Пыл саркафагаў
Шрифт:
* * *
Толькі ісціна сама сябе адмаўляе.
* * *
Увесь Дастаеўскі выкрыўся б у трох-чатырох афарызмах, дастаеўшчына — на трох-чатырох аркушах паперы. Расейцы як і дзеці: ім неабходны карцінкі, каб думаць, а не думкі.
* * *
«Увесь свет — тэатр», але чый — Шэкспіра ці Нерона?
* * *
У кожным творцы жыве свой Нерон і ў тыране творца, бо сапраўднае
* * *
Умова існавання кожнай дэмакратыі — заможнасць габрэяў і галеча народа: навошта яны тым, у каго пад нагамі ўласная глеба?
* * *
У таго, хто хоча забраць у цябе маладосць, забяры жыццё!
* * *
Уся глыбінная псіхафіласофія “лекараў”ХХ стагоддзя шукае і тлумачыць дэструктыўнасць у тых, хто не любіць габрэяў, і ніколі гэту нелюбоў як вынік дэструктыўнай рысы цэлай нацыі.
* * *
Філасофія права Гегеля — усяго толькі ўласны саркафаг аўтара. І не навука здзьмухваць з яго пыл.
* * *
Філасофія Льва Шастова падобная да ананізму, які пры багацці ўласнай фантазіі, гнуткасці ўяўленняў і эмацыянальнай разнастайнасці ўспамінаў прыносіць непараўнальнае здавальненне і жывое семя, але ніколі не нараджае.
* * *
Фром распрануў душу чалавека - і, аголеная, яна засаромелася.
* * *
Фройд засведчыў ісціну, якая памірае разам з чалавекам. Ён забойца чалавецтва.
* * *
Хто доўга ўглядаецца ў зорнае неба, запаліць на ім сваю Батлеемскую зорку.
* * *
Хто ўсміхаецца смерці — усміхаецца чалавецтву.
* * *
Хто не ведае, чым вабілі Хрыста бадзягі, — той не хрысціянін; хто ведае і не бадзяга, — фарысей.
* * *
Цвярозасць — маці мяшчанства. Мастацтва і навуку нарадзілі п’яная блудніца з галодным аскетам.
* * *
Цень чалавецтва знікае там, дзе пачынаецца змрок багоў.
* * *
Цынізм — рэалізм без пачуццяў.
* * *
Цяжка размаўляць сам-насам: заўжды ведаеш, што табе скажуць, і ніколі — што адказаць.
* * *
Чалавечым Ніцшэ абмежаваў чалавецтва, адмежаваўшыся ад дзікуноў сам. Пасля гэтага ў цывілізацыі толькі адно намаганне — выбрацца з гэтае агароджы.
* * *
Чым больш нікчэмнае чалавецтва, тым на яго фоне больш выразным здаецца Гайдэгер.
* * *
Шапэнгаўэр
* * *
Шлях Еўропе асвятліла вогнішча інквізіцыі.
* * *
Шукаючы святое, знайдзі яго і грэшным.
* * *
Шчырасць апладняе, хлус нараджае, праўда хавае.
* * *
Шчырасць ператварае грамадскае ў забабоны.
* * *
Шарль Марыс Талейран прадаваў тых, хто яго купляў, і як вынік гэтага — ніхто за ім не гандляваў Францыяй.
* * *
Як вынік шкадавання Дастаеўскім зняважаных і прыгнечаных - наданне апошнім уласцівасці думаць.
* * *
Малюся на Ніцшэ, але гэта не перашкаджае Богу бараніць і ратаваць мяне.
ВЕЦЕР
ЯЛІНКА МАЯ
САНЕТ