Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— І мае ўзрадаваліся, — пахваліўся Васіль. — Пашанцавала нам. Калі б не навальніца, то невядома, што было б.

— Васіль, ты не здагадаўся, што так у лесе свяцілася?

— Не, — развёў рукамі Васіль. — Трэба ў лес ісці. Там разгадаем. Калі ваўкі каля палаткі стаялі, то іхнія сляды ўбачым.

Што ж, правільна разважае. Ноччу дождж прайшоў.

На мокрай зямлі павінны сляды застацца.

— Каля палаткі будзем сляды шукаць? — пытаюся.

— Не толькі каля палаткі. І на ўзлеску, і ў лесе. Мае рацыю. Ваўкі ноччу каля палаткі стаялі,

а зранку, відаць, кудысьці пацягнуліся. Інакш што выходзіць? Піліп Макаравіч на дзень іх у палатку заганяе, каб спалі там?

— У лес, Васіль?

— У лес, — сказаў мой сябар.

І мы накіраваліся ў лес. Ідзём, пад кожны кусцік зазіраем, пад ногі глядзім пільна-пільна, каб заўважыць хоць адзін слядок. Але ні на сцяжынцы, ні ўзбоч яе ніводнага слядка: ні звярынага, ні птушынага. Як пішуць у казках? Ні птушка не пралятала, ні звер не прабягаў.

— Есць! — нарэшце ўсклікнуў Васіль. Укленчыў, і пад ядлоўцавы куст. Ну й зыркі! Пад самым кустом след заўважыў. Няўжо воўчы?

Я спыніўся. А Васіль поўзае: то ўправа падасца, то ўлева, то назад, нібы Мураш Піліпа Макаравіча.

— Воўчы след? — цікаўлюся.

Маўчыць, не азываецца. Што з ім? Няўжо ад страху язык праглынуў?

— Воўчы след? — крычу мацней. Маўчыць. Не даходзіць.

— Чаго поўзаеш? Там воўк след пакінуў?

— Сам паглядзі.

Палез і я пад куст. На вільготнай зямлі быў добра прыметны след, падобны на той, які звычайна куры пакідаюць: два штрышкі злева і справа, адзін спераду, пасярэдзіне, адзін ззаду.

— Хопіць поўзаць, — кажу Васілю. — Курыных слядоў ніколі не бачыў?

— Гэты след не курыны, — сказаў Васіль. — Стараюся адгадаць, чый. У курэй, як мне здаецца, тры пальцы з кіпцюрамі ўперадзе, а адзін ззаду.

Я засмяяўся:

— І тут тры ўперадзе, а адзін ззаду.

— Курыны след не такі,— не пагадзіўся са мною Васіль. — Антон, ты пастарайся ўспомні, які след куры пакідаюць.

Я наморшчыў лоб, успамінаючы. Нешта аж у патыліцы закалола. Не магу ўспомніць, хоць забі. Вось дзіва! Сёння быццам упершыню адкрыў Амерыку. Не ведаю, які след куры пакідаюць. А яны ж бегаюць і па агародзе, і па вуліцы. Не ведаю… Чаму ж так?

— Даўся табе гэты след, — кажу. — Хопіць поўзаць.

— Хочацца даведацца, чый ён.

— Мабыць, курапатка пакінула.

— Мабыць, — кіўнуў галавою Васіль.

Мы пачэпалі далей. На сцяжынцы, там, дзе зрэдзь прабіваліся купінкі травы, зноў заўважылі сляды: уперадзе, побач, два вялікіх адбіткі лап, а ззаду, адзін за адным, — два маленькіх.

— Чый след? — схіліўся Васіль.

— Відаць, ліса пакінула, — няўпэўнена прагаварыў я.

— Не-е, — працягла вымавіў Васіль. — Мне тата казаў, што след лісы быццам па нітцы выведзены: лапка ў лапку, так ланцужком і цягнецца. Я гэта добра запомніў.

— І на воўчы ён не падобны, — кажу Васілю. — І на сабачы таксама.

— А якія сляды пакідаюць воўк і сабака? — пытаецца Васіль.

Не чакаў я гэткага пытання, задумаўся. Зноў не ведаю. Ну, воўчыя сляды не так часта бачыш. А вось сабачыя,

як кажуць, грэх не ведаць. Сабачыя сляды, як і курыныя, на кожным кроку страчаюцца.

— Якія сляды пакідаюць воўк і сабака? — паўтарыў я. — Па-мойму, вялікія.

А Васіль:

— Есць і маленькія сабачыя сляды.

— Але, — падхапіў я, — у вялікага сабакі вялікі след, а ў маленькага маленькі.

Васіль засмяяўся:

— Ну й натураліст! Так добра растлумачыў, што з першага разу ўсё стала зразумела.

— І ты за мяне не лепшы, — кажу. — Ты таксама воўчы след ад сабачага не адрозніш.

— Калі ўбачу воўчы, то адразу пазнаю, — пахваліўся Васіль. — Інтуіцыя падкажа.

— І я пазнаю, — вырашыў я не здавацца. — Табе інтуіцыя падкажа, а мне дапаможа.

Вось так мы з Васілём, стараючыся адзін перад адным, чыталі лясныя сляды. Калі б так і вершы, апавяданні па роднай літаратуры чыталі, то прыносілі б са школы ў дзённіках… Не, не стану казаць, што прыносілі б. Вы, думаю, пра гэта самі здагадаліся.

Моўчкі (чамусьці прыкра было на душы) мы чэпалі па лесе. Не ведаю, пра што думаў Васіль. А вось я думаў, што сёння ж, не адкладваючы, вывучу ўсе-ўсе сляды. Спярша курыныя, сабачыя, а пасля і дзікіх звяроў, дзікіх птушак. Знайду кніжку пра жывёл, пачну ў старэйшых пытацца. Абавязкова вывучу. Усё-ткі нядобра. Побач гэтулькі жывёл, гэтулькі птушак, гэтулькі звяроў жыве, а пра іх з мезены палец ведаеш.

Сцяжынка павярнула направа. Там, за павароткай, павінна стаяць палатка. Ага, ёсць, стаіць. І Піліп Макаравіч каля палаткі. Каля палаткі… Што гэта? На галаве ў Піліпа Макаравіча вялізны рукзак. Відаць, пад самую завязку розных рэчаў наклаў. Шпацыруе каля палаткі, як па праспекце, пра Яся і дзяўчыну ціхенька спявае.

— Чаго ён так? — пытаюся ў Васіля.

— Не ведаю, — паціснуў той плячыма.

— Рукзакі звычайна за плячыма носяць, — кажу.

— А ён на галаве, — прагаварыў Васіль. — Гэты турыст усё наадварот робіць.

Ну й турыст! Такіх мы ні разу не бачылі. Цікава: ці доўга будзе вось так, на галаве, рукзак насіць?

— А-а-а, хлопцы, бліжэй падыходзьце, не бойцеся, — усё-ткі заўважыў нас.

Мы падышлі бліжэй. А ён стаіць, усміхаецца. Нарэшце зняў рукзак, паклаў на зямлю.

— Паспрабуйце падняць. Узяўся Васіль, крыху патрымаў.

— Піліп Макаравіч, вы камяні ў рукзаку носіце?

— Сёння лягчэйшы. Вось каб учора паднялі!

— Вы і ўчора яго на галаве насілі?

— І ўчора, і заўчора.

— А калі мне паспрабаваць? Можна?

«Бач, — думаю, — і Васілю захацелася з рукзаком на галаве пахадзіць. І чаго ж так за рупіла? Можа, партфель з кніжкамі стане на галаве насіць?»

— Можна, — сказаў Піліп Макаравіч.

Васіль абедзвюма рукамі схапіў рукзак, пачаў паволі падымаць угору. Я падскочыў, стаў дапамагаць яму. Нарэшце сяк-так паклалі на галаву. Галава ў Васіля адразу палезла ў плечы, а твар стаў барвовы-барвовы, нібы хтосьці непрыкметна памаляваў барвоваю фарбаю. Я ляпнуў яго па плячы.

Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Верескова Дарья
1. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Достояние леди

Адлер Элизабет
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Достояние леди

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца