Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

Хай бяруць тваю душу ў абдымкі багатыя і прыгожыя чалавечыя душы.

Я жадаў бы табе шчасця, але не ведаю, якім ты яго ўяўляеш.

Па-мойму, шчасце — ахвотна жыць, не паддавацца надоўга адзіноце, суму, не стамляцца душою надоўга...

Змагацца і душэўна расці, павялічваць веды, быць незадаволеным сабой, загартоўваць волю. Мець добрае здароўе. Нешта шукаць, ведаць, куды ісці, і бясконца асэнсоўваць, для чаго ўсё ж такі трэба жыць на зямлі. I трапляць у нешта невядомае, непрывычнае.

I яшчэ: ведаць,. што ёсць на свеце людзі, якім не ўявіць жыццё

без цябе.

Калі табе шчасце ўяўляецца інакш, то хай Гасподзь і лёс надзеляць цябе шчасцем па тваіх уяўленнях. Толькі, гэта добра вядома, пастаяннага трывалага шчасця няма, асабліва для людзей, пазбаўленых абмежаванасці і самазадаволенасці.

Як пісаў адзін разумны чалавек, беражы маладосць, каб жыццё было доўгім; беражы раніцу, каб быў доб­рым дзень! Вельмі!»

7— 20. IX.

Пераплятаюцца даследаванні, успаміны, творы. На паштамце дзяўчына чытае добрае і шчырае пісьмо ад салдата сваёй сяброўцы і пошла, нядобразычліва каменціруе. А знешне такая, што паклікала б — пайшоў бы. Толькі дробныя сувязі, думаю, яшчэ памоцнілі б прагу духоўнасці і чысціні ў адносінах з прыгажосцю лепшай, большай, адухоўленай.

Які прыгожы ходзіць і жыве навокал свет! I яго прыгажосць трывожыць, калі суадносіш са сваёй знешняй і ўнутранай беднасцю. Абяцаеш сабе жыццё і барацьбу, не маючы мужнасці змагацца за свае намеры, планы, імкненні.

Добра блукаць у маіх лёгкіх і рассеяных думках, якія, знімаючы цяжар наўмыснага думання, выводзяць на прасторы інтэлекту.

Напісаць у апавяданні, як едуць людзі ў аўтобусе. Для прыкладу: цётка вязе свае бідоны і клункі разам з думкамі пра базар, выручку і тое, як яна выкарыстае выручаныя грошы.

Стомлены пажылы афіцэр чытае механічна газету.

Прыгожанькая маладзенькая дзяўчынка з асалодай збірае зацікаўленыя позіркі хлапцоў і мужчын. Хлопец, што сядзіць поруч з ёй, востра адчувае дотыкі яе лакцей і, усё болей поўнячыся трывожнай цнатлівасцю, не можа перабораць сваю няўпэўненасць, каб пачаць гаворку.

Пенсіянер глядзіць, як бесклапотна сядзяць, не аддаючы старэйшым месца, хлапчукі, і, наліваючыся злосцю, думае: які час, якія дзеці і т. д.

Гэты фон памацняе адчуванне адзіноты ў героя апавядання, і яго думкі тонка і востра ідуць у глыбіню душы і адносін а бясконцым россыпам сваіх супярэчнасцей, памылак, сваіх ваганняў паміж высокімі ідэаламі ўвагі, чалавечнасці, дабраты і пошасцю, на якую ён ча­сам пагаджаўся.

Найбольш беспрынцыпная сфера — палавыя адносіны.

Псіхалагічныя гарызонты сучаснага чалавека неабмежаваныя. Юнацкія адносіны да свету вельмі суб’ектыўныя. Юнак пакуль не мае такіх глыбокіх і шматлікіх карэнняў, якія звязваюць з акружаючым светам дарослага чалавека.

Чалавек можа аб’ектыўна меркаваць аб сабе толькі па выніках сваёй дзейнасці.

24.IX

Аказваецца, можна прывыкнуць да запісаў. Без іх нечага не хапае.

Нарачанскі эпізод, які кладзецца пад апавяданне: маладая (16 гадоў) і высокая дзяўчынка. Як знаёміўся на кіно, як ішоў на Сцепянёва і ўсё далей, возера. Саромеўся сам сябе, узросту, баналыіасці, як росціў удзячнасць за ўвагу,

давер. Потым аказалася (у аўтобусе ехаў ужо дахаты), што яна зманіла імя, прозвішча... Не магла яна істотна зманіць толькі гады — сапраўды ў яе было іх мала.

На дварэ жыве ў добрым разгоне вясёлы верасень.

Вецер ганяе жоўтае лісце па вуліцах, неяк маркотна туляцца парачкі на лаўках, пад вясёлым сонцам выбі-ваецца бульба з барознаў, начамі высока ходзіць месяч­ная поўня, без стомы працуюць людзі. Усё гэта прайшло міма майго настрою і стану.

У нашых дамах труцілі мышэй. Загінулі Мушка (мілы быў сабачка) і Дымка (кошка з рэдкім самастойным характарам).

Выберу як-небудзь вальнейшы дзень, пайду ў лес і расхіну душу сіняму небу.

Мабыць, асаблівасць развітай літаратуры — пагроза павышэння рамесніцкага ўзроўню і большае прадонне паміж дасягненнямі і слабіной.

29. IX.

Апошнія дні з Вярцінскім у «ЛіМе».

Пра што напісаць, каб у часе пісання ажыць душою і варухнуць чужую свядомасць, каб яна адазвалася пачуццём.

Думаў пра дзеда свайго Лявона Кандратавіча Кароткага. Сялянскі сын, скончыў царкоўнапрыходскую школу. Асірацеў, але на здольнага юнака выпадкова звярнуў увагу мінскі архірэй і ўладкаваў яго ў фельчарска-акушэрскую школу.

I гэта — яго, дзеда, вялікая ўдача, шчасце: як медык ён быў маг. Чуйны, з гумарам, беспамылковыя дыягназы. Імперыялістычная вайна. Лютаўская рэвалюцыя. Дзед — старшыня салдацкага камітэта. Потым — служ­ба ў Чырвонай Арміі. Усё жыццё лячыў вайскоўцаў. Шчыры, адкрыты, бясконца добры. Любоў і пашана людзей. Магу даць яго характарыстыку, але як мізэрна мала, урыўкамі ведаю яго жыццё.

« ·

8— 17. X.

Вельмі дарагія — агульныя ўспаміны.

Фэст (святога Роха) у Кабыльніку. Ксёндз пачаў: хто верыць у Бога — будзе кучаравы, ні адзін волас не зваліцца.

Падслухаў:

— Вы не пойдзеце ў касцёл, бо камуністка.

— А што мне пропуск нада выпісваць?

«Не пайшоў у Армію. Меў 17 дзесяцін. Ежаднеўна чытаў малітву. Хаваўся ў падпол. Сталін усё мне дараваў, бо я ў Бога веру».

18.X.

На календары надпіс: «Скука — это украденное у жизни время». Як спецыяльна мне пад настрой. Няма калі хадзіць, званіць, пісаць, гаварыць, а чытаць яшчэ ж хочацца страшэнна.

29. X.

Смерць нашай былой суседкі Соф’і Флораўны. Пры смерці добрае пераважвае. Становіцца ясным, што галоўнае — заслугі чалавека. Яе клопат пра дзяцей. Яе трывушчае цярпенне.

Ляжыць нябожчыца ў чырвонай труне, а побач шэпчуцца то з сумнай развагай, то з ціхаватым прысмехам людзі. Пра радню, пра цяперашні свет. Падносіць нізенькі чалавечак дзетак да труны, паказвае і гаворыць: «Яна цябе лаяла ў дзетсадзе, а зараз не будзе». Плача Кітаіха, яе сяброўка, супакойваюць. Ставяць свечку ў шклянку з зернем і таўкуць, таўкуць сваё і чужое жыц­цё. Паміраючы, ідзе чалавек, перад тым як знікнуць у небыццё, на вялікі суд і стаўляе яшчэ пад яго і радню. I даюць чалавеку столькі душэўнай і рытуальнай увагі, што і частка б яе палепшыла б яму на свой час жыццё.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Наследник пепла. Книга III

Дубов Дмитрий
3. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга III

Помещицы из будущего

Порохня Анна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Помещицы из будущего

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду