Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Асаблівых пакут каштавала знайсці свежыя эпітэты, выразныя метафары і вобразныя параўнанні. Гэта было вельмі цяжка, але якая ж добрая літаратурная рэч абыходзіцца. без іх?

Нарэшце ўсё было скончана. Упершыню за некалькі дзён я выйшаў з хаты і са сваім шматпакутным творам накіраваўся ў кантору. Над вёскай толькі што прашумеў лівень, з-пад хмар лагодна зірнула нізкае вячэрняе сонца, безліччу іскрынак заззялі мокрыя садкі і гароды, а вербы на вуліцы яшчэ доўга страсалі на пясчаны дол важкія сцюдзёныя кроплі. Я сігаў уздоўж парканаў, а сустрэчныя неяк падазрона глядзелі на мяне, некаторыя пыталі, чаму пахудзеў і як здароўе наогул. Я ж нічога пэўнага не мог сказаць ім, бо ў маёй галаве ўсё грымотна гучалі радкі майго твора,

памерам у тры старонкі. Асабліва падабаўся мне яго пачатак, у які я ўклаў працы больш, чым, бадай, ва ўсё астатняе. Вось ён:

«Ледзь толькі срабрыстыя росы заблішчаць пад першымі промнямі летняга сонца, пастух Іван Свірыдаў выводзіць на пашу свой статак. Ужо з ранку ён поўны клопату пра сваіх бялушак і чарнавак, а яны, відаць, разумеюць гэта і без звычайных злосных крыкаў слухаюць яго».

Далей ішло падрабязнае апісанне пастуховых намаганняў, каб лепш даглядзець жывёлу, накарміць, напаіць і не ўпусціць у шкоду. І калі мой допіс знік у паштовай скрынцы і я вярнуўся дадому, дык столькі радасці свяцілася на маім твары, што ў гаспадыні, у якой кватараваў я, узнікла пытанне, у каго з вясковых прыгажунь закахаўся яе кватарант.

Не ў стане саўладаць з нецярплівасцю, я кожны дзень з ранку бегаў у калгасную кантору і самотна чакаў паштальёна. Ён звычайна з’яўляўся пад поўдзень і клаў на стол добры абярэмак пошты. Шмат рук цягнулася да гэтага абярэмка. Многія адразу бралі цэнтральныя выданні, а я хапаўся за невялікі аркушык раённай газеткі, маланкавым позіркам прабягаў па яе старонках, прачытваў загалоўкі розных артыкулаў, а праз момант ужо сумна і без цікавасці разглядаў незнаёмыя прозвішчы шчаслівых аўтараў.

Аднойчы ў канцы ліпеня давялося мне трапіць у наш раённы цэнтр. Уладкаваўшы свае школьныя справы, я накіраваўся ў бакавую зялёную вулічку, дзе змяшчалася рэдакцыя раённай газеты. Над платамі густа стаялі вялізныя старыя вербы і клёны, яны шчыльна хавалі неба, а маладая мураўка рабіла нячутнымі мае крокі. Было ўтульна і лагодна. Аднак нейкая няёмкасць дапякала мяне ўвесь час, пакуль я набліжаўся да ганка рэдакцыі. І пэўна я вярнуўся б назад, калі б у гэты час на парозе не з’явіўся высокі, вельмі худы і амаль жоўты чалавек у акулярах, які здаўся мне хворым. Я вытлумачыў яму сваю патрэбу. Ён моўчкі і абыякава выслухаў і параіў зайсці ў рэдакцыю, дзе са мной «разбяруцца».

Я зайшоў. Кусты бэзу засланялі шыбы пакоя, у якім было змрочна і прахладна. Ля трох сталоў, заваленых падшыўкамі, сядзелі маладыя, пэўна маіх год, людзі і нешта чыркалі ў паперках; на чацвёртым, нібы кулямёт, стракатала машынка. На стале, што стаяў у куце, чмялём гудзеў вентылятар, варушачы валасы на галаве чарнявага хлапца. Я павітаўся, пастаяў крыху і затым накіраваўся да чалавека, ля якога гудзеў той вентылятар.

Чарнявы аказаўся здагадлівым хлопцам. Я толькі яшчэ пачаў выкладаць яму маю справу, а ён палез ужо ў стол, перавярнуў кучу папер у адной скрынцы, потым у другой, у трэцяй і, нарэшце, недзе з самага дна ці мо’ з-пад стала выцяг мае лінаваныя старонкі. Увесь час, пакуль рукі яго корпаліся ў шуфлядах, ён мармытаў:

— Калгасны пастух, калгасны пастух, дзе ж гэты пастух?..

І вось мае шматпакутныя лісткі распласталіся на тоўстым шкле рэдакцыйнага стала, і чарнявы, ухапіўшы тоўстую пластмасавую ручку, узлёг грудзьмі на край сталешніцы.

Цяжка перадаць, што рабілася тады ў маёй душы. Бадай, ніколі яшчэ з таго часу, як з’явілася ў мяне гэтая задума з пастухом, не дасягалі мае пачуцці такога напружання. Я амаль быў упэўнены ў той час, што гэты чарнявы праз хвіліну адарвецца ад рукапісу і скажа што-небудзь накшталт: «Ну і здорава, брат! Вось малайчына!». Я ўжо загадзя бянтэжыўся ад такой пахвалы, але чарнявы не адрываўся, а неяк нібы драмаў, наваліўшыся на стол. Нарэшце яго рука з пластмасавай ручкай мільганула ў паветры, і я ледзь не крыкнуў: тупое спісанае пяро крамзанула ўпоперак старонкі, і сіняя крывая лінія закрэсліла

цэлы радок у лепшым маім абзацы. Потым гэтакая ж лінія, толькі карацейшая крыху, знішчыла кавалак маёй, у пакутах народжанай, думкі ў наступным радку, потым яшчэ і яшчэ…

З нянавісцю пазіраючы на свайго ката, я думаў аб тым, якія бязлітасныя людзі існуюць на зямлі. Але я маўчаў, згадваючы, што, пэўна, з такім чалавекам лепш не пачынаць сваркі. А ён тым часам крэсліў, нешта дапісваў над знішчанымі радкамі, паставіў крыж на некалькіх абзацах. Нарэшце, калі справа катавання майго няшчаснага твора наблізілася да аўтарскага подпісу, які, бадай, адзін толькі і заставаўся некранутым, я нясмела, дрыжачым голасам заўважыў:

— Як вы, аднак, пакрэслілі!

Замест таго, каб абурыцца, ён неспадзявана гэтак ветліва і па-сяброўску ўсміхнуўся, што я зусім збіўся з панталыку.

— Гэта нічога. Гэта толькі беглая праўка. Вось рэдактар у нас, той сапраўды грунтоўна правіць.

Тым часам вярнуўся чалавек, якога я сустрэў на ганку. Расчыніўшы дзверы ў пакой, ён з калідора загадаў прынесці ў яго кабінет «допіс вось гэтага аўтара» і пры тым паказаў на мяне. Чарнявы панёс да яго мае пашматаныя старонкі, а я, не вытрымаўшы больш уласных пакут, паплёўся дадому.

За наступныя пасля гэтага здарэння дні я, здаецца, пасталеў. Менш смяяўся, стаў больш стрыманым у размовах, чытаў Дзікенса і зусім перастаў цікавіцца нашай раённай газетай. Але здараецца так, што людзі зробяць паслугу, калі нават няма ніякай патрэбы ў ёй. Аднойчы ўранку (я быў яшчэ ў ложку) прыбег Колька Азевіч — мой вучань — і прынёс тую раённую газету, дзе на трэцяй старонцы значылася: «Узорны калгасны пастух». У мяне адразу знікла цягучая дрымота, і я з болем і жалем упершыню агледзеў рэшту ўцалелых абзацаў, абскубаных думак, а пачатак допісу ледзь не зусім даканаў мяне:

«Уключыўшыся ў барацьбу за круты ўздым малочных надояў, пастух Іваноў Свірыд у адпаведнасці з новымі патрабаваннямі перабудаваў сваю працу. Буйнае рагатае пагалоўе сельгасарцелі пад яго кіраўніцтвам значна палепшыла мяса-малочныя паказчыкі».

Прозвішча пастуха было пераблытана, замест 180 кароў калгаснага статку ў артыкуле значылася 18, толькі прозвішча аўтара, на мой шчыры жаль, не пакідала ніякіх сумненняў у прыналежнасці гэтых радкоў мне.

Я ледзь перажыў той дзень. Увечары прыходзіў сварыцца загадчык фермы, уначы мне сніліся каровы, а назаўтра мая гаспадыня казала, што няўдалае каханне ў маладосці праходзіць без шкоды для здароўя.

Доўга не ведаў я, што думаць пра селькораўскія справы. Але пісаць я ўсё ж пачаў і друкаваўся ў розных выданнях, толькі ні разу больш не пасылаў сваіх допісаў у тую раённую газету.

[1956 г.]

Даведка

Па вуліцы ішоў чалавек. 3 выгляду ён падобны быў на вайскоўца — у кіцелі, але без пагонаў, у руках трымаў невялічкі чамаданчык і цікаўна аглядаўся навокал.

Чалавек падыходзіў да вугла, калі адтуль шпаркай хадою выкаціўся маленькі круглявы прахожы ў палатняным летнім гарнітуры і з папкай. Ён спяшаўся, а яго сустрэчны пазіраў угору на шыльду, і яны спрытна стукнуліся адзін аб аднаго. Маленькі збянтэжана буркнуў штось, злавіў збіты з галавы капялюш і хацеў было падацца далей, ды вузенькія вочкі яго раптоўна расплюшчыліся на колькі былі здольны і, поўныя здзіўлення, хуценька замігалі.

— Гэ! Няўжо Алесь?

— Ага, ён самы, — усміхнуўся сустрэчны. — Вітаю вас, Іван Іванавіч.

— Ну-ну-ну! Якім чынам, адкуль і куды?

— Ды вось прыехаў па справе.

— Да нас?

— Ага.

— Тады хадзем. Мне хоць і некалі, але ўжо вярнуся: для былога калегі яно можна.

Яны звярнулі за вугал у бакавую вулічку і засенню бухматых каштанаў дайшлі да першага пад’езда. Маленькі ўвесь час сыпаў пытанні, жарты і прымаўкі — ён, відаць, быў у добрым гуморы і радаваўся сустрэчы.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Инженер Петра Великого 2

Гросов Виктор
2. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

А жизнь так коротка!

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
8.57
рейтинг книги
А жизнь так коротка!

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Росток

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Росток

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7

Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Опсокополос Алексис
8. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VIII: Шапка Мономаха

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7