Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пугачоўскі цырульнік

Шніп Віктар

Шрифт:

З пад’езда № 6

19.03.2011. Кожны дзень у 9 гадзін раніцы, бывала крыху пазней, з пад’езда № 6 выходзіў высокі стары і выносіў смецце ў невялікім сінім вядры. Учора старога са смеццем не было бачна ўвесь дзень. Сёння з пад’езда вынеслі старога ў вялікай сіняй труне…

Ніна Маеўская

20.03.2011. Учора ад інсульту памерла пісьменніца Ніна Маеўская. Нарадзілася Ніна Васільеўна 4 снежня 1938 года ў горадзе Любань. Пасля факультэта журналістыкі працавала ў рэспубліканскіх выданнях, сярод якіх былі газета «Літаратура і мастацтва» і часопіс «Беларусь». Друкавацца Ніна Маеўская пачала ў 1955 годзе. Выдала зборнікі аповесцей і апавяданняў «Ляці, верабейка» (1969), «Агата» (1970), «Надзеевіч» (1983), «Такая позняя вясна» (1984), «Холад доннай вады» (1989) і іншыя. Апошнім часам пісала вершы, якія выйшлі ў свет некалькімі кнігамі.

З Нінай Васільеўнай я працаваў у часопісе «Беларусь» напрыканцы 80­х гадоў. Яна была ў аддзеле публіцыстыкі. З ёй было добра і ў час працы, і ў час адпачынку. На мінулым тыдні Ніна Васільеўна тэлефанавала мне ў выдавецтва. Дакладней, патэлефанаваў яе муж і потым перадаў ёй слухаўку. Калі б муж Ніны Васільеўны не сказаў, з кім буду гаварыць, я б не пазнаў па голасе пісьменніцу. Голас быў ахрыплы і слабы. Ніна Васільеўна прасіла абавязкова ўключыць яе апавяданні ў кніжку пра каханне, якая плануецца выдавецтвам на наступны год у серыі «Вера. Надзея. Любоў»…

Пытанне

20.03.2011. Гляджу па тэлевізары навіны з Японіі. Маладая такійка, маці, у якой двое дзяцей (аднаму два гады, другому яшчэ толькі месяц), скардзіцца ўсяму свету: «У Токіа няма ні вады, ні малака, ні падгузнікаў!..» Глядзець і слухаць жудасна. Але няўжо толькі жыхары тых тэрыторый, якія пацярпелі ад землятрусу і цунамі пастаўлялі ў сталіцу ваду, малако і падгузнікі?

Просьба…

21.03.2011. Не ведаю, як даўней, а цяпер у выдавецтва лісты ад чытачоў прыходзяць вельмі рэдка. Людзі часцей тэлефануюць. Нехта скардзіцца, што не можа набыць кнігу аўтара, якога ён любіць, а нехта дзякуе за добрае выданне, што выйшла ў «Мастацкай літаратуры». Сёння прыйшоў ліст з просьбай. Не магу ўтрымацца, каб не працытаваць: «Я хочу перевести на русский язык книгу Рыгора Ивановича Бородулина «Вечалье», год издания 1980 г. Без Вас он не обойдется. Вы знаете его координаты, телефон. Пожалуйста, вызовьте его к себе и покажите ему письма, что я написала ему на Ваш адрес. Я читала энциклопедию в нашей сельской библиотеке, она слишком старая. Там только написано о нем, что он работал в журнале «Нёман» с 1972 г. Я шлёпаться не могу далеко, ноги мои отмерзают. (…) Жду ответа от него, то есть справку­разрешение на перевод книги до 15 марта. А там я собираюсь ехать на родину. (…) Там остался текучий дом по козырьку, его сбили, сбили железный парадный карниз, сняли (украли) железные ворота, нет сарая, где можно растить свиней. Я держу курей. Здесь у меня командиры (…) перебили людьми нашими мне до 30 кур уже скоро нестись им было бы или несушек. В маленьком возрасте я любила кушать яйко, шпеко, млеко. (…) Надеюсь вы поможите мне горе отгоревать. Я не пью и не курю. У меня идет время медленно. Быстрее ответьте на маё письмо. Письмо мое Бородулину Р. И. разрешаю вам прочесть.

Здравствуйте, Грыгор Иванович!

(…) Мне от Вас надо письменное разрешение на перевод Вашей книги «Вечалье». Я переведу её на русский. У нас в Белоруссии любят Любовь Донцову. Я переведу Вашу, её будут читать в России. Может и её будут любить там. За перевод я прошу Вас не деньги, а печатную машинку электрическую «Оптиму» или другую, но электрическую. Разрешение надо заверить в Натариусе, так как я не имею права дотрагиваться без Вашего разрешения к Вашим книгам. 17.03.2011 г.».

Дзве смерці…

21.03.2011. «Памёр мядзведзь Кнут — жыхар берлінскага заапарка. 19 сакавіка 2011 года яго знайшлі ў басейне пасярод вальера. Абставіны і прычыны гібелі мядзведзя пакуль невядомыя». Гэтая навіна не сыходзіць са сродкаў масавай інфармацыі. А тое, што 19 сакавіка памёрла беларуская пісьменніца, акрамя яе родных і суседзяў амаль ніхто больш і не заўважыў. Ці то пісьменнікаў вельмі многа, ці то мядзведзяў вельмі мала?..

Было…

21.03.2011. У выдавецтва прыходзіў Уладзімір Сцяпан. Збіраемся выдаваць ягоную кнігу пра мастака Сяргея Каткова, якому 1 кастрычніка з дня народзінаў будзе 100 гадоў. Пагаварылі пра жыццё. Валодзя пайшоў, а мне ўзгадаліся 80­я гады і падвал пад «Кнігарняй пісьменніка», дзе Сцяпан з Глобусам працавалі мастакамі­афарміцелямі. Я да іх часта прыходзіў, і мы пілі каву, чыталі адзін аднаму новыя творы, марылі. Было хораша. Нешта збылося, а нешта і забылася. Як гэта было даўно! Як гэта было нядаўна…

Пісьменніца з Чалябінска

22.03.2011. З самага ранку да мяне на працу зайшла невысокая пажылая жанчына і заявіла: «Я хачу ў вас перавыдаць свае творы!» — «Якія?» — пацікавіўся я. Пісьменніца падала мне кнігу, на вокладцы якой прачытаў: «Челябинское отделение СП России», «Первый рейс», «Нина Шишкина». Я адразу ж запытаўся ў Ніны Аляксандраўны пра Генадзя Суздалева, з якім вучыўся ў Літінстытуце. І мне стала вядома, што мой аднагрупнік ужо даўнавата з Чалябінска перабраўся ў Суздаль. Сама ж Ніна Шышкіна прыехала ў Мінск тры дні

таму. Адзін дзень шукала гасцініцу, другі дзень шукала Дом друку, а на трэці дзень прыйшла ў «Мастацкую літаратуру». Горада яшчэ зусім не бачыла. Думае прадаць кватэру і з сям’ёй дачкі пераехаць у Мінск. На маё пытанне: «Няўжо вам так дрэнна ў Чалябінску?», жанчына адказала: «З­за кітайцаў няма жыцця…»

Аляксандр Мядзведзь

23.03.2011. Месяц назад Алімпійскі камітэт Беларусі звярнуўся ў наша выдавецтва з просьбай выпусціць кнігу, прысвечаную трохразоваму алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Мядзведзю. Сёння ж да нас прыходзіў сам легендарны спартсмен. Яму ў наступным годзе 16 верасня будзе 75 гадоў. Дырэктар выдавецтва і я амаль тры гадзіны размаўлялі з Аляксандрам Васільевічам. Пачулі вельмі шмат цікавага. Напрыклад, даведаліся, што ягоная бабуля Акуліна была ростам 195 см. Цяпер чатырнаццацігадовы ўнук Мядзведзя такога ж росту. У 1972 годзе амерыканцы прапанавалі трохразоваму альмпійскаму чэмпіёну за паўтары мільёна даляраў паехаць на паўгода ў ЗША на трэнерскую працу. Пра гэта даведаўся ЦК Кампартыі і не пусціў Мядзведзя ў замежжа. Словам, чакаецца вельмі цікавая кніга…

Мужчына сярод жанчын

24.03.2011. Раніцай, чакаючы аўтобус, на прыпынку, з якога кожны дзень езджу на працу, заўважыў, што я адзін стаю сярод (спецыяльна палічыў) дваццаці трох жанчын. Было б нічога дзіўнага, калі б вечарам, чакаючы аўтобус № 57 на прыпынку каля Купалаўскага музея амаль паўтарылася ранішняя сітуацыя. На гэты раз на прыпынку былі дваццаць тры жанчыны, я і міліцыянер…

Анатоль Комлеў

27.03.2011. З Анатолем Комлевым пазнаёміўся ў канцы 70­х гадоў, калі хадзіў на пасяджэнні літаб’яднання «Крыніцы», што працавала пры «Чырвонай змене». У 1985 годзе я паехаў у Маскву вучыцца і з Анатолем ужо ўбачыўся толькі некалькі гадоў таму ў электрычцы па дарозе на Лысую гару. Абмяняўшыся нумарамі тэлефонаў, мы зноў зніклі адзін для аднаго, каб сустрэцца на мінулым тыдні ў мяне на працы. Анатоль прынёс кіпу сваіх вершаў, з якіх амаль нішто не друкавалася. На кніжку ў «Мастацкай літаратуры» ён не прэтэндуе, а проста хоча, каб я пачытаў, выказаў сваю думку пра напісанае і дапамог знайсці выдавецтва, дзе можна выдацца за свае грошы. Ад Анатоля даведаўся, што, пераязджаючы са старой кватэры ў новую, ягоныя папкі з вершамі, якія былі напісаны на працягу дваццаці гадоў, выпадкова трапілі ў сметніцу. Са сметніцы бамжы здалі вершы ў прыёмны пункт мукулатуры, куды Анатоль спазніўся на некалькі гадзін, каб адшукаць і выкупіць свае паперы. Доўгі час Анатоль шкадаваў пра страчанае, але з часам супакоіўся, бо напісаліся новыя творы. І я, пачытаўшы іх, магу сказаць, што нядрэнныя…

Супакоілі…

28.03.2011. Некалькі дзён назад праз СМІ ўсяму свету стала вядома, што на адным з блокаў атамнай электрастанцыі на Фукусіме радыяцыя перавышае ў 10 мільёнаў разоў дапушчальную норму. Сёння японцы паведамілі, што з­за сапсаванага дазіметра была агучана няправільная лічба і радыяцыя перавышае норму ўсяго ў 100 тысяч разоў…

Дзеці і настаўнікі…

29.03.2011. Калі я вучыўся ў сёмым класе, у час вясновых вакацый настаўнікі Пугачоўскай школы арганізавалі экскурсію на радзіму Якуба Коласа. Мяне мама не пусціла, сказаўшы: «Няма чаго ў час паводкі цягацца за свет!» Сёння даведаўся, што тады грузавая машына крытая брызентам, вяртаючыся дамоў па лясной дарозе каля Нёмана, перакулілася з кучай школьнікаў у неглыбокую азярыну. На шчасце, усё абышлося вялікім пярэпалахам і вымачаным да апошняй ніткі адзеннем. Сохнучы каля вогнішча, настаўнікі загадалі дзецям, каб тыя, вярнуўшыся дамоў, маўчалі пра непрыемнае здарэнне. І ўсе маўчалі…

Было і гэта…

29.03.2011. На пачатку 90­х гадоў мінулага стагоддзя аднаго паэта адправілі ад Саюза пісьменнікаў у Маскву на святкаванне юбілею Яўгена Яўтушэнкі. Дэлегат, вярнуўшыся дамоў у добрым настроі, пахваліўся аднаму супрацоўніку Дома літаратара: «Цяпер наша галоўная задача — усё расшалатаць і разваліць!»

* * *

29.03.2011. Нядаўна святкаваў свой чарговы дзень народзінаў. Было шмат віншаванняў, але найбольш запомнілася мамай прашаптанае па тэлефоне адзінае слова: «Віншую…»

КРАСАВІК

Патрэбная кніга

1.04.2011. Людміла сёння была ў БДУ і вечарам дамоў прынесла падораную выкладчыцай Ірынай Казаковай кнігу «История и теория мировой культуры». Сама кніга мяне не здзівіла. Я, не чытаючы, ведаю, што гэтае выданне спатрэбіцца і Людміле, і мне, і нашым дзецям. Прыемна ўразіла паэтычная назва выдавецтва — «Зорны верасок»…

Асвета і Клышка

Поделиться:
Популярные книги

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Боярышня Дуняша

Меллер Юлия Викторовна
1. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Измена. Отбор для предателя

Лаврова Алиса
1. Отбор для предателя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Отбор для предателя

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1