Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Аднак сёння ўглядацца адзін ў аднаго ім давялося нядоўга. Праз якую хвіліну ў калідоры прагучаў сярдзіты нямецкі вокліч, за ім — лаянка. Людскі натоўп здрыгануўся і таропка пачаў выстройвацца ў цесны няроўны рад. Лейтэнанта адпіхнулі да акна, пацяснілі, балюча прыціснулі руку, і ён апынуўся ў першай шарэнзе. У вузкім праходзе між людзьмі і сцяной з зацятай таемнасцю на ўкормленых тварах ішлі двое афіцэраў з салдатамі аховы. Яны выбіралі дужэйшых.

…Праз чвэрць гадзіны чацвярых з гэтай нялічанай грамады пакутнікаў вывелі са школы.

Па знаёмай, пратаптанай другімі сцяжыне яны — лейтэнант,

баец у сподняй кашулі з пустым, выбітым вокам, пажылы вусаты капітан-сапёр і жылісты чарнагаловы ўзбек — увайшлі за бар’ер і спыніліся. Лейтэнант прагна ўдыхнуў вячэрняй свежасці, агледзеўся — трэба было неяк рыхтавацца да стычкі, і нічога цяпер так не жадаў ён, як мець здаровыя рукі. Побач, прыхінуўшыся адзін да аднаго цёплымі целамі, стаялі тыя, з кім яму суджана было хутка загінуць, і гэтая непазбежнасць канца без слоў і поглядаў таемнаю сілай з’ядноўвала іх.

А на дварэ — над немцамі, людскімі пакутамі і блізкаю смерцю — ціха лунаў надвячорак цудоўнай восеньскай пары — бабінага лета… Недзе за шыферным дахам школы садзілася яшчэ і ўвечары цёплае прыветнае сонца, двор атуліла доўгая палоса ценю, а ўгары цагляныя каміны, верхавіны клёнаў і ліп з жоўтым парадзелым лісцем ззялі журботай пагоднага захаду. Нейкі час было ціха. Немцы, стоячы купкамі, прымоўклі і з цікаўнай цярплівасцю прыглядаліся да ахвяр, мераючы іх вачыма і вызначаючы іх фізічныя здольнасці. Яны скіравалі на гэтых чацвярых усю ўвагу, а тыя з перадсмяротнай прагнасцю пазіралі, як над галовамі ворагаў ззяў, свяціўся бляскамі восені стары разложысты клён. Ужо набліжаўся канец яго прыгажосці, і з галля адвечным сваім парадкам з ціхім, развітальным шэптам-жальбаю сыпаліся долу кляновыя лісткі. Усё менела і менела іх на галінах, а яны ўсё падалі і падалі, бы залатыя вялізныя кроплі, важкія і нетаропкія ў цішы вечара, на прыветны дол ля камля, на сцяжыну, у мураву. Тыя, што з верхавіны доўга прабіраліся праз галлё і, бы матылі, адляталі далёка — пад сцены будынка, на парты, к гнуткім блішчастым ножкам прынесенага аднекуль стала.

3а сталом, адхінуўшыся на спінку крэсла, бы цвік, роўна тырчаў даўгашыі сухі оберштурмфюрар — не стары, кастлявы чалавек з падцятымі тонкімі вуснамі і схаванымі пад бровы вачыма. Бліскаючы сіняй іскрынкай пярсцёнка, выстукваў ён на стале нейкі матыў, старанна выпінаючы свае напрасаваныя грудзі з круглым нацысцкім значком і тоўстым «жалезным» крыжам. 3а яго спіной стаялі астатнія афіцэры і збоку ад усіх — той малады. Ён па — ранейшаму насцярожана і пільна глядзеў на ахвяры і найбольш — на лейтэнанта.

Яны былі зусім непадобны адзін на аднаго з першага погляду, — гэтыя два варожыя афіцэры — той вымыты, свежы, у наглянцаваных хромавых ботах, зухаватай высокай фуражцы з галуном і кантамі, і гэты — знявечаны, босы, расхрыстаны і змучаны. Але адчувалася нешта схожае і ў росце і нават у іх абліччы — тыя ж бялявыя схуднелыя твары, разважныя ўдумныя позіркі, мяккая пакатасць чыстых юнацкіх ілбоў. Малады немец не адводзіў позірку ад лейтэнанта-смяротніка, і невядома, што змушала яго так упарта ўглядацца. Можа, то была выхаваная з маленства пагарда к слабейшаму, можа, жаданне неабстрэленага тылавіка пазнаць дух праціўніка, можа, схаванае таемнае спачуванне?..

Лейтэнант між тым не вельмі думаў аб прычынах тае цікаўнасці:

ён бачыў перад сабой ворага, чакаў пагібелі і думаў, што трэба будзе памерці па-людску. Але ў яго не было ніякае зброі, не шмат засталося сілы. I ён уклаў у свой погляд усю сваю нескароную волю і глядзеў так хвіліну-другую, не жадаючы ўступіць гэтаму немцу.

Ворагі тым часам чакалі сабак, чацвёра палонных, самкнуўшыся плячмі, чакалі пагібелі, сотні людзей за пабітымі вокнамі душылі ў сэрцах бяссільную роспач і ледзь стрымлівалі сябе.

I вось з-за рога будынка, туга напяўшы раменныя павадкі і прыцяўшы к ілбам вострыя вушы, выскачылі два шэрыя ваўкадавы — вялізныя, шыракагрудыя, з клоччам зляжалай поўсці на брухах. Яны ўжо ведалі свае абавязкі, гэтыя дрэсіраваныя людаеды, перад тым іх добра памарылі голадам, і яны рваліся цяпер, дыхавічна саплі, пырскаючы з ляп слінаю, драпежна аскальваючы жоўтыя іклы. 3а імі бег іх павадыр, нейкі эсэсаўскі ўнтэр — чалавек з агідным насатым тварам, пакрэсленым сінімі рубцамі старых шрамаў, у рудой скураной куртцы і абшытых скураю брыджах. Упіраючыся ў дол абцасамі, ён ледзьве стрымліваў на павадах раз’юшаных сабак.

Крайнія ад рога немцы са стрыманай бояззю адступілі назад, загаманілі, забліскалі вачыма. Оберштурмфюрар задаволена ашчэрыўся і з нечаканай лагоднасцю на сухім твары паляпаў сябе па сцёгнах.

— Рэкс! Рэкс!.. Гут, Рэкс!

— О Рэкс, — падхапілі афіцэры, нясмела падыходзячы бліжэй, каб палашчыць сабак, якія, тузаючы доўгія павады, рваліся за загародку. Оберштурмфюрар яшчэ паляпаў па сцёгнах, адхінуў крысо мундзіра, нешта дастаў з кішэні і невысока падкінуў. Вялізная ваўкарэзіна з чарнабурай вузкай хрыбецінай лёгка скочыла ўгору, схапіла ў паветры гасцінец і, прыгнуўшы голаў да кіпцюрыстых шырокіх лапаў, прагна зжэрла яго.

Услед за першымі выскачылі з-за рога яшчэ дзве, праўда, не такія вялізныя, як першая, але гэткія ж сквапныя да чалавечай крыві, надрэсіраваныя дужыя аўчаркі. Афіцэры загаманілі, іхняя ўвага пераключылася на сабак, і відаць было, што яны ведалі і любілі гэтых жывёлін. Такое жахлівае відовішча было ў іх накшталт таталізатара і, пэўна, весяліла тылавое жыццё ў гэтым сумным, панішчаным вайной прыфрантавым гарадку.

Лейтэнант ведаў, што чаго лепшага, як толькі памерці з найбольшай годнасцю, ужо не выпадзе ў яго кароткім жыцці. Апошні раз паглядзеў ён на лагоднае прыволле вячэрняга неба, на якім у недасяжнай высі, бы срэбнае крыло дзівоснае птушкі, ціха ляжаў касячок празрыстых дробных аблокаў, услухаўся ў пакорлівы самотна-ўрачысты шэпт лістапада і адступіў бліжэй да сцяны.

Прадчуваючы хуткую асалоду відовішча, немцы падступіліся да бар’ера, оберштурмфюрар запалым жыватом узваліўся на ўскраек стала, толькі той малады афіцэр стаяў усё на ранейшым месцы і скамянелым позіркам з-пад шырокага казырка фуражкі ўглядаўся ў палонных.

I тады каты спусцілі сабак.

Чацвёра няшчасных шчыльней прыціснуліся да сцяны і адзін да аднаго, і хоць яны ўжо не мелі ніякіх шанцаў у барацьбе, але ўсё ж не хацелі здавацца адразу. Лейтэнант шырэй расставіў босыя ногі, нарыхтаваў для абароны здаровую руку і сачыў. Натрэніраваныя сабакі спрактыкавана выбралі кожны сабе ахвяру і, ударыўшы вобзем пругкімі хвастамі, усе разам рынулі на людзей.

Поделиться:
Популярные книги

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Одержимый

Поселягин Владимир Геннадьевич
4. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Одержимый

Фиктивная жена

Шагаева Наталья
1. Братья Вертинские
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Фиктивная жена

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Гридень 2. Поиск пути

Гуров Валерий Александрович
2. Гридень
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Гридень 2. Поиск пути

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Оружие победы

Грабин Василий Гаврилович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Оружие победы

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Конунг Туманного острова

Чайка Дмитрий
12. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Конунг Туманного острова

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке