Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

запэўніць вас у магчымасці такога смеху.

Ж ы г і м о н т. І тым не менш я не магу лютэраніну, а яшчэ горш, схізматыку Скарыне дазволіць друкаваць свае ерэтычныя кнігі ні ў каралеўстве, ні ў Вялікім княстве... Пакуль што я яшчэ кароль! І баста, як кажа каралева.

Г а ш т о л ь д. Відаць, ваша вялікасць хоча, каб лютэранства бесперашкодна паўзло да нас не толькі з Захаду, але і з Усходу.

Ж ы гі м о н т. Гэта не падыходзіць нам тым больш!

Гэта было б яшчэ больш небяспечна!

Г а ш т о л ь д. Мушу супакоіць вашу вялікасць і з усёй адказнасцю запэўніць, што доктар Скарына не толькі не прыхільнік лютэранства, а, наадварот, яго перакананы супраціўнік. Лютэранінам жа Скарыну зрабіла папская курыя, каб пашкоцзіць яго асветніцкай дзейнасці. Падтрымкай папскіх эдыктаў супраць друкарскай справы вы дамагліся таго, што доктар Скарына фактычна спыніў у Вільні сваю выдавецкую справу. І зараз яму губляць няма чаго. З'едзе хоць у Маскву, хоць зноў у Прагу. А там ведаюць цану друкаванай кнізе. А як многа доктар

мог бы зрабіць на карысць умацавання саюза княства з каралеўствам! Іх незалежнасці, як ад Захаду, так і ад Усходу...

Ж ы гі м о н т ( зморана ). Вы, канцлер, майстра пераконваць. 1 за гэта я вас люблю. Але і вам ці варта было так хутка кідацца на выкананне тых папскіх эдыктаў...

Г а ш т о л ь д. У крыві ў нас ужо гэта - загадаюць дурням маліцца, дык яны і лбы паразбіваюць...

Ж ы г і м о н т (зусім прымірэнча). Каб не Ян ды каралева, я гэтыя эдыкты наогул бы... Усе навокал друкуюць, а мы сапраўды як тыя дурні... калі з цягам часу з'явіцца магчымасць выправіць справу...

Г а ш т о л ь д. Ваша вялікасць, магчымасць ёсць, і не благая. Трэба толькі ўгаварыць герцага прускага Альбрэхта запрасіць доктара Скарыну ў Кёнігсберг. Я ведаю, што герцаг збіраецца адкрываць універсітэт і наладжваць друкарскую справу. Лепшага за доктара Скарыну параіць цяжка. Мець жа пры двары такога лекара, як Скарына, палічыць за гонар не толькі герцаг, але і любы кароль.

Ж ы г і м о н т. У вашай прапанове нешта ёсць. І каралева доктара там не дастане. Пляменнічак у мяне з норавам!

Г а ш т о л ь д. Ваша вялікасць, зрабіце Альбрэхту сапраўдны падарунак! Далібог, ён вам гэтага век не забудзе.

Ж ы г і м о н т. Абы толькі каралева не здагадалася, пакуль падарунак у нашых руках.

Г а ш т о л ь д. Будзем спадзявацца і маліцца.

Ж ы г і м о н т. Маліцеся, ды, глядзіце, лоб не расквасце.

Гаштольд кланяецца і выходзіць.

Сцэна зацямняецца.

VІІІ

Познань. Скарына ў вязніцы. Грымяць запоры, уваходзіць Вартаўнік.

В а р т а ў я і к. Добрага ранку!.. Ну, і як?..

С к а р ы н а. Добрага ранку... Што - «як»?"

В а р т а ў н і к. Сам жа казаў, што вылічваеш, хто цябе сюды заканапаціў. Калі вылічыў - гавары, я яму, гаду, пакажу, дзе ракі зімуюць...

С к а р ы н а. Як вылічу, абавязкова скажу, а то мне аднаму, відаць, не ўправіцца.

В а р т а ў н і к. Гэта ўжо сапраўды. Гуртам, кажуць, і бацьку добра біць... А ваўком лепш выць аднаму.

С к а р ы н а. Чым далей думаю, тым больш завыць хочацца. ( Пасля доўгай паўзы.) Лепш бы сказаў, што ад пальцаў чуваць...

В а р т а ў н і к. Хуценькі Петрачок.

С к а р ы н а (зацікаўлена ). Хто, хто?..

В а р т а ў н і к. А-а-а... Петрачок у нас у Полацку быў, сусед, рукавы такі чалавек. Адначасова мог канём правіць, бручку грызці і малую патрэбу спраўляць. Хуценькім Петрачком і празвалі.

С к а р ы н а. Дык я ж яго ведаю. Не раз на чужыне ўспамінаў небараку, калі сам не ведаў, за што раней ухапіцца. І вучня свайго Пятра Мсціслаўна Хуценькім Петрачком называў, калі той адначасова кідаўся і фарбу варыць, і набор ліць, і гравюру рэзаць.

В а р т а ў н і к. Можа, твой Мсціславец і яшчэ што такое незразумелае мог, а наш палачанін толькі тое, што я пералічыў...

С к а р ы н а (нечакана). А раптам мальцы з дарогі саб'юцца, не даедуць...

В а р т а ў н і к. Мае мальцы саб'юцца?!. Лявонка ўжо звечара дома - Анэлька не нарадуецца, а за Андрэйку непакоіцца і нават плача - бог ведае, дзе тая Вільня і што там за біскуп. Ведаў я аднаго - за вярсту на казе не пад'едзеш.

С к а р ы н а (ускоквае з месца). Лявонка вярнуўся з Гданьска?!.

В а р т а ў н і к. І не адзін - калі ўсё будзе ціха, прывяду я табе сёння пляменніка.

Скарына абдымае Вартаўніка, цалуе яго.

Не абдымайся - я не баба і тым больш не дзеўка. А пляменнік прасіў, каб ты напісаў усе паперы, якія нам у судзе на карысць будуць. Я, кажа, у судовых

справах ні выплюнуць ні праглынуць.

С к а р ы н а. Затое мне ў іх давялося не аднаго сабаку з'есці.

В а р т а ў н і к. Тады пішы і мяркуй, як мы за тваю адседку некаму бакі намнём.

С к а р ы н а. (весела, узбуджана). Ды давядзецца ўжо!.. (Ціха.) А пляменніка Рамана сюды не вядзі - пастка ўсім тром. Закрыецца - не вылезем.

Поделиться:
Популярные книги

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Курсант: Назад в СССР 10

Дамиров Рафаэль
10. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 10

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Призыватель нулевого ранга

Дубов Дмитрий
1. Эпоха Гардара
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Призыватель нулевого ранга

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия

Секретарша генерального

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
8.46
рейтинг книги
Секретарша генерального

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена