Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рэвізор

Гогаль Мікалай

Шрифт:

Бобчынскі (адводзячы ягоныя рукі). Па бочачку на францускую гарэлку. Вось мы прыйшлі зь Пётрам Іванавічам да Пачачуева… Ужо самі, Пётра Іванавічу, гэнага… не перапыняйце, калі ласка, не перапыняйце!.. Пайшлі да Пачачуева, ды па дарозе Пётра Іванавіч кажуць: «Зойдземся, — кажуць, — у заезд, бо-ж у жываце ў мяне… зраньня я нічога ня еўшы, дык жывотная трасяніна». Але-ж, гэта ў жываце ў Пётры Іванавіча… «А ў заезд, — кажа, — прывезьлі цяперака сьвежае сёмгі, дык мы закусім». Толькі гэта мы ў гасьціньніцу,

як раптам малады чалавек…

Добчынскі (перапыняючы). Нішто сабе з выгляду, у партыкулярнай адзежы…

Бобчынскі. Нішто сабе з выгляду, у партыкулярнай адзежы, пахаджае гэттака па пакоі, і на твары гэнкае разважаньне… фізыяномія… абыходкі, і тутака (круціць рукою каля лобу) багата, багата ўсяго. Я быццам прачуваў і кажу Пётру Іванавічу: «Тут нештачка нездарма-ткі». Але. Дык-жа Пётра Іванавіч ужо міргнулі пальцам і падклікалі гаспадара, дык-жа гаспадара заезду Аўласа — у яго жонка тры тыдні таму радзіўшы, і такі баявецкі хлопчык, будзе таксама, як і бацька, заезд трымаць. Падклікаўшы Аўласа, Пётра Іванавіч узялі й спыталіся ў яго ціхенька: «Хто, — кажа, — гэты маладзён?» — а Аўлас адказвае на гэта: «Гэта», — кажа… Гэ, не перапыняйце, Пётра Іванавічу, калі ласка, не перапыняйце, самі не раскажаце, дальбог, не раскажаце: самі прышаптоўваеце, у саміх, я ведаю, адзін зуб у роце ізь сьвістам… «Гэта, — кажа, — малады чалавек, чыноўнік, — але-ж, — едзе зь Пецярбургу, а на прозьвішча, — кажа, — Іван Аляксандравіч, дык-жа, Хлестакоў, а едзе, — кажа, — у Саратаўскую губэрню і, — кажа, — дзівосна сябе атэстуе: другі ўжо тыдзень жыве, з заезду ня едзе, набірае ўсё напавер і ні капейчыны ня хоча плаціць». Як сказаў ён мне гэта, а мяне гэтак во звыш і трокнула: «Гэ!» — кажу я Пётру Іванавічу…

Добчынскі. Не, Пётра Іванавічу, гэта я сказаў «Гэ!»

Бобчынскі. Спачатку самі сказалі, а пасьля й я сказаў. «Гэ!» — сказалі мы зь Пётрам Іванавічам. «А зь якое рацыі сядзець яму гэттака, калі дарога яму пралягае ў Саратаўскую губэрню?» Але-ж. Дык-жа вось ён і ёсьць гэты чыноўнік.

Гараднічы. Хто, які чыноўнік?

Бобчынскі. Дык-жа чыноўнік, пра якога мелі ласку атрымаць натацыю, — рэвізор.

Гараднічы (у страху). Што вы, Госпад Бог із вамі! Гэта ня ён.

Добчынскі. Ён! І грошай ня плаціць, і ня едзе. Хто-ж будзе, як ня ён? І падарожная прапісаная ў Саратаў.

Бобчынскі. Ён, ён, дальбожачка, ён… Такі прыгледлівы: усё агледзеў. Згледзеў, што мы зь Пётрам Іванавічам вось елі сёмгу, — больш таму, што Пётра Іванавіч збоку свайго жывата… але-ж, дык ён і ў талеркі да нас зазірнуў. Мяне гэтак і працяло жахам.

Гараднічы. Божухна, зьлітуйся над намі грэшнымі! Дзе-ж ён тамака жыве?

Добчынскі. У пятым нумары, пад сходамі.

Бобчынскі. У тым саменькім нумары, дзе летась пабіліся праезжыя афіцэры.

Гараднічы. І даўно ён тутака?

Добчынскі. А ўжо тыдні два. Прыехаў на Васільле Эгіпскае.

Гараднічы.

Два тыдні! (Набок). Бацюхны, сватухны, выносьце, сьвятыя ўгоднікі! За гэтыя два тыдні адлупцаваная унтэр-афіцэрская жонка! Арыштантам не выдавалі харчоў! На вуліцах карчма, бруд! Ганьба! Сарамоцьце! (Хапаецца за голаў).

Арцём Піліпавіч. Што-ж, Антоне Антонавічу, ехаць парадам у гасьціньніцу!

Амос Хведаравіч. Не, не! Наперад пусьціць галаву, духавенства, купецтва; вунь і ў кнізе «Дзеі Іоана Масона»…

Гараднічы. Не, не, дазвольце ўжо мне самому! Бывалі цяжкія выпадкі ў жыцьці, сплывалі, яшчэ навет і дзякуй зарабляў. Ану-ж, Бог вынясе й цяперака. (Да Бобчынскага). Самі кажаце, ён малады чалавек?

Бобчынскі. Малады, год дваццаць тры ці чатыры з хвосьцікам.

Гараднічы. Тым балазей, маладога хутчэй пранюхаеш. Бяда, калі стары чарцюга, а малады — увесь наверсе. Вы, спадары, рухтуйцеся ў сваёй галіне, а я падамся адзін, ці вось хоць ізь Пётрам Іванавічам, прыватна, дзеля праходкі, даведацца, ці ня церпяць праежджыя прыкрасьцяў. Гэй, Сьвістуноў!

Сьвістуноў. Чаго ласка?

Гараднічы. Пайшоў зараз па прыстава; ці-ткі не, ты мне патрэбен. Скажы там каму, каб як мага хутчэй да мяне прыстава, і прыходзь сюды.

Квартальны бяжыць кумільгам.

Арцём Піліпавіч. Хадзем, хадзем, Амосе Хведаравічу. Запраўды, можа здарыцца бяда.

Амос Хведаравіч. Ды самім чаго баяцца? Каптуры насунуў на хворых — дый канцы ў капцы.

Арцём Піліпавіч. Якое каптуры! Хворым загадана габэр-зуп даваць, а ў мяне на ўсе калідоры пахціць такая капуста, што шануй толькі нос, чалавеча.

Амос Хведаравіч. А я на гэты конт супакойны. Запраўды, хто зойдзецца ў паветавы суд? А калі й зірне ў якую паперыну, дык жыцьця ня ўзрадуецца. Я вось ужо пятнаццаць год сяджу на судзьдзёвым крэсьле, а як зазірну ў дакладную запіску — га! адно рукою махну! Сам Салімон не разьвядзе, што ў ёй праўда й што няпраўда.

Судзьдзя, апякун богугодных установаў, інспэктар школаў і паштмайстар выходзяць і ў дзьверах стыкаюцца з квартальным, які вяртаецца.

Зьява IV

Гараднічы, Бобчынскі, Добчынскі й квартальны.

Гараднічы. Што, брычка гэнам стаіць?

Квартальны. Стаіць.

Гараднічы. Пайшоў на вуліцу… ці-ткі не, чакай! пайшоў прынясі… Ды болей вас дзе? Няўжо ты толькі адзін? Дык-жа я загадваў, каб і Прохараў быў гэттака. Дзе Прохараў?

Квартальны. Прохараў у часьці, ды толькі да справы ня можа быць ужыты.

Гараднічы. Як гэта?

Квартальны. Ды гэтак: прывезьлі яго зараньня, як сноп. Во ўжо два цабэркі вады ўзьлілі, дасюль ня выцьверазіўся.

Гараднічы (хапаючыся за голаў). Ах, Божа мой, Божа мой! Пайшоў хутчэй на вуліцу, ці-ткі не — бягай перш у пакоі, чуў! і прынясі адытуль шпагу й новы капялюш. Ну, Пётра Іванавічу, едзьма.

Поделиться:
Популярные книги

Алый бант в твоих волосах

Седов Павел
1. Алый бант
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Алый бант в твоих волосах

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

МакКаммон Роберт Рик
Абсолют
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Весь Роберт Маккаммон в одном томе. Компиляция

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законник Российской Империи. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор