Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Шрифт:
— Зайдзеце.
Паручнік Лукаш павярнуўся ў крэсьле да дзьвярэй і ўбачыў, што дзьверы павольна і ціха адчыняюцца. І таксама ціха ў канцылярыю 11-й роты ўвайшоў удалы ваяка Швэйк, аддаючы чэсьць ужо ў дзьвярах. Мусіць, ён аддаваў чэсьць ужо тагды, калі стукаў у дзьверы, чытаючы надпіс «Ня стукаць».
Швэйк трымаў руку ля казырка, і гэта вельмі падыходзіла да яго бясконца спакойнага бесклапотнага аблічча. Ён выглядаў, як грэцкі бог крадзяжу, адзеты ў простую форму аўстрыйскага пехацінца.
Паручнік Лукаш на момант міжвольна заплюшчыў вочы пад ласкавам паглядам удалага ваякі Швэйка. Напэўна з такою любасьцю глядзеў блудны, згублены і
— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, я зноў тут, — пачуўся ў дзьвярах голас Швэйка з такой адкрытай прастатой, што паручнік Лукаш зразу апамятаваўся.
З таго самага моманту, калі палкоўнік Шрэдэр сказаў, што зноў пасадзіць яму на шыю Швэйка, паручнік Лукаш кожны дзень у думках аддаляў момант спатканьня.
Кожную раніцу ён думаў: «Сягодня ён ня зьявіцца. Напэўна, ён і ам яшчэ чаго-небудзь начвэрыў, і яго там яшчэ патрымаюць».
І ўсе гэтыя комбінацыі Швэйк разбурыў сваім мілым і простым зьяўленьнем.
Швэйк спачатку глянуў на старшага пісара Ванэка — і, зьвярнуўшыся да яго з прыемнай усьмешкай, падаў паперы, якія выцягнуў з кішэні шыняля.
— Асьмелюся далажыць, пан старшы пісар, гэтыя паперы, якія мне выдалі ў палкавой канцылярыі, я павінен аддаць вам. Гэта наконт мае пэнсыі і пайка.
Швэйк трымаўся ў канцылярыі 11-й маршавай роты так вольна і сьмела, як быццам ён з Ванэкам быў у самых сяброўскіх адносінах. На ўсё гэта вайсковы пісар рэагаваў толькі словамі:
— Палажэце гэта на стол.
— Будзьце ласкавы, старшы пісар, пакіньце нас з Швэйкам адных, — сказаў, уздыхнуўшы, паручнік Лукаш.
Ванэк вышаў і стаў за дзявярыма падслухваць, пра што яны будуць гаварыць.
Спачатку ён нічога ня чуў. Швэйк і паручнік Лукаш маўчалі і доўга глядзелі адзін на аднаго. Лукаш глядзеў на Швэйка, нібы хацеў яго загіпнотызаваць, які пеўнік, які стаіць супроць куркі і рыхтуецца на яе ўскочыць.
Швэйк, як заўсёды, глядзеў сваім цёплым пяшчотным поглядам на паручніка, як быццам хацеў яму сказаць: «Зноў мы разам, мая любачка! Цяпер нічога нас не разлучыць, саколік ты мой!»
І з тае прычыны, што паручнік доўга не парушаў маўчаньня, вочы Швэйка казалі яму з сумнай пяшчотай: «Дык скажы што-небудзь, залаценькі мой, рэкні хоць слоўца!»
Паручнік Лукаш парушыў гэта пакутнае маўчаньне словамі, улажыўшы ў іх добрую порцыю гіроніі:
— Вельмі рад вам, Швэйк! Дзякую вам за наведваньне. Нарэшце такі вы тут, доўгачаканы госьць.
Але ён ня стрымаўся, і ўся злосьць, якая сабралаея ў яго за апошнія дні, вылілася праз страшэнны ўдар кулаком па стале. Чарніліца падскочыла і заліла чарнілам ведамасьць на пэнсію. Разам з чарніліцай падскочыў паручнік Лукаш і, падбегшы да Швэйка, закрычаў:
— Жывеліна!
Ён стаў кідацца сюды і туды па вузкай канцылярыі і, прабягаючы каля Швэйка, кожны раз адплёўваўся.
— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, — сказаў Швэйк, у той час як паручнік Лукаш, не перастаючы, бегаў па канцылярыі і разьюшана кідаў у куток скамечаныя аркушы паперы, якія ён хапаў з стала, — ліст я аддаў зусім ня чапаным. На шчасьце мне ўдалося застаць дома самую паню Каконь і магу сказаць пра яе, што гэта вельмі прыгожая жанчына. Бачыў, праўда, я яе толькі, калі яна плакала.
Паручнік Лукаш сеў на ложак вайсковага пісара і хрыплым голасам сказаў:
— Калі-ж будзе канец усяму гэтаму!
Швэйк прыкінуўшыся, што не дачуў, гаварыў далей:
— Потым са мной здарылася там маленькая прыкрасьць,
Пачуўшы, што яшчэ паўгадзіны таму назад ён павінен быў быць у палкоўніка Шрэдэра, паручнік пачаў хутка апранацца.
— Зноў, Швэйк, удружылі вы мне! — сказаў ён голасам, поўным безнадзейнага адчаю.
Швэйк паспрабаваў суцешыць яго сяброўскім словам, пракрычаўшы ўсьлед паручніку Лукашу, які, як бомба, вылецеў з канцылярыі:
— Нічога палкоўнік пачакае: яму ўсё роўна няма чаго рабіць!
Праз хвіліну пасьля таго, як вышаў паручнік, у канцылярыю ўвайшоў старшы пісар Ванэк.
Швэйк сядзеў на крэсьле і падкладваў маленькую жалезную печку вугаль, кідаючы праз адчыненыя дзьверцы кускі вуглю ў агонь. Печка чадзіла, сьмярдзела, а Швэйк усё забаўляўся, не зьвяртаючы ўвагі на Ванэка, які спыніўся і некалькі хвілін наглядаў за Швэйкам, нарэшце ня вытрымаў, зачыніў нагою дзьверцы печкі і сказаў Швэйку, каб той адтуль выбіраўся.
— Пан старшы пісар, — сказаў з павагаю да сябе Швэйк, дазвольце вам заявіць, што ваш загад выбірацца ня толькі адгэтуль, але наогул з лягеру выканаць не магу, бо падпарадкуюся загаду вышэйшай інстанцыі. Я ордынарэц, ганарова дадаў Швэйк. — Пан палкоўнік Шрэдэр прыкамандыраваў мяне ў 11-ю маршавую роту да пана обэр-лейтэнанта Лукаша, у якога я раней быў дзяншчыком, але дзякуючы маёй прыроджанай інтэлігентнасьці я атрымаў павышэньне на ордынарца. Мы з панам обэр-лейтэнантам старыя знаёмыя. А чым вы займаліся, пан старшы пісар, да вайны?
Палкавы пісар Ванэк быў так зьбянтэжаны панібрацкім тонам удалага ваякі Швэйка, што, забыўшыся пра свой чын, якім вельмі любіў пафарсіць перад простымі салдатамі, адказаў, быццам падначалены Швэйку:
— Я служыў прадаўцом у аптэкарскім магазыне ў Кралупах. Прозьвішча маё Ванэк.
— Я таксама вучыўся аптэкарскай справе, — адказаў Швэйк, — у Празе ў пана Какошкі на Пэрштыне [92] . Ён быў вялікі дзівак, і калі, неяк памыліўшыся, я запаліў бочку з бэнзынай і ў яго згарэў дом, ён мяне выгнаў і ў цэх мяне ўжо нідзе ня прымалі, і праз гэту дурнецкую бочку з бэнзынай мне не ўдалося давучыцца. Ці прыгатоўвалі вы таксама лекавыя травы для кароў?
92
Вуліца ў цэнтры Прагі.