша сведчыў, што становiшча сапраўды сур’ёзнае. Не кажучы нi слова, ён вылез з акопа i па ўзмежку, прыгiнаючыся як мага нiжэй, падаўся да лесу.

Пасля акопа на паверхнi баец адчуў сябе неяк зусiм адкрытым i безабаронным. Кулi пасвiствалi побач, падалi галiнкi, падсечаныя iх кароткiмi шалёнымi ўдарамi. Нядоўга было трапiць пад iх iмклiвы лёт, i ўжо наўрад цi давялося б падняцца.

Страшна зрабiлася хлопцу тут, на паверхнi зямлi, воддаль ад выратавальнага акопчыка. Але трэба было рабiць сваю справу — бегчы наперад, каб у час памагчы Галкiну, якi адзiн зараз шчоўкае з яго вiнтоўкi. I Матузка шыбаў праз альховы гушчар, не асцерагаючыся галля, што балюча сцябала яго.

Выглядаць з лесу, каб убачыць, дзе немцы, яму не спатрэбiлася. Калi iх стралянiна стала зусiм побач, Матузка збочыў з гушчару i асцярожна высунуўся з-за маладой елкi на краю ўзлеску. Месца гэтае крыху ўзвышалася над лагчынай, i хлопец на момант сумеўся: ён выразна ўбачыў на роўнядзi крывы ланцуг гiтлераўцаў, якiя адзiн за адным ускаквалi, беглi i падалi.

Матузка лёг у жорсткую папараць пад елкай i нарыхтаваў кулямёт. Пакуль ён даставаў дыск, зараджаў i ставiў прыцэл, прайшло няшмат часу, але менавiта тады настала рашучая хвiлiна. Мiнныя выбухi зноў затаўклi зямлю ля лазнi; немец, што перабягаў апошнi за ланцугом, закрычаў штосьцi, усе пачалi падымацца i, страляючы з аўтаматаў, хуткiм крокам кiнулiся да вёскi. Здарылася так, што супраць Матузкi апынуўся гэты заднi немец-камандзiр, а ланцуг сваiм флангам ужо мiнуў тое месца, дзе прытаiўся кулямётчык. Малады баец моцна спалохаўся ад думкi, што спазнiўся. як — кольвечы ён прыцэлiўся i нацiснуў спуск. Кулямёт, нiбы знайшоўшы выхад злосцi, рвануўся ў руках i задрыжаў буйнай сутаргавай лiхаманкай.

Калi б не так гучна грукацеў яго кулямёт, хлопец яшчэ раней пачуў бы новыя гукi, якiя з’явiлiся за гэты час. У тым баку вёскi, дзе адбiвалася галаўная паходная застава, скрозь лютую стралянiну пачулiся шматгалосыя крыкi. Адсюль нельга было ўчуць, было гэта «ўра» цi што iншае, ды Матузка i не слухаў. Немцы зноў заляглi, i па ўзлессю пайшоў моцны трэск, сыпалiся галiнкi з лiстамi, нiбы дзесяткi нябачных бiзуноў у розных месцах сцябалi дрэвы. Аднак як нi прыцiскалiся к долу залёгшыя ворагi, адсюль яны былi вiдаць кулямётчыку, i ён, змянiўшы дыск, зноў пусцiў чаргу.

У той час аднекуль з варожага боку ўзляцела ў неба дымная ракета i, выцягнуўшы хвост, згасла над логам. Немцы тады шалёна ўскочылi i што было моцы кiнулiся назад да свайго раўчука. Матузка задрыжаў увесь ад радасцi i апусцiў прыклад.

Нястрымная весялосць ахапiла кулямётчыка. Аглушаны выбухамi i стрэламi, ён на ўсё горла крычаў адно i тое ж злараднадураслiвае:

— Ага-а! Ага-а! Ага-а!

Праз некаторы час нямногiя ўцалелыя ворагi знiклi ў раўчуку, а ў лагчыну высыпалi ротныя ланцугi падышоўшага батальёна. Матузка, раптоўна зрабiўшыся лёгкiм i iмклiвым, узвалiў на плячо гарачы яшчэ кулямёт i па — над узлескам пабег да вёскi.

Многа ператрывала яго душа за гэты дзень, але здабытая перамога хвалюючай радасцю засланiла цяпер усё самотнае. Як крыўдныя слёзы маленства, адразу забылiся нядаўнiя страхi. Пачатак быў зроблены — цяжкi, але удалы пачатак. Хлопец паваяваў, i хоць не зусiм ладна, але, бадай, i не дрэнна. Ён сам адчуваў гэта, быў рады, i радасць яго павялiчвалася ўпэўненасцю, што Галкiн задаволiцца яго ўмельствам i цяпер, бадай, пасябруе з iм. Што ж датычыць Матузкi, дык ён вельмi жадаў гэтага.

Макрэючы ад поту, хлопец iмчаўся па ўгрэтай духмянай траве, радасць падганяла яго, i ён спяшаўся падзялiць яе са знойдзеным сёння баявым сябрам.

Яшчэ здалёк Матузка прыкмецiў ля лазнi групу афiцэраў (ён

пазнаў там камандзiра батальёна) i заўважыў, што яны глядзелi ў гэты бок, нiбы чакалi каго. Хлопец пашукаў вачыма Галкiна, але не ўбачыў яго. Не было таго i ў акопчыку, якi, пусты i непатрэбны цяпер, тулiўся пад лазою. У кусце на ранейшым месцы стаяў кацялок з рэштай вады. Але чаму Змiтрок не сустракае яго, няўжо ён стаў зусiм абыякавым да свайго былога памочнiка? Нешта трывожнае затрымцела ў хлапечым сэрцы, калi ён пралазiў хмызняк на ўзмежку i наблiжаўся да камандзiраў.

— Вось ён, гэты кулямётчык, — сказаў камбат, звяртаючыся да незнаёмага, вiдаць, старэйшага афiцэра.

— Малайчына, — сказаў той. — Малайчына. Прадстаўце да ўзнагароды.

Матузка, аднак, чамусьцi змаркатнеў i не адчуваў радасцi ад пахвалы начальства: нейкая смутная трывога ўзнiмалася ў iм. Сцiпла стоячы перад афiцэрамi з узятым да нагi кулямётам, ён адказаў на iхнiя пытаннi i, адпушчаны, пайшоў памалу на выган да свайго ўзвода.

У вёску прыйшлi ўжо новыя людзi i з поўнай абыякавасцю да ўсяго, што адбылося тут, займалiся сваiмi справамi. У дварах гаманiлi галасы, стукалi колы па вулiцы; байцы нейкага гаспадарчага падраздзялення маскiравалi галлём нагружаныя вазы пад плотам. Абапал дарогi дагаралi хаты, i ўдушлiвы едкi смурод пажарышчаў раздзiраў грудзi. У адным месцы з вулiцы Матузка пазнаў садок, ля якога бег ранiцай, каб перадаць загад. Нейкая будынiна збоч саду згарэла дашчэнту, апалiўшы сваiм полымем суседнiя яблынi. Мiж iмi ўбачыў баец i тую яблыньку ля сцежкi, з якой сарваў надоечы недаспелы яблык. Цяпер чорныя галiны яе маркотна цягнулiся над тынам i, здавалася, у смяротнай роспачы прасiлi ратунку.

Пад прыдарожнымi вербамi на выгане сядзелi i гаманiлi цяпер байцы былой паходнай заставы. З апошняй надзеяй Матузка пашукаў позiркам сябра i, не знайшоўшы, запытаў у Пiлiпчука, якi курыў на абочыне, спусцiўшы ногi ў канаву:

— А дзе Галкiн?..

— Галкiн? — здзiвiўся вусаты Пiлiпчук. — Галкiн забiты, хiба ты не ведаеш?

Нешта цяжкае i душнае навалiлася на хлопца, зацяло дыханне, i ў вачах скрывiлася дарога. Матузка апусцiўся на пыльны ўскраек дарогi i абхапiў рукамi кулямёт. Знямоглае за дзень сонца паволi апускалася над лесам, дарога па насыпе, як хрыбцiна шчупака, стракацела палосамi ценяў, кiнутых вербамi…

Так баец сядзеў доўга i не чуў, што рабiлася наўкола. Толькi калi падалi каманду строiцца i байцы выйшлi на дарогу, Матузка падняўся апошнi i, падумаўшы крыху, стаў у галаву калоны, дзе ўчора крочыў Галкiн i дзе звычайна станавiлiся ручныя кулямётчыкi.

Тупое пяро

Аднойчы ў абласной газеце давялося прачытаць мне нарыс пра калгасных даярак. Добрыя былі тыя даяркі — працавітыя і сумленныя, і навялі яны мяне на развагу пра нашага пастуха — чалавека вельмі паважанага ў нас, дбайнага і кемлівага. Гэтаму чалавеку калгас шмат чым абавязаны за тое, што нашы каровы сёлета далі столькі малака, што не сорамна стала трымаць іх. Абдумаў я ўсё гэта і засеў за допіс для газеты, Пачаў нібы для пробы, але паступова так улёг у гэтую справу, што дзён пяць узапар нічога не прыкмячаў навокал.

Я быў выкладчыкам мовы, меў пэўны густ у літаратурных стылях, чытаў сёе-тое пра трафарэты, штампы і канцылярызмы, якімі грашаць газеты, і хацеў напісаць свой твор выдатна. Знарок перад тым я прачытаў кніжку аб літаратурным майстэрстве, паглядзеў падручнікі, дзе падрабязна тлумачыліся розныя таямніцы пісьменніцкай справы. У мяне нават з’явілася жаданне яшчэ раз прачытаць «Вайну і мір», каб лепш засвоіць выдатны талстоўскі стыль, і не зрабіў гэта толькі таму, што пабаяўся спазніцца са сваім допісам.

Поделиться:
Популярные книги

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Леди для короля

Воронцова Александра
1. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Леди для короля

Сводный гад

Рам Янка
2. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Сводный гад

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Варрэн-Лин: Искра Стаи

Ариманта Юна
3. Варрэн-Лин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Варрэн-Лин: Искра Стаи

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Кай из рода красных драконов 2

Бэд Кристиан
2. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов 2