Пугачоўскі цырульнік

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Пугачоўскі цырульнік

Шрифт:
Віктар Шніп
Пугачоўскі цырульнік

дзённікавая проза паэта

Ёсць на Валожыншчыне

* * * Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы, Дзе рэчышчы сцяжын не зараслі ў лугах, У агародчыках красуюць касачы, Буслы на
захад
сонца коцяць па дубах.
У сэрцах ёсць таксама вёска Пугачы, Таму сцяжыны не губляюцца ў лугах, У агародчыках красуюць касачы, Буслы на захад сонца коцяць па дубах… 29.04.1980

2009

ТРАВЕНЬ

Мама і шчасце

27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!

Заробак і каровы

27.05.2009. Узгадалася далёкае. Зіма. Ужо недзе месяцы тры як бацька, які працуе пастухом, не ходзіць на кароўнік — там яму няма чаго рабіць. І ён, агледзеўшыся па гаспадарцы, валяецца на ложку. І тут вяртаецца з кароўніка мама: «Чаго ляжыш? Уставай! Ідзі на работу! Там карова здохла. Трэба скуру здзерці. Заплацяць тры рублі!» Бацька няспешна ўстае, апранаецца і шкандыбае на кароўнік. І да траўня, калі пагоняць кароў на пашу, бацькаў заробак будзе залежаць ад колькасці здохлых кароў і цялят…

Тры тысячы

28.05.2009. Ідучы ў краму праз двары, знайшоў тры тысячы. Радасць не вялікая, але прыемна, што і мне часам шанцуе. Не паспеў далёка адысціся ад свайго шчаслівага месца, як сустрэўся знаёмы дворнік: «Ці не маглі б вы пазычыць мне тры тысячы?» Гэтыя пазычальшчыкі грошай мне даўно і добра абрыдлі, таму я адразу адказаў: «Няма ў мяне грошай!» — і пайшоў далей. Крыху адышоўшы, спыніўся: «А можа дворнік знойдзеныя мной грошы згубіў і цяпер у яго няма чым апахмяліцца?» Хацеў вярнуцца, але перадумаў і, прыйшоўшы ў краму, укінуў чужыя тры тысячы ў скрынку, у якой збіраюцца грошы на пабудову Храма…

Пчолы Квяткоўскага

29.05.2009. Патэлефанаваў мастак Алесь Квяткоўскі і запрасіў прыйсці паглядзець на новыя працы. Яго майстэрня ў ста кроках ад маёй кватэры. Першае, што мне давялося ўбачыць,— гэта карціна, прысвечаная Анатолю Сысу. На ёй пчаліны рой падняў паэта высока над зямлёй і людзі пад гэтым роем стаяць, як пад дрэвам, і глядзяць уверх, як на Бога. «Як назваць працу?» — пытаецца Алесь. Я, доўга не думаючы, адказаў: «Пчаліны бацька». Потым ён паказаў мне карціну, над якой яшчэ працуе. На ёй я стаю на памосце, што на дрэвах, сярод вулляў, а ўнізе — як у пекле. «Ты будзеш з сабакам, і ў кожнага з вас па кулямёту!» — заявіў Алесь і дадаў, што карціну можна будзе назваць «Абаронцы пчол». Пасмяяўшыся, мы развіталіся. І толькі я адчыніў дзверы на вуліцу, як пачуліся гучныя воплескі і ў неба ўзляцела куча рознакаляровых балонікаў, нібыта ветрам быў падхоплены пчаліны рой з карціны Алеся Квяткоўскага… Побач з майстэрняй мастака ў двары выпускнікі развітваліся са школай…

Наглая і красівая

29.05.2009. Адзінокага старога, які любіць выпіць, нашы суседзі за сценкай затапілі. Не разабраўшыся, ён прыйшоў сварыцца з намі. На званок у дзверы выйшаў я і пачаў спакойна тлумачыць, што мы не вінаватыя. Хвілін

дзесяць тлумачыў і, магчыма, яшчэ б больш, калі б мая Людміла не разагнала нас. Праз хвілін пятнаццаць стары з’явіўся зноў і, сутыкнуўшыся нос у нос са мной, запытаўся: «Гэта тут жыве наглая і красівая?!»

Аляксандр Межыраў

30.05.2009. Сёння даведаўся, што нядаўна на 86­м годзе жыцця памёр рускі паэт Аляксандр Межыраў, які з 1994 года жыў у Амерыцы. Мне здавалася, што ён даўным­даўно сышоў у лепшы свет… Я меў шчасце, калі вучыўся ў Літінстытуце, быць слухачом яго семінара паэзіі. Ён заікаўся, таму чытаў паэзію спяваючы. І ў гэтым быў нейкі шарм, бо ўсё, што гаварыў паэт, здавалася суцэльным белым вершам…

Мае героі

31.05.2009. На лесвічнай пляцоўцы сустрэў маладую суседку. Павіталіся. І тут жа ўспомнілася:

Табе шчэ дваццаць, мне ўжо сорак пяць, Табе шчэ жыць, а мне ўжо ўспамінаць, Нібы шукаць у прыску вугалі Чырвоныя, як кроў маёй зямлі, Дзе ўжо я жыў, дзе сёння ты жывеш, Нібы агню аддадзены мой верш, Які згарыць і застанецца тло, Як ад цябе ў маёй душы святло, Калі цяпер ты выйдзеш з цягніка. Цягнік ідзе, нібы цячэ рака, Куды нікому двойчы не зайсці. І ты пайшла, але ў маім жыцці Усё­ткі ты была, як гэты дзень, Як гэта сонца ў восеньскай вадзе. І жыць табе, а мне ўжо ўспамінаць… Табе шчэ дваццаць, мне ўжо сорак пяць…

Аднак гэтыя радкі не пра яе. Яны з маёй аповесці «Лісты і залатое лісце», у якой мая суседка існуе так, як і ў рэальным жыцці, са сваім мужыком, што ў мяне за сценкай начамі яе і любіць, і б’е, і потым яна ходзіць з падбітымі вачыма. Цяпер яны жывуць больш­менш мірна. Гадуюць сына. Я не ведаю, хто яна, як і яна не ведае, хто я, і што бурны перыяд яе кахання апісаны ў маім творы. Мужык суседкі са мной не вітаецца, нібыта прачытаў маё тварэнне і цяпер не ведае, што са мной утварыць…

* * *

31.05.2009. Гляджу фільм пра рамантычнае каханне. І раптам верш:

Я не забыў вас, не забыў І вас ніколі не забуду. Я вас любіў, я вас любіў І больш любіць не буду, Бо вы — чужая, я — чужы, І ўжо не зменіцца нічога, Як не мяняюцца крыжы На Храме ў Бога…
ЧЭРВЕНЬ

Навальніца

1.06.2009. Баюся навальніцы яшчэ з дзяцінства. Асабліва, калі пад навальніцу трапляю ў вёсцы. Тады ўжо ў думках малюся, у хаце чапляю галёшы на разеткі, каб з іх не выскачыла маланка. І наогул для мяне грымоты, як бамбёжка… Сённяшняя навальніца не напалохала, а, наадварот, акрыліла душу сваёй грымотнай нечаканасцю і прыгажосцю маланак. Я стаяў каля акна ў сваім кабінеце, у якім на стале кучы чужых вершаў і прозы, і глядзеў у неба. І мне хацелася разуцца і пабегаць па калюгах. Але…

Комментарии:
Популярные книги

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Право на жизнь

Ледова Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на жизнь

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Пятнадцать ножевых 4

Вязовский Алексей
4. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 4

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа