Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Радкі і жыццё

Бечык Варлен

Шрифт:

К. Федин. «О соотношении света и тени. Ответ чита­телю» («Лит. газ.,» № 8—67):

«Читатель требует от литературы талантливости. По­звольте потребовать талантливости и от читателя. Пото­му что дело читателя отличать плохое сочинение от хоро­шего и не валить все б одну кучу».

Паеду з горада, і ён знікне, астанецца ў душы, у мінулым.

С. Бальмонт. «К молодым поэтам»:

«Поэт — стихия. Ему любо принимать разнообраз­нейшие лики, и в каждом лике он самотождествен».

25. ІІ

Моцны сюжэтны стрыжань, на якім я, Таня і яе сяброўка Валя — гэта мая субота.

Сустрэліся каля кінатэатра «Космас». Няўпэўненае пазнаванне. Бадзянне па метро і вакзалах, камера захавання; буфет, цыганка разліла каву мне на паліто, на Курскім вакзале згубілі Валю. Электрычка на Балашыху. Таня і я глядзеліся ў шкло электрычкі. П’яны спіць на падлозе. Некалькі прыгожых дзяўчат (прыгажуні Масквы ў электрычцы). Маўчанне. Прыезд. Цёмны лясок з засохлымі пасадкамі. Размова ў пад’ездзе. Мне ясна, што мы разыдземся назаўсёды. Маніць не хачу. Я гэта ведаў амаль што і да сустрэчы. Але ж я паабяцаў сабе, што падарую дзяўчынцы ўвагі, ласкі як паболей. Для канцоўкі: «Яны дамовіліся сустрэцца заўтра, хоць ведалі, што несустрэнуцца ніколі». Момант: ён ведаў, што думаў ён; гэта трэба падкрэсліць — не ведаў, што думала яна, і баяўся, што ўсё не так, як яму здаецца.

28. II.

Быў на прыёме ў неўрапатолага... Колькі можна! Сам вырашаю свой лёс.

Канчаткова саспела рашэнне стаць працоўным чалавекам. Досыць спаць! Прыеду — штодня гадзіна фізкультуры. Нам не хапае кахання, любві, увагі. Нас ніхто не праводзіць і не сустракае. Па крайняй меры, не сустракае той, каго мы хацелі б сустракаць і праводзіць.

Ну, адважыўся. Што будзе, хай будзе. Пішу Міколе наконт працы ў «ЛіМе»:

«Я не хачу новага зігзагу ў сваім не вельмі дарэчным лёсе. Маскоўская мітусня, у якой глынуў я трохі навукі і шмат адзіноты, штурхае мяне да новага рашэння. Жадаю сталай работы. Выключаны з працоўнага рытму, я страціў і нейкую ўнутраную ўстойлівасць. Паводзіны і ўчынкі (гэтых мала) — мізэрныя патугі не згубіцца ў бяздзейнасці.

Парады маскоўскіх лекараў і «знахароў» таксама падтрымліваюць маё жаданне падключыцца да чаго-небудзь істотнага і пастаяннага.

Я ведаю, што ў «ЛіМе» было (на вашым аддзеле) пастаяннае месца з акладам і работай. Калі яно не за­нята, ці згодзіцца гэтая арганізацыя' ўзяць мяне, прытым — зусім не часова?

. Само сабою, скардзіцца, што галава не цягне, я не буду, ды і маё адчуванне абяцае быць лепшым, чым мінулагодняй вясною, калі я нейкім чынам йраходзіў пэўную «пробу» ў газеце.

Хай падасца дзіўным, але на «ЛіМ» я разлічваю як на пэўную пляцоўку росту. Бо спадзяюся, што змагу тут иераадолець двухгадовую (ці болей) спячку.

Аднак натуральна спытаць: а што з аспірантурай? Спакуса самаадукавацца ў спакойных умовах аказалася не па мне. Глядзець на дысертацыю як на скачок пешкі ў ферзі — прыніжэнне годнасці навукі і насмешка над ацэнкай вартасці чалавека. . ...

Я спрадвеку быў містыкам, і праскапія (здаецца, такая назва) — адчуванне ўласнай будучыні — была мне здаўна ўласціва. Калі паміж намі, то ты, пэў«е, памятаеш той «вопль», якім я ацэньваў свой «майбутні» лёс у аспирантуры (адразу пасля паступлення)...

Сугуба паміж намі:

Я лічу, што дысертацыя

мною ўжо зроблена — часткова на паперы, поўнасцю галаве. Праецыруючы яе на агульны ўзровень, спадзяюся, што абарона прайшла б.

Але — па безлічы прычын — спяшацца не хачу і не магу. Калі кінуць вокам на рускія, украінскія і беларускія даследаванні таго часу, то, спадзяюся, па крайняй меры ў абагульненнях я болей паслядоўны і настойлівы...

...Я не паэт, не празаік, не крытык і як чалавек — мнагазначны мінус... але літаратуру я люблю, ёю жыву. Любоў гэта большая за лапчную неабходнасць адмовіцца ад кніжак і пашукаць нелітаратурнай сферы прылажэння сваіх сіл.

Пісьмом я апераджаю свой прыезд з Масквы, каб потым, калі месца ёсць, не пытацца знянацку...»

5. III.

Тут і заканчваецца мая Масква — у Мінску. Вечарам я выйшаў з бібліятэкі і пехатою ішоў да Беларускага вакзала. 3 Масквою, з якой я, здаецца, не дружыў, было шкада развітвацца: цяпер усё здавалася мілейшым, яшчэ больш вясновым: і скразнякі метро, і хітрыя позіркі масквічак, і людскі тлум, і бязмежнае мора дамоў, і рознахарактарных вуліц, вуліц, на якія пала ў апошнія дні процьма талага снегу і тры тыдні майго жыцця. Ад’язджаць не хацелася, і я збіваўся, блудзіў, без мэты і сэнсу заходзіў у магазіны, па дарозе пра не­шта разумна і лірычна думаў, пакуль не спахапіўся: мала часу. Давялося рэшту дарогі Праскочыць у метро.

Шукаю форму і збіраю думкі для паслядоўнай, рашучай і настойлівай барацьбы з дэмагогіяй. 67-мы год — двайная гадавіна. 50, але яшчэ 30 ад 37-га. У імя пяцідзесяці будзе жывой хай нашая памяць аб 37-м годзе. Нельга выпрамляць і падчышчаць дарогу гісторыі, як і не дазволена заасфальтаваць, як гэта зрабіла пад пры­езд М. С. Хрушчова Мінская РОС...

М. Проботов. «Московский школьник» («ДЛ», 2—67):

А ты все смеешься, не хочешь мириться,

Тебе ненавистны фальшивые лица,

Тебе непонятны трусливые души,

Пустых разговоров не хочешь ты слушать.

Чего же ты хочешь? Не знаешь, приятель.

Спроси-ка у девочки в пепельном платье:

Она тебе скажет, чего тебе надо,

А может быть, скажет, что выпить бы надо.

А это не дело, не дело, ты знаешь,

Живешь ты, смеешься, минут не считаешь,

А время еще не ушло, но уходит,

А ты не моложе становишься вроде.

Ты старше становишься, старше и хуже,

И ты никому абсолютно не нужен;

И хоть ты на свете все видишь и слышишь,

Ты книг настоящих уже не напишешь.

Ты знаешь неправду, а правды не знаешь.

Живешь ты, смеешься, минут не считаешь.

Сюжэт: перад аўтобусам сустракаюцца два былыя сябры, інтэлігент і рабочы. Рабочага высяляюць з кватэры (4 чал. сям’я), бо ўстанова перадала ведамасны дом прыватнай асобе. Рабочаму набалела, ён расказвае, потым маўчыць, палячы сябе клопатам. Інтэлігент разу­мев яго, спачувае, але ён стомлены, хоча змяніць прадмет гаворкі. У машыне ён рашае чайнворд, але, каб як супакоіць сябра, хоча яго разварушыць. 3 намаганнем жартуе, далучае яго да рашэння чайнворда. Рабочы глядзіць са злосцю, успрымае жарты як самадавольства і г. д.

Поделиться:
Популярные книги

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Верескова Дарья
1. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Невеста клана

Шах Ольга
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Невеста клана