Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

В а р т а ў н і к. Сапраўды, гэта нікому не ў шапку, як нячысцік падкоціцца. (Вяртаецца, вымае з-за пазухі скрутак.) Аладкі з'ясі. Анэльчыны, з макам.

С к а р ы н а (бярэ скрутак). Еш дурань, бо то з макам...

В а р т а ў н і к. Не забыўся полацкай прымаўкі?..

С к а р ы н а. Памятаю...

Вартаўнік выходзіць. Грымяць запоры.

Сцэна зацямняецца.

ІХ

З успамінаў Скарыны

Кёнігсберг. Герцаг Альбрэхт праглядае ліст з падвешанай да яго пячаткай.

З'яўляецца Скарына.

С к а р ы н а (з паклонам). Рады вітаць вас, пан герцаг...

А л ь б р э х т. Рады вас бачыць, шаноўны доктар. Мне ўчора сказалі, што вы атрымалі ад сваіх блізкіх нядобрую вестку, якая вымагае часовага ад'езду

з Кёнігсберга.

С к а р ы н а. Так, ваша міласць, і толькі таму, каб знайсці справядлівасць у судзе і абараніць свае маёмасныя правы, парушаныя несумленнымі людзьмі... Хоць больш за ўсё мяне занепакоіла раптоўнае нагоршанне здароўя жонкі... Пры ёй двое

малых.

А л ь б р э х т. Вельмі вам спачуваю.

С к а р ы н а. Шчыра дзякую.

А л ь б р э х т (крыху напышліва). Спадзеючыся на наша хуткае спатканне, калі вы вернецеся да нас сям'ёю, і пацвярджаючы нашы самыя сардэчныя да вас адносіны, мы рады дапамагчы вам нашай просьбаю да слаўнага друга нашага канцлера Гаштольда быць да вас уважлівым і спагадлівым.

С к а р ы н а. Сардэчна дзякую вам.

А л ь б р э х т. Мне надзвычай прыемна зачытаць наша пасланне да пана канцлера, каб тым самым яшчэ раз выказаць нашу вам глыбокую павагу і самыя высокія ацэнкі вашай годнасці. І не доўгага нашага знаёмства было дастаткова, каб мы палюбілі вас назаўсёды.

С к а р ы н а. Вельмі крануты. Вельмі...

А л ь б р э х т ( не гучна, але ўрачыста чытае пасланне). «У абарону пана Францыска Скарыны з Полацка, доктара медыцыны.

Да пана Гаштольда, 16 мая.

Паклон шлём і ўсякае зычанне са шчырай гатоўнасцю нашай да ўчынення рознага роду міласцей. Знакаміты і высакародны, з выдатных сяброў найдаражэйшы.

Не так даўно прыбыў пад нашу ўладу выдатны і шматвопытны муж Францыск Скарына з Полацка, доктар прыгожых мастацтваў і медыцыны, даравіты выкладчык, падданы Вашай высокай Міласці і найслаўнейшага горада Вільні грамадзянін. Звярнуўшы

ўвагу як на яго сапраўдны і дзівосны талент, так і найвышэйшае майстэрства, якое ён дэманструе са здзіўляючым бляскам і вопытнасцю, якую набыў, відаць, не інакш як толькі праз сваю шматгадовую працу і падарожжы дзеля пазнання мноства ведаў,

мы міласціва прыпісалі яго да ліку і кола

нашых падданых і верных мужоў і паставілі яго ў рад тых, да каго прыхільна адносімся...

Просім, каб вышэйназваны доктар Францыск, наш падданы і слуга, не быў пакінуты на волю лёсу, але, згодна з нашым пажаданнем і дзеля неабхоцнасці і нашага цеснага сяброўства, няхай Ваша слаўная Вялікасць будзе добры да яго, параіць і дапаможа ў яго справе з бесстароннасцю і справядлівасцю як чалавеку дастойнаму, рэкамендаванаму. За гэта мы Вам як сябру вельмі прыязнаму і ўсім Вашым з усякай рупнасцю і дбайнасцю

аддзякуем...

Дадзена ў Кёнігсбергу 16 мая 1530-га". ( Перадае грамату Скарыне.)

С к а р ы н а. Мне толькі і застаецца, што шчыраю і сумленнаю працаю пацвердзіць усё вамі сказанае.

А л ь б р э х т. Такое ж пасланне Віленскаму сенату я перадам вам перад ад'ездам.

Скарына схіляе галаву.

Сцэна зацямняецца.

X

Кракаў. Чалавек у чорным і Бона.

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. Што ўдалося ў Кёнігсбергу?

Б о н а. Доктар зрабіў памылку, якую яму ніколі не выправіць.

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. Дакладней!

Б о н а. Паверыў хлусні нашага выведніка і не паверыў каралю.

Ч а л а в е к у ч о р н ы м(настойліва). Дакладней!

Б о н а. Пры адным слове нашага выведніка, што яго жонка раптоўна захварэла, а сваякі накінуліся на спадчыну яшчэ не памерлай, доктар пакінуў Кёнігсберг і памчаў у Вільню.

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. Пры чым тут кароль?!.

Б о н а. Не так даўно кароль па просьбе доктара ўдзельнічаў у разглядзе судовай справы па абароне спадчыны яго жонкі. Суд вынес рашэнне, якім уся рухомая і нерухомая маёмасць замацоўвалася за жонкаю і дзецьмі доктара на вечныя часы, а яе родзічам было загадана «ў тым вечнае маўчанне меці».

Ч а л а в е к у ч о р н ы м. А як доктар раскалупае правакацыю і вернецца да герцага?..

Б о н а. Не вернецца... Як толькі герцаг даведаўся, што доктар нахабна абакраў яго, тут жа напісаў абуральнае пісьмо канцлеру Гаштольду.

Ч а л а в е к у ч о р н ы м (амаль урачыста).Францыск, сын Скарынін, у навуках вызваленых лекарстве доктар - злодзей! Не блага! Далібог, не блага! Пры такім спрыце шаноўная Бона Сфорца магла б быць і французскай каралеваю...

Б о н а. А тут ужо ваша прамашка... На карысць вашага ордэна я магла б паслужыць і іспанскаю і англійскаю каралеваю...

Ч а л а в е к у ч о р н ы м (грозна). Язык!..

Б о н а. Я яшчэ не сказала, што ёсць усе падставы зрабіць доктара Скарыну беглым даўжніком і вечным бадзягаю...

Поделиться:
Популярные книги

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Газлайтер. Том 16

Володин Григорий Григорьевич
16. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 16

Игра престолов. Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.77
рейтинг книги
Игра престолов. Битва королей

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Книга пяти колец. Том 4

Зайцев Константин
4. Книга пяти колец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Книга пяти колец. Том 4

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

О, мой бомж

Джема
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX