Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэквіем для бензапілы

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

У ноч пасля разрыву з Наташай, калі я зразумеў, што не хачу злучаць разарваны час, мы вярталіся з Вільні праз Нарач, дзе дарога паўтарае мудрагелістую канфігурацыю ўзбярэжжа. Яна сядзела за рулём і, убачыўшы чараду лебядзяў, звярнула з шашы. Мы паслалі пры ціхай вечаровай вадзе абрус, якому наканавана было ператварыцца ў прасціну. Белыя птушкі здзіўлена выцягвалі шыі і засталіся развітальным уражаннем перад магутным усплёскам асалоды, якая здзекліва смяялася з усіх чатырох вымярэнняў.

У другую з тых, першых начэй мы трапілі на Палессе. Пераменліва хуткая рака, чые берагі праплывалі паўз нашую маторку, верагодна, звалася Гарынню; над вадою, як звычайна ў тых мясцінах, сядзелі з вудамі жанчыны, а

ў прыбярэжным трыснягу я злавіў маленькую, як пяцікапеечная манета, балотную жалвушку.

Час ад часу мы вячэралі ў невялікіх рэстаранчыках, што ў апошнія гады паадчыняліся ў былых гарадскіх падвалах. Памятаю міні-фантан з залатымі рыбкамі-тэлескопамі ў адным з гэтых зацішных месцаў і мініяцюрную сажалку з парачкаю ракаў у другім, дзе карціна над утульна траскучым камінам адкрывала перспектыву гатычных спічакоў старажытнага горада. Дадому мы вярталіся пешкі альбо спынялі таксоўку, і першы дотык Яе рукі на заднім сядзенні ўжо абяцаў, ужо быў весткаю...

І той зімовы вечар сярод бясконцай белай роўнядзі, над якой раз'ятраны вецер гнаў раўналежна зямлі рэдкія, навостраныя, як іголкі, сняжынкі... А пасля - нечаканай радасцю - вялікая сялянская хата, напаленая печ і пярына на гарачай чарэні.

Стан, калі ўранні я чуўся хворым, што пасля наркозу збег ад дактароў, ужо не паўтараўся. Я прачынаўся з разлітай па целе салодкай лёгкасцю, і па венах бегла не кроў, а пералівалася субстанцыя з зашыфраванай формулаю эліксіру маладосці. Я адчуваў сябе бесклапотна, як у дзяцінстве, калі мы ўсе яшчэ неўміручыя.

А потым Яна знікла, пакінуўшы пустой спачатку адну маю ноч, пасля - другую і трэцюю. Напрыканцы тыдня сэрца зашчаміла такая нечалавечая туга, што я ўголас прасіў Яе вярнуцца, выходзячы з кватэры, пісаў цыдулкі з адным толькі словам «Прыйдзі» і бесперастанку ставіў на прайгравальнік кружэлку з прэлюдам № 15.

Тады я і пазбыўся Наташынага шлафрока.

Не думаю, што гэты мой учынак меў вялікую вагу. Найверагодней, сапраўдную прычыну Яе адсутнасці я ніколі не ўведаю. Аднак - Яна вярнулася.

Яна вярнулася да мяне, і з таго самага часу ранішнія абуджэнні страцілі празрыстую дзіцячую бестурботнасць.

Але пакуль я павінен паспець болей сказаць аб падарожжах, чые маршруты, сюжэты і працягласць дзень пры дні мяняліся, пераходзячы ў новую якасць.

Усе нашы вандроўкі пералічыць ужо немагчыма. Выберу некалькі, пагатоў, пра некаторыя не магу сказаць нічога акрэсленага, апрача таго, што нас заносіла неймаверна далёка ад гарадоў, пазначаных на маёй насценнай мапе, і наогул ад цывілізацыі.

Аднойчы яна спала на маім плячы ў «Боінгу», перад якім вырастаў з акіяна фантасмагарычны айсберг Грэнландыі. Смуглявы сцюард прынёс плед, і я шэптам папрасіў яго самога захутаць маю спадарожніцу, таму што баяўся, паварушыўшыся, разбудзіць яе.

Другі раз я чакаў Яе ў пустым бары з тузінам высокіх круглых крэслаў. Яе доўга не было, і я чамусьці згадзіўся патанцаваць з чарнаскурай барменкаю ў глыбока дэкальтаванай джынсовай сукенцы. Знячэўку шчокі ў маёй партнёркі з чорных зрабіліся папяліста-шэрымі, і, павярнуўшыся ў танцы да дзвярэй, я ўбачыў у іх сонечным атворы Яе. У руцэ Яна трымала наведзены на нас дамскі пісталет. Пасля мы пілі з высокіх кухляў светлае піва, а белы пісталецік ляжаў на стойцы побач з запальнічкай і пачкам ментолавых цыгарэтаў. Яна села мне на калені і сказала, што хоча любіць мяне проста вось тут, на вачах у чорнай спакусніцы.

І той паром праз Ла-Манш... Мора моцна штарміла, і, пакуль мы мужна змагаліся з марской хваробаю, дзеці ў пасажырскім салоне наладзілі спаборніцтва: хто дабярэцца ад дзвярэй да дзвярэй не заваліўшыся.

Здаралася, я пазнаваў свае ўлюбёныя мясціны ў гарадах, дзе выпадала бываць раней: пляц каля Домскага сабора ў Рызе, шматкалёрныя мураванкі на

вуліцы Лай у Таліне, замак у некранутым часам венгерскім гарадку на мяжы з Аўстрыяй. Гэта значыла, маршруты вандраваннаў выбірала не толькі яна, што, прызнаюся, супакойвала маё самалюбства, бо, хай сабе і ўскосна, сведчыла пра нашую роўнасць у адносінах.

Я здымаў з паліцы кнігу вучня Блавацкай і чытаў пра тонкі свет, які не ведаў, што такое час і адлегласць. Дакладней, гэтыя паняткі нібыта існавалі і там, але - зусім інакш, і таму ў сне, альбо пераносячыся ў тонкі свет у нядрэмным стане, тысячы міляў нескладана было пераадолець за секунду, зямное стагоддзе - зблытаць з імгненнем, а імгненне - з вечнасцю. Матэрыя таго свету, сцвярджала кніга, настолькі эластычная, што чалавек стварае там думкаю ўсё, што заўгодна. Іншымі словамі, ён сам робіцца формаю ўласнай думкі, набываючы аблічча, якое адлюстроўвае сутнасць ягоных жаданняў і імкненняў - прычым усе гэтыя ілюзіі ў тым ілюзорным свеце з'яўляюцца такімі ж рэальнымі, як і рэчы ў свеце фізічным.

У кнізе з пакінутымі некім закладкамі мяне прывабіла ідэя аб тым, што калі ў фізічным свеце чалавек можа схаваць сваю сапраўдную сутнасць, дык у тонкім гэта немагчыма. Там чалавек трапляе ў тую сферу, што адпавядае яго духоўнаму развіццю, і той, хто прыходзіць туды свядома, вядзе асэнсаванае жыццё, у адваротным жа выпадку - працягвае такое самае існаванне, як і на зямлі, нават не ўсведамляючы, дзе ён знаходзіцца.

Але ўслед за метафізічнымі развагамі мяне змушалі паверыць, быццам у тонкім свеце не трэба гатаваць сабе ежы і турбавацца пра астатняе, бо тонкае цела атрымлівае ўсё неабходнае, як толькі створыць ва ўяўленні яго вобраз. Аўтар кніжкі, відаць, не надта разлічваў на вераемнасць удасканалення чалавечае натуры, бо не ўстрымаўся ад папярэджвання, што жыхары астральнага свету схільныя злоўжываць дадзенымі ім бясконцымі магчымасцямі, а таму ён, гэты свет, загрувашчаны крышталёвымі замкамі і іншымі ўвасабленнямі зямных мараў.

Чым далей я чытаў, тым саркастычнейшая ўсмешачка змяілася на вуснах. Да маіх падарожжаў гэты трактат меў прыкладна такое дачыненне, якое мелі да праўды сярэднявечныя фаліянты, чые аўтары абвяшчалі нашых продкаў аднавокімі гіпербарэйцамі, асуджанымі бавіць жыццё ў вечных снягах і сумовіцца з белымі мядзведзямі.

Мяне спрабавалі пераканаць, нібыта насельнікі тонкага свету не маюць патрэбы ў сонечным і ў любым іншым святле, бо самі з'яўляюцца яго крыніцаю, а я не мог забыць, як мы з Ёю раскладалі вогнішча ў начным лесе з усімі яго схаванымі ў цемры шолахамі і страхамі. Мяне ўгаворвалі даць веры, што ў тым свеце існуе агульная для ўсіх мова, а я выдатна памятаў, як у цеснай кавярні, дзе мы, увайшоўшы з марозу, замовілі па вялікай шклянцы глінтвейну, усе, апрача нас, гаварылі па-нямецку.

Над той кавярняю быў гатэльчык, і мы вырашылі там спыніцца. За вокнамі ўзвышаўся не крышталёвы замак, а заснежаны альпійскі перавал; гаспадыня падавала на сняданак каву са свойскімі вяршкамі, а ў прыбіральні стаяў на палічцы канцэнтраваны хваёвы дэзадарант, што ўзнік там, як выглядае, зусім не ў адпаведнасці з жаданнем майго астральнага цела, бо я выбраў бы водар язміну.

Яна любіла светлае віно, і ў вясковай крамцы мы неспадзявана адкрылі пакаштаваную неяк у Вільні «Ларэляй» з яе халаднавата-вытанчаным букетам. Каб трапіць у крамку, трэба было паўгадзіны спускацца ўніз, у даліну. Сцежка вілася ўздоўж жывой і ўзімку рэчкі, што, абсыпаючы падарожніка срэбным пылам, абрывалася з уступу. Якраз там, каля вадаспаду, мне прыйшла ў галаву думка, што наш шырачэзны гатэльны ложак падымалі з даліны шрубалётам. Мы ведалі, што, пакуль прыйдзем назад, гаспадыня зноў заменіць у нумары ўсю бялізну і туга прышпіліць начышчанымі да бляску меднымі гузікамі-булдавешкамі блакітную накрухмаленую прасціну.

Поделиться:
Популярные книги

Хозяйка дома на холме

Скор Элен
1. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка дома на холме

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

Арниева Юлия
2. Делия де Виан Рейн
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Де Виан Рейн. Хозяйка Инс-Айдена

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Мастер Разума VII

Кронос Александр
7. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума VII

Ермак. Телохранитель

Валериев Игорь
2. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Ермак. Телохранитель

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Васина Илана
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена на пробу, или Хозяйка проклятого замка

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3