Сабачае сэрца
Шрифт:
— Сен-Жульен — прыстойнае віно, — чуў скрозь сон сабака, — але ж яго цяпер нідзе няма.
Глухі, ацішаны столлю і дыванамі харал чуўся аднекуль зверху і збоку.
Піліп Піліпавіч пазваніў, і прыйшла Зіна.
— Зінуля, што гэта абазначае?
— Зноў агульны сход сабралі, Піліп Піліпавіч, — адказала Зіна.
— Зноў! — горка ўсклікнуў Піліп Піліпавіч. — Ну цяпер, значыць, пайшло, прапаў Калабухаўскі дом. Давядзецца пераязджаць, але куды — вось пытанне. Усё пойдзе як па пісанаму. Спачатку кожны вечар спевы, потым у адхожых замерзнуць трубы, потым лопне кацёл паравога ацяплення і гэтак далей. Капцы Калабухаву.
— Пакутуе Піліп Піліпавіч, — заўважыла Зіна з усмешкай і панесла гару талерак.
— Ды як жа не
— Вы занадта скептычна глядзіце на рэчы, Піліп Піліпавіч, — запярэчыў прыгажун-укушаны, — яны цяпер крута перамяніліся.
— Галубок, вы ж мяне ведаеце? Праўда? Я — чалавек факта, чалавек назіранняў. Я — вораг неабгрунтаваных гіпотэз. І гэта добра вядома не толькі ў Расеі, але і ў Эўропе. Калі я пра нешта гавару, значыць, у аснове ляжыць факт, на аснове яго я і раблю вывад. І вось вам факт: вешалка і галёшная стойка ў нашым доме.
— Гэта цікава…
«Глупства — галёшы. Шчасце не ў галёшах, — падумаў сабака, — але асоба выдатная».
— Калі ласка вам — галёшная стойка. З 1903 года я жыву ў гэтым доме. І вось на працягу гэтага часу да сакавіка 1917 года не было ніводнага выпадку — чырвоным алоўкам падкрэсліваю — н і в о д н а г а, каб з нашага параднага ўнізе, нават калі не замыкаліся агульныя дзверы, прапала хоць бы адна пара галёшаў. Заўважце, тут 12 кватэр, у мяне прыём. У сакавіку 1917 года прапалі раптам усе галёшы, у тым ліку і пара маіх. З палкі, паліто і самавар у швейцара. З таго часу галёшнай стойкі не існуе. Галубок! Я не кажу ўжо пра паравое ацяпленне. Маўчу. Няхай: калі сацыяльная рэвалюцыя — не трэба спяшацца. Але я пытаюся: чаму, калі пачалася ўся гэтая гісторыя, усе пачалі хадзіць у брудных галёшах і валёнках па мармуровых лесвіцах. Чаму галёшы трэба аж да гэтага часу хаваць за замком? Ды яшчэ ставіць ля іх салдата, каб усё роўна хто-небудзь не ўкраў? Чаму знялі дыван з параднае лесвіцы? Хіба Карл Маркс забараняе трымаць дываны на лесвіцах? Хіба дзе-небудзь у Карла Маркса напісана, што 2-гі пад'езд Калабухаўскага дома на Прачысцінцы трэба забіць дошкамі і хадзіць вакол праз чорны двор? Каму гэта трэба? Чаму пралетарый не можа зняць свае галёшы, а забруджвае мармур?
— Ды ў яго ж, Піліп Піліпавіч, і зусім няма галёшаў, — паспрабаваў заікнуцца ўкушаны.
— Нічога падобнага! — грамавым голасам адказаў Піліп Піліпавіч і наліў шклянку віна. — Гм… я не прызнаю лікёр пасля абеду: ён робіць цябе ацяжэлым і дрэнна дзейнічае на печань… Нічога падобнага! Яны носяць галёшы, якія прапалі вясной 1917 года. Спытайцеся, хто іх сцібрыў? Я? Не можа быць! Буржуй Шаблін? (Піліп Піліпавіч тыцнуў пальцам у столь.) Смешна нават падумаць. Цукразаводчык Полазаў? (Піліп Піліпавіч паказаў убок.) Ні ў якім разе. Гэта зрабілі вось гэтыя самыя пеюны! Да-с! Але хоць бы яны разуваліся на лесвіцы! (Піліп Піліпавіч пачаў чырванець.) І якога д'ябла прыбралі кветкі з лесвічных пляцовак? Чаму электрычнасць, якая патухала на працягу 20 гадоў адзін раз, цяпер акуратна патухае раз у месяц? Доктар Барменталь, статыстыка — рэч жахлівая. Вам, які ведае маю апошнюю работу, гэта вядома лепш, чым каму-небудзь іншаму.
— Разруха, Піліп Піліпавіч.
— Не, — зусім упэўнена запярэчыў Піліп Піліпавіч, — не. Вы першы, дарагі Іван Арнольдавіч, пастарайцеся ўстрымацца ад гэтага слова. Гэта — міраж, дым, фікцыя. — Піліп Піліпавіч шырока растапырыў кароткія пальцы, і ад іх два цені, падобныя на чарапах, заварушыліся на абрусе. — Што такое гэта ваша разруха? Старая з кіем? Ведзьма, якая павыбівала ўсе шыбы, патушыла ўсе лямпы? Ды яе не існуе наогул. Што вы разумееце пад гэтым словам? — люта спытаўся Піліп Піліпавіч у няшчаснай кардоннай качкі, якая вісела дагары нагамі побач з буфетам, і сам жа за яе адказаў: — Гэта вось што: калі я замест таго, каб рабіць аперацыі кожны вечар, пачну ў сябе ў кватэры спевы хорам, у мяне пачнецца разруха. Калі я зайду ў прыбіральню і пачну, выбачайце,
Піліп Піліпавіч адчуў смак. Каршуковыя ноздры ў яго варушыліся. Напоўнены сілай пасля тлустага абеду, ён грымеў, быццам старажытны прарок, і галава яго паблісквала срэбрам.
Словы ягоныя падалі на соннага сабаку, быццам глухі падземны гул. То сава з дурнымі жоўтымі вачыма ўрывалася ў сонныя мроі, то брыдкая морда кухара ў белым брудным каўпаку, то заліхвацкі вус Піліпа Піліпавіча, асветлены моцным святлом электрычнасці з-пад абажура, то сонныя сані рыпелі і знікалі, а ў сабачым страўніку варыўся, плаваў у сваім соку пашкуматаны кавалак ростбіфа.
«Ён бы проста на мітынгах мог грошы зарабляць, — млява думаў сабака, — першакласны дзяляга. Між іншым, у яго, мабыць, і так грошай куры не клююць».
— Гарадавы! — крычаў Піліп Піліпавіч. — Гарадавы! «Угу-гу-гу!» — нейкія бурбалкі лопаліся ў сабачых мазгах… — Гарадавы! Гэта і толькі гэта. І зусім няважна — ці будзе ён з бляхай, ці ў чырвонай кепцы. Паставіць гэтага гарадавога побач з кожным, каб асадзіў вакальныя парыванні нашых грамадзян. Вы гаворыце — разруха. Я скажу вам, доктар, што нічога не зменіцца на лепшае ў нашым доме, ды і ў любым іншым, да таго часу, пакуль не супакояць гэтых певуноў! Як толькі яны спыняць свае канцэрты, становішча само сабой зменіцца ў лепшы бок.
— Контррэвалюцыйныя рэчы вы гаворыце, Піліп Піліпавіч, — жартам зазначыў укушаны, — барані бог, пачуе хто.
— Нічога небяспечнага, — горача запярэчыў Піліп Піліпавіч. — Ніякай контррэвалюцыі. Дарэчы, гэта слова, якога я не магу цярпець. Зусім невядома — што за ім хаваецца? Д'ябал яго ведае. Дык я і гавару, што ніякай контррэвалюцыі ў маіх словах няма. У іх здаровы сэнс і жыццёвы вопыт.
Тут Піліп Піліпавіч дастаў з-за каўняра хвост бліскучай падагнутай сурвэткі, скамячыў яе і паклаў побач з недапітай шклянкай віна. Укушаны адразу ж устаў і падзякаваў: «Мерсі».
— Хвілінку, доктар! — затрымаў яго Піліп Піліпавіч, дастаў з кішэні кашалёк. Ён прыжмурыўся, адлічыў белых паперак і падаў укушанаму са словамі: — Сёння вам, Іван Арнольдавіч, 40 рублёў належыць. Прашу.
Пакусаны сабакам ветліва падзякаваў, пачырванеў і сунуў грошы ў кішэню пінжака.
— Я не патрэбен сёння вечарам вам, Піліп Піліпавіч? — запытаўся ён.
— Не. Дзякуй вам, галубок! Сёння нічога рабіць не будзем. Першае, здох трусік, а другое — у Вялікім сёння «Аіда». А я даўно не чуў. Люблю… Памятаеце? Дуэт… Тары-ра-рам.
— І як гэта вы толькі ўспяваеце? — з павагай запытаўся доктар.
— Успявае той, хто нікуды не спяшае, — павучальна растлумачыў гаспадар. — Вядома, калі я пачаў бы скакаць з паседжання на паседжанне і пявуніць цэлыя дні, як салавей, замест таго каб займацца сваёй непасрэднай справай, я нікуды не паспеў бы, — пад пальцамі ў Піліпа Піліпавіча ў кішэні нябесна зайграў рэпецір, — пачатак дзевятай… Паеду на другую дзею… Я прыхільнік раздзялення працы. У Вялікім няхай спяваюць, а я буду аперыраваць. Вось і добра. І ніякай разрухі… Вось што, Іван Арнольдавіч, вы ўсё ж уважліва сачыце: як толькі падыходзячая смерць, адразу ж са стала ў пажыўную вадкасць — і да мяне!
Злыднев Мир. Дилогия
Злыднев мир
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Фараон
1. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Душелов. Том 2
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3
Приключения:
исторические приключения
рейтинг книги
Архил...? 4
4. Архил...?
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Мститель из Стали
Фантастика:
героическая фантастика
рейтинг книги
Развод с генералом драконов
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 15
15. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 16
16. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Отмороженный 11.0
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
рейтинг книги
Отверженный VII: Долг
7. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Прометей: каменный век II
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Душелов. Том 3
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
