Чтение онлайн

на главную

Жанры

Сабачае сэрца

Булгакаў Міхаіл

Шрифт:

Дробны званок праляцеў па кватэры, лакіраваныя дзверы адчыніліся, увайшоў пакусаны, уручыў Піліпу Піліпавічу лісток і нагадаў:

— Гады пазначаны няправільна. Відаць, 54–55. Тоны ў сэрцы глухаватыя.

Ён знік і змяніўся шапаткой паняй у зухавата заломленай набок шляпцы і з зіхатлівым калье на вялай і пажаванай шыі. Страшныя чорныя мяшкі віселі ў яе пад вачыма, а шчокі былі лялечна-румянага колеру. Яна моцна хвалявалася.

— Пані! Колькі вам год? — даволі сурова спытаў у яе Піліп Піліпавіч.

Пані спалохалася і нават пабялела пад скарынкай румян.

— Я,

прафесар, клянуся, каб вы толькі ведалі, якая ў мяне драма!..

— Колькі вам гадоў, пані? — яшчэ больш сурова паўтарыў Піліп Піліпавіч.

— Чэснае слова… Ну, сорак пяць…

— Пані, — закрычаў Піліп Піліпавіч, — мяне чакаюць. Не затрымлівайце, калі ласка. Вы ж не адна!

Грудзі дамы бурна падымаліся.

— Я вам аднаму як свяцілу навукі. Але клянуся — гэта такі жах…

— Колькі вам год? — злосна і віскліва спытаў Піліп Піліпавіч, і акуляры яго бліснулі.

— Пяцьдзесят адзін! — курчачыся ад страху, адказала пані.

— Здымайце штаны, пані, — з палёгкаю сказаў Піліп Піліпавіч і паказаў на высокі белы эшафот у куце.

— Клянуся, прафесар, — мармытала пані, дрыжачымі пальцамі расшпільваючы нейкія зашпількі на паясніцы, — гэты Морыс… Я вам прызнаюся як на споведзі…

— «Ад Севільі да Грэнады…» — абыякава заспяваў Піліп Піліпавіч і націснуў на педаль у мармуровым умывальніку. Зашумела вада.

— Клянуся госпадам! — гаварыла пані, і жывыя плямы скрозь намазаныя прадзіраліся ў яе на шчоках, — я ведаю — гэта мая апошняя страсць. Гэта ж нягоднік! О прафесар! Ён картачны шулер, пра гэта ўся Масква ведае. Ён не праміне ніводнай паршывай мадзісткі. Ён д'ябальскі малады. — Пані мармытала і выкінула з-пад шапаткіх спадніц скамечаны карункавы камяк.

Сабака зусім замаркоціўся, і ўсё ў галаве ў яго паляцела дагары нагамі.

«Ну вас да д'ябла, — цьмяна падумаў ён, паклаў голаў на лапы і задрамаў ад сораму, — нават старацца не буду нічога зразумець, што гэта за штука — усё роўна не зразумею».

Ачнуўся ён ад звону і ўбачыў, што Піліп Піліпавіч кінуў у міску нейкія бліскучыя трубкі.

Плямістая пані прыціскала рукі да грудзей і з надзеяй глядзела на Піліпа Піліпавіча. Той важна насупіўся, сеў да стала, нешта запісаў.

— Я вам, пані, пастаўлю яечнікі малпы, — аб'явіў ён і паглядзеў строга.

— Ах, прафесар, няўжо малпы?

— Так, — непахісна адказаў Піліп Піліпавіч.

— Калі ж аперацыя? — пабялела і слабым голасам спытала пані.

— «Ад Севільі да Грэнады…» Гм… у панядзелак. Ляжаце ў клініку зранку. Мой асістэнт падрыхтуе вас.

— Ах, я не хачу ў клініку. Ці нельга ў вас, прафесар?

— Ці бачыце, дома я раблю аперацыі толькі ў выключных выпадках. Гэта будзе каштаваць надта дорага — 50 чырвонцаў.

— Я згодна, прафесар!

Потым цурчала вада, калыхалася шляпка з пер'ем, потым з'явілася лысая, як талерка, галава і абняла Піліпа Піліпавіча. Сабака драмаў, млоснасць прайшла, сабака радаваўся, што перастаў балець бок і што цёпла, нават захроп быў і ўгледзеў кавалачак прыемнага сну: быццам ён выдраў у савы цэлы пук пер'я з хваста… потым усхваляваны голас цяўкнуў

над галавой:

— Я надта вядомы ў Маскве, прафесар. Што ж мне рабіць?

— Панства, — абурана крычаў Піліп Піліпавіч, — нельга ж так! Трэба стрымліваць сябе. Колькі ёй гадоў?

— Чатырнаццаць, прафесар… Вы разумееце, пагалоска загубіць мяне. На днях я павінен атрымаць замежную камандзіроўку.

— Ды я не юрыст, галубок… Ну, пачакайце два гады і жаніцеся з ёй.

— Жанаты я, прафесар.

— Ах, панства, панства!

Дзверы адчыняліся, змяняліся твары, грукалі інструменты ў шафе, і Піліп Піліпавіч працаваў нястомна.

«Пахабная кватэрка, — думаў сабака, — але ж як добра! Ну на якога д'ябла я спатрэбіўся яму? Няўжо ж пакіне жыць? Вось дзівак! Ды яму ж толькі брывом паварушыць, і меў бы гэтакага сабаку, што толькі ахнеш! А можа, і я прыгожы. Відаць, маё шчасце! А сава гэтая дрэнь… Нахабная».

Канчаткова сабака ачухаўся позна вечарам, калі перасталі званіць званочкі і дзверы ўпусцілі асаблівых наведвальнікаў. Іх было адразу чацвёра. Усе маладыя людзі і апрануты даволі сціпла.

«Гэтым што патрэбна?» — здзіўлена падумаў сабака. Яшчэ з большай непрыязнасцю сустрэў гасцей Піліп Піліпавіч. Ён стаяў ля пісьмовага стала і глядзеў на прышэльцаў, як палкаводзец на ворага. Ноздры ягонага каршуковага носа варушыліся. Наведвальнікі тапталіся на месцы.

— Мы да вас, прафесар, — пачаў гаварыць той з іх, у якога на галаве высілася на чвэрць аршына капа густых кудлатых валасоў, — вось па якой справе…

— Вы, панства, дарэмна ходзіце без галёшаў у такое надвор'е, — першае, вы прастудзіцеся, другое, вы мне наслядзілі на дыванах, а ўсе дываны ў мяне персідскія.

Той, з капой, змоўк, і ўсе чацвёра здзіўлена вытрашчыліся на Піліпа Піліпавіча. Маўчанне цягнулася некалькі секунд, і чуваць было толькі пастукванне пальцаў Піліпа Піліпавіча па распісным драўляным блюдзе на стале.

— Па-першае, мы не панства, — прамовіў нарэшце самы юны з чацвярых, персікавы з выгляду.

— Па-першае, — перабіў яго Піліп Піліпавіч, — вы мужчына ці жанчына?

Чацвёра зноў замоўклі і разявілі раты. Цяпер першым апамятаўся той, з капой.

— Якая розніца, таварыш? — спытаўся ён з гонарам.

— Я — жанчына, — прызнаўся персікавы юнак у скураной куртцы і моцна пачырванеў. Следам чамусьці пачырванеў густой чырванню адзін з наведвальнікаў — бландзін у папасе.

— Тады вы можаце не здымаць шапку, а вас, шаноўны пане, прашу зняць галаўны ўбор, — пераканаўча сказаў Піліп Піліпавіч.

— Я вам не шаноўны пан, — рэзка адказаў бландзін, але папаху зняў.

— Мы прыйшлі да вас, — зноў пачаў чорны з капой.

— Перш за ўсё — хто гэта мы?

— Мы — новае домакіраўніцтва нашага дома, — са стрыманай лютасцю загаварыў чорны. — Я — Швондзер, яна — Вяземская, ён — таварыш Пяструхін і Жароўкін. І вось мы…

— Гэта вас усялілі ў кватэру Фёдара Паўлавіча Шабліна?

— Нас, — адказаў Швондзер.

— Божа, прапаў Калабухаўскі дом! — адчайна ўсклікнуў Піліп Піліпавіч. — Што ж будзе цяпер з паравым ацяпленнем?

Поделиться:
Популярные книги

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Саймак Клиффорд Дональд
9. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели.Весь Саймак - 9.Грот танцующих оленей

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Измена. Свадьба дракона

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Измена. Свадьба дракона

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Совок 13

Агарев Вадим
13. Совок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Совок 13

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Вдова на выданье

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Вдова на выданье