Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Люся зразумела ўсё, і нешта недарэчна крыўднае заварушылася ў яе пачуццях, стол і чырвоны абажур пакрывіліся ў вачах, яна патупілася ў падлогу і маўчала.

— Ты прабач мне, Люся, — адчуўшы яе збянтэжанасць, сказала гаспадыня, якая ўжо крыху ачуняла ад сваёй ніякаватасці. — Ты прабач, я вельмі ўдзячна тебе за Валерыка і Наташку, ну але ўжо вось падраслі… Я цябе, вядома, не пакіну так… Месца табе ўжо падшукала, заўтра сходзіш, паглядзіш, там табе добра будзе…

…Увесь той вечар у Люсі было вельмі цяжка на душы. Гаспадыня ўжо суцішылася ў спальні, ціха спалі дзеці, а яна ўсё не гасіла святла на кухні і не сцяліла сабе пасцелі. Ей было да млоснасці шкада пакідаць гэтую адзінокую

працавітую жанчыну, шкада расставацца з Валерыкам, асабліва з Наташкай, якая пасталела на яе руках і прывыкла да нянькі болей, чымся да маці. Але ў той жа час на сподзе душы варушылася незразумелая і непадуладная ёй крыўда, што вось стала непатрэбнай, лішняй, што яна — чужая.

Назаўтра была нядзеля. Гаспадыня спала даўжэй, чым у рабочыя дні, а Люся ўстала раненька. З неадольным трывожным сумам падняла яна з ложка Наташку, апранула яе і, пакуль на керагазе грэўся чайнік, роспачна туліла малую да сябе, цалавала яе сонныя вачаняты, і сэрца дзяўчыны балюча млела ў грудзях. А Наташка, зранку рвучыся да забаў і цацак, матляла ў яе на руках сваімі босымі, цёплымі са сну ножкамі і, зусім не разумеючы гаротнага болю нянькі, балбатала сваё, дзіцячае, смяялася.

За шырокім акном кухні, якое выходзіла ў сад, паволі зачынаўся пагодны вясновы дзень — самы сумны дзень за апошнія гады Люсінага жыцця. Напеставаўшы Наташку, яна пасадзіла дзяўчынку да цацак, а сама ўзялася гатаваць сняданак. З думак усё не выходзіла самотнае прадчуванне ростані. Праз нятоўстую сцяну чуваць было, як тупацелі па лесвіцы крокі прахожых, і ў Люсі ўвесь час замірала сэрца, як толькі з калідора даносіўся які стук.

Той шматзначны стук, якога яна зранку чакала і баялася, прымусіў яе палахліва ўздрыгнуць. Знячэўку яна выпусціла з рук шчотку, якой падмятала ў калідоры падлогу, нерашуча замерла перад дзвярыма. Яна ўжо ведала, што гэта за ёю, і гатова была ўцячы ад гэтага цвёрдага, упэўненага грукату — яна западозрыла ў ім нешта варожае і нязладнае. Але ўцякаць не было куды, а з пакоя ў адчыненых дзвярах паказалася ў сваім квяцістым халаціку Дзіна Васільеўна — і Люся павярнула ключ.

Дыхнуўшы ў кватэру нябачным воблакам нейкіх вельмі салодкіх духоў, парог пераступіла поўная, немаладая ўжо кабета, з маладжавым дагледжаным тварам. Падцяўшы пульхныя нафарбаваныя вусны, яна кінула на Люсю кароткі, усё разумеючы погляд, з прывычнай ветлівасцю заўсміхалася, калі ўбачыла Дзіну Васільеўну.

— Вось, Люся, пазнаёмся, гэта Маргарыта Яўгеньеўна. Яна хоча ўзяць цябе.

— Так, так, — мякка пацвердзіла Маргарыта Яўгеньеўна, уважліва разглядаючы Люсю падфарбаванымі вачыма. — У нас сям’я невялікая, малых няма, работы будзе нямнога. Галоўнае — уборка, ну там які сняданак, какава ды пакупкі. У мяне хворае сэрца, я не магу бегаць па магазінах, муж заняты, а Ігарок не вялікі памочнік маці; ведама, юнак, у яго свае інтарэсы.

Яна пазірала на Люсю, чакаючы згоды, а можа і адкрытай радасці ад яе паведамлення пра добрыя ўмовы. Але дзяўчына круціла гузік на сваім сарафане і маўчала.

— Ну дык як, дзетка? — пасля паўзы запытала Маргарыта Яўгеньеўна. — Ты згодна?

Люся ўсё маўчала, хоць ведала, што трэба нешта сказаць. Але новая гаспадыня нечым адштурхоўвала. Можа таму, што сваёй напышлівасцю і яўна задаволеным выглядам зусім не падобна была на сціплую, ціхую і такую прывычную Дзіну Васільеўну…

— Ну, яна згодна, толькі не кажа. Яна, ведаеце, гордая дзяўчына, — лагодна зазначыла Дзіна Васільеўна, і ад гэтага яе тону Люсі стала безнадзейна горка і сумна.

— Тады збірайся, дзетка, а то мяне чакае таксі. Я думаю, што ты не пашкадуеш…

Яна ўзнялася з крэсла, укормленая, у дарагіх панчохах, з бранзалетамі на ружовых запясцях. Люся, як толькі

мела сілы, сціснулася, быццам каленам прытаптала ўсеабдымную роспач, і пайшла на кухню збіраць свой нямудры набытак. Яна павыцягвала ўсё з гаспадынінага чамаданчыка, якім карысталася, і, падумаўшы, завязала клункам у вялікую маміну шарсцяную хустку. Наташка ў новых сандаліках, прыбраная і святочная, тупала побач, усё шчабечучы неразумнае, а Валерка, нешта зразумеўшы, насупіўся і, стоячы ля дзвярэй, моўчкі назіраў за зборамі нянькі.

— А чаму ты пойдзес да гэтай цёткі? — запытаў ён.

— Так трэба, Валерка, — дрыгануўшым голасам адказала Люся.

— А ты не ідзі да яе. Я цябе не пушчу…

Люся прыкусіла губу і маўчала.

— Я пайду скажу мамцы, каб яна прагнала яе.

— І я пайду з табой, і я… — раптам зразумеўшы, што нянька кудысьці збіраецца, загаманіла і Наташка.

— Не, Наташачка, я цябе не вазьму, бо ўжо не буду болей з табою гуляць; ты пойдзеш у садзік, — сказала Люся.

Ей стала дужа шкада гэтай выпеставанай ёю дзяўчынкі, з якою толькі яна адна і ўмела ладзіць; падумалася, што ў садзіку дзяўчынку будуць крыўдзіць, і Люся не будзе ўжо мець да яе ніякага дачынення. Ад гэтай матчынай жаласлівасці ці яшчэ ад чаго яе вочы наліліся слязьмі, следам голасна заплакала і Наташка. На плач дачкі прыбегла Дзіна Васільеўна, яна схапіла Наташу на рукі, але тая ўсё плакала і рвалася да нянькі.

Развітанне было пакутлівым і горкім.

Быццам у нейкім цягучым тумане, Люся пацалавала дзяцей, упершыню ў жыцці падала руку ўзрушанай Дзіне Васільеўне і сказала; «Не крыўдуйце, калі што…». І выйшаўшы за новай гаспадыняй, села ў «Пабеду»… Сабраўшы ўсе свае сілы, Люся намагалася стрымаць слёзы і таму не магла ні гаварыць, ні глядзець на Дзіну Васільеўну і дзяцей. Яна прыладзілася на заднім сядзенні і маўчала.

З таго ўскраіннага квартала, дзе жыла Дзіна Васільеўна, машына выкаціла на цэнтральную гарадскую магістраль і шпарка шыбавала ў напрамку да цэнтра. Люся ніколі не ездзіла ў легкавой машыне і цяпер трошкі павесялела ад той асалоды, якую дае хуткая язда. Бы ў зыбцы, яна мерна пагойдвалася, на паваротах яе млосна хінула ўбок і прыемна круцілася ў галаве. Наперадзе, ля шафёра, з прывычным выразам уласнай важнасці сядзела яе новая гаспадыня.

На люднай шырокай вуліцы яны звярнулі ў пад’езд вялікага дома. У ладным, упарадкаваным двары з клумбамі і кустамі бэзу пад сценамі машына спынілася, і Маргарыта Яўгеньеўна нязграбна вылезла ў вузкаватыя для яе дзверы. Люся таксама пачала мацаць нейкія ручкі збоку, але дзверцы не слухаліся, і дзяўчыну мусіў выпусціць шафёр. Пасля яна дагнала гаспадыню, якая, ужо астудзіўшы прыветную лас. кавасць у вачах, узнімалася па прыступках ганка.

— Вось наша кватэра, прыкмячай. Тут веранда, дзе мы п’ем чай. Дарэчы, трэба падвязаць галіны вінаграду — гэта ты ўвечары зробіш. Тут калідорчык, пярэдняя. Дываны і дарожкі будзеш выбіваць кожны ранак. Выбіваць будзеш вунь там, — паказала яна некуды ў кут двара. — Тут у нас ванная, тут гасціная.

Кватэра была вялікая і багатая. На блішчастай паркетнай падлозе ляжалі дарожкі і прыгожыя стракатыя дываны (прыбіраць будзе лёгка, міжвольна зазначыла Люся), у гасцінай стаяла дарагая канапа і два мяккія крэслы, са сцен хіліліся нейкія цёмныя карціны ў тоўстых пазалочаных рамах. У пакоі на кожным кроку стаялі нейкія столікі і шафкі, на якіх, бы ў музеі, блішчэлі фарфоравыя і медныя фігуркі людзей і звяроў… Дзяўчына аж здзівілася, колькі тут было іх, і падумала; «Вось бы сюды Наташку — столькі цацак!». Яна спынілася ў парозе, разглядаючы багатае ўбранства кватэры, а Маргарыта Яўгеньеўна кінула на канапу плашч, спіхнула нагой з нагі басаножкі і стомлена расселася ў крэсле.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8