Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Шмат хто, ой нямала прынамсі абываталяў варшаўскіх, сузіраючы сталіцу, якая ашчэрылася чужымі штыхамі, углыбках душы не маглі не задумвацца над вялікай імператарска-атаманскай вайной, і ўява часамі падсалоджвала разынкамі, фінікамі, усходнімі слодычамі падманвала: як імператарская армія ў бясконцых аблогах паўднёвых моцных каменных фартэцый, у палявых баталіях на стэпавых абшарах пакрысе траціць свае моц, здароўе, лічэбнасць ад турэцкіх ятаганаў, ад гарматнай картачы, ад зняможных хвароб, кепскіх харчоў і паганай вады, а таксама праз бяздарную тактыку, аб чым паведамляла салідная газета, атрыманая з Парыжа. Так-так, існавала патаемная мода, не прызнаючыся нікому, марыць квола аб пройгрышах армады, якая ў пэўным сэнсе ахоўвала іх цяпер ад ранейшага турэцкага ворага, ахоўвала супраць іхняй ўласнай волі, так-так,

трымала палец на цынгелі дзеля палітычных інтарэсаў Паўночнай Пальміры. Соль мары — каб войскі з Варшавы адклікалі на вайну.

Балі, на якіх не адчуваеш зусім разняволеным, зусім гаспадаром сябе, на якіх нібыта пад прыглядам, кароль мусіў бачыць абавязкова сёння самых моцных (з мядзведжымі абдоймамі) сваіх хаўруснікаў, спадчыну па Сасах, нікуды не падзецца, не адмовіцца ад якіх, не ўцячы. Прэсныя кампліменты, фармальныя ўсмешкі, падцукраныя размовы з келіхам у руцэ. Як жа яны апрыклі: амбасадар са світай, генералы з ад’ютантамі, пецярбургскія дамы са сваімі веерамі і пазяханнем. З’ехаць, з’ехаць, хутчэй з’ехаць з напалову свабоднай сталіцы, з напаўзалежнага існавання ў стары горад над Нёманам, у правінцыю, дзе яшчэ ўдавалася адасобіцца, адчуць сябе гаспадаром, дзе радавала вока, цешыла, абуджала амбіцыі вялікая будоўля, распачатая мілым яго сэрцу Тызенгаўзам Антоніем, пастаўленым кіраваць каралеўскай эканоміяй. Новыя сцены, рыштаванні, драбіны, стосы цэглы, пах свежай вапны і пілавіння.

У гарадзенскай рэзідэнцыі, у зусім новым вялікім палацы цяпер перабудова, адпаведна яго густам і патрэбам, там ён адчуваў сябе амаль у свабодзе, хаця яна не магла быць суздром сапраўднай, лёгкай, але як ілюзія яго бадай задавальняла ў вельмі вялікай ступені, не хацелася яе страціць таксама. Так, Горадня была Яго каралеўскай мосці эканоміяй, яго тэрыторыяй, яго маленькай прыватнай краінай. Так, не зважаючы, у якім краі, каралеўстве, ці царстве, ці зусім азіяцкай дэспатыі стаіць горад — ён зменшаная мадэль, узор усёй вялікай краіны, у якой цяпер знаходзіцца, з яе законамі, парадкамі, звычаямі, з яе палітычным уладкаваннем і рэлігійнай будовай.

Гарадам уласціва закладаць падмуркі, будавацца, замажнець і рабіцца праз гэта ласым кавалкам, здабычай, вайсковым трафеем. Некаторым шчасціць перажыць захоп, знявагу, рабункі, разбурэнні, акупацыю, іншыя перастаюць існаваць, ад сценаў, вежаў і храмаў застаюцца крушні і зарастаюць быльнягом. Здараецца, ад магутнага багатага места толькі жменя хацін, збудаваных на гарэлішчы або, у лепшым разе, яно ператвараецца ў мястэчка, захаваўшы герб, але без ратушы, без дзыгара на ёй, час больш не адмерваецца, горад апынаецца ў гістарычнай твані, у шлаку. Жыхары не могуць патлумачыць нават самім сабе: адкуль мог узяцца герб з арламі, цяльцом або афрыканскімі львамі. Ці не памылка часам цудоўны гербавы шчыт з незвычайнай выявай? Ці не згубіў яго ў несамавітай мізэрнай мясціне хтось, ступаючы аружна па раздарожжах гісторыі?

Бывае, гарады вандруюць, уласна назва іхняя, альбо аднолькавае імя атрымліваюць розныя гарады больш-менш па-суседску, ці на істотнай адлегласці. І калі ў хроніцы ці ў летапісе пра горад з такім назовам захаваецца якаясь згадка — вельмі важная, ці наадварот, цьмяная, нязначная, амаль выпадковая, папросту радок, пазнейшыя даследчыкі зацята псуюць дзіды ў акадэмічных спрэчках, пасылаюць баявых сланоў і калясніцы, штурмавыя вежы і сценабойныя машыны, выкарыстоўваюць хмары крытычных стрэлаў і ледзьве не славуты грэцкі агонь, які надзвычай цяжка пагасіць, робяць запальна ўсё магчымае, каб давесці сваю рацыю, каб перамог іхні менавіта погляд на тое, які менавіта горад называўся ў сівых вяках, напрыклад, Горадзень, Горадня, Гародня?

І не мінула ста гадоў пасля дэпартацыі апошняга караля, як вучоным мужам заманулася ў навуковых дыспутах і ў часопісах спрачацца нагвалт, атакоўна высоўваць свае аргументы, свае доказы таго, ці з’яўляецца раней каралеўскі горад над Нёмнам той самай летапіснай Гародняй, дзе трубы граюць, як напісаў аднойчы безназоўны манах-летапісец? Спрэчка здарылася не проста філалагічнага кшталту, вучоныя па яе выніках меліся вызначыць век, назваць дату пачаткаў Горадні: яна, ці не яна? Бойка атрымалася сапраўды нежартоўная, хоць для масцітых прафесараў, прызнаных знаўцаў у адпаведнай галіне, пытанне не ўяўлялася зусім каляным гарэшкам, таямніцай

з мноствам пячатак і нарэшце агучаны адказ быў амаль відавочным. Але спрэчка патрэбна, каб вылузалася ісціна, як фасоліна, як боб. Хоць агульнавядомая рэч: часта баламуцяць дылетанты з апломбам.

Горадня з манаршага жадання і яго ласкавай згоды пачынала набываць і ўсё болей мела сталічны прысмак, дзякуючы імпэту, нястомным старанням працавітага Тызенгаўза Антонія. Як гарады трапляюць неаднойчы ў палон, або, наадварот, у райскія амаль шаты — з цягам перасоўвання межаў, спачатку ўладальніцкіх княскіх, графскіх, затым межаў каралеўстваў ды імперый, так краіны набываюць новыя абрысы і памеры — сцінаюцца з пагрозай знікнуць зусім, ці пашыраюцца, распаўзаюцца па паверхні мапы і таксама — ці самі кагось апаноўваюць. Так, ці трапляюць у чужы склад, як і гарады — на ўдачу, ці на няшчасце, апынаюцца ў прыніжаным стане, у галоце і нэндзе. Гэта як з картамі за сталом, ніколі не ўгадаеш — удача чакае, ці пустая кішэня. Хаця ў міжкраёвых сутыкненнях, у дачыненнях дыпламатычных шулеры таксама трапляюцца, блефаваць яны ўмеюць не горш, чым у карты. Станіславу Аўгусту Панятоўскаму, бадай, не здаралася пазбыцца адчування, што ў цяперашняй картачнай гульні, калі стаўкі такія значныя, геапалітычныя, кажучы на сённяшні лад, яму застацца не ў пройгрышы, захаваць свой капітал з найменшымі стратамі будзе вельмі, вельмі цяжка. Не хацелася так думаць, ніхто не ведае наперад дакладна, так-так, не хацелася быць песімістам, выклікала нежаданне магчымая роля ахвяры або ахвярнага казла, ці вялікая розніца?

Каханак царыцы, шапталіся за каралеўскай спінай. Што тут праўда, што не? У пагалосках ніхто не шукае праўды, чуткі — яны самамэта, яны дастаўляюць пякоткае задавальненне. Каханак? А можа хутчэй сімпатык, воляю лёсу? Яму падабаліся каханкі без неагучаных думак, без схаваных ад яго памкненняў, без здрадных жаданняў, без хцівых мэтаў. Цікаўных заўжды будзе прыцягваць гэтая гісторыя, і ніколі не знайсці ім у прыску гісторыі — дзе быў агонь, іскры, а дзе толькі дым. Кацярына ІІ была гаспадыняй, адной з трыяды моцных, яе імперыя, наставіўшы свае шаблі-пікі, штыхі і гарматы, папаўзла на Найяснейшую Рэч Паспалітую, як ацяжэлая ад віна і пажаднасці цёмная бясформная хмара, што праўда, з белым парыком напагатове. Каб усё прыгожа, цывілізавана, без пораху і гранат, у стылі асамблеі, з келіхамі, клавесінам і скрыпкамі, з менуэтам і нават кракавякам. Што таксама праўда, порах пры канцы будзе ўжыты, але без забойства, без крыві: гарматныя віваты і піратэхнічныя марныя выбухі, каляровая кудаса ў начным небе, клубкі іскраў, россыпы кветак-знічак, не паспяваеш абрадавацца як след, нават усвядоміць, што радавацца няма падставы…

У палацы на нёманскім беразе ў караля была гравюра з выявай старадаўняга горада, зробленая так, як ён мог выглядаць з птушынай вышыні, іншымі словамі, як чалавеку немагчыма было ўбачыць: з вулічнымі лабірынтамі, завулкамі і тупікамі, з дробнымі і вялікімі пабудовамі, з дахамі рознай формы, якія нібы ваярскія шчыты абаранялі горад ад стрэлаў з паветра. Горад за тоўстымі, непашкоджанымі, надзейнымі мурамі нагадваў каралю нутро валоскага гарэха або турэцкага граната. Горад як краіна, як зменшаны сусвет. Горад — яйка і зародак, ён збоку, Яго каралеўскай мосці прыгожы светлы палац.

Горад можа быць крохкім нібы яечнае шкарлупінне, але пакуль што яго каралеўскі горад толькі зрабіў крокі за свае даўнейшыя межы і будаваўся, шырыўся, напаўняўся рознамоўнымі галасамі, гукамі будоўлі, рухаўся хутчэй карэтамі, ветракамі, мануфактурнымі машынамі, пачынаў вылучацца больш каляровым, разнастайным жыццём, у горада ў кішэнях пачалі затрымлівацца манеты. Засмучала Станіслава Аўгуста рана ў душы, нябачная трэшчына, нібы расколіна ў глінянай судзіне ўнутры, недасяжная пакуль воку. У зборы старых геаграфічных мапаў яму падабалася назіраць, як акрэсліваліся паступова абрысы мацерыкоў, астравоў, асобных краін, горных ланцугоў, як больш дакладна пачыналі пазначаць кірункі рэк, азёры, моры, як напачатку няпэўныя на картах сталі вымалёўвацца невядомыя раней акіянскія астравы і цэлыя кантыненты. Гэта быў рух наперад, поступ, крок па кроку, асабліва з тых часоў, як Папа падзяліў свет — вядомы і не знойдзены яшчэ, славэтную terra incognita — так-так, падзяліў на будучыню паміж Мадрыдам і Лісабонам, паміж дзвюма марскімі каронамі…

Поделиться:
Популярные книги

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан