Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

Сабака папоўз, як змяя, на жываце, са слязамі на вачах. Зірніце на кухараву работу. Але ж вы нічога не дасце. Ведаю я занадта добра багатых людзей! А наогул — нашто яна вам? Нашто вам гнілая каніна? Нідзе гэтакай атруты не атрымаеце, акрамя як у Массельпроме. А вы сёння паснедалі, вы, сусветная велічыня з-за мужчынскіх палавых жалёз. У-у-у-у… Што ж гэта робіцца на белым свеце? Відаць, рана яшчэ паміраць, а адчай — і сапраўды грэх. Рукі яму лізаць, болей нічога не застаецца.

Таямнічы пан нахіліўся да сабакі, бліснуў залатымі абадкамі вачэй і выцягнуў з правай кішэні

белы прадаўгаваты скрутак. Не зняў карычневых пальчатак, раскруціў паперу, якую адразу ж падхапіла мяцеліца, і адламаў кавалачак кілбасы, якая называецца «Асаблівая кракаўская». І — сабаку гэты кавалак. Ах, бескарыслівая асоба! У-у-у!

— Фіць-фіць, — пасвістаў пан і дадаў строгім голасам: — Бяры! Шарык, Шарык!

Зноў Шарык. Ахрысцілі. Ды як хочаце завіце. За гэтакі выключны ўчынак ваш.

Сабака абарваў плеўку, з усхліпам упіўся ў кракаўскую і з'еў яе імгненна. Нават удавіўся кілбасой і снегам да слёз, таму што ад прагнасці ледзь не праглынуў вяровачку. Яшчэ, яшчэ ліжу вам руку. Цалую штаны, мой дабрадзей!

— Хопіць пакуль што… — Пан гаварыў коратка, быццам загадваў. Ён нахіліўся да Шарыка, уважліва паглядзеў яму ў вочы і нечакана правёў рукой у пальчатцы інтымна і ласкава па Шарыкавым жываце.

— А-а, — шматзначна прамовіў ён, — няма аброжка, ну вось і цудоўна, ты мне і патрэбны. Пайшлі са мной. — Ён пстрыкнуў пальцамі. — Фіць-фіць!

Ісці за вамі? Ды на край свету. Давайце ногца мне вашымі фетравымі ботамі, я і слова не скажу.

На ўсёй Прачысцінцы ззялі ліхтары. Невыносна балеў бок, але Шарык часам забываў пра яго, заняты адной думкай — як не згубіць у штурханіне дзівосны прывід у футры і як хоць чым-небудзь выказаць яму любоў і адданасць. І разоў сем на працягу Прачысцінкі да Абухава завулка ён яе выказаў. Пацалаваў у бот, ля Мёртвага завулка расчысціў дарогу і дзікім выццём напалохаў пані гэтак, што яна аж села на тумбу, разоў са два падвыў, са шкадаваннем да самога сябе.

Нейкі свалатлівы, пад сібірскага зроблены кот-валацуга вынырнуў з-за сцёкавай трубы і нават у мяцеліцу ўчуў пах кракаўскай. У Шарыка аж уваччу стала цёмна ад думкі, што багаты дзівак, які падбірае параненых сабак у падваротнях, чаго добрага, і гэтага зладзюгу забярэ з сабой, а тады давядзецца падзяліцца массельпромаўскім вырабам. Таму на ката ён гэтак кляцнуў зубамі, што той зашыпеў, як дзіравы шланг, і ўзляцеў па трубе аж да другога паверха. Ф-р-р-р… гаў! Вон! Не набярэшся Массельпрома на ўсякіх абарванцаў, якія шляюцца па Прачысцінцы.

Пан ацаніў адданасць і ля самай пажарнай каманды, з акна якой чуваць было прыемнае буркатанне валторны, узнагародзіў сабаку другім кавалкам, меншым, залатнікоў на пяць.

Эх, дзівак. Прыманьвае мяне. Не хвалюйцеся! Я і сам нікуды не ўцяку. За вамі буду рухацца, куды ні загадаеце.

— Фіць-фіць-фіць! Сюды!

У Абухаў завулак? Калі ласка. Нам цудоўна вядомы гэты завулак.

— Фіць-фіць! Сюды? З задавальненнем… Э не, выбачайце. Не. Тут швейцар. А горш за гэта нічога няма на свеце. Намнога разоў небяспечней, чым дворнік. Зусім ненавісная парода. Горш, чым каты. Жывадзёр у пазуменце.

— Ды не бойся ж ты, ідзі.

— Здравія

жалаю, Піліп Піліпавіч.

— Добры вечар, Фёдар.

Во гэта — асоба. Божачкі, на каго ж ты нанесла мяне, сабачая доля! Што гэта за фігура такая, што можа сабак з вуліцы прыводзіць паўз швейцара ў дом жыллёвага таварыства? Паглядзіце, гэты падлюга — ні гуку, ні руху! Праўда, у вачах у яго пахмура, але наогул ён раўнадушны пад аколышам з залатымі галунамі. Быццам гэтак і павінна быць. Паважае, паны, як паважае! Ну, а я з ім і за ім. Што, зачапіў? Выкусі. Вось бы цімануць за пралетарскую мазолістую нагу. За ўсе здзекі з нас. Швабрай колькі разоў морду калечыў маю, га?

— Ідзі, ідзі.

Разумеем, разумеем, не турбуйцеся, калі ласка. Куды вы, туды і мы. Вы толькі дарогу паказвайце, а я ўжо не адстану, хоць і бок у мяне страшны.

З лесвіцы ўніз:

— Пісем мне, Фёдар, не было?

Знізу на лесвіцу з пашанай:

— Ніяк не, Піліп Піліпавіч (інтымна напаўголаса ўздагон), — а ў трэцюю кватэру жылтаварышаў усялілі.

Паважаны сабачы дабрадзей крута завярнуўся на прыступцы, перагнуўся цераз парэнчы і з жахам спытаў:

— Ну-у?

Вочы яго зрабіліся круглымі, а вусы ўсталі дыбком.

Швейцар знізу задраў галаву, прыставіў далонь да губ і пацвердзіў:

— Так точна, цэлыя чатыры штукі.

— Мой божа! Уяўляю, што зараз будзе рабіцца ў кватэры. Ну і што ж яны?

— Ды нічога-с.

— А Фёдар Паўлавіч?

— Паехаў па цэглу і па занавескі. Будзе сценку будаваць.

— Чорт ведае што такое!

— Ва ўсе кватэры, Піліп Піліпавіч, будуць усяляць, акрамя вашай. Нядаўна сход быў, выбралі новае таварыства, а ранейшаму — у карак.

— Што робіцца. Ай-яй-яй… Фіць-фіць…

Іду-с, спяшаю. Бок, бачыце ж, напамінае пра сябе. Дазвольце вам боцік лізнуць.

Галун швейцара знік унізе. На мармуровай пляцоўцы павеяла цяплом ад труб, яшчэ раз завярнулі, і вось — бельэтаж.

II

Вучыцца чытаць зусім не трэба, калі мяса і так пахне за вярсту. Тым не меней, калі вы жывяце ў Маскве і калі хоць крыху нейкіх мазгоў у вас у галаве ёсць, вы воляй-няволяй навучыцеся грамаце, і без усякіх на гэта курсаў. З сарака тысяч маскоўскіх сабак хіба толькі круглы ідыёт не сумее скласці з літар слова «кілбаса».

Шарык пачаў вучыцца па колерах. Ледзь толькі споўнілася яму чатыры месяцы, па ўсёй Маскве развесілі зялёна-блакітныя шыльды з надпісам — МСПО — мясны гандаль. Паўтараем, усе яны непатрэбны, бо мяса і без гэтага чуваць. І аднойчы абмылка выйшла: нацэлены на блакітны колер, Шарык, нюх якому забіў бензінавым дымам матор, уляцеў замест мясной крамы ў краму электрычнага рыштунку братоў Галубізнер на Мясніцкай вуліцы. Там у братоў сабака паспытаў ізаляванага дроту, а ён дастатнейшы, чым пуга ў рамізнікаў. Гэты знакаміты момант і трэба лічыць пачаткам Шарыкавай адукацыі. Ужо на тратуары Шарык пачаў разумець, што «блакітны» не заўсёды абазначае «мясны», падціскаў ад пякучага болю хвост і выў, успамінаў, што на ўсіх мясных першаю стаіць злева залатая ці рыжая раскарака, падобная на санкі.

Поделиться:
Популярные книги

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Совок 13

Агарев Вадим
13. Совок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Совок 13

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье