Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Хлестакоў. А чаго-ж вы хочаце?

Купцы. Не загубі, спадарочку! Крыўдаванства церпім зусім задарма.

Хлестакоў. Ад каго?

Адзін із купцоў. Ды ўсё ад гараднічага тутэйшага. Гэткага гараднічага ніколі йшчэ, спадарочку, ня было. Такія крыўды ўчыняе, што апісаць нельга. Папасам чыста замучыў, хоць у пятлю чалавек лезь. Не з абыходкаў абыходзіцца. Хопіць за бараду, кажа: «Ах ты, татарын!» Дальбог! Калі-б, гэта знацца, чым-небудзь не ўшанавалі яго, ато мы ўжо парадак заўсёды спраўляем: што належыцца на сукні дружэбніцы

ягонай і дачцы — мы супраць гэнага не стаімо. Не, бач ты, яму ўсяго замала — дальбожачка! Прыйдзе ў краму, і што ні пападзя, усё бярэць: сукна згледзіць трубку, кажа: «Гэ, міленькі, гэта добрае сукенца: занясі-ткі яго да мяне». Ну й нясеш чалавек, а ў трубцы-ж будзе бяз мала аршынаў пяцьдзесят.

Хлестакоў. Няўжо? Ах, які-ж зь яго зладзюга!

Купцы. Дальбог! Гэткага ніхто ня ўпамятае гараднічага. Так усё й прыхоўваеш чалавек у краме, як яго загледзіш. Ці бо, ня тое ўжо кажучы, каб якое далікацтва, усялякую дрэнь бярэць: сьлівы гэткія, што год па сем ужо ляжаць у бочцы, што ў мяне сядзелец ня будзець есьці, а ён цэлую жменю туды запусьціць. Мяніны ягоныя бываюць на Антона, і ўжо, здэцца, усенькага нанясеш чалавек, ні ў чым ня мае патрэбы; не, яму йшчэ падавай; кажа, і на Анупрэя ягоныя мяніны. Што рабіць? і на Анупрэя нясем.

Хлестакоў. Ды гэта проста разбойнік?

Купцы. Дальбожачкі! А паспрабуй пярэчыць, навядзець да цябе ў хату цэльны полк на папас. А калі што, загадае замкнуць дзьверы. «Я цябе ня буду, — кажа, — паддаваць цялеснаму пакараньню, ці катам катаваць — гэта, — кажа, — забаронена законам, а вось ты ў мяне, даражэнькі, папаясі селядца!»

Хлестакоў. Ах, які рыштанюга! Ды за гэта прост у Сібір.

Купцы. Ды ўжо куды ласка твая ні запраторыць яго, усё будзе добра, адно-б, гэта знацца, ад нас як далей. Не пагрэбуй, бацька наш, хлебам і соляй: кланяемся табе цукярочкам і карабцом віна.

Хлестакоў. Не, вы гэтага ня думайце: я не бяру зусім ніякіх хабараў. Вось калі-б вы, прыкладам, запрапанавалі мне пазычыць рублёў трыста — ну, тады зусім што іншае: я магу ўзяць.

Купцы. Будзь ласкаў, бацька наш! (Выймаюць грошы). Ды што трыста! Ужо лепш пяцьсот вазьмі, памажы толькі.

Хлестакоў. Калі ласка: пазычаць — я ні слова, я вазьму.

Купцы (падносяць на срэбным падносе грошы). Ужо, калі ласка, і падносік разам вазьмеце.

Хлестакоў. Ну, і падносік можна.

Купцы (кланяючыся). Дык ужо вазьмеце за адным разам і цукярочку.

Хлестакоў. О, не, я хабараў аніякіх…

Восіп. Ваша высокачэсьць! Чаму самі не берацё? Вазьмеце! на дарозе ўсё прыдасца! Давай сюды галовы й кошык! падавай усё! усё пойдзе ў спор! Што гэна? Вяровачка? Давай і вяровачку — і вяровачка ў дарозе здасца! брычка абломіцца ці што йшчэ — падвязаць можна.

Купцы. Дык ужо зрабеце гэткую ласку, ваша яснасьць! Калі ўжо самі, знацца, не паможаце ў нашай просьбе, дык ужо й ня ведаем, як і будзем: прост хоць у зашмаргу лезь.

Хлестакоў. Конча, конча! Я пастараюся.

Купцы
выходзяць; чуваць голас жанчыны: «Не, ты ня важся ня дапусьціць мяне! На цябе нажалюся яму самому. Ты ня пхайся гэтак дужа!»

Хлестакоў. Хто тамака? (Падыходзіць да вакна). А што ты, матухна?

Галасы дзьвюх жанок. Ласкі твае, бацюхна, прашу! Загадай, спадарыку, выслухаць.

Хлестакоў (праз вакно). Прапусьціць яе.

Зьява XI

Хлестакоў, сьлесарыха й унтэр-афіцэрыха.

Сьлесарыха (кланяючыся ў ногі). Ласкі прашу!

Унтэр-афіцэрыха. Ласкі прашу…

Хлестакоў. Ды што вы за жанкі?

Унтэр-афіцэрыха. Унтэр-афіцэрская жонка Іванова.

Сьлесарыха. Сьлесарыха, тутэйшая мяшчанка, Хаўроньня Пётрава Пашлёпкіна, бацюхна мой.

Хлестакоў. Чакай, гавары перш адна, чаго табе трэба?

Сьлесарыха. Ласкі прашу, на гараднічага чалом б’ю! Нашлі на яго, Божа, усялякае зло, каб ні дзеткам ягоным, ні яму, зладзюгу, ні дзядзьком, ні цёткам ягоным ні ў чым аніякага прыбытку ня было!

Хлестакоў. А што?

Сьлесарыха. Дык-жа вось мужыку майму загадаў загаліць лоб у маскалі, і радоўка-ж на нас не прыпадала, зладзюга гэткі! ды й з закону нельга — ён жанаты.

Хлестакоў. Як-жа ён мог гэта зрабіць?!

Сьлесарыха. Зрабіў, зладзюга, зрабіў — пабі яго, Божа, і на тым, і на гэтым сьвеце! каб яму, калі й цётка ёсьць, дык і цётцы усялякае паскудзтва, і бацька калі жыве ў яго, дык каб і ён, гіцаль, спруцянеў ці падавіўся навекі, рыштанюга гэткі! Трэ было ўзяць краўцова сына, ён-жа й п’янчужка быў, ды бацькі багаты падарунак далі, дык ён і прысукаў да сына купчыхі Панцялейвае, а Панцялейва таксама падаслала жонцы палатна тры трубкі, дык ён да мяне. «Навошта, — кажа, — табе мужык — ён ужо табе не надаецца». Дык-жа я гэта ведаю — надаецца ці не надаецца: гэта мая рэч, зладзюга гэткі. «Ён, — кажа, — злодзей, хоць ён цяперачы і ня ўкраў, ды ўсёдна, — кажа, — ён украдзе, яго й бяз гэтага налета возьмуць у некруты». Дык-жа мне якаво бяз мужыка, рыштанюга гэткі! Я слабы чалавек, падлюга ты гэнкі! Каб усёй радні тваёй не давялося сьвету Божага аглядаць, а калі ёсьцека цешча, дык каб і цешчы…

Хлестакоў. Добра, добра! Ну, а ты? (Выпраўляе старую).

Сьлесарыха (выходзячы). Не забудзься, бацюхна мой! будзь ласкавы!

Унтэр-афіцэрыха. На гараднічага, бацюхна, прыйшла…

Хлестакоў. Ну ды што, чаго? Кажы ў кароткіх словах.

Унтэр-афіцэрыха. Адлупіў, бацюхна!

Хлестакоў. Як?

Унтэр-афіцэрыха. З памылкі, бацюхна мой. Дык-жа бабы нашыя шчапіліся на рынку, а паліцыя не дасьпела, дый хапанулі мяне, ды гэтак адляпартавалі: два дні сесьці не магла.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Двойня для босса. Стерильные чувства

Лесневская Вероника
Любовные романы:
современные любовные романы
6.90
рейтинг книги
Двойня для босса. Стерильные чувства

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Наследник

Кулаков Алексей Иванович
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.69
рейтинг книги
Наследник

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Секреты серой Мыши

Страйк Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.60
рейтинг книги
Секреты серой Мыши