Шрифт:
Асобы
М а к с і м К у т а с.
П а л а н е я – яго жонка.
М а ц е й к а – іх сын.
Т р а х і м С і н і ц а.
Д а м і ц э л я – яго жонка.
К а ц я р ы н к а – іх дачка.
У р а д н і к.
С о ц к і.
С я л я н е, с я л я н к і.
Дзея адбываецца ў часе, калі былі манаполькі, на другі дзень Сёмухі, у хаце Трахіма Сініцы.
З'ява I
Максім адзін.
М а к с і м (ляжыць на ложку і разглядаецца па хаце). Цьфу, каб цябе
З'ява II
Максім, Кацярынка.
К а ц я р ы н к а (адзеўшыся па-святочнаму, у руках кветкі і з кветак вяночак на галаве; убягае у хату, напяваючы).
Ой, чуць, маці, чуць, Дзе малойцы п'юць! Вясёлая там вуланька, Куды яны йдуць. А знай, маці, знай, Дачку замуж дай! Не дай мяне за п'яніцу, – После ж будзе жаль. Дачушка мая, Родная мая, Шукай сабе, выглядывай – Яшчэ ж малада! Матулька(Круціцца перад люстэркам і прышпільвае да грудзей кветкі.) Ха-ха-ха! Якраз як маладая да шлюбу, сягоння я паднядзелілася! Як убачыць Мацейка, дык ота ж уцешыцца! Ох, і ўмее ж ён абнімацца і цалавацца! А каб было каму? Ці даўно разам у бабкі гулялі і ў поле ганялі, а ўжо – на табе! За дзявочымі спадніцамі так і бегае як падсмалены. I нячысцікяго ведае, адкуль гэта ўсё ў яго бярэцца? Так абніме, так да грудзей прыцісне, ажно неяк млосна-млосненька робіцца. А як пачне цалаваць і цалаваць без канца, дык, даліпантачкі, твар гарыць, проста, як хто яго крапівой высек. Ох, Мацейка, Мацейка! Штосьці зашчыльна ты ка мне прыліпаеш, каб не наварылі гэтак мы з табой якой саладухі. (Максім храпе.) Ай, гэта ж тата на ложку! А я думала, што ўжо пайшоў. Ну, добра, што хоць спіць, як апошняе ў печ усыпаўшы, а то былj б паранкі і мне, і Мацейку за такую маю гутарку. (Далей круціцца перад люстэркам, прымярае, як лепей, вянок і напявае.)
У гародзе качка, За гародамкачка. Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не дварачка! У гародзе мята, За гародам мята. Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не багата! У гародзе птушка, За гародам птушка. Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не падушка! У гародзе вішня, Ля вішні – чарэшня. Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не яешня!Ха-ха-ха! Хоць я не яешня, а, пэўна, як глядзіць на мяне, дык слінкі так і цякуць. Каб толькі папусцілася, дык з'еў бы мяне і не аблізаўся б нават.
У гародзе дзічка, За гародам дзічка. Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я невялічка!Ой, ой! Хоць я і невялічка, але добра ўжо ведаю, чаго хлапцам ад мяне хочацца.
У гародзе хатка, За гародам хатка,(Глянуўшы ў акно.)
Ой, ідзе ўжо мая мамка – Будзе вайна з таткай.З'ява III
Максім, Кацярынка, Даміцэля.
Д а м і ц э л я (уваходзіць з судамі вады і стаўляе іх каля парога на прылаўку. Да Кацярынкі). А ты гэта, сарока, чаго так ухмыляешся да люстэрка, як серада на пятніцу? Звалаклася недзе, а тут адной мне хоць падарвіся: ні вады каму прынесці, ні ў хаце прыбраць. Зараз жа мне хату замятай! (Порацца качаргой у печы.)
К а ц я р ы н к а (замятаючы хату).Чаго, мамка, раз'ехалася, як прачыстая на сенажаці? Я ж не сядзела рукі злажыўшы. (Расцягваючы.) У-ста-ла, па-мы-ла-ся, павяла ця-луш-ку, напасвіла, назбірала кве-та-чак і вяночак спляла! (Кідае венік, знімае вянок і хоча надзець яго матцы.) Паглядзіце, які харошанькі! А як ён мамцы ідзе да твару! Даліпантачкі, хоць да шлюбу мамку вядзі! Каб татка ўгледзеў, вота б пацалаваў з любасці!
Д а м і ц э л я (зрываючы вянок). Адчапіся, назола! Я ўжо на каптур замяніла свой вянок у царкве, а ты, з вялікай рызыкі, каб толькі не згубіла свайго дзе пад плотам.
К а ц я р ы н к а (зноў налажыўшы сабе вянок на галаву, замятаючы хату). А скажыце, мамачка: ці гэта не ўсё роўна будзе, ці вянок у царкве на каптур прагандляваць, ці згубіць яго пад плотам? А мо і мамка перш згубіла, а пасля памяняла?
Д а м і ц э л я. Замятай вось лепей,а не мялі языком, як калатоўкай! Яшчэ молада ўсё ведаць – што трэба і што не трэба.
К а ц я р ы н к а (круцячыся з венікам і прыпяваючы).
Сама хату падмяла, Сені выпратала; Сама сябе палюбіла, Сама высватала.Д а м і ц э л я. Пацеры ці згаварыла, што так выкручваешся, як скурат на агні. Бяры настольнік і засцялі стол! Снедаць даўно ўжо пара.
К а ц я р ы н к а (засцілаючы стол). А,мамка, тату будзіце, а то ўсю гаспадарку сваю праспіць.
Д а м і ц э л я (стаўляючы на стол яешнюі бліны). Глядзі, каб ты толькі сама сябе непраспала, а за бацьку не бойся!
К а ц я р ы н к а (глянуўшы на яду). Ого!Мамка сягоння бліноў і яешні напякла.