Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

У калідоры важнай ціхманай установы Іван Іванавіч паслужліва расчыніў дзверы свайго кабінета, гасцінна прапусціў наперад сустрэчнага. Застаялая халаднаватая ціш пакоя адразу ўстрывожылася гоманам і рухамі мітуслівага гаспадара. Ён шпурнуў на стол папку, на дыван — капялюш, бразгочучы графінам, з асалодай напіўся і, нарэшце, у знямозе ад празмернай рухавасці і духаты зваліўся ў крэсла.

— Значыцца, адслужыў? Так, так, цудоўна. Як сямейства, як жонка?

— Дзякую, нічога, — казаў захожы, садзячыся перад сталом. — Нядаўна сын нарадзіўся.

— Гэк,

ты! Сын? Малайчына! Сын — спадчыннік, так сказаць… Цудоўна, цудоўна! Расце, значыць… А мы старэем. Так. Што зробіш…

Іван Іванавіч летуценна-сумна ўздыхнуў, але маленькія вочкі яго паранейшаму весела смяяліся.

— Я па справе да вас, — сказаў захожы пасля кароткай паўзы. — Патрэбна даведка аб часе маёй работы ў вашай установе.

Гаспадар пакоя неяк знячэўку ўстрапянуўся, ураз сагнаў усмешку з твару, які стаў ад таго сумны і посны.

— Даведку, значыць, — паўтарыў ён, нібы абдумваючы сэнс просьбы. — Ат, навошта тыя даведкі? Уся гэта папераманія — заслона ад жывога чалавека.

— Ды ўжо так патрабуецца, дзеля формы, — адказаў захожы. — Калі не забыліся, я працаваў тут з 46 па 49, да прызыву ў армію.

— Як жа, як жа — памятаю. Усё памятаю, але…

Іван Іванавіч абарваў фразу, ускочыў з крэсла і дробнымі крокамі выбег з пакоя. Вярнуўся ён хутка, і яго твар ужо нёс на сабе адбітак моцнай заклапочанасці.

— Ты разумееш — архіваў няма. За 50 год ёсць, а за 49 няма. — Ён па нейкай старой прывычцы прыгладзіў бліскучую лысіну. — Не ведаю, што і рабіць.

— А навошта архівы? — запярэчыў захожы. — Вы ж мяне і так ведаеце.

— Вядома, я ведаю. Але ж трэба падстава для даведкі.

Захожы здзіўлена ўзняў шырокія калматыя бровы. Іван

Іванавіч пухлымі рукамі ляснуў сябе па сцёгнах, нібы дзівячыся няўцямнасці чалавека.

— Я ведаю, але Пётр Аўдзеевіч не ведае, таварыш Зюмкін, бадай, не памятае, а даведка — рэч адказная, для яе патрабуецца апраўдальны дакумент у справах.

Ён яшчэ раз ляснуў далонямі і, закінуўшы за спіну рукі, разы два задумліва прабег па кабінеце. Твар яго ўвесь час выказваў моцны непакой. Відаць было, што Іван Іванавіч не супраць таго, каб дапамагчы чалавеку, але невядомая сіла не давала яму адважыцца на нейкі крок.

Пабегаўшы па пакоі, ён блізарука перабраў паперы на стале, зноў выбег у дзверы, але хутка вярнуўся.

— Разумееш, браце, нічога не можам зрабіць: няма даных.

— Гм! Як жа быць? — занепакоіўся захожы. — Даведка ж мне вельмі патрэбна.

На круглявым твары Івана Іванавіча, у яго зыркіх вачах і нават на невялічкім, падобным на спелы памідорчык носе з’явілася столькі пакут і жалю, што, здавалася, справа гэтай даведкі дапякала яго больш, чым захожага.

— Проста не ведаю, што і рабіць. — Усё бегаючы па пакоі, ён быў, здаецца, на мяжы адчаю, ды раптам ад нейкай удалай думкі ўраз успыхнуў надзеяй і ўскінуў руку.

— Стоп, браце! Надумаў! Шукай у кішэнях якую паперку з тых часоў.

Захожы без лішніх слоў узяўся за кішэні. З нагрудных, бакавых,

унутраных і задніх ён пачаў выкладаць на стол шматлікія паперкі рознай даўнасці. Стоячы побач, Іван Іванавіч выхопліваў з яго рук усё самае старое і цёртае і падносіў да блізарукіх вочкаў. Нарэшце, калі ўсё, што было ў кішэнях, апынулася на стале, і нават была даследавана падклейка вайсковай фуражкі, Іван Іванавіч напаткаў нешта здатнае.

— Вось, вось! — ускрыкнуў ён, прыкмеціўшы знаёмы штэмпель сваёй установы. — Есць, ёсць паперка! Цяпер, браце, парадак.

Чалавек узрадаваўся, як малы, што прыдбаў зманлівую цацку, і хуценька азнаёміўся з квелым ад часу «дакументам».

— О, якраз — «дана для прад’яўлення ў домакіраўніцтва». Цудоўна. Зараз, зараз — знімем толькі пару копій, заверым, запішам — і ўсё ў парадку.

Ён зноў выбег у суседні пакой, разгоніста ляпнуўшы за сабою дзвярыма. Не было яго даволі доўга, і захожы бесклапотна пазяхнуў, пацягнуўся на стуле. Справа амаль скончылася, думалася, што турбавацца, уласна, і не было чаго.

Але супакойвацца, відаць, было рана: калі Іван Іванавіч зноў з’явіўся на парозе, ранейшы клопат засмучаў яго ружовы твар.

— На, зірні, брат, што гэта за лічба?

Ён тыцнуў пад нос захожаму ягоную паперку, той уважліва агледзеў яе: на пацёртым згібе дакумента цьмяна вырысоўвалася машынапісная дзевятка, падобная на васьмёрку.

— Ну, вядома, павінна быць дзевяць.

— Гэ, павінна! Я сам ведаю, што павінна, але ж загвоздка ў тым, што значыцца. А значыцца восем.

— Ну якая ж васьмёрка! — здзівіўся захожы. — Гэта ж ад згібу так здаецца. Не можа ж быць, каб значыўся тут 1847 год.

— Ах жа, каб ты спарахнела! — у роспачы зноў ляснуў сябе гаспадар кабінета і, ухапіўшыся за галаву, забегаў па пакоі. — Ну і задаў ты, брат, задачу… Трэ’ параіцца…

Ён зноў выслізнуў у другія дзверы і, з’явіўшыся праз нейкі час безнадзейна сумны і маркотны, падышоў да стала.

— Нічога, брат, не зробіш. Мусім засведчыць тое, што значыцца ў дакуменце.

— Іван Іванавіч, ну што вы на самай справе! — узмаліўся захожы і ўскочыў са стула. — Навошта ж мне такая даведка?!

Твар гаспадара пакоя ўжо згубіў усе жывыя фарбы, асунуўся, вочы яго не ўзнімаліся ад долу і не пазіралі на наведвальніка.

— Ах, ты, божа мой! Ну што я зраблю, што зраблю? Калі б былі архівы…

Усялякія добрыя намеры, відаць, канчаткова пакінулі яго. З кіслай мінай Іван Іванавіч заверыў копіі, падпісаў даведку, запісаў нумары гэтых папер у нейкі сшытак, зрабіў адзнаку ў сваім кішэнным блакноціку і, прымусіўшы захожага распісацца ў чатырох месцах, уручыў яму новенькі дакумент.

— Вось, паважаны. Мо’ як прынадабіцца. А наконт года, дык што ж паробіш: у мяне ў самога ёсць адзін дакумент са скажонай датай. Хіба вось што магу параіць. Схадзі да таварыша Арапава, папрасі — ён чалавек смелы і, пэўна, згадзіцца паправіць. А калі зробіць гэта і паставіць свой подпіс, дык я ўжо заверу пячаткай. Так і быць!

Поделиться:
Популярные книги

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.46
рейтинг книги
Маршал Сталина. Красный блицкриг «попаданца»

Трилогия «Двуединый»

Сазанов Владимир Валерьевич
Фантастика:
фэнтези
6.12
рейтинг книги
Трилогия «Двуединый»

Запрещенная реальность. Том 1

Головачев Василий Васильевич
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Запрещенная реальность. Том 1

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Легионер (пять книг цикла "Рысь" в одном томе)

Посняков Андрей
Рысь
Фантастика:
фэнтези
7.38
рейтинг книги
Легионер (пять книг цикла Рысь в одном томе)

Мы все умрём. Но это не точно

Aris me
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мы все умрём. Но это не точно

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4

Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Уленгов Юрий
1. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Гардемарин Ее Величества. Инкарнация

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя