Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Рускія народныя казкі

Ушынскі Канстанцін Дзмітрыевіч

Шрифт:

Ідзе воўк:

— Дык вось як ты вучыш, кума, рыбу лавіць. Зірні, мяне ўсяго збілі...

Лісіца яму кажа:

— Эх, кумок! У цябе хваста няма, затое галава цэлая а мне галаву разбілі: бачыш—мазгі вылезлі, ісці не магу.

— I праўда,— кажа ёй воўк.— Дзе табе, кума, ісці садзіся на мяне, я цябе давязу.

Села лісіца ваўку на спіну. Ен яе і павёз.

Вось лісіца едзе на ваўку і ціхенька спявае:

— Біты нябітага вязе. Біты
нябітага вязе.

— Ты што там, кума, усё гаворыш?

— Я, кумок, твой боль замаўляю.

А сама зноў:

— Біты нябітага вязе. Біты нябітага вязе.
МУЖЫК І МЯДЗВЕДЗЬ

Паехаў мужык у лес рэпу сеяць. Арэ там, працуе. Прыйшоў да яго мядзведзь:

— Мужык, я цябе зламлю.

— Не ламі мяне, мядзведзюхна, лепей давай разам рэпу сеяць. Я сабе вазьму хоць карэньчыкі, а табе аддам вяршкі.

— Хай будзе так,— сказаў мядзведзь.— А калі ашукаеш, дык у лес да мяне нават не прыязджай.

Сказаў і пайшоў у дуброву.

Рэпа вырасла вялікая. Мужык прыехаў увосень капаць рэпу. А тут мядзведзь з дубровы вылазіць:

— Мужык, давай рэпу дзяліць, маю долю аддавай.

— Добра, мядзведзюхна, давай дзяліць: табе вяршкі, а мне карэньчыкі.

Аддаў мужык мядзведзю ўсё бацвінне, а рэпу паклаў на воз і павёз у горад прадаваць.

Мядзведзь пераняў яго, запыніў:

— Мужык, куды ты едзеш?

— Еду, мядзведзюхна, у горад карэньчыкі прадаваць.

— Ану дай паспытаць — які твой карэньчык на смак?

Мужык даў яму рэпу. Мядзведзь як з'еў:

А-а! — зароў.— Мужык, ашукаў ты мяне! Твае карэньцыкі салодзенькія. Цяпер не прыязджай да мяне ў лес па дровы, а то зламлю.

На другі год мужык пасеяў на тым месцы жыта. Прыехаў жаць, а мядзведзь ужо чакае яго:

— Цяпер мяне, мужык, не ашукаеш, давай маю долю!

Мужык кажа:

— Хай будзе па-твойму. Бяры, мядзведзюхна, карэньчыкі, а я сабе вазьму хоць вяршкі.

Зжаў мужык жыта, аддаў мядзведзю карэньчыкі, а жыта злажыў на воз і павёз дадому.

Мядзведзь і так, і гэтак — нічога з карэньчыкамі зрабіць не мог.

Раззлаваўся ён на мужыка, і з той пары мядзведзь з мужыком варагуе.

КОТ І ЛІСІЦА

Жыў-быў мужык. У гэтага мужыка быў кот, ды такі памаўза, што бяда! Абрыдзеў ён да смерці. Вось мужык думаў, думаў, узяў ката, пасадзіў у мех і панёс у лес. Занёс і пакінуў яго ў лесе — няхай прападае.

Кот хадзіў, хадзіў і натрапіў на хатку. Залез на гарышча і палежвае сабе. А захоча есці — пойдзе ў лес, птушачак, мышэй наловіць, наесца

ўволю — і зноў на гарышча, і гора яму мала!

Вось пайшоў кот гуляць, а насустрач яму лісіца. Убачыла ката і дзівіцца: «Колькі гадоў жыву ў лесе, а такога звера не бачыла!»

Пакланілася лісіца кату і пытаецца:

— Скажы, добры малойца, хто ты такі? Як ты сюды трапіў і як цябе зваць-велічаць?

А кот натапырыў поўсць і адказвае:

— Завуць мяне Катафей Іванавіч, я з сібірскіх лясоў прысланы да вас ваяводам.

— Ах, катафей Іванавіч! — кажа лісіца.— Не ведала я пра цябе, не чуда. Ну, то хадзем да мяне ў госці.

Кот пайшоў да лісіцы. Яна прывяла яго ў нару і пачала частаваць рознай дзічынкаю, а сама ўсё дапытваецца:

— Катафей Іванавіч, жанаты ты ці халасты?

— Халасты.

— I я, ліса-краса,— дзяўчына. Вазьмі мяне замуж!

Кот згадзіўся, і наладзілі яны баль-вяселле.

На другі дзень пайшла лісіца на здабыткі, а кот застаўся дома.

Бегала, бегала лісіца і злавіла качку. Нясе дадому, а насустрач ёй воўк:

— Стой, лісіца! Аддай качку!

— Не, не аддам!

— Ну, я сам забяру.

— А я скажу Катафею Іванавічу, ён цябе смерцю пакарае!

— А хто такі Катафей Іванавіч?

— Хіба ты не чуў? Да нас з сібірскіх лясоў прыслалі

ваяводам Катафея Іванавіча. Я раней была ліса-краса — дзяўчына, а цяпер нашага ваяводы жонка.

— Не, не чуў, Лізавета Іванаўна. А як бы гэта мне на яго паглядзець?

— У! Катафей Іванавіч у мяне такі сярдзіты: хто яму не даспадобы, адразу з'есць! Ты прыгатуй барана ды прынясі яму на паклон:барана пакладзі навідавоку, а сам схавайся каб кот цябе не ўбачыў, а то, брат, кепска табе будзе!

Воўк пабег па барана, а лісіца — дадому.

Бяжыць лісіца, і трапіўся ёй насустрач мядзведзь:

— Стой, лісіца, каму качку нясеш? Аддай мне!

— Ідзі ты лепш, мядзведзь, падалей, пакуль цэлы, а то скажу Катафею Іванавічу, ён цябе смерцю пакарае!

А хто такі Катафей Іванавіч?

— А той самы, што прыслалі да нас з сібірскіх лясоў ваяводам. Я раней была ліса-краса — дзяўчына, а цяпер нашага ваяводы — Катафея Іванавіча — жонка.

— А ці нельга паглядзець яго, Лізавета Іванаўна?

— У! Катафей Іванавіч у мяне такі сярдзіть: хто яму не спадабаецца, адразу з'есць. Ты ідзі прыгатуй быка ды прынясі на паклон. Ды глядзі, быка пакладзі навідавоку, а сам схавайся, каб Катафей Іванавіч цябе не ўбачыў, а то кепска табе будзе!

Мядзведзь пайшоў па быка, а лісіца—дадому.

Вось прынёс воўк барана, аблупіў, стаіць і думае. Глядзіць — і мядзведзь прэцца з быком.

— Дзень добры, Міхал Іванавіч!

— Здароў, брат Лявон! Што, не бачыў лісіцы з мужам?

— Не, Міхал Іванавіч, сам іх чакаю.

Поделиться:
Популярные книги

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Кротовский, не начинайте

Парсиев Дмитрий
2. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, не начинайте

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Сердце Дракона. Том 10

Клеванский Кирилл Сергеевич
10. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.14
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 10

Я – Стрела. Трилогия

Суббота Светлана
Я - Стрела
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
6.82
рейтинг книги
Я – Стрела. Трилогия

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота

Наследник 2

Шимохин Дмитрий
2. Старицкий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Наследник 2

Расческа для лысого

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.52
рейтинг книги
Расческа для лысого

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Истинная со скидкой для дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Истинная со скидкой для дракона