Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Бобчынскі. І я, і я… дазвольце й мне, Антоне Антонавічу!

Гараднічы. Не, не, Пётра Іванавічу, нельга! Няёмка, дый у брычцы ня стоўпімся.

Бобчынскі. Дарма, дарма, я так: пеўнічкам, пеўнічкам пабягу за брычкаю. Мне абы толькі праз шчылінку, празь дзьверы гэнака палядзець, як у яго гэныя абыходкі…

Гараднічы (прыймаючы шпагу, да квартальнага). Бягай зараз, вазьмі дзясяцкіх, ды хай кажны зь іх возьме… Гэх, шпага, як абшаркалася! Пракляты купчанюшка Аўдулін — бачыць, што ў гараднічага старая шпага, ня прыслаў новае. О, крывадушны народ! А так, зладзюгі, піць даць, просьбы з-пад хвартуха рыхтуюць. Хай кажны возьме ў рукі па вуліцы… Ліха матары, па вуліцы — па мятле! І вымялі-б цэлую вуліцу, што йдзе да заезду, і вымялі-б чысьцютка… Чуеш! ды шануйся: ты, ты, я знаю цябе: ты там кумуешся ды крадзеш у халявы срэбныя лыжачкі — глядзі, у мяне найстры вуха! Што ты зрабіў з купцом Чарняевым —

га? Ён табе на мундзер даў два аршыны сукна, а ты скруціў усю трубку! Глядзі, не да чыну бярэш! Пайшоў!

Зьява V

Тыя самыя й прыстаў.

Гараднічы. А, Сьцяпане Ільлёвічу, скажэце, дзеля Бога, куды самі запраторыліся? Куды гэта падобна?

Прыстаў. Я быў гэттака зараз-жа за брамаю.

Гараднічы. Ну, слухайце адно, Сьцяпане Ільлёвічу! Дык-жа чыноўнік ізь Пецярбургу прыехаўшы. Як самі там распарадзіліся?

Прыстаў. Ды так, як самі загадвалі. Квартальнага Пугавіцына я паслаў зь дзясяцкімі падчышчаць пратавар.

Гараднічы. А Дзяржыморда дзе?

Прыстаў. Дзяржыморда паехаўшы на пажарнай трубе.

Гараднічы. А Прохараў п’яны?

Прыстаў. П’яны.

Гараднічы. Як-жа самі гэта так дапусьціліся?

Прыстаў. Ды Бог яго ведае. Учарайшага дня здарылася за горадам бойка, — паехаў туды дзеля парадку, а зьвярнуўся п’яны.

Гараднічы. Слухайце-ж адно, самі зробіце вось што: квартальны паручнік… ён высокага росту, дык хай стаіць, дзеля добрага ладу, на мосьце. Ды раскідаць нагвалт стары плот, што каля шаўца, і паставіць саламяную вяху, каб было падобна да плянаваньня. Яно чым болей ламаніны, тым больш азначае дзейнасьці кіраўніка гораду. Ах, Божа мой! Я й забыўся, што каля таго плоту нагруважджана на сорак вазоў усялякага сьмецьця. Што за паганы горад: толькі дзе-небудзь пастаў які-небудзь помнік ці проста плот, ліха іх ведае, адкулечы і пананосяць усялякае дрэні. Ды калі прыежджы чыноўнік будзе пытацца службу, ці здаволеныя — каб адказвалі: «З усяго здаволеныя, ваша чэсьць», а каторы будзе нездаволены, дык яму пасьля дам такога нездаволу… (Уздыхае). Авохці-ох! Грэшны, багата ў чым грэшны! (Бярэ заміж капялюша футарал). Дай толькі Божачка, каб зыйшло з рук як хутчэй, дык-жа тады я пастаўлю такую сьвеччыну, што йшчэ ніхто ня ставіў: на кажную гадаву пару купца накладу дастачыць па тры пуды воску. О, Божа мой, Божа мой! Едзьма, Пётра Іванавічу! (Заміж капялюша хоча надзець папяровы футарал).

Прыстаў. Антоне Антонавічу, гэта кардонаўка, а не капялюш!

Гараднічы (кідае кардонаўку). Кардонаўка дык кардонаўка! Ліха і зь ёй! Ды калі спытаюцца: чаму ня збудаваўшыся царква пры богугоднай установе, на якую пяць год таму былі асыгнаваныя грошы, дык не забыцца сказаць, што пачала будавацца, ды згарэла. Ато, бадай, хто, забыўшыся, здуру целяпне, што яна й не пачыналася. Ды сказаць Дзяржыморду, каб ня надта даваў волі кулаком сваім: ён, дзеля парадку, усім ставіць ліхтары пад вачыма — і віннаму, і бязьвіннаму. Едзьма, Пётра Іванавічу. (Выходзіць і вяртаецца). Ды ня выпушчаць салдатні на вуліцу без усяго-ўсенькага: гэтая паганая гарніза насуне толькі па кашулі мундзер, а ўнізе нічога нямаш.

Усе выходзяць.

Зьява VI

Ганна Андрэеўна й Мар’я Антонаўна выбягаюць на сцэну.

Ганна Андрэеўна. Дзе-ж яны, дзе-ж яны? Ах, Божа мой! (Адчыняючы дзьверы). Мужу! Антоська! Антоне! (Гаворыць хуценька). А ўсё сама, а ўсё за самой. І пайшла поркацца: «Я шпілечку, я хусьціначку». (Падбягае да вакна й крычыць). Антоне, куды, куды? Што, прыехаў? рэвізор? з вусамі? зь якімі вусамі?

Голас гараднічага. Пасьля, пасьля, матухна.

Ганна Андрэеўна. Пасьля? Вось навіна, пасьля! Я ня хочу пасьля… Мне толькі адно слоўца: што ён, палкоўнік? Га? (Грэбліва). Паехаў! Я табе ўспамяну гэта! А ўсё гэтая: «Мамуленька, пачакайце, зашпілю адзаду хусьцінку; я зараз». Вось табе й зараз! Вось табе й нічога не даведаліся! А ўсё праклятае какятоўства: пачула, што паштмайстар тутака, і давай перад люстрам жамоніцца, і з гэнага боку, і з гэтага боку падыйдзе. Мроіла, што ён за ёй уганяецца, а ён проста самой міну строіць, калі сама адвернешся.

Мар’я Антонаўна. Ды што-ж рабіць, мамуленька? Усё’дна, за дзьве гадзінкі мы ўсё даведаемся.

Ганна Андрэеўна. За дзьве гадзінкі: шчыра дзякую! Вось узычыла адказам! Як ты не здаўмелася сказаць — за месяц яшчэ лепш можна даведацца! (Перавешваецца

за вакно). Гэй, Аўдоцьця! Га? Што, Аўдоцьця, чула, тамака прыехаў нехта?.. Ня чула? Дурніла якая! Махае рукамі? Хай махае, а ты-б усё-ткі ў яго распыталася? Не магла гэтага даведацца, у галаве пацяруха, усё кавалеры сядзяць! Га? Хутка паехалі! ды ты-б пабегла за брычкаю! Пайшла, пайшла зараз-жа! Чуеш, бягай, распытайся: куды паехалі, ды распытайся добранька, што за прыежджы, які ён, — чуеш? падцікуй праз шчылінку і даведайся ўсё, і вочы якія: чорныя ці не, і вомірг-жа вяртайся назад, чуеш? Хутчэй, хутчэй, хутчэй, хутчэй! (Крычыць датуль, пакуль ня спушчаецца заслона і не засланяець іх абедзьвюх, стаючы ля вакна).

Дзея другая

Маленькі пакойчык у гасьціньніцы. Ложак, стол, валіза, пустая пляшка, боты, шчотка ад адзежы й іншае.

Зьява І

Восіп ляжыць на панавым ложку.

Восіп. Ліха матары, есьці гэтак хочацца і ў чэраве трэскат такі, быццам цэлы полк затрубіў у трубы. Вось-жа не даедзем, дый годзе, дадому! І што ты скажаш рабіць? Другі месяц пайшоў, як ужо зь Піцеру! прамантачыў па дарозе грошыкі, галубок, цяперака сядзіць, і хвост пад сябе, і ані кіпіць. А стала-б, і аж надта стала-б на прагоны; дык не, глянь ты, трэба ў кажным горадзе паказаць сябе! (Перадражнявае). «Гэй, Восіп, пайшоў, палядзі пакой, лепшы, ды абед накажы самалепшы: я не магу есьці благога абеду, мне трэба лепшы абед». Балазе каб было, запраўды, што людзкае, а гэта-ж алістрацюжка звычайнюсенькі! Із праежджым знаёміцца, а тады ў карталюшкі — вось табе й дагуляўся! Гэх, абрыдала такое жыцьцё! Праўда-ж, на сяле лепш: яно хоць няма публічнасьці, дык турботнасьці меней! Возьмеш сабе бабу, дый ляжы цэлы век на печы й паядай перапечы. Ну, хто-ж запярэчыць, ведама, калі пойдзе на праўду, дык жыцьцё ў Піцеры балазей за ўсё. Былі-б адно грошы, а жыцьцё тонкае й палітыцкае: кіятры, сабакі табе танцуюць, і ўсё, што хочаш. Размаўляе ўсё на тонкай далікатнасьці, што хіба толькі дваранству саступіць; пойдзеш на Шчукін — купцы табе крычаць: «Шаноўны!» На перавозе ў човен із чыноўнікам сядзеш; кумпаніі захацеў — пайшоў у крамку: там табе кавалер раскажа пра лягеры й абвесьціць, што кажная зорка значыць на небе, гэтак во, як на далані ўсё бачыш чалавек. Старая афіцэрыха прыблукаецца; пакаёвачка часамі зазірне такая… фу, фу, фу! (Усьміхаецца й трасе галавою). Галянтарэйнае, на яго ліха, абыходжаньне! Недалікатнага слоўца ніколі не пачуеш: кажнюсенькі гаворыць «вы». Нуда табе йсьці — бярэш чалавек рамізьніка й сядзіш сабе, як пан, а ня хочаш заплаціць яму — калі ласка: у кажным доме вароты навылёт, і ты гэтак сьлізганеш, што цябе аніякі чорт ня знойдзе. Адно дрэнь: часам слаўна наясіся, а іншым разам — адно што ня лусьнеш ад голаду, як цяперака, прыкладам. А ўсё ён вінаваты. Што зь ім рабіць? Татуля прышлюць грошы, што каб іх прытрымаць — і кудэю! Пайшоў баляваць: езьдзіць на рамізьніку, штодня ты даставай у кіятры бялет, а там, за тыдзень, глянь — і пасылае на барахолку прадаць новы храк. Іншым разам усё да апошняе сарочкі спусьціць, так што на ім усяго застанецца сурдуцінка ды шынялінка, дальбог, праўда! І сукно такое важнецкае, англейскае! Рубельчыкаў з паўтараста яму адзін храк стане, а на рынку спусьціць рублёў за дваццатку; а пра порткі й гаворкі няма — ні за сабаку йдуць. А чаму? — таму, што работкі ня пільнуецца. Заміж, каб на службу, а ён ідзе прахаджацца прышпэктам, у карталюшкі рэжа. Гэх, каб даведаўся гэта стары пан! Ён не палядзеў-бы на тое, што ты чыноўнік, а, загаліўшы кашулінку, такіх-бы засыпаў табе, што дні з чытыры-б ты папачухаўся. Якся служыць, дык служы. Во цяперака гаспадар сказаў, што ня дам вам есьці, пакуль не заплаціце за наетае; ну а якся не заплацім? (Уздыхаючы). Ах, Божа ты мой, хоць бы якое капусты! Здэцца, так-бы цяперака цэлы сьвет ізьеў. Стукае, мабыць, гэта ён ідзець. (Хуценька зрываецца з ложка).

Зьява ІІ

Восіп і Хлестакоў.

Хлестакоў. Маеш, прыймі гэта. (Аддае шапку й кіёк.) А, зноў качаўся на ложку?

Восіп. Ды навошта-ж мне качацца? Ня бачыў я хіба ложка, ці што?

Хлестакоў. Хлусіш, качаўся; бачыш, усё склычана.

Восіп. Ды навошта мне ён? Хіба я ня ведаю, што гэта за ложак? У мяне ногі ёсьцека; я й пастаю. Навошта мне саміх ложак?

Хлестакоў (ходзіць па пакоі). Глянь там, у капшуку, тытуну няма?

Восіп. Ды дзе-ж ён будзе, тытун? Самі папазаўчора апошняе скурылі.

Хлестакоў (ходзіць і па-рознаму сьціскае свае вусны; нарэшце гаворыць голасна й станоўка). Слухай, гэй, Восіп!

Восіп. Чаго ласка?

Хлестакоў (голасна, ды ня так станоўка). Ты пайшоў туды.

Поделиться:
Популярные книги

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Монстр женского пола. Когда ты рядом. Дилогия

Курзанцев Владимир Юрьевич
Монстр женского пола
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.36
рейтинг книги
Монстр женского пола. Когда ты рядом. Дилогия

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Картошка есть? А если найду?

Дорничев Дмитрий
1. Моё пространственное убежище
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.50
рейтинг книги
Картошка есть? А если найду?

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Законник Российской Империи. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 3

Цусима — знамение конца русской истории. Скрываемые причины общеизвестных событий. Военно-историческое расследование. Том II

Галенин Борис Глебович
Научно-образовательная:
военная история
5.00
рейтинг книги
Цусима — знамение конца русской истории. Скрываемые причины общеизвестных событий. Военно-историческое расследование. Том II

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Альмар. Мой новый мир. Дилогия

Ищенко Геннадий Владимирович
Альмир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.09
рейтинг книги
Альмар. Мой новый мир. Дилогия