Радкі і жыццё
Шрифт:
3.6.
Ішоў пасля работы, дзень дёплы, сонечны. Гул, рух, адцяплелая свежасць колераў, гукаў, жыцця. Я нёс у сабе багатае ўражанне ад гэтага разгулу, разнастайнасці, разнаквецця. I нанізваў усё зусім не на сум, як звычайна, не на тугу, а на ўсмешку. I не пры няжкой быў і стомленай галаве, а здаецца нішто сабе.
Дзень быў спакойны і лёгкі. Крыху патрывожыла яго нейкая... Яна пакульгваючы хадзіла, пазірала на мяне, але — пэўне — і міма. Ей недзе круціць галаву каханне, яна вышуквала вакол сваю лодку, а я пад той час
Мне работа знесла гэту маркоту. Дамашэвіч і Шкраба рэгулярна напамінаюць, што трэба пісаць пра Куляшова.
Як толькі паяўляюся ў Прылуках на якой пляцоўцы, усе дзеці чапляюцца на мяне і шалеюць ад радасці. Я і не чакаў такога поспеху. Вельмі цешаць іх «вершыкі», прыкладам, «Сядзіць Галя на траве, скубе смецце ў галаве»...
Думка: а ісці трэба толькі цяжкім шляхам; асцерагацца спроб і жадання палёгкі. Болей бываць з самім сабою, але адпраўная да сябе справа.
Справа не ў тым, абганяюць ці адстаю; пра ўсё думаць, не спыняць работы; судакранацца з усім няспынна і настойліва, не замыкацца, бо — гэта будзе толькі падкормліваць самалюбства. Думкі трэба далучаць да дзеяння. Тут, як і ва ўсім, кепска без прапорцыі, трэба жыць запяткам, але мець час, каб думаць...
6.VІ.
Інтэрв’ю з Панчанкам зрабіў, здаецца, кепска.
Учора ў сталоўцы іняза ў чарзе гаварыў з дзяўчынкай. Мая па знешпасці, па голасу, па характару, па жывінцы. Дробязі: час, абставіны, нерашучасць — зрабілі недасягальнай. А такіх сустрэч і не было, бадай, у мяне.
Гаворка ў «ЛіМе» (Адамовіч, Кіслік, Гіль, Яфімаў) пра надпісы на магілах. Бярозкін успомніў: у Берліне на сабачых могілках — «Ты всегда, Джек, на полшага впереди своего хозяина».
У бібліятэцы ад кароткіх дзявочых сукенак — страхоцце: сядзяць да пояса амаль голыя.
Маякоўскі: «поэзия — каждый день по-новому любимое слово».
Бялінскі: «Произвол не производит ничего великого».
Л. Леонов («Лит. газ.»., 9—67):
«Литература есть такая важная сторона народной жизни, что небрежно обращаясь с ней, можно свести народ на несколько биологических ступенек ниже».
Вітка: і старыя, і маладыя, мы будзем шукаць марна, бо нічога не знойдзем у тэарэтычным космасе, дзе няма нават адзнак самой літаратурнай атмасферы.
Капыловіч пасля планёркі (рэдактар некуды меўся ехаць). Было жаданне иагаварыць, нават, здаецца, ўзаемнае. Не пагаварылі — паелі. Можа, няма ў нас сумежнасці для размовы. Ці яшчэ што?
У лесе немагчыма разглядаць асобныя дрэвы. Можа, толькі тыя, што каля твайго дому — душы тваёй.
А. Твардовский. «Памяти Гагарина»:
Ах, этот день двенадцатый апреля,
Как он пронесся по людским сердцам.
Казалось, мир невольно стал добрее,
Своей победой потрясенный сам...
И неизменен жребий величавый,
На нем горит печать грядущих дней.
Что может смерть с такой поделать славой?
Такая даже неподсудна ей.
8.VI.
Праўда
«Долг поэта в мир правду вещать» — Державин.
Я. Купала:
Не пагасіць вам праўды яснай,
Жыў беларус і будзе жыць. » -Учора былі (Толя Кудравец з дачкой, Мікола Гіль) у кіно, «Лясная сімфонія». Лента пра жыццё звяроў. Сімфонія хараства і жорсткасці. Ліса выпалёўвае качанят, рысь палюе на аленя, ваўкі загналі аленя. Думаў, што Толева Верка надрыжыцца. А ёй проста былі цікавыя звяры.
25. VI.
Мне 29. Ці было дзяцінства? Не стала і юнацтва. I ўсё скончана, а нібы толькі пачынаецца.
У дні нараджэння — толькі мама...
Цяжка бачыць, як мама шые, мые, корміць, ездзіць і паспявае хлапатаць за Ц., К., Б., наведваць Р., у нейкіх клопатах і перапісках трымаецца за сотню людзей...
Цярпенне мамы: зрабіла сняданне мне. Потым В., яшчэ падыдзе — Я.
Памылка імкнуцца як хутчэй сцвердзіць свае погляды. Трэба даваць людзям пагаварыць, раскрыцца. Паболей слухаць. Колькі разоў ты пачынаў лічыць сябе вышэйшым за некага — столькі ты быў ніжэйшы.
Не раз хочацца сказаць: жыццё, прынось мне столькі радасці і шчасця, колькі кнігі.
6. VII.
Субота. Пякельная гарачыня. Прыехаў Толя Кудравец і прывёз нейкі сэнс дню. Мы нешта вымяркоўваем на абед, гуляем у футбол, ходзім за аернымі шышкамі. Лета, лета, лета. Цвіце бульба. Сабрана сена. Канчаецца клубніка. Пачаліся парэчкі.
9. VII.
Паветра вые, і шкло аж стогне ад напінання. Расшчапілася яблынька.
Калі запісваць жыццё, дык трэба было б занатоўваць і тое, што паўгода ўжо жыве з перасаджаным сэрцам Блайберг, што робіцца ў Вьетнаме, Кітаі і т. д.
Дзённік — не газета.
Р. Гамзатов:
Ценить не научились мы поныне
Высоких слов и запросто порой,
Что произносят тихо на вершине,
Выкрикиваем громко под горой.
11.VII.
Адкінуўся яшчэ адзін тэрмін на Куляшова. Але спяшацца не трэба.
Брыль: «Пражыта, здаецца, мала, а ужо так прыемна бывае вяртацца ў думках да вытокаў нялёгка заробленай сталасці».
Размова Бярозкіна з N пра яго вершы: «Не разварочваецца ў маім сэрцы, напружанне без прычыны, канфлікт без зерня. Мне шкада і Вашага ўмельства і мовы... Гэта нарадзілася не ў Вашых кантактах з жыццём, а ў горных высях».
29. VIII.
Сёння па пасяджэнні Прэзідыума прынімаюць у Саюз Кудраўца. Ездзілі з В. да М. I. Хадановіч. Там начавалі. ІІІмат гаварылі пра чэхаславацкія падзеі, узаемаадносіны літаратараў. Не спалася да 5 гадзін. Убачыў досвітак. Напачатку — залкавата, потым — сонца, цяпло.
9.ІX.
Сёння ў аддзеле Вялюгін, Гілевіч. Чыталі пародыі Юрчанкі (ёсць удалыя, хоць і гоніць часам жывасілам).
Вялюгін расказваў, як Бялевіч прыставаў у рэстаране, ці добры артыкул. Яму: тут і тут слаба.