Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Хлестакоў. Ды што, мне няма анічога да іх… (У развазе). Я ня ведаю, аднак-жа, навошта самі кажаце пра злосьнікаў ці пра нейкую унтэр-афіцэрскую ўдаву… Унтэр-афіцэрская жонка зусім што іншае, а мяне самі ня важцеся лупцаваць, да гэтага самім задалёка. Во йшчэ! глянь ты які! Я заплачу грошы, ды ў мяне цяпер няма. Я таму й сяджу тутака, што ў мяне няма ні капейкі.

Гараднічы (набок). О, тонкая штука! Вунь куды шпургануў! Якога туману напусьціў! разчапі, хто хоча! Ня ведаеш чалавек, зь якога боку і ўзяцца. Ну, ды ўжо-ткі паспрабаваць ні куды йшло! Што будзе, тое будзе, паспрабаваць [3] (Уголас).

Калі самі праўда маеце патрэбу на грошы ці на што іншае, дык я гатовы служыць зараз-жа. Мая павіннасьць дапамагаць праежджым.

3

Далей у рукапісе адно слова неразборліва.

Хлестакоў. Дайце, пазычце мне! Я зараз расплачуся з гаспадаром. Мне каб толькі рублёў дваста ці хоць навет і менш.

Гараднічы (падносячы папяроўнік). Акурат дваста рублёў, хоць і ня турбуйцеся лічыць.

Хлестакоў (бяручы грошы). Шчыра дзякую! Я самім адразу-ж адашлю іх із двара… у мяне гэта раптам… Я бачу, самі дабрародны чалавек! Цяпер што іншае.

Гараднічы (набок). Ну, дзякуй Богу, грошы ўзяў. Справа, здаецца, пойдзе цяпер на лад. Я-ткі яму заміж двухсот чатырыста ўстрычыў.

Хлестакоў. Гэй, Восіп!

Восіп уваходзіць.

Пакліч сюды гаспадаровага служку. (Да гараднічага й Добчынскага.) А што-ж самі стаіцё? Зрабеце ласку, сядайце. (Добчынскаму). Сядайце, дужа прашу.

Гараднічы. Дарма, мы й так пастаімо.

Хлестакоў. Зрабеце ласку, сядайце. Я цяпер бачу зусім шчырасьць вашага характару і ветласьць, а то, прызнаюся, я ўжо думаў, што вы прыйшлі, каб мяне…. (Добчынскаму). Сядайце!

Гараднічы й Добчынскі сядаюць. Бобчынскі выглядае празь дзьверы й прыслухоўваецца.

Гараднічы (набок). Трэ быць сьмялей. Ён хоча, каб мелі яго за інкогніту. Добра, падпусьцім і мы тарэсы: удадзём, як быццам і зусім ня ведаем, што ён за чалавек. (Уголас). Мы, праходжваючыся ў справах службы, вось ізь Пётрам Іванавічам Бобчынскім, тутэйшым дамаўласьнікам, зайшліся ў гасьціньніцу, каб даведацца, ці добра маюцца праежджыя, бо я ня гэтак, як іншы гараднічы, якому ні да чога няма нічога; але я, апрача службы, із хрысьціянскае чалавекалюбасьці, хочу, каб кажнаму сьмяротнаму давалася добрае прыняцьце — і вось, як быццам за нагароду, выпадак падараваў такое прыемнае знаёмства.

Хлестакоў. Я таксама й сам вельмі рады. Без саміх я, прызнаюся, доўга праседзеў-бы тутака: зусім ня ведаў, чым заплаціць.

Гараднічы (набок). Але-ж, распраўляй, ня ведаў, чым заплаціць! (Уголас). А ці паважуся спытацца, куды і ў якія мясьціны самі маеце ласку ехаць?

Хлестакоў. Я еду ў Саратаўскую губэрню, у свой двор.

Гараднічы (набок, з тварам, які прыймае гіранічны выраз). Га? [4] І рака не сьпячэ! О, ды зь ім трэба вуха найстрыўшы. (Уголас). Дабрэчую справу мелі ласку наважыць. Гэта-ж вось што да дарогі: кажуць, з аднаго

боку, прыкрасьці наконт затрыманьня коняй, а гэта-ж, із другога боку, забава для розуму. То-ж самі, мабыць, больш дзеля собскае прыемнасьці едзеце?

4

Перад гэтым «В Саратовскую губернию!» — прапушчаная ў перакладзе фраза.

Хлестакоў. Не, татуля мяне патрабуе. Узлаваўся стары, што дасюль нічога ня выслужыў у Пецярбургу. Ён думае, што так вось прыехаў, ды зараз табе Валадзімера ў зашплік і дадуць. Не, я паслаў-бы яго самога паабівацца ў канцылярыю.

Гараднічы (набок). Прашу паглядзець, якія кулі адлівае! І бацьку старога прыплёў! [5] І на даўжэйшы час маеце ласку ехаць?

Хлестакоў. Праўда-ж, ня ведаю. То-ж мой бацька наравісты й дурны, стары хрэн, як бервяно. Я яму проста скажу: як хочаце, я не магу жыць безь Пецярбургу. Завошта, дапраўды-ж, я павінен загубіць жыцьцё з мужыкамі? Цяпер ня тыя патрэбы, душа мая прагне прасьветы.

5

Пасля гэтага «(Вслух)» — прапушчаная ў перакладзе рэмарка.

Гараднічы (набок). Слаўна засмаргнуў вузельчык! Хлусіць, хлусіць, — і нідзе не сахлысьнецца! А які-ж нявыглядны, нізенькі, здаецца, кіпцем-ба прыдушыў яго. Ну, ды чакай-жа! Ты ў мяне прагаворышся. Я цябе ўжо-ткі змушу як найбольш расказаць! (Уголас). Справядліва мелі ласку зазначыць! Што можна зрабіць у глушэчы! Гэта-ж вось хоць-бы й тутака: ночы ня сьпіш чалавек, стараешся для Бацькаўшчыны, не шкадуючы нічога, а ўзнагарода няма ведама йшчэ калі будзе. (Азірае пакой). Здаецца, гэты пакой крыху макраваты?

Хлестакоў. Паганы пакой, і клапы такія, якіх я анідзе ня бачыў: як сабакі кусаюцца.

Гараднічы. Скажэце! Такі асьвечаны госьць, і церпіць ад каго-ж! — ад якіх-небудзь нягодных клапоў-блышчыцаў, якім-бы й на сьвет ня трэ было радзіцца! Няйначай, і цёмна ў гэтым пакоі?

Хлестакоў. Але-ж, зусім цямнюсенька. Гаспадар займеў звычай не даваць сьвечак. Часам што-небудзь хочацца зрабіць, пачытаць, ці прыйдзе фантазія апісаць што — не магу: цёмна, цёмна!

Гараднічы. А ці паважуся прасіць саміх… ды не, я ня годны.

Хлестакоў. А што?

Гараднічы. Не, не, ня годны, ня годны!

Хлестакоў. Ды што-ж такога?

Гараднічы. Я-б здабыўся на адвагу… У мяне ў хаце ёсьць харошы для саміх пакойчык, сьветлы, спакойны… ды не, пачуваю сам, што гэта ўжо занадта вялікі гонар… Не загневайцеся, дальбог, ад простае душы прапанаваў.

Хлестакоў. Наадварот, я з ахвотаю. Мне куды прыямней у прыватным доме, чымся ў гэтай карчме.

Гараднічы. А ўжо-ж мне якая будзе радасьць! А ўжо-ж як жонка ўзрадуецца! У мяне ўжо такі характар: гасьціннасьць ад сама адмалку, асабліўна калі госьць асьвечаны чалавек. Ня ўздумайце, каб я казаў гэта зь лісьліўства; не, ня маю гэтае ганьбы, ад паўніні душы выказваюся.

Хлестакоў. Шчыра дзякую! Я сам таксама ня люблю людзей двудушных. Мне вельмі падабаецца ў саміх шчырасьць і зычлівасьць, і я-б, прызнаюся, больш-бы нічога й не патрабаваў, як толькі аддавай мне адданасьць і пашану, пашану й адданасьць.

Поделиться:
Популярные книги

Алый бант в твоих волосах

Седов Павел
1. Алый бант
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Алый бант в твоих волосах

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор