Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Некалькі дзён Аўсейчыкавы былі на сёмым небе. Прачынаючыся ўранку, яны перш за ўсё выглядвалі на вуліцу, пасля пільнавалі ля вакон — чакалі створаную па іх заявах камісію, якая разбярэ справу і пакарае ворагаў. Але ворагі таксама не бедавалі. Круглоў час ад часу наведваўся ў горад, званіў з аўтамата — ён таксама чакаў камісію, якая для разбора ягонай справы была створана ў ваенкамаце. У яго таксама была на яе вялікая надзея. Вестка аб доўгай барацьбе гэтых сем’яў ужо разнеслася па горадзе і шмат хто са знаёмых быў у курсе падзей і таксама чакаў камісій.

I вось камісія з’явілася.

У

адзін вясёлы жнівеньскі ранак загрукала з вуліцы брамка, і Круглоў з Аўсейчыкавай навыперадкі кінуліся адчыняць. Неяк так сталася, што пенсіянер не дабраў спрыту, і засоў адсунула Аўсейчыкава. Пасля яны абодва сціхамірыліся ля варотцаў, прапускаючы ў двор знаёмых і незнаёмых людзей — і намесніка старшыні гарсавета, і домакіраўніка, і гарадскога пракурора, і карэспандэнта мясцовай газеты, нейкага ваеннага ў форме і нават участковага міліцыянера. Захожыя, не дужа вітаючыся з гаспадарамі, з гоманам разыходзіліся па панадворку, аглядаючы дзесяткі разоў апісаныя ў скаргах замкі і платы, гамонячы паміж сабой і спрачаючыся. А Круглоў з Аўсейчыкавай у той час стаялі ля брамкі і ламалі галовы, згадваючы, чыя гэта камісія. Тое ж, відаць, больш за ўсё цікавіла і Кацярыну Кірылаўну з Аўсейчыкавым, якія нечакана поплеч апынуліся ля ганку па другі бок двара. I тады раптам высветлілася, што абедзве камісіі аб’ядналіся.

На панадворак вынеслі крэслы, і людзі, абляпіўшы стол пад кустом бэзу, узяліся высвятляць справу.

Засядалі доўга. Былі выслуханы ўсе ўдзельнікі недарэчнае сваркі, якія нішчылі адзін аднаго і патрабавалі знішчэнне «шалёнай» сабакі. Кацярына Кірылаўна ў часе абмеркавання два разы млела, і Круглоў вяртаў ёй прытомнасць нашатырным спіртам, які спецыяльна для таго трымаў у кішэні; Аўсейчыкава разоў з дзесяць бралася плакаць. Абодвума бакамі ў адрас сваіх ворагаў было сказана столькі, што члены камісіі пазбягалі глядзець адзін аднаму ў вочы і толькі трудна ўздыхалі. Уздыхаць, прынамсі, было ад чаго — час ішоў, а вінаватыя і сродкі прымірэння так і не былі вызначаны.

I ў такі час, калі ўсе ўжо былі страшэнна змораны чалавечай непрымірымасцю, за сталом раздаўся вясёлы голас маладога рахманага пракурора.

— А дзе ж тыя сабакі, якія ўсчалі ўсё гэта. Мо’ і сапраўды трэба садраць з іх скуру, калі яны нарабілі тое. Можа яны сапраўды шалёныя?

Людзі пачалі азірацца, гаспадары кінуліся ў пакоі, дзе некалькі месяцаў пільна ўтрымліваліся іх падапечныя, але аказалася, што дзверы абодвух кватэр з ранку расчынены і сабакі зніклі.

Тады ўсе разышліся па двары, цюцюкаючы чацвераногіх зачыншчыкаў, і неўзабаве недзе за рогам раздаўся гучны, раскоцісты, ажно гамерычны рогат пракурора.

— Ха-ха-ха! Ой, ха-ха-ха! Глядзіце: цуда і толькі.

Усе кінуліся ў той бок і абступілі чалавека, які, аберуч ухапіўшыся за жывот, рагатаў і ўсё паказваў пад плот.

Ля плота сабралася чалавек з дзесяць членаў камісіі, чацвёра суседзяў-ворагаў, і ўсе моўчкі, поўныя здзіўлення пазіралі ўніз, дзе ў цяньку ад плоту надзвычай лагодна прыхінуўшыся адзін да аднаго соладка і мірна спалі Джульбарс і Банцік. Смех і людзі, вядома, разбудзілі іх, але сабакі не збіраліся ўцякаць, толькі незадаволена прыўзнялі галовы і лена глядзелі на развесялелых людзей.

Сапраўды,

уся гэтая застарэлая варожасць здалася дзівосна дробязнай, апрыклай і недарэчнай у параўнанні з бяздумным сабачым мірам. I першы тое адчуў, відаць, Круглоў. Ён раптам плюнуў пад ногі і торапка пайшоў у дом, гучна бразнуўшы дзвярыма.

За ім, хаваючы ад людзей вочы, папляліся Кацярына Кірылаўна і Аўсейчыкавы, а члены камісіі, раптоўна загаманіўшы ўсе разам, пачалі дружна збіраць са стала паперы.

Неўзабаве ў двары пад плотам засталіся адны, надзіва дружалюбныя, сабакі.

[1960 г.]

Хлебны акраец

Сіў-ш-шась, сіў-ш-шась, сіў-ш-шась…

Вузее-меншае травяністы хамлак на лугавіне, бліжай і бліжай да альховага ўзлеску падступаюць трое касцоў ужо ўвесь луг за іх спінамі палёг даўжэзнымі, выгінастымі, як хвалі, пракосамі. Сонца, увабраўшыся ў сілу, зусім звузіла цень ад гушчаруалешніку, замакрэлі ад поту Сцяпанавы лапаткі пад старэнькай залапленай гімнасцёркай, прысохла і не адліпае ад голых валасатых лытак травяная драбяза. Сцяпан падганяе пад самы алешнік свой апошні пракос, размашыста забівае ў зямлю канец касавільна і ўзнімае голаў.

Сіў-ш-шась, сіў-ш-шась — шырока адмахвае за ім Лёнік Бокуць — здаровы рукасты дзяцюк з ленаватымі соннымі вачыма і бліскучымі ад поту плячмі. Майка яго таксама мокрая, хоць выціскай, па разгарачаным счырванелым твары паўзуць мутныя пісягі поту, блішчаць аблепленыя дзяцелінай халявы гумовых ботаў. Ленаваты Лёнька не прывык завельмі мардавацца на працы, і хоць стае маладое сілы, выдаткоўвае хлопец яе эканомна і пакутна. Дайшоўшы да дзядзькі Сцяпана, ён кідае на пакошу касу і знедужэла валіцца ў засень.

Ах, каб на яе мухі з аваднямі… Уходаў ты нас, дзядзька Сцяпан…

Дзядзька Сцяпан чакае трэцяга. Грудзі яго пад распяразанай і расшпіленай да апошняга гузіка гімнасцёркай размашыстастомлена дыхаюць, нервова падрыгваюць на абадку касы парэпаныя натруджаныя пальцы, а на строгім хударлявым твары ціхая задаволенасць сваёй ужо не маладой сілай і асалода ад спрадвечна нялёгкай мужчынскай працы — касьбы. I яшчэ на твары прытоеная скупая радасць, кароткая і сціплая, і свеціцца ў глыбі адзінага вока ўсмешка. Другога вока ў дзядзькі няма. Замест яго — наўскасяк цераз лоб — чорны скураток павязкі з гэткім жа чорным пятакомлапінкай пад налахмачаным русым брывом.

Следам за Лёнікам, нетаропка матляючы касавільнам, сунецца да ўзлеску барадаты дзядуля Змітрук. Гэта — немаладога веку калгаснік, пенсіянер і законнік, які ўжо год дваццаць хварэе на нейкую незразумелую старэчую хваробу і толькі ў касьбу ніяк не можа змірыцца, з тою сваёй хворасцю і старасцю. Кожнае лета адольвае старога ахвота падпрэгчыся дзе-небудзь да маладзейшых і дзён пару да знямогі памахаць касой.

Дзядзька Сцяпан пазірае на Змітрука і думае, што сілы ў старога прыкметна паменшала. А некалі хвацкі быў дзед — у тыя даўнія ўжо часы, калі Лёніка яшчэ не было на свеце, а падлетак Сцяпан, здаралася, аберуч выдзіраў касу з якое купіны. Цяпер жа апошняя грыўка рамонак, смалянак і мятліцы ўперлася ў дзеда Змітрука і не дужа ахвотна карацее пад яго касой.

Поделиться:
Популярные книги

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Титан империи 8

Артемов Александр Александрович
8. Титан Империи
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Титан империи 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Брак по принуждению

Кроу Лана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Брак по принуждению

Темный Лекарь 11

Токсик Саша
11. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 11

Папина дочка

Рам Янка
4. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Папина дочка

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Дурашка в столичной академии

Свободина Виктория
Фантастика:
фэнтези
7.80
рейтинг книги
Дурашка в столичной академии

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III