Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

Кастусь паклаў Магдзе на калені аркушык з вучнёўскага сшытка ў клетачку, на якім быў старанна намаляваны шарыкавай ручкай пярсцёнак з роўнаканцовым крыжам.

— Той самы?!.

— Магчыма. Учора знаёмы даслаў. Дзеці знайшлі ў лесе гадоў дваццаць таму. Больш нічога. Але гэта трэба праверыць. Давядзецца ехаць. Яшчэ звестка… Архіў Сахнут-Бічэўскага быў у маёмасці Лукаша Бэндэ, таго самага, што Купалу да скроні пісталет прыстаўляў. Бэндэ падчас вайны жыў у Ленінградзе. Бабуля мая яго памятае. Той столькі дакументаў прыцягнуў — спадчыну загубленых ім жа пісьменнікаў,

што мусіў здаць у іхні архіў на захаванне. Бэндэ забраў з Ленінграда не ўсё. У мяне ёсць прыкладны спіс ягоных скарбаў. Нічога з архіва Сахнут-Бічэўскага там не значыцца — Бэндэ цікавіла найперш літаратура, а Сахнут-Бічэўскі ў асноўным збіраў копіі гістарычных дакументаў, цікавыя толькі для знаўцаў. Пакінутае дасталося бэндэўскаму пратэжэ, нейкаму дацэнту з Мінска. Я папрасіў бабулю напісаць у Піцер. Адказ прыйшоў тыдзень таму. Вось прозвішча таго, хто, верагодна, забраў архіў Сахнут-Бічэўскага: Ілья Яфрэмавіч Ялецкі. Магдаліна схаладнела.

— Гэта ж дзед Марка!

Кастусь змрочна завязваў тасёмкі на папачцы.

— Прабачце… Гісторыя цесна сплятае ніты чалавечых лёсаў… Марк, я ўпэўнены, нічога не ведае пра дзедавы запасы. Думаю, ён дапаможа…

Магда перасмыкнула плячыма. Заўтра яны меліся пайсці ў загс…

Да залацістых пантофлікаў Магдаліны падкаціўся ружовы мяч. Тоўсценькае ўсмешлівае дзіцянятка тэпала па цацку, і Магда ўклала яе ў маленькія ручкі. Як мала трэба дзіцяці для шчасця! А ў дарослых усё так складана…

— У чалавека часта дзве праўды… — сумна прагаварыў Кастусь. — Нядаўна чытаў мемуары Троцкага. Ён сышоўся ў ссылцы з адной таварышкай па барацьбе. Нарадзілася дзіця, дзяўчынка. Дык вось Троцкі ні разу не назваў яе дачкой. Апісвае, як яны ўцякалі, як везлі дзіця па марозе… Як яно захварэла… І паўсюль — «дзяўчынка», «мая дзяўчынка». Затое пасля рэвалюцыі, па набыцці «сапраўднай» жонкі, у яго з'явіліся «сапраўдныя» дзеці — улюбёныя сыночкі. А дачка так і засталася для яго «дзяўчынкай». Хочаце марожанага, прынцэса? А я дык з'еў бы цэлы айсберг…

Ноччу да Магдаліны Дарбут прыйшлі вершы:

Праўда мая, быццам шкло, разбіваецца, Рэжуць яе аскалёпкі душу. І пачынаецца кожная раніца Вершам, які я не напішу.

Логавішча адмірала

Англійскі адмірал Фрэнсіс Дрэйк быў піратам. Напачатку ён рабаваў няправільна — усіх, хто вёз багатыя тавары.

Пасля перайшоў на правільны рабунак — пачаў пераймаць толькі караблі паганых іспанцаў. А гэта, згадзіцеся, зусім іншая справа. Нават калі выпадкам трапляўся пад руку героя і разявака-суайчыннік.

Прафесар Ілья Яфрэмавіч Ялецкі быў аўтарытэтам па гісторыі марксізму-ленінізму.

Гэта ў недасведчаным юнацтве ён з алоўкам у руках чытаў агента імперыялізму Піцірыма Сарокіна.

