Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 7

Быкаў Васіль

Шрифт:

Турок усё кідаўся сюды — туды, яшчэ не трацячы надзеі знайсці провад, і ўсё бубніў сабе: «Толькі ж быў. От жа халера!..»

Капітан пастаяў, паслухаў; скрозь было ціха і пуста, хоць бы дзе які стрэл, які гук. Усё знікла, знямела, у кустах зусім разлеглася цемра; з навіслага неба пачаў накропваць дробны рэдзенькі дожджык. Турок адышоўся далёка, усё заграбаючы ў змроку лісцвяны дол, накалоў на сукавіну руку, але провада нідзе не знайшоў. Тады ён спалохаўся ад думкі, што ў гэтай дажджавой цемры можа згубіцца і капітан, і вярнуўся да яго. Хлопец адчуваў сябе зусім вінаватым і не ведаў, куды ісці далей.

— Ну дык што ж! — знарок спакойна сказаў капітан. — Заначуем?

Турок пачуў непрыкрыты

папрок у яго голасе, але змоўчаў, і афіцэр тады ўжо не стрымаў сваёй злосці.

— Балбес ты, а не салдат. Сказана ж было — па провадзе. Трэ было трымаць яго. Ну, а цяпер што?

Турок не ведаў, што рабіць цяпер; ён маўчаў, і было хлопцу вельмі адзінока тут, у лесе, уначы, побач з гэтым няласкавым на слова чалавекам. Капітан жа, да якога ён зусім нядаўна яшчэ пачаў гарнуцца душой, цяпер, не тоячы сваёй прыкрасці, зацята глядзеў на Турка.

— Пайшлі сюды! — сказаў урэшце афіцэр і пакульгікаў некуды ў змрок між кустоўя; за ім, уздыхнуўшы, падаўся Турок.

Капітан вёў доўга і марудна. Сцябаючы хлопца веццем, ён прадзіраўся праз нейкі гушчар. Абодва яны адхіналіся ў бакі, нахіляліся, але ўсё роўна натыкаліся на суччо, паабдзіралі рукі і твары і толькі засцерагалі вочы. Навокал па кустах і апалай лістоце лапацеў пагусцелы дождж. Турковы плечы, пілотка і рукавы шыняля ўсё болей макрэлі. У думках хлопец праклінаў сябе за няўвагу, за тыя дзіцячыя страхі — ад нейкай там птушкі! — і адчуваў сябе вельмі няўдалым. Пра батарэю і лейтэнанта Гаркавенку ён проста баяўся падумаць — невядома было, як вяртацца туды пасля гэтай яго чацвёртай няўдачы.

Наваколле змоўкла, счарнела, схавалася, праглынутае непагодлівай ноччу, і нідзе не было ніякіх адзнак чалавека. Капітан часта спыняўся, слухаў, Турок таксама тады прыпыняўся за ягонай спіной і таксама ўслухоўваўся ў ноч. Але скрозь было толькі роўнае лапатанне дажджу і болей нічога. Турку стала здавацца, што яны даўно ўжо мінулі тую вышыню з сухадрэвінай і той іх КП і блукаюць недзе ў тыле палка, а можа нават ля штаба дывізіі. Але яго меркаванне цяпер мала што значыла, наперадзе ішоў капітан, ён моўчкі некуды вёў, і хлопец пакорліва плёўся следам.

Так яны перайшлі грудок з бярэзнікам, у якім вельмі пахла прэлай ліствой і грыбамі. У адным месцы трапіўся на шляху нейкі гнілячок, аблеплены зеленаватым роівам светлячкоў. Турок дзеўбануў яго чаравікам, і светлячкі, разляцеўшыся ў траве, ціха заблішчалі навокал. Хлопец прыгнуўся за адным, як раптам наваколле праяснілася, захісталася, — Турок схамянуўся, — нейкае святло наперадзе разагнала цемру, асвяціла неба, сталі відаць верхавіны алешын. Святло дрыготка пасунулася па небасхіле, прыцьмела і неяк раптоўна згасла. Стала яшчэ цямней, і Турок здагадаўся тады, што гэта ракета. Капітан спыніўся, трохі паслухаў, і паціху пайшоў ранейшым кірункам. Турок жа не ведаў, радавацца ад ракеты ці непакоіцца, хоць адчуванне блізкасці людзей надало крыху бадзёрасці.

Неўзабаве яны нечакана неяк вылезлі з кустоўя на поле. Вецер дажджавой сцюжаю дыхнуў у іхнія твары; ад таго, што перастаў шастаць хмызняк, стала ціха і пуста. Капітан з паўхвіліны зноў пастаяў, паслухаў і ўжо ступіў уздоўж па ўзлеску некалькі сваіх кульгавых крокаў, як зноў спыніўся. Турок таксама стаў, схіліў набок голаў і ўслухаўся. Там былі людзі. Наперадзе ў полі перад узлескам чулася нейкая невыразная гамана, лязгнула жалеза, пасля нехта глуха, прастуджана закашляў. Турок спачатку ажно ўзрадаваўся, але насцярожаная падазронасць афіцэра прыглушыла яго заўчасную радасць. Каб лепей разгледзець што ў цемры, капітан прысеў пад кустоўем. Турок таксама ўкленчыў ля яго і паклаў далонь на рукаятку затвора. Пэўна што там, праз якіх сто метраў, былі людзі, але свае ці немцы — нельга было ні ўчуць, ні ўбачыць. А ў такі вось час, калі Турок з капітанам, нічога

не ўчуўшы, хацелі было падацца далей, нехта выразна загаманіў з цемры:

— Брынг маль, Отта, обер філь, дас золь фюр унс бейдэ генюген.

Турок змярцвеў, учуўшы такое, а капітан побач выцягнуў з-пад ватоўкі пісталет. Тады зусім блізка наперадзе зашорхалі крокі, і з цемры коратка і буркатліва азваўся прастуджаны голас:

— На шон, вірдгемахт.

То былі немцы.

З-пад кустоўя стала добра чуваць, што проста на іх нетаропка ішоў чалавек. Ён кашлянуў, адкырхаўся, плюнуў і нетаропка пашкандыбаў да ўзлеску. Турок быццам сцяўся ў боязны маленькі камячок, стуліўся ля афіцэрава пляча і ўсімі сіламі прымушаў сябе сядзець ціха, змярцвець і чакаць, што зробяць двое: капітан і той немец. Капітан настырчыўся, падцягнуўся, выцяг шыю, падабраў пад сябе рукі, бы перад скачком, а немец тым часам падышоў да ўзлеску ў дзесяці кроках ад іх і, сапучы ды шастаючы веццем, пачаў ламаць алешнік.

«Цікаць… цікаць… цікаць!» — патрабавала ўсё Туркова нутро, хлопец ажна акрыяў, што самае страшнае мінула, што немец не заўважыў іх. Але капітан марудзіў, і хлопец мярцвеў ля яго, баючыся паварушыцца, каб даць знак, што трэба ўцякаць. Праз якую хвіліну, праўда, капітан павярнуўся, загрэбшы рукой, падгарнуў да сябе Туркову голаў у мокрай пілотцы і абдаў яго шчаку цёплым дыханнем:

— Возьмем! Ты аглушы прыкладам!

Спачатку Турок не зразумеў яго, а затым з самай глыбіні ягонай душы ўзняўся пратэст — нашто? Так хацелася ўратавацца і так гэта было магчыма — навошта ісці самім па добрай волі ў самую ляпу смерці. Але капітан, бы і не падазраючы нічога, — ні боязі салдата, ні такой блізкай магчымасці паратунку — прыгнуўся і нячутна, на чацвярэньках, падаўся ў змрок. I Турок, маўкліва пратэстуючы ўсім нутром, мусіў прыдушыць у сабе баязліўца, заглушыць благія прадчуванні і, таксама прыгнуўшыся да самага долу, пасігаць за афіцэрам. Усё ў ім было паралізавана страхам і воляю капітана; супрацьлеглыя гэтыя адчуванні спляліся ўнутры, непадуладныя адзін аднаму. Так з імі Турок машынальна і сігаў у змрок, дзе зусім блізка шастаў хмызняк, хрускалі галінкі і пасопваў блізкі, загадкавы і страшны вораг.

Капітан урэшце спыніўся, зноў прыціснуўся к долу — адчувалася, немец быў ужо зусім побач, нават трохі відаць было на фоне неба, як гойдалася верхавіна алешыны, якую ламаў ён. Капітан тады павярнуўся, дацягнуўся да Турковага вуха і шапнуў:

— Ускочыш і глушы па галаве. Я следам…

Ён памаўчаў, угледзеўшыся ў цемру, трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў яго ў спіну.

Турок не дужа спрытна ўскочыў, бадай не адчуваючы нічога. Пэўна, трэба было прыгнуцца, але ён ужо дрэнна валодаў сабой, на вялых, бы ватных нагах ступіў разы два ў цемру, дзе шастала дрэўца. У адно імгненне пад кустоўем трапянулася цьмяная постаць, мільганула і застыла шэрая пляма твару — выпушчаная з рук алешына махнула ўгары верхавінай. I тады Турок размахнуўся з усяе сілы і выцяў немца вінтоўкай па галаве.

Вораг, здаецца, адскочыў, застагнаў і мякка паваліўся на дол. I ў той жа час капітан з цемры кінуўся да яго. Адчуўшы самае страшнае, Турок прысеў, стуліўся, але капітан зараз жа гучным шэптам гукнуў яму:

— Давай сюды!

Ад гэтага яго шэпту Турок трохі апрытомнеў, у свядомасць цюкнула думка, што схібіць цяпер нельга, інакш яны абодва загінуць. I хлопец, інстынктыўна прыгнуўшыся, падаўся ў змрок да паваленага немца, на якога ўжо ўссеў капітан. Турок таксама рынуўся на варожае цела, ашчаперыў яго за калені, тыя напружыліся і разы два бяссільна трапянуліся. Некалькі часу хлопец толькі трымаў іх так — з усяе сілы. Пасля капітан ухапіў з немцавай галавы пілотку, ямчэй прыналёгшы на яго, запіхнуў яе ворагу ў рот і строгім загадным шэптам кінуў салдату:

Поделиться:
Популярные книги

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Шестой Дозор

Лукьяненко Сергей Васильевич
6. Дозоры
Фантастика:
городское фэнтези
8.07
рейтинг книги
Шестой Дозор

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Метатель. Книга 4

Тарасов Ник
4. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 4

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!