Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Азіраецца, — дрыготкім голасам прамовіў Васіль.

— Зараз нешта будзе, — гэткім жа дрыготкім голасам прашаптаў я. — Што, калі адкрые тэрмас, а адтуль ваўкі выскачаць?

— Глупства, — сказаў Васіль.

— Не глупства, а фокус, — не пагадзіўся з ім.

Я аж трымцеў ад хвалявання. Такога хвалявання, як сёння, ніколі не было. Нават у сталічным цырку, калі на экскурсію ездзілі. Там мы радаваліся, крычалі. Там, можна сказаць, усё зразумела. Фокуснік на цыркавой арэне — гэта работа. А тут лес, паляна, турыст Піліп Макаравіч, які немаведама чаму спыніўся

ў нашым лесе. Магчыма, фокуснік, а магчыма, і не. Магчыма, певень з тэрмаса выскачыць, закукарэкае, магчыма, маланка блісне і гром над галавою трэсне. Усяго-ўсяго, што ёсць і чаго няма на свеце, чакаў я ад гэтага незвычайнага турыста.

Піліп Макаравіч, бачым, адкруціў чырвоную накрыўку тэрмаса, пачаў наліваць у колбу нешта белае, густое, падобнае на смятану. Пасля разарваў адзін пакет, другі, трэці… Пакуль што з тэрмаса нават верабей не выскачыў.

— І навошта ён гэта робіць? — не стрываўся Васіль. — Свой новы веласіпед аддаў бы, не пашкадаваў, каб толькі даведацца, навошта.

— Пацярпі. Зараз даведаешся.

Што б, вы думалі, убачылі? Піліп Макаравіч з аднаго поліэтыленавага пакета, з другога, з трэцяга высыпаў у колбу нейкі шэры парашок. У колбе зашыпела, забулькала.

— Васіль, кладзіся! Узарвецца!

— Не, — сказаў Васіль. — Калі б узарвалася, то і турыст уцякаў бы. А ён сядзіць, нібы турак, скрыжаваўшы ногі.

Я выцягнуў шыю, гляджу. Над палянай дымілася воблачка, быццам ад порхаўкі, на якую неасцярожна наступілі.

— Ен хімік. Доследы праводзіць, — кажу Васілю.

— Не хімік, а алхімік, — паправіў Васіль. Да мяне спярша не дайшло.

— Хто-о-о?

— Алхімік, — паўтарыў Васіль. — Былі ў старажытнасці такія вучоныя. Яны стараліся з жалеза золата вылучыць.

— Па-твойму, Піліп Макаравіч хоча золата з шэрага парашку вылучыць?

— Не хоча, а вылучае. У яго, відаць, і ў рукзаку золата ляжала. Раней навылучаў. Цяжкі рукзак, як падняць.

Цуд! Сапраўдны цуд! Можа, сапраўды Васіль на сваёй галаве насіў рукзак з золатам? Вось каб мне хоць маленькі кавалачак золата! За яго магнітафон купіў бы. А калі б засталіся грошы, марожанага накупляў і ўсіх-усіх у школе частаваў бы.

Трэба папрасіць кавалачак золата ў Піліпа Макаравіча. Няўжо не дасць, пашкадуе?

— Я пайду, — кажу.

— Куды? — пытаецца Васіль.

— Кавалачак золата ў Піліпа Макаравіча папрашу.

— Сядзі і не высоўвайся.

«Што ж, пасяджу, пачакаю, калі вылучыць. А пасля адразу на паляну. Дасць, нідзе не дзенецца», — думаю.

Піліп Макаравіч тую вадкасць, якая шыпела і булькала, наліў у накрыўку з-пад тэрмаса і… пачаў піць, нібы каву.

— П'е, — прыўзняўся я.

— І не баіцца, што разарве, — працягла вымавіў Васіль. — Аблізваецца, нібы кот. Вось як ён палуднуе!

Мы глядзелі як заварожаныя. А Піліп Макаравіч выпіў вадкасць, якая шыпела і булькала, узяў тэрмас, колбу, пакеты і палез у палатку.

Я падсунуўся да Васіля.

— Васіль, у яго ў жываце, відаць, ох як шыпіць і булькае. Давай паклічам яго.

— Хочаш паслухаць, як у жываце шыпіць і булькае?

— Хачу, —

прызнаўся я. — А заадно запытаем, чаму ён гэтую вадкасць п'е.

— Не, — не пагадзіўся Васіль.

— Не цярпіцца. Разумееш?

— А мне, ты думаеш, цярпіцца? Аж падымае нешта. Так хочацца да палаткі рвануцца. Пацерпім. Пачакаем. Ваду муціць гэты турыст. Пабачым, чыя возьме.

— Ты нешта прыдумаў?

— Есць адна задумка, — коратка адказаў Васіль.

Яшчэ адзін дзівак-турыст

Так і не здагадаліся мы з Васілём, хто такі Піліп Макаравіч. Думалі, што фокуснік, спадзяваліся, што певень вылеціць ці што-небудзь іншае жывое з'явіцца… Няўжо сапраўды ён алхімік? Чаму вадкасць, якая шыпела і булькала, піў? Няўжо яна яму не пашкодзіла? Чаму? Назбіралася гэтых «чаму?», спляліся ў такі вузельчык, што канец з канцом ніяк не звяжаш.

— Дык ты лічыш, што Піліп Макаравіч алхімік? — пытаюся ў Васіля.

Васіль развёў рукамі.

— Не ведаю.

— Чаму не ведаеш? Тады крычаў, што алхімік. Цяпер — не ведаю, — накінуўся я на яго.

— Я не крычаў, а шаптаў,— спакойна сказаў Васіль.

Крычаў… Шаптаў… Быццам вялікая розніца. Няўжо гэта не даходзіць да яго?

Я адчуваў, што трачу цярпенне. Не дзіва. Столькі навалілася за гэтыя дні! І Мураш, і вочы-светлякі, і гэтыя хімічныя доследы. Усё пераблыталася ў галаве.

— Чаму прашаптаў? — сказаў павольна, раздзяляючы кожнае слова, каб дайшло. — Якія-небудзь доказы ёсць у цябе?

Васіль зноў спакойна:

— Былі, ды сплылі.

— Калі яны сплылі?

— Калі, калі… Тады сплылі, калі дзівак-турыст стаў вадкасць піць. Цяпер разумееш? Сам паварушы галавою. Дай яму яечка, ды яшчэ і аблупленае.

— Цяпер разумею, — вінавата прамовіў я.

І ў Васіля ўсё ў галаве пераблыталася, і яму нялёгка канцы з канцамі звязаць. А я прычапіўся, накінуўся ні з таго ні з сяго. Чаму Васіль спярша падумаў, што Піліп Макаравіч алхімік? Бо нібы хімічны дослед праводзіў. А пасля… Ні хімік, ні алхімік не стане піць вадкасць, якая шыпіць і булькае. Сам пра гэта мог бы здагадацца. Нейкае зацьменне ў галаве. Заблытаў нас Піліп Макаравіч. Што ж ён цяпер у палатцы робіць? Напэўна, спіць як пшаніцу прадаўшы, а ў жываце вадкасць булькае. А можа, у невідзімку ператварыўся? Можа, тая вадкасць дапамагла яму ў невідзімку ператварыцца? Ператварыўся ў невідзімку і каля нас сядзіць, пальцам на нас паказвае, сам сабе ўсміхаецца. Я аж плячыма перацепнуў, як уявіў гэткае.

— Чаго дрыжыш? — заўважыў Васіль.

— Так сабе. Напэўна, холадна, — не прызнаўся яму. Васіль хмыкнуў:

— Хм, напэўна, холадна. Напэўна… Сам не ведае, холадна яму ці не.

Не хацелася мне працягваць гэткую гаворку.

— Васіль, ты казаў, што ў цябе ёсць нейкая задумка.

— Есць, — прагаварыў Васіль. — Трэба за гэтым турыстам і далей сачыць. Не паказвацца яму на вочы.

— Доўга прыйдзецца за ім сачыць?

— І цэлы тыдзень, калі спатрэбіцца. Мы ўсё пра яго даведаемся.

Поделиться:
Популярные книги

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Верескова Дарья
1. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Баронесса. Эхо забытой цивилизации

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Достояние леди

Адлер Элизабет
Любовные романы:
современные любовные романы
7.33
рейтинг книги
Достояние леди

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Совершенный: Призрак

Vector
2. Совершенный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Совершенный: Призрак

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца