Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

Жыў на Вілейшчыне...

24.06.2009. На Вілейшчыне жыў і працаваў настаўнікам паэт Уладзімір Дубовік. На пачатку 80­х гадоў у яго выйшла першая кніга. Потым другая. Мяне разам з ім разглядалі на секцыі паэзіі наконт прыёму ў СПБ. Я прайшоў, а Уладзіміра завалілі. Пасля гэтага ён стаў рэдка друкавацца і яшчэ радзей з’яўляцца ў сталіцы, а потым і зусім знік. Неяк, выступаючы ў адной з бібліятэк Вілейшчыны, я пацікавіўся іх земляком Уладзімірам Дубовікам. Мне расказалі, што Уладзімір, аднойчы ідучы з электрычкі, трапіў пад вялікі дождж, прамок і, прастыўшы, праз некаторы час памёр... І няма Уладзіміра Дубовіка ні ў энцыклапедыях, ні ў літаратуразнаўчых пераліках

тых, хто жыў і працаваў у 80­я гады мінулага стагоддзя. Колькі паэтаў з падобным лёсам на нашай зямлі! А колькі іх яшчэ будзе! І не заўсёды знойдзецца хто­-небудзь, каб сабраць і выдаць усё тое, што напісаў забыты паэт...

Цялега

24.06.2009. Успомнілася. Працую ў «ЛіМе». Тэлефонны званок: «Прывітанне. Гэта я, Цялега. Віцёк, можна я табе вершаў сваіх прышлю?» — «Прысылай...» — паспяваю сказаць, бо сувязь перарываецца, пасля чаго я доўга ўспамінаю, хто такі Цялега, і не магу ўспомніць. Недзе праз год у рэдакцыю прыходзіць Анатоль Шушко і прыводзіць свайго аднакурсніка па філфаку Цялегу. Мы знаёмімся, і Цялега абяцае праз тыдзень выслаць вершы. Праходзіць тыдзень, месяц, год, пяць, а вершаў усё няма, і тут я выпадкова на вакзале сустракаюся з Шушко, які праз слёзы паведамляе, што едзе на пахаванне Цялегі, які, пасварыўшыся з жонкай, павесіўся...

Сыс і танцы

24.06.2009. Неяк у канцы 80­х з Іванам Рубіным і Анатолем Шушко трапіў у госці да Анатоля Сыса, які жыў у інтэрнаце Белтэлерадыёкампаніі. Спачатку пілі віно і чыталі вершы, потым спрачаліся, спявалі, пілі віно і чыталі вершы, а потым пілі віно і паціху па адным на сваіх месцах каля стала засыналі. Толькі я паспеў заснуць, як пачуўся крык Сыса: «Пад’ём! Пачалася дыскатэка! Усе ідзём на танцы!» Сыс быў у адных трусах і, убачыўшы, што я прачынаюся, яшчэ гучней закрычаў: «Паэты! Шашкі на гала! За мной!» — і, скідаючы на хаду трусы, выбег з пакоя. Я, праўда, не распранаючыся, але босы, папёр за Сысом, а Рубін і Шушко, нешта прабубнеўшы нам услед, працягнулі спаць. З танцаў я ўцёк праз хвілін пяць. Хутка вярнуўся і голы Сыс, які ці то нам, ці тым, хто застаўся на танцах, пракрычаў: «Вы ўсе пралятаеце!» — і паваліўся на свой ложак...

Крылатыя грошы

25.06.2009. Напачатку года Людміла Васільеўна Несцяровіч арганізавала мне і Людміле Рублеўскай сустрэчу з чытачамі ў Сувораўскім вучылішчы. Як звычайна, мы ўзялі кніжак для продажу, і Несцяровіч удалося прадаць іх на 78 тысяч. Пасля імпрэзы на аўтобусным прыпынку, два разы пералічыўшы, Людміла Васільеўна пачала аддаваць мне грошы. Спачатку дала тры тысячы па тысячы, потым дваццаць пяць па пяць і нарэшце пяцьдзясят. Я не паспеў узяць апошнюю купюру, як наляцеў вецер і вырваў яе з рук у Несцяровіч. Пяцьдзясятка ўзляцела над аўтобусным прыпынкам, потым паляцела над вуліцай, уздымаючыся вышэй і вышэй, і праз пару хвілін знікла ў вячэрнім небе над Траецкім прадмесцем. А тут якраз прыйшоў патрэбны аўтобус, і я з Рублеўскай, хуценька зайшлі ў яго. Праз некалькі прыпынкаў мы гучна засмяяліся — у маіх руках была сумка Людмілы Васільеўны з яе рэчамі...

Зьніч і рабы божыя

25.06.2009. Гартаючы кніжыцу Зьніча «За мурам», успомніў, як у канцы дзевяностых гадоў я з Алесем Разанавым і Леанідам Галубовічам у рэдакцыі «ЛіМа» чакалі паэта з Жыровіцкага манастыра. Чакалі доўга. Зьніч з’явіўся ў канцы працоўнага дня, як святло ў канцы тунэля. Не ведаю, што адчувалі Алесь з Леанідам, а мне было неяк нязвыкла глядзець на даўно знаёмага паэта ў манастырскай апратцы, з якім яшчэ некалькі гадоў таму ў майстэрні яго бацькі, скульптара Андрэя Бембеля, пілі віно і чыталі багахульскія вершы. Пры развітанні мы кланяліся Зьнічу, а ён, гледзячы на нас, як

на сапраўдных рабоў Божых, бласлаўляў...

Край свету

27.06.2009. Калі б я цяпер быў у вёсцы, то сядзеў бы на беразе сажалкі і лавіў рыбу. Над вадой ляталі б ластаўкі, у траве поўзалі б мурашкі, і кусалі б мяне камары, і не лавілася б рыба. Але я цяпер сяджу ў гарадской кватэры і зрэдку выходжу на балкон, нібыта на край свайго свету…

Кропля і слова

30.06.2009. Зайшоў да мяне ў кабінет Віктар Гардзей і аддаў першы том Выбраных твораў Вячаслава Адамчыка, па якім падрыхтавана кніга «Чужая бацькаўшчына», што хутка выйдзе ў серыі «Школьная бібліятэка». Разгортваю кнігу і бачу напісанае: «Сыну Уладзіміру — бацька. Як кропля вады жывіць зялёны ліст, так слова жывіць чалавечую душу. Але ж якою шкоднаю бывае паводка. Не менш шкодны і слоўны вадаспад. Як знайсці тую меру слоў, што не тапілі б, а жывілі б чалавечую душу? Серада, 5 ліпеня 1995 года. Вяч. Адамчык». Дык вось чаму Адам Глобус піша хоку і іншыя творы, кароткія па форме!..

Куры без маці

30.06.2009. Яшчэ тыдзень таму ў вёсцы ў бацькі было дванаццаць курэй. На мінулыя выхадныя налічылі ўсяго толькі чатыры. Дзе астатнія падзеліся? Коршак палавіў? Суседзі пакралі? Бацька не ведае. Калі мама жыла ў вёсцы, то такога ніколі не здаралася...

Усе чакаюць

30.06.2009. Увесь час усе нечага чакаюць... І мала хто сёння ў гэты момант чакае сваёй смерці. Нічога ў гэтым дзіўнага няма. Але ўсе, хто прачытае гэтыя радкі, успомняць тое, чаго чакаюць, бо чакаюць нечага ўсе...

ЛІПЕНЬ

* * *

2.07.2009. У час абеду выйшаў у краму. Набраўшы ежы на тысяч дзесяць, стаю ў чарзе. Перада мной хлопец купляе бутэльку піва і пачку гандонаў. Нядрэнны ў чалавека будзе абед!

Ліпскі і Купала

7.07.2009. Сёння Купалле. Цвіце ліпа. Тэлефануе Ліпскі і пытаецца пра кнігу, прысвечаную Купалу, якую ён падрыхтаваў для нашага выдавецтва. Кажу як ёсць: «Кніга на афармленні ў мастакоў. Цяпер яе выхад залежыць толькі ад іх». Ліпскі дзякуе за інфармацыю і дадае: «Я жыву блізка каля музея Купалы. Часта прыходжу ў сквер да помніка і, стоячы перад Купалам, думаю: «Якія мы маленькія перад ім!»

Рунь і каласочкі

8.07.2009. Вярнуўся з прэзентацыі кнігі маіх землякоў «Нашчадкі» (Сучасная паэзія Валожыншчыны), што выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Імпрэза праходзіла ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Людзей сабралася нямала. Усе хто хацеў, хораша выступілі. Найбольш запомніліся словы Аляксандра Кулака, які, гаворачы пра кіраўніка літаб’яднання «Рунь» Валянціну Гіруць­Русакевіч, сказаў: «Яна збірае нас, як каласочкі пасля камбайна…»

Мы ж не дзеўкі, але…

12.07.2009. З сынам сябра ідзём з лецішча ў Дзяржынск на маршрутку. Прайшлі недзе кіламетр, а наперадзе яшчэ кіламетры тры. Дождж збіраецца, і хоць бы якая машына дагнала. І раптам бачым — едзе! Сышлі з асфальту на ўзбочыну ў мокрую траву. Алесь глядзіць на мяне так, нібыта просіць: «Дзядзька! Галасуй, каб падвезлі!» — «Мы ж не дзеўкі! Нас ніхто не падвязе!» — кажу і позіркам праводжу машыну, якая, праехаўшы паперадзе нас метраў пятнаццаць, спынілася. Мы, не верачы сваім вачам, няспешна ідзём да машыны. За рулём маладая, прыгожая жанчына. Праз дзесяць хвілін мы былі ў Дзяржынску. Вось табе і «мы ж не дзеўкі»…

Поделиться:
Популярные книги

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Шестой Дозор

Лукьяненко Сергей Васильевич
6. Дозоры
Фантастика:
городское фэнтези
8.07
рейтинг книги
Шестой Дозор

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Фараон

Распопов Дмитрий Викторович
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фараон

По воле короля

Леви Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
По воле короля

Скандальный развод, или Хозяйка владений "Драконье сердце"

Милославская Анастасия
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Скандальный развод, или Хозяйка владений Драконье сердце

Метатель. Книга 4

Тарасов Ник
4. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 4

Черный дембель. Часть 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 2

Закон ученого

Силлов Дмитрий Олегович
Снайпер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Закон ученого

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Шипучка для Сухого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
8.29
рейтинг книги
Шипучка для Сухого

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!