Радкі і жыццё
Шрифт:
11.ІІІ
Са стэнаграмы аб’яднанага сходу секцыі прозы, секцыі крытыкі і літаратуры Саюза пісьменнікаў. 3 сак. 1967 г.
Скрыган: «Упоравень са словам Радзіма заўсёды стаіць мова. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сходзіць з гістарычнай сцэны.
Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францыск Багушэвіч: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі», — пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі.
Афарыстычна і разумна сказаў пра гэта і ірландскі вучоны Дэві: «Кожны народ павінен аберагаць
Я не магу .ўявіць сабе ні аднаго рускага, які сказаў бы, што ён не любіць рускай мовы, ні аднаго француза, ні аднаго немца, італьянца, які дазволіў бы сабе нешта нядобрае сказаць пра сваю мову. Затое іначай выглядаем мы, беларусы.
3 беларускай мовай наогул было многа метамарфозаў... Пасля памятаю часы, калі нсбяспечна было сказаць «маці-Беларусь».
А далей сталася так, што сталі непатрэбны і беларускія школы, расце пакаленне, якое і мову, і літаратуру, і наогул культуру рэспублікі будзе ўспрымаць як
анахранізм...»
Гэта — баліць, і баліць многім.
17. IV.
Кніжка мілага Ігара, табой пачну гэту запісную. Зноў са мною Ігар — як у рэальным, не прывідным сне. Сне — бо ведаю, што I. — толькі ў кніжцы. Тут, у кніжцы, — частка маёй душы, майго сумлення.
Ігарок умеў вучыцца ў нас. Я знаходжу ў кніжцы і нешта сваё, што ўплывала на яго клопат і роздум. Цяпер ён вучыць нас, вучыць мяне. Чалавек трапяткога сэрца, пастаяннай узрушанасці і натхнення, ён такім існуе ў гэтай кніжцы. I тут, не тоячыся, ён выходзіць на чытача. А што было яму хаваць?
Чытач, да якога прыйдзе гэтая кніжка, які не ведаў раней Ігарка, адчуе, уведае, які быў — як у кніжцы, так і ў жыцці — непадзельна: чалавек і пісьменнік — Ігар Хадановіч. Успрыме гэта як асабістую вялікую страту, кніжка адзавецца ў яго душы стратай блізкага цудоўнага чалавека, асабістаіо тугою і смуткаваннем.
Гэта кніжка густа пераплецена з нашым, сяброў, унутраным і знешнім светам, яна пойдзе так і да чытачоў, высвечваючы душы тым праменлівым святлом, якое — пра параўнанні не думаю — нечым нагадвае трывожны свет пагаслай зоркі.
Я трымаў непрашытыя лісты гэтай кніжкі з пачуццём асаблівым. I прадмова Вярцінскага, дакладна выявіўшы асноўную сутна-сць гэтай кніжкі, ішла ў душу па адзінай, ледзь не самай дакладнай дарозе. Сапраўды, ён радаваўся б. Сапраўды, яго мэта была — стаць пісьменнікам. Сапраўды, гэта быў незвычайны талент — «талент, арганічна звязаны з яго асобай, з яго маральна-духоўнай сутнасцю, з яго перакананнем, што жыць трэба лепш, што «ў чалавеку ўсё павінна быць прыгожым».
Яшчэ ў крытыцы — яго тонкасць душэўная ў адносінах да блізкіх, да родных. Яна прапушчана ў кнізе праз даставернасць яго сапраўдных адносін з людзьмі.
ёсць сляды літаратурнай нявопытнасці, але няма штампа — ён нідзе не адыходзіць ад сваёй душы.
«Хворы на душэўную чэснасць». Гэта наш ідэал.
Усім нам хочацца і патрэбна прычасціцца ў яго чысціні.
18. IV.
Дарагая М. I. Пасылаю
Слова В-га запала ў душу і адзываецца там вялікай удзячнасцю. Добра, што ён паможа чытачам зразумець і ўбачыць I. такім, якім ён быў для нас.
Я прачытаў ужо і рэцэнзію Мехава. I зноў дрыжэў, ледзь не плакаў: пазнаваў Ігара, які ён быў, які ён ёсць, будзе для нас назаўсёды. Ігарок, яго кніжка падымаюць у сэрцах такую любоў і пяшчоту, што, відаць, мы будзем хадзіць да яго, як да прычасця. Рэцэнзію для «Дружбы народов» у Маскву пашле, мабыцьг Стральцоў. У «ЛіМе» — збіраецца напісаць Бураўкін. Я дамовіўся пакуль што на «рэцэнзію» (усё гэта, зразумела, будзе пакуль што не рэцэнзіяй, а водгукам, болем) з «Полымем».
Не толькі чытаць кніжку Ігара — пісаць пра яе хочуць многія. Я спадзяюся, шасці тысяч кніжак не хопіць — яна павінна разысціся.
ёсць хлопцы, якія пішуць больш умела, чым аісаў Ігар, але кніжка I. невымерна большага кошту: Чалавекг Ігар — стаіць за ёю.
Мне дык гэта кніжка становіцца праверачным крытэрыем: я харошы настолькі, колькі знаходжу ў ёй света душы, сваіх пачуццяў, і хочацца, каб маё было там — у Ігаравым, а Ігарава — у мне.
Кланяецца Вам Толя Кудравец — ён і прынёс гэты отціск.
Ю. С.:
Ты мужна ўсё перанясеш, Радзіма,
(А мужнасці табе не пазычаць!)
Табе не раз
3 паэтамі сваімі
Да ісціны кірункі вызначаць.
3 нагоды гэтага верша рэдактар сказаў: «Падышоў певень да паравоза і гаворыць: — Давай разам працаваць».
24. IV.
Гібель Камарова. Столькі забрала ад душы, Цярэбяць чуткі і домыслы, але ўвесь гэты пярэсты свет бясконца далёкі ад той вышыні, на якую яго ўзнесла смерць. I ўжо гавораць, што ён быў самы разумны і самы прывабны сярод касманаўтаў. Можа, і сапраўды так.
Халодная вясна. Страсці вакол футбола, вакол лухты і дробязей.
Мэтазгоднасць формы, даказуемая толькі і толькі інтэлектуальным, ідэйным зместам — этап, які пачынае В-скі. Поўнае і сталае выяўленне сталага інтэлекту і характару, усхваляванага роздуму, пачуццямі натхнёнай думкі. Адносіны да свету, эмацыянальнае ўспрыняцце з’яў жыцця, іх грамадскай сутнасці і чалавечага зместу — праз глыбокую думку. Роздум услых, пачуццё і роздум.
Новы сацыяльна-псіхал. узровень: «Найскладніша людина проста», і ён аддае ўсе сілы свайго сэрца, усю сваю волю гэтаму арганічнаму свайму пераконанню ён прыбаўляе нашаму духоўнаму жыццю свайго зместу: розуму — разумовага, пачуццям — пачуццёвага (разумею ўсю ўмоўнасць падзелу гэтых паняццяў).