Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:
* * * Мог я нарадзіцца у Парыжы, Толькі нарадзіўся ў Пугачах, Дзе з лясоў асенні вецер рыжы Рассыпае лісце па шляхах, Па якіх вяртацца мне дахаты, Дзе ёсць хата, толькі ў ёй няма І не будзе болей мамы й
таты
І чакаць іх і гукаць дарма. І па лісці я іду асеннім, Быццам па пражытых мной гадах, І гатоў паўзці я на каленях, Каб вярнуцца ў час, дзе ў Пугачах Мы жывём усе, і нам далёка, Быццам да Парыжа, да кладоў, Над якімі сонца і аблокі, Як самота наша і любоў. І калі бацькі ўжо не чакаюць, Нас чакаюць восень і клады, Дзе вятры лісцё перабіраюць, Як памерлых райскія сляды… 20.10.2012
* * * Бацька ўжо не вернецца дадому, Як з пажару не вяртаюцца, каб быць, Ні рудыя мышы, ні салома, Бо згарэлі, як усё гарыць У агні, які жыццём завецца, І ў якім нам радасць ёсць адна — Разрываць сабе душу і сэрца, Выпіўшы, як вечнасці, віна. Бацька ўжо не вернецца дадому, Бо і ён ужо стаміўся жыць І паліць душу, нібы салому, У якой усё ў труне ляжыць… 23.10.2012
* * * Зноў бацька ў бальніцы, нібы на вакзале, На лаўцы сядзіць, быццам бы на труне, Што лаўкай для бацькі гаротнага стала, Магчыма, на месяц, магчыма, і не. І скардзіцца бацька, што кормяць тут дрэнна, І піць так даюць, бы шкадуюць вады, І хочацца мне белай фарбай на сценах Пісаць: «Не трапляйце ніколі сюды!» І бацька ўсміхаецца, быццам бы знае Усё, што патрэбна яму заўтра
знаць.
Ізноўку мяне ён на лаўцы чакае, Забыўшыся дзень свой апошні чакаць… 24.10.2012
* * * …Снегам усё замяцецца, Нібы азораным тлом. Мама ад ветру прачнецца, Выйдзе на двор з ліхтаром, І не пабачыць нічога, Толькі бязмежнасць снягоў Белай дарогай да Бога Будзе прад мамай ізноў Так, як і ўчора, заўчора, Цэлую вечнасць назад… Траваў зялёнае мора З рыфамі дрэваў і хат Бачыцца мне — гэта сніцца — І я спяшаю дамоў, І мне ніяк не пазбыцца Гэтага сну, дзе ізноў Снегам усё замяцецца, Нібы азораным тлом. Мама ад ветру прачнецца, Выйдзе ў бязмеж з ліхтаром… 31.10.2012
* * * Яшчэ будуць харошыя светлыя дні І праскача па ўзгорках на белым кані Маладая жанчына ў чырвоным плашчы, Быццам бы мой анёлак, які Пугачы Для мяне беражэ, каб журботны не быў І каб з комінаў хат дым асенняй журбы У нябёсы да мамы няспешліва плыў І знікаў у вачах маёй мамы сівой, Што заўсёды цяпер будзе жыць нада мной Родным небам, дзе зараз аблокі й дажджы, Родным полем, дзе зараз балота й глыжы, Па якіх я іду, як выгнаннік, якому Аніколі цяпер не прыйсці ўжо дадому, Бо нікога ўжо дома няма і не будзе, Але ўсё ж вы мне верце, журботныя людзі, Яшчэ будуць харошыя светлыя дні, І праскача па ўзгорках на белым кані Маладая жанчына, як мама мая, Хоць яе ўсё ж адзін буду бачыць тут я… 8.11.2012
Поделиться:
Популярные книги

Мои грехи, моя расплата

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
7.00
рейтинг книги
Мои грехи, моя расплата

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Сердце Забытых Земель

Михайлов Дем Алексеевич
9. Мир Вальдиры: ГКР
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Забытых Земель

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы