Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

рабіць кнігі! Я ведаю іх вартасць для людзей!

М а к с і м Г р э к. І з гэтым ты едзеш у Маскву...

С к а р ы н а. З гэтым, Максім! З гэтым... Стагоддзямі ліецца кроў на межах народаў-суседзяў. Асвета, духоўнасць, узвышэнне, роўнасць перад адзіным Богам - толькі яны могуць спыніць братазабойствы, з'яднаць народы супраць татарскай,

турэцкай, нямецкай навалы, ад якой могуць загінуць і тыя і другія. Канцлер Гаштольд шукае саюзнікаў на захадзе. Кароль Жыгімонт

імкнецца прыбраць да рук Белую Русь. Малая Русь яднаецца супраць Русі Вялікай.

М а к с і м Г р э к. Алелькавічы і паслалі цябе да маскавіцян?..

С к а р ы н а. Некалі яны фундавалі мае пражскія выданні. Сёння я бедны і голы, як царкоўная мыш. І ўсе мае спадзевы на Алелькавічаў.

М а к с і м Г р э к. Мне падабаецца ваша прымаўка: на спадзевах яешню не спражыш.

С к а р ы н а. Ёсць і яшчэ адна магчымасць. Князі Шамячыч і Старадубскі павінны былі майму другу і фундатару купцу Багдану Онкаву 900 коп шырокіх грошаў.

М а к с і м Г р э к. Ці не той самы Шамячыч, якога не так даўно загубіў вялікі князь з дапамогай мітрапаліта Данііла?..

С к а р ы н а. Той самы. І доўг яго Онкаву перайшоў на самога вялікага князя.

М а к с і м Г р э к. І ты задумаў спагнаць гэты доўг.

С к а р ы н а. Менавіта так. І кароль Жыгімонт на нашым баку.

М а к с і м Г р э к. Пара б табе, доктар, калі не памудрэць, то хоць бы пасталець.

С к а р ы н а. У крайнім выпадку мы пагодзімся дараваць доўг вялікаму князю, калі ён пагодзіцца на адкрыццё ў Маскве друкарні, у якой бы я мог рабіць кнігі як на патрэбу княскага двара і рускай праваслаўнай царквы, так і на вываз у свой беларускі край.

М а к с і м Г р э к. З паршывай авечкі хоць воўны касмыль.

С к а р ы н а. Хоць бы сабе і так...

М а к с і м Г р э к. Шчаслівы той, хто веруе. Толькі вера - гэта адно, а веда - другое. І раней, чым на Маскву ехаць, тое-сёе трэба было б пра яе норавы ведаць. А норавы тут трохі іншыя, чым, скажам, у Венецыі ці Празе, у Кракаве ці Вільні.

З гэтае прычыны мушу засцерагчы, бо само асяроддзе Маскоўшчыны, якая ледзь паспела вылузацца з татарскага ярма, рызыкоўнае і небяспечнае для чужынца, асабліва калі ён яшчэ чалавек у нечым дасведчаны. Край гэты пакуль пазбаўлены ўсякае асветы і асяродкаў яе. Тутэйшыя духоўнікі і дзятўцы перакананы, што асвета тут не толькі непатрэбная, але можа і пашкодзіць. Дзяржава бытуе пакуль па-за еўрапейскім духоўным светам. У кожнай галіне свайго бытавання пануюць звычкі, перанятыя ад татарскага складу і ладу жыцця. Тут яшчэ ніколі не пахла і сёння не пахне талеранцыяй, верацярпімасцю. Тут нязменна пакуль пануюць дагматызм і нязноснасць. Ні ідэя крытыкі, ні ідэя талеранцыі, ні ідэя духоўнага хрысціянства не даступны ні двару, ні духоўнікам, я ўжо не кажу пра іншых.

Для аграмаднай большасці пасяленцаў дзяржавы

ідэі гэтыя проста незразумелыя. Тут шукаюць «хулу», «герась» у кожнай дробязі. Ты проста не ўпішашся

ў рамкі артадаксальнага маскоўскага дагматызму і жорсткага дэспатызму маскоўскага самадзяржаўя.

С к а р ы н а. Я быў бы рад, калі б ты памыляўся, Максім.

М а к с і м Г р э к. Не абяцаю ўцешыць - я многае тут пабачыў, а колькі яшчэ пабачу... Не так ужо даўно ў грубай жорсткасці тутэйшых звычаяў трагічна пераканаліся два заходнія лекары. Лекар Антон Немчын па загаду вялікага князя лячыў татарскага князя Каракучу. Лячэнне не ўдалося, хворы памёр. Тады вялікі князь загадаў лекара забіць. Татары-сваякі завялі Немчына пад маскварэцкі мост

і там, як сведчыць летапісец, «зарезали ножом яко овцу» . А пазней захварэў на ламоту ў нагах сын вялікага князя Іван. А ў Маскве быў гэтым часам лекар

Лявон Жыдовін з Венецыі. Лячыць сына князь загадаў яму. Ды стан хворага горшаў, а хутка ён і памёр. Тады князь кінуў лекара ў цямніцу. Калі ж ад смерці

князевага сына мінула 40 дзён, лекара Лявона завялі на плошчу Балванаўку і там адсеклі яму галаву.

С к а р ы н а. Ты мяркуеш, што і мне давядзецца лячыць некага з велікакняскай сям'і?..

М а к с і м Г р э к. А я не толькі пра лекараў, я табе і пра друкара скажу. Прыехаў неяк на Маскву вядомы любецкі друкар Барталамей Готан, каб друкарню наладзіць і кніжкі рабіць. За справу ўзяўся. А праз нейкія паўтара гады яго немаведама за што звінавацілі, абрабавалі і ўтапілі. Так што сам мяркуй...

С к а р ы н а. І ўсё ж я паеду да вялікага князя Васілія Іванавіча.

М а к с і м Г р э к. Вольнаму - воля, здаецца, так у вас гавораць.

С к а р ы н а. Так! Так, мой дружа Максіме! А за перасцярогу - дзякуй. Спадзяюся, што вялікі князь не пасмее затрымаць мяне хоць бы з тае

прычыны, што за мною перамірныя гарантыі пра незачэпнасць купцоў Літвы ў Маскоўшчыне, а маскоўскіх у Літве.

М а к с і м Г р э к. Які ж ты купец?

С к а р ы н а. На гэты раз у першую чаргу купец. Друкаром адкрыюся толькі пасля таго, як добра прадам, як тавар пойдзе, як вялікі князь маімі кнігамі зацікавіцца.

М а к с і м Г р э к. Мітрапаліт Данііл імі першы зацікавіцца... Скажу шчыра, Францыск, баюся я за цябе. Вельмі баюся...

С к а р ы н а. Будзем спадзявацца. А пры добрым ладзе я за цябе перад князем пахадайнічаю. Не гніць жа такому разумнаму і слаўнаму чалавеку ў гэтай яме.

М а к с і м Г р э к. Ратуй цябе Божа, Францыск!

Ціхі стук у дзверы.

С к а р ы н а. Пара мне, Максім...

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Ротмистр Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
4.67
рейтинг книги
Безумный Макс. Ротмистр Империи

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Адвокат вольного города 4

Кулабухов Тимофей
4. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 4

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Четвертый год

Каменистый Артем
3. Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
9.22
рейтинг книги
Четвертый год

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье