Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Федзька ўсё маўчаў, хіляч ы голаў. Ён аблакаціўся на калені, падпёр кулакамі скроні і быццам не чуў злосных Косцевых слоў.

У той час пачалі прачынацца хлопды, заварушыліся пад коўдрамі, прыслухоўваючыся да гамонкі. Косця змоўк і, прыгадаўшы, што ў яго адарваны рукаў пінжака, пачаў прышываць. Федзька ўздыхнуў, узняў на хлопда самотныя вочы і вінавата папрасіў:

— Пазыч мне грошай, а, Косця?

— Во, якраз усю ноч чакаў,— з’едліва адказаў Косця, строга азіраючы сябра. — Прапіваць дык з Правілам, а пазычаць у мяне.

Федзька заварушыўся, пакутна паморшчыўся сваім круглявым тварам.

— Ведаеш… маці ж паслаць. Думаў, застанецца,

ды дзе там…

— П’яніда ты няшчасны, — узлаваўся Косця. — Да чаго ж ты дастукаўся, дурань? Столькі грошай прапіць — дзе твая галава была? Не дам ні рубля, хоць канай. Хай табе Правіла дае, — злосна абвясціў Косця.

Федзька ведаў характар сябра і болей не прасіў. Ён узяў ручнік і выйшаў з пакоя.

Косця завязаў вузельчык, адарваў нітку і ўздыхнуў. Новы невясёлы клопат усё болей агартаў яго. Што дяпер было рабіць з гэтым дурнем? Хто яму дасць грошай, каб паслаць маці? Вядома, піць дык сяброў знойдзецца шмат, а вось памагчы небараку, апроч Косці, няма нікога.

Сяк — так Косця прышыў рукаў — атрымалася нішто сабе, добра яшчэ, што парвалі па шве, а не па дэлым. Косцік узняў адзежыну за плечы, разгарнуў. Пінжачок быў суконны, ужо не новы, заплямлены, лепшага хлопед не меў — усё неставала грошай. Але што пінжак — ён паслужыць яшчэ, а вось гадзінніка шкада. Купіць яго ўжо не прыйдзецца пакуль што, і ўсё гэты Федзька…

5

У сталовай Косця снедаў адзін — ён быў невясёлы. Федзька неўпрыдям знік з інтэрната, і сябра думаў дяпер, што з яго земляком робіцца нешта благое. Мусіць, прыйдзецца схадзіць да старэйшых — да прараба!вана Сымонавіча або ў камітэт камсамола. Усё роўна так гэтага пакінуць нельга — нельга дапусціць, каб хлопед спіўся — што тады скажуць пра іх абодвух у далёкіх Глінішчах?

Заплаціўшы за сняданак, Косця паціху падаўся на выхад. На дварэ сыпаў дробненькі, але густаваты дожджык, і ў дзвярах таўкліся дзяўчаты і некаторыя хлопды, што зранку ўжо апрануліся ў лепшае. Дождж дяпер палохаў іх, і яны ў нерашучасці чакалі, баючыся выбягаць на мокрае. Косця аднак не баяўся — наставіўшы каўнер пінжака, ён ступіў з ганка.

Хлопед ішоў на пошту.

Ён рэдка калі заходзіў у гэты вялізны будынак на галоўнай вуліды. Ніколі ў яго не было тут ніякай патрэбы — ён нікому не пасылаў нічога і ні ад каго не атрымліваў. Толькі калісьці ўзімку яны з Федзькам прыходзілі сюды па пасылку ад ягонай маці і пасля з тыдзень ласаваліся смачнымі вясковымі каўбасамі. Федзька тады быў цішэйшы, і Косця меў болей улады над ім.

На пошце Косця нагледзеў патрэбнае акенда ў вялізнай зале, папрасіў у дзяўчыны картку паштовых пераводаў і прысеў за сталом. Не прывыкшы да пісаніны, ён аж уходаўся, пакуль напісаў усе адрасы, суму лічбай і пропісам. Калі ўсё было зроблена, хлопед зірнуў на другі бок карткі — там таксама трэба было напісаць штосьці. Косця падумаў, незнарок капнуў з пяра на заплямлены і без таго стол і не надта прыгожа вывеў: «Мама, пасылаю вам 200 руб. Жыву добра, прадую з Косцем. Федзя».

Пасля Косця адшпіліў сваю тугую кішэню і падышоў да акенда.

Трохі паспакайнеўшы, хлопед вяртаўся ў інтэрнат. Дождж спыніўся, разы са два з неба ўсміхнулася сонда і, нібы засаромеўшыся сваёй усмешкі, схавалася зноў. Надвор’е пад поўдзень абядала ўсё ж разгуляцца. Па вуліды шпадыравала безліч народу. Зграбна апранутыя ў кароценькія шэрыя курткі, беглі кудысьці дзяўчаты-студэнткі. Косдя стрымана глядзеў на іх мільготкія вясёлыя твары, але ніводная з дзяўчат не

затрымала свайго позірку на гэтым адзінокім нехлямяжным хлопды.

I раптам у людской мітусні з-за рога паказаўся Федзька, а з ім поплеч — Зіна. Косця чамусьці аж узрадаваўся, убачыўшы дзяўчыну і свайго няўдалага дружбака. Але нешта новае, насдярожлівае мільганула на вясёлым Федзевым твары — ён тузануў за рукаў Зіну і сышоў з тратуара. Дзяўчына, няўдямна азіраючыся, таксама падалася за ім, і яны апынуліся на другім баку вуліды.

Ад нечаканасці Косця спыніўся і прыкусіў губу.

Але нездарма ён зваўся Няўломкам, каб лёгка адступіцца і дазволіць Федзьку канчаткова сапсавацца. Ён паказаў сябру кулак і, поўны рашучасці, перайшоў вуліду. Трэба было высветліць адносіны і, як кажуць, паставіць кропку над «і».

1958 г.

Калі хочацца жыць

Мы спаўзлі на мулкія груды голага ўзбярэжнага абрыву і, зацяўшы дыханне, сціснуўшы ў сабе знямоглыя сэрцы, узіраліся на ўскраек кручы, дзе ў бясхмарным ранішнім небе гойдаліся зблытаныя сцябліны палыну і дзе вось — вось павінны былі з’явіцца яны. Зрэшты, узіраўся туды адзін я. Мой зямляк і неразлучны сябра Алёшка курчыўся ад болю, біўся патыліцай аб цвёрдыя, як камень, гліністыя брылы абрыву і чужым слабым голасам, ад якога ў мяне млела сэрца, прасіў даканаць яго. У пяці кроках ад нашых даўно не пераабуваных, спавітых абмоткамі ног лена пляскаў хвалямі Дон — наша нядаўняя надзея і наш цяперашні смяротны рубеж.

— Не марудзь… Чуеш? I ўцякай… Ты, можа, як-небудзь…

Замурзанымі аб зямлю пальцамі ён шкрабаў па глінішчы абрыву і, не зносячы пякельнага болю, роспачна матляў галавой. Я не мог ні дапамагчы яму, ні абнадзеіць; разрыўная куля з нямецкага бронетранспарцёра перабіла хлопцу нагу, і яму ўжо, відаць, не суджана было жыць. Кіламетры з два я цягнуў яго на сабе сюды, да Дона, за якім быў наш паратунак, але з хутара за намі пагналіся немцы, а я ўжо выбіўся з сілы.

— Не марудзь… Дабівай і плыві… Перадай калі нашым… Запомні — Алешкавічы… Малыя Алешкавічы, ля возера.

Нібы ўспомніўшы штось, ён шырока расплюшчыў свае васільковыя вочы, ўгледзеўся ў высачэзную бездань летняга неба, у якім ужо шырока і вольна панавалі промні яшчэ нябачнага за краявідам сонца, і на хлапечых ніколі не голеных шчоках азначылі свой след дзве скупыя слязіны.

Я толькі скрыгаў зубамі ад яго страшных слоў і ад усёй вялікай бяды, што ў тыя жахлівыя дні апанавала нас. Пад Старабельскам наш полк спачатку адрэзалі ад сваіх, пасля акружылі, разбілі, і нямецкія танкі паразганялі па стэпе тых, хто яшчэ застаўся жывы. Два тыдні, абдзёртыя і галодныя, мы невялічкімі групамі прабіраліся на ўсход, кожны раз натыкаючыся на ворага і губляючы апошніх байцоў.

Не маючы ніякага выйсця, я гатоў быў дабіць і сябе, толькі дабіваць не было чым: учора ўначы мы наскочылі ў лагчыне на калону ворага і, адбіваючыся, у гарачцы разрадзілі аўтаматы, не пакінуўшы ніводнага патрона сабе. Цяпер, апроч трафейнай фінкі на Алёшкавай папружцы, у нас не было ніякае зброі.

Трэба было нешта рабіць, каб як ратавацца, але ў мяне ад усяго перажытага, ад стомы і бяссонніцы толькі немачна гудзела ў галаве. Я прыклаў вуха да выдзьмутай ветрам зямлі і выразна пачуў тупат ворагаў, якія даганялі нас. Я нічога не сказаў сябру, толькі зірнуў на яго, да болю ў скронях напружваючыся ў пошуках выйсця, і ён, відаць, зразумеў, што жыць засталося некалькі кароткіх хвілін.

Поделиться:
Популярные книги

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Кровь и Пламя

Михайлов Дем Алексеевич
7. Изгой
Фантастика:
фэнтези
8.95
рейтинг книги
Кровь и Пламя

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Вонгозеро

Вагнер Яна
1. Вонгозеро
Детективы:
триллеры
9.19
рейтинг книги
Вонгозеро

"Сломанная подкова" Таверна у трёх дорог

Скор Элен
1. Попаданка в деле
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сломанная подкова Таверна у трёх дорог

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

На распутье

Кронос Александр
2. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На распутье

Наследие Маозари 8

Панежин Евгений
8. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 8