Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Райскія яблычкі

Астравец Сяргей

Шрифт:

Сам ён кляпаў, ясна, зусім не кароны ў калгаснай кузні, для яго сталася культурным шокам, сутыкненнем з мастацтвам, дотыкам да рэчы, зробленай не для працы, не для побыту: не калоць дровы, не касіць траву, не гатаваць сечку для свіней, не падкоўваць капыты, штось замест кепкі, ці аблавушкі, толькі дзіравая, як вянок дзявочы на Купалле. Калі мы вярталіся назад, у мяне перад вачыма каваль у розных сітуацыях карыстаўся каронай, без якой зрабіўся як без рук. Пачутае здалося неверагодным: каваль паняў моду не трымаць карону ў куфры ці ў шафе, а з нагоды чапляць на галаву. Каваль у кароне. Нічога больш незвычайнага я не чуў. Каваль за сталом у кароне, ён жа — у труне, са складзенымі мірна моцнымі далонямі. Карона на цвіку над ложкам, у кузні — сярод падкоў, клямак, прабояў, дужак, кажан-лямпаў.

Ну што ж, не палічыце за блюзнерства, на Божае нараджэнне, ці на Тры

каралі каваль у кароне за бяседным сталом не ўспрымаецца мною зусім недарэчна. Але ж напэўна ён адзначаў, як завяла новая ўлада, Першамай, Дзень перамогі, ды Кастрычніцкую рэвалюцыю, Савецкай арміі ўгодкі, жаночы дзень, гэта асноўныя святы былі, самыя-найсамыя. А ён у кароне, трасца! Антысавеччына якаясьці дый годзе! Бо дзень палучкі гэта не свята, рытуал. Думаю, што часта ён яе прылюдна на галаву не чапляў, тады маглі й схапіць, засудзіць, жартаў не пазнаўшы. Дый на вяселле асабліва не аздобіш галаву, калі маршалак толькі можна хіба.

Калі не пры аднавяскоўцах, у хаце сам-насам, ці ў сямейным коле, то чаму ж не? Але проста за стол сесці, ды насунуць яе, прыдуркаватым выглядаць бадай будзеш і не спрачайся. Газеты чытаць — іншая рэч, разумная справа, калі акулярамі карыстаешся — пагатоў, самавіты выгляд, няма спрэчкі. Але ці часта ён іх чытаў? Павінен быў! Прымушалі падпісвацца пагалоўна, каваль не самы бедны ў калгасе, не за палачкі ў сшытку рабіў, ясна.

Кабана ў кароне калоць, смаліць не будзеш, засмяюць, грыбы пасля лесу перабіраць — таксама недарэчы. Самагон гнаць у кароне, у лесе па-партызанску? Дзеля каго карону прымацоўваць? Малаверагодна, так. Іншая рэч, калі віно, яблычнае, залацістае, напрыклад, але хто тады на вёсцы гемароем такім час марнаваў? Вось з пчоламі завіхацца, калі маеш, калі не баішся лішне, у гэтым ёсць выгляд. Пчолы, яны маюць сваю каралеўну, можна сказаць. Пчолы, мёд, соты, карона, яны спалучаюцца няўлоўна, колерам таксама, злашча калі яе, карону, пясочкам нашараваць да бляску, да ззяння. Сонца і карона, галовы сланечнікаў у гародзе, таксама супярэчнасці няма. Або ўзяць паляванне ў кароне. Каралі, цары, князі напрыклад, магнаты, яны паляваць звера уга як любілі, хлебам не кармі! А рыбная лоўля? Не ведаю нават так адразу. Срабрыстая рыба, луска нібы кальчуга, карона тут да месца будзе бадай ненашмат меней, прынамсі калі ты з уловам побач, ды каб з немалым, каб уражваў. Але нерат пакінь тады і вуду адкладзі, інакш які ты кароль з вудзільнам? Усё роўна як з касой, ці з сярпом. У каралеўскіх гербах сярпоў няма і літовак не бывае, хаця зверыну, жывёліну, птушак яны на шчытах не супраць мець былі, ясна. Рыбы таксама прымацоўвалі на шчыт, але — рачныя гарады, марскіх у нас не было.

Што праўда, трэба гэта падкрэсліць, карона і крыж заўжды хаўрусавалі. Каваль крыжа сабе ніколі не павесіў бы на шыю, медаль — так, калі ласка, на вайне быў, пад заслону трапіў, як усіх навакольных забрылі, у абозах ператрываў, ацалеўшы без драпіны адзінай нават, з медалём вярнуўся. Як моцна падап’е, а яно здаралася само сабой заўжды моцна, медаль на грудзі, карону — на галаву. Як палкаводзец на парадзе перамогі не раўнуючы. Перамогі над цемрашальствам, над зданямі гісторыі, над панамі-прыгоннікамі, што трымалі народ у хамуце, стаялі над ім з бізуном.

Памятаю ўсё, як у смузе праз даўнасць часу, але таксама таму, што трымцела душа, адчуваючы паездку ў гісторыю, калі мы, некалькі чалавек, выбраліся маленькай савецкай машынай у былую вёску Панятоўскую, дзе спачывалі калісь парэшткі караля Станіслава Аўгуста, у цішыні, занядбанні, на адлегласці ад сталічных гарадоў, у апошняй канчатковай высылцы. Дакладней мы не ведалі, што парэшткі зніклі, ці спарахнелі, ці знішчаныя, раскіданыя людзьмі, мы ехалі ў няведам’е, але ў канкрэтную мясціну з выразна акрэсленай мэтай, вызначыўшы сказанае мной ужо раней: што калі пяцьдзесят гадоў таму каралеўскую дамавіну вярнулі з-пад сярпа і молата, з “краіны рабочых і сялянаў” і не павезлі у Варшаву, ці Кракаў, яе паціхеньку даставілі ў некалі фамільную вёску каралеўскай сям’і і без цырымоній схавалі ў касцёліку, што пабудавалі самі Панятоўскія.

Нас чакалі толькі занядбаны касцёл без крыжоў, без даху, без дзвярэй, зняважаны, апаганены і кінуты. Мясцовыя паказалі яміну, у якой змяшчалася некалі дамавіна Станіслава Аўгуста Панятоўскага, раскапаную шукальнікамі скарбаў яміну. Ці чакалі мы большага, ці спадзяваліся знайсці месца спачыну каралеўскай асобы цэлым і непашкоджаным? Наўрад. Але расчараванне было раптоўным і моцным. Нават слёзы я адчуў, абуранасць і нямоц не толькі да мясцовых, але да ўлады, якая не паважае храмы, магілы,

гістарычныя асобы для якой — нішто, абцугі пачуццяў трымалі мяне ўвесь той час, пакуль мы археалагічна перасыпалі, перабіралі глебу ў былой магіле і вакол яе ў знішчаным храме. Дайшла чарга і да аповедаў-успамінаў тамтэйшых, як узламалі, як расчынілі дамавіну, як навыперадкі кінуліся рукамі, як расчараваліся, што не ўбачылі трупа, што знаходкі аказаліся досыць мізэрныя. Праўда, у аповедах тых было рознае: хтосьці сам бачыў, хтось пераказ чуў, нехта трапіў паглядзець, калі вецер ужо гуляў над раскіданай магілай, а іншы, нібыта, з самага пачатку быў сведкам здарэння. Расказвалі пра залатыя ці хутчэй пазлачоныя гузікі з мундзіра каралеўскага, якія ці то зрэзалі з яго, ці то яны ў парахне паблісквалі, гаварылі пра рэшткі ботаў — абцасы, шпоры, пра вышытыя залатымі ніткамі арлы на плашчы нябожчыка, што ацалелі таксама, мовілі яшчэ пра нешта і, самае дзіўнае, пра карону каралеўскую, з якой бегалі па вуліцы спачатку падшыванцы вясковыя, але якая неўзабаве апынулася ў надзейных руках, знайшла свайго пастаяннага гаспадара, удзельніка вайны каваля. Думаю, што следчым таксама давялося ўсё гэты выслухаць, нават болей напэўна, таму што жывых сведак яны маглі дапытаць болей, а затым выбудаваць версію сваю, стварыць больш-менш ясную, цалкам верагодную гісторыю рабункаў каралеўскай дамавіны.

Згадзіцеся, такая гісторыя, калі да яе дакранешся аднойчы сам асабіста, не адпусціць ніколі, хай міне час, будзеш усё роўна вяртацца ў думках, выдумляць, марыць пра іншы падрахунак, лепшы лёс каралеўскага пахавання. Не менш цікава, што будзеш вяртацца таксама да каваля, якога ніколі не бачыў, але які праз зігзагі гісторыі стаўся апошнім жывым уладальнікам каралеўскай кароны. Мне ён бачыцца, напрыклад, у школцы на ўроку мужнасці з медалём на грудзях. Так-так, пра баявы шлях апавядаць даводзілася, пра штурм Берліна, пра надпіс на рейхстагу, а як жа? Пытанні ё? А надзень, дзядзька Мартын, карону сваю царскую, га? Так, раскажыце пра карону, дзяўчынкі далучаюцца, калі ласачка, раскажыце, вы яе ў музей школьны не здасьцё? Вось і адкажы ім, падшыванцам, граматныя сталі! Што кароне рабіць на ўроке мужнасці, калі пра штурм Берліна мова, дзе ворага ў яго логвішчы дабілі? Нашто яна ў музеі школьным, дзе пра подзвіг народу расказ, дзе пра калгасную вёску і дзеля кантрасту — крэмневыя сякеркі, скрабкі, лапці, калаўрот, зрэбная кашуля з арнаментам, лыжкі драўляныя?

Даскакаўся, дафарсіў, давыхваляўся каваль пад чаркай у кароне каралеўскай, напісаў хтось на яго куды трэба, што знайшоў скарб і прыўлашчыў, не здаў дзяржаве, здзейсніў злачынства крымінальнае. Пакуль хадзіла ананімка па інстанцыях, схапіла сэрца і пагас горан у кузні, не стала каваля. Выпісалі пасведчанне ў сельсавеце аб смерці і закапалі каваля, паставіўшы абеліск драўляны з зоркай фанернай чырвонай зверху. Рукі ў нябожчыка залатыя былі, мог бы сам сабе штось адмысловае выкаваць-скляпаць на будучую магілу, каб усе пазайздросцілі, але паміраць ён не збіраўся, ва ўсякім разе не спяшаўся лішне, не задумваўся пра такую патрэбу, яму жыць было цікава, ён адчуваў сябе крыху вясковым каралём, прынамсі кавалём у кароне.

Вобраз гэты, чым далей, мацней прыцягальным робіцца, бо хочацца не так забыцца на яго, як, наадварот, растыражаваць у думках. Мне ўяўляюцца нібы чорна-белыя газетныя здымкі, як пастановачныя адбіткі колішняга неразнастайнага жыцця: каваль у кароне чытае “Правду” або “Сельскую газету”. Наступныя, зробленыя з успышкай на працоўным месцы ў кузні: ён з абцугамі ці з молатам або з меншым малатком падкоўвае калгасных коней, рамантуе механізмы, ланцугі, падпраўляе плугі, рыдлёўкі, сярпы, косы, сякеры, матыкі, граблі, патэльні. Ён адначасова і Гефест, і ратай. Застыглыя фотапаставы як на антычных барэльефах, толькі хіба менш мастацкія, але каларыт, соль працы, яны застаюцца, не зважаючы на змену эпохі і ўлады.

Шукаць карону прыехалі следчыя, не знайшлі, пачалі дапытваць вяскоўцаў. Як жа — залатая каралеўская карона! Не раўнуючы гістарычная каштоўнасць нібы са скіфскага кургана з падручніка гісторыі, з энцыклапедыі. Колькі з яе можна нарабіць пярсцёнкаў заручальных, ашчаслівіць новашлюбных, ці прадаць палякам за мяжу, калі захочуць, канечне. Справа паважная, дзяржаўнага ўзроўню, словам. Санкцыя пракурора і страшэннае, незразумелае слова “эксгумацыя” прыгаломшыла вёску. Камісія: сам пракурор, інструктар абкама плюс негаваркі чалавек ў цывільным, у якога на плячах нібы прасвечвалі зоркі, прынамсі адна — пасярэдзіне. На месцы ўзялі сведкамі ўчастковага і сельсавецкага старшыню, грабароў у калгасе. Прыехаў таксама, само сабой, следчы па асабліва важных справах.

Поделиться:
Популярные книги

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Лучше подавать холодным

Аберкромби Джо
4. Земной круг. Первый Закон
Фантастика:
фэнтези
8.45
рейтинг книги
Лучше подавать холодным

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Отмороженный 7.0

Гарцевич Евгений Александрович
7. Отмороженный
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 7.0

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан