Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Валодзя! — роспачна вымавіў ён. — Што ж ты робіш?

Ён ужо не матляў галавой, ён упіўся ў мяне сваім патрабавальным, пакутным позіркам, у якім адбівалася ўсеабдымная перадсмяротная туга. Я ўсё маўчаў, а ён аслабелымі рукамі нязграбна выцягнуў з похвы паіржавелую ад начной расы фінку і падаў мне.

I тады, мабыць, упершыню, я ўразумеў тое, што ўжо выразна паўстала перад маім небаракам Алёшкам. У памяці мільганулі мінулыя страшныя выпадкі — з нашым клапатлівым ротным старшыной Дорахавым, пасля — з веселуном і запявалам Траяном. Уласаўцы захапілі іх у палон параненымі, здзекаваліся, пазнявечвалі штыхамі

твары, павыразалі на спінах крывавыя паскі, а пасля дабілі. Паратунку ў нас не было, аднак ці мог я аддаць дарагога Алёшку — ціхманага, яснавокага равесніка і майго земляка на здзек і такія пакуты?

Ад невыноснага гора і напружання мне здалося, што я вось — вось звар’яцею і загублю яго і сябе. Тады ўжо ніхто з нас не пабачыць ніколі наш далёкі азёрны куток, ніхто не суніме няўцешныя слёзы нашых гаротных матак…

Алёшка ўсё курчыўся, грымасы неадольнага болю крывілі яго зрудзелы ад загару і пакутаў твар, пакрыты дробнай расой схаладзелага поту. Ад яго знявечанай, наспех перавязанай маёй папругаю нагі сцякаў, убіраючыся ў сухую зямлю, струмень згусцелай крыві. Сонца ўжо ўзнялося над зарэчнай далеччу. Нізкае і прамяністае, яно распластала над Донам свае гонкія промні, асвяціла ва ўпор гэты голы абрывісты бераг і блішчастым мігатлівым агнём запаліла шырокі прасцяг данское вады.

I тады на гэтым абрыве збоч нас паказаліся ворагі. Іх было чалавек восем, з нарыхтаванай зброяй. Паўглядаўшыся ў раку, адкуль іх сляпіла сонца, яны па — над кручай накіраваліся ў наш бок і неўзабаве схаваліся ва ўзбярэжнай рытвіне.

Заставаліся апошнія імгненні жыцця.

На маім твары, пэўна, адбіўся жах і збянтэжанасць, я ненавідзеў сябе за тую разгубленасць, але перайначыцца не мог. Я кінуўся да Алёшкі, прыціснуўся вуснамі да яго запалых, абветраных шчок і заплакаў горка і балюча — разам з ім. Ён, вядома, зразумеў, што рабілася ў маёй душы і, перамогшы сваю смяртэльную роспач, слаба ўсміхнуўся, каб суцешыць мяне.

— Ну, нічога… нічога… Я сам…

Дрыжачымі, бяссільнымі рукамі ён падняў з зямлі фінку і наставіў яе канец пад левую кішэньку свае аблезлай старой гімнасцёркі, У той час з абрыву даляцелі галасы — матляючы рамянямі аўтаматаў, сюды беглі трое цыбатых немцаў — яны, відаць, заўважылі нас.

— Бывай, братка! — цішэй і гаротней за ўсе разы прамовіў Алёшка, зразумеўшы, што прыйдзецца гінуць абодвум, і прастагнаў ад нейкага іншага болю, куды мацнейшага за боль свае смяротнае раны: — А як хочацца жыць! Помсціць!!!

Гэтая яго нелюдская туга ўраз парушыла ва мне нешта непадуладнае чалавеку, нешта надарвалася ў маіх зняможаных ад гора грудзях, і я выхапіў з яго пальцаў тую паіржавелую фінку.

— Алёшка! — дзіка вырвалася з майго нутра, і я адчуў, што звар’яцею, калі не выратую яго. А ён паслухмяна варухнуў павекамі і недаўменна павёў па мне сваім развітальным позіркам, спакойным і ясным, як тое далёкае неба, што вісела над намі. I тады, адчуўшы, як напружылася ва мне нестрываная сіла, я схапіў сябра пад пахі і рынуўся ў раку…

Пасля было страшнае, але яно засланілася ад мяне нечалавечым напружаннем маіх апошніх сіл. Захлёбваючыся сцюдзёнай вадой, я шалёна лупіў нагамі, гарнуў вадзяныя глыбы і, як здзічэлы, ірваўся ў зіхатлівую мітусню сонца. Гулкім надрэчным грымоццем ззаду грукаталі стрэлы, наўкола градам сыпаліся кулі, здавалася, ад іх кіпела і булькатала

данская вада. Ад незвычайнага намагання мярцвелі мае рукі і ногі, а я, не азіраючыся і штораз глыбей правальваючыся ў рачную бездань, болей пад вадой, чым на паверхні, усё далей і далей валок на сабе прыціхлага сябра. Урэшце неяк прыбіўся к берагу, і там, у трыснягу на пясчанай водмелі, выцягнуўся паўжывым знямелым трупам.

…Ачнуўся, калі з паўдзённага неба свяціла высокае сонца. Было ціха, між шархоткіх сцяблін трыснягу снавалі зялёныя стрэлкі, санліва плёскалі ля берага хвалі. Спалоханы цішынёй, я выскачыў з вады: у якіх пяці кроках ляжаў мой Алёшка — ляжаў нерухома, уткнуўшы твар у празрыстую мель узбярэжнай вады.

Здаецца, я зноў страціў прытомнасць…

Пасля, адубянелы ад холаду і мокры, я стаў на калені. Адарваўшы рукаў гімнасцёркі, прамыў сваё прастрэленае куляй плячо і, угледзеўшыся ў люстраную гладзь вады, знячэўку ахнуў. Мая васемнаццацігадовая нястрыжаная галава, нібы пацярушаная снегам, свяцілася разам з аблокамі дзікай недарэчнай сівізной…

1959 г.

«Цябе пакрыўдзілі?..»

Пасля смерці маці Люся пакінула восьмы клас, адступіла суседзям свой пакойчык і ўладкавалася нянькай да знаёмай настаўніцы Дзіны Васільеўны.

Кожнага дня зранку Дзіна Васільеўна, таропка сабраўшыся, бегла на аўтобусны прыпынак, а Люся апранала маленькіх Валерыка і Наташку і заставалася гаспадарыць, Яна прыбірала ў пакоях, мыла бялізну, купала дзяцей, рыхтавала сняданак, бегала з судкамі па абед у сталоўку. Памочнікаў у яе не было. Дзіна Васільеўна, прыйшоўшы пад вечар са школы, адразу садзілася за тоўстыя кіпы вучнёўскіх сшыткаў, якіх у яе ніколі не меншала, і ўсе хатнія справы паранейшаму ляжалі на Люсі. Ей было цяжка ў шаснаццаць год несці на сабе ўвесь цяжар бясконцых хатніх клопатаў, ніхто не суцяшаў яе, асабліва не дзякаваў, але дзяўчына адчувала сваю неабходнасць у гэтым доме і старалася, як умела. Так яна і пражыла ў настаўніцы болей за два гады.

Але, відаць, так уладкаваны свет, што ўсё, што мае пачатак, мае і канец. Аднойчы позна ўвечары, калі паснулі дзеці, Дзіна Васільеўна паклікала Люсю з кухні. Люся дамывала посуд і так, у фартушку і з мокрымі рукамі, увайшла ў пакой. Настаўніца сядзела за круглым сталом над раскладзенымі паперамі, але не пісала, а, зябка хутаючыся ў пуховы шалік, задуменна пазірала перад сабой.

Люся спынілася ў парозе, думаючы, што гаспадыня што-небудзь скажа ёй наконт звычайных заўтрашніх спраў і яна пойдзе дамываць посуд. Аднак дзяўчына нечакана ўлавіла нейкую заклапочаную разгубленасць у змораных, нясвежых пад вечар вачах гаспадыні, і яе сэрца боязна варухнулася ў грудзях.

— Ідзі сюды, Люся, — неяк асабліва мякка паклікала Дзіна Васільеўна. — Я табе хачу сказаць…

Яна нерашуча зірнула на няньку, агледзела свае худыя тонкія пальцы і змоўкла. Люся, аднак, стаяла ўсё ля дзвярэй — яна занадта добра ведала гаспадыню, каб не здагадацца, што яе, Люсю, напаткала нейкае другое пасля смерці маці няшчасце.

— Знаеш, справа такая, — ужо болей рашуча працягвала гаспадыня. — Я надумала аддаць дзяцей у садзік… На лета гэта будзе якраз няблага… Тым больш — немалыя, падраслі ўжо… Я, канешне, шкадую вельмі, ну, але ты сама разумееш…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Отмороженный 9.0

Гарцевич Евгений Александрович
9. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 9.0

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Дорога к счастью

Меллер Юлия Викторовна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.11
рейтинг книги
Дорога к счастью

Восхождение Примарха 3

Дубов Дмитрий
3. Восхождение Примарха
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восхождение Примарха 3

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2