Калі карабель з Піцірымам Сарокіным на борце і яшчэ з парай дзесяткаў буржуазных філосафаў ды пісакаў, выкрытых савецкай уладай,

адплываў ад кранштацкіх берагоў, студэнт факультэта грамадскіх навук Беларускага універсітэта Ілья Ялецкі граміў падступную ідэалогію на падставе прац любімага настаўніка Льва Троцкага.

А праз нейкі час, з палубы надзейнага карабля марксізму-ленінізму, малады таленавіты навуковец Ілья Яфрэмавіч вёў прыцэльны агонь па здрадным трацкізме.

Прафесару пераваліла за восемдзесят. Ён быў паважаны, мудры, непатапляльны чалавек.

Марк яшчэ раз націснуў на кнопку званка.

— Х-то там?

— Дзядуля, гэта я, Марк. Адчыні. За дзвярыма памаўчалі.

— Марк, гэта ты?

— Ну я ж.

— А хто з табою?

Марк набраў у грудзі паветра, шумна выдыхнуў, каб стрымаць раздражненне, і ветліва працягваў дыялог праз дзверы.

— Са мной Магдаліна, мая нявеста. Дзядуля, ты яе памятаеш. Мы прыходзілі да цябе зімой. Адчыняй.

Але за дзвярыма, абабітымі чорнай скурай, зноў запанавала маўчанне.

— А хто з вамі яшчэ?

— Мой сябар, Канстанцін Сташынскі. Ён працуе ў інстытуце гісторыі.

— Не ведаю ніякага Сташынскага, — зноў пауза. — Гэта ты, Марк?

Плённая размова працягвалася яшчэ хвілін дзесяць. Нарэшце забразгалі замкі, пацягнула пахам лекаў. Між дзвярыма і сцяной паказаўся твар Оле-Лукойе, гэткага дабрэннага старэчы з наіўнымі блакітнымі вачыма і няўлоўнай хітрынкай. Так і здавалася, што ён зараз спытаецца: «Які парасон пакруціць над вамі, маладыя людзі? Чорны ці каляровы?»

Праз тры гадзіны кампанія сыходзіла па лесвіцы ў самым змрочным настроі. Вядома, іх досвед абагаціўся сентыментальнымі ўспамінамі пра вабнасці опернай спявачкі Ларысы Пампееўны Александроўскай, пуск першага мінскага трамвая і хітрасці рыбалкі на ляшча, якога раней вадзілася ў Лошыцы — хоць рукамі лаві.

Нельга сказаць, што прафесар ім у нечым адмаўляў. Марк нават перабраў з ягонай ласкі папяровыя завалы на антрэсолях. І цяпер Магда несла перад сабой, як партрэт нябожчыка, пустую папку.

— Высцебаў, як дзяцей… — з міжвольным захапленнем падсумаваў Кастусь. — Задаеш пытанне, атрымліваеш адказ… Усё лагічна, грунтоўна, цікава… І зусім пра іншае!

— Але ж папку знайшлі,— заўпарцілася Магда. — Значыць, і рукапіс павінен быць у Маркавага дзеда!

Яны стаялі перад пад'ездам са стылізаванымі калонамі, ружовымі ад промняў вечаровага сонца.

— Я ведаю, хто з ім можа плённа пагаварыць, — разважаў услых Кастусь. — Звярнуся да Івана Глебавіча… А можа, паспрабаваць праз інстытут?

— Кінь, чалавеча, — у сонечных акулярах Марка люстравалася вечаровае неба. — Магу сцвердзіць дакладна — змесціва гэтай палачкі знішчана.

— Адкуль ты ведаеш? — ускінулася Магда.

— Ды ўжо ж ведаю… Там, на антрэсолях, такіх пустых кардонак штук сорак. Дзед нізавошта не стаў бы захоўваць у сябе падазроныя паперы. Калі не мог выкарыстаць — на лецішча і ў печку.

— Не можа быць! — збялеў Кастусь. — Ён жа… навуковец! Не мог не ўсведамляць каштоўнасці…

Марк толькі нявесела ўсміхнуўся:

Поделиться:
Популярные книги

Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Франк Илья
Научно-образовательная:
языкознание
5.00
рейтинг книги
Английский язык с У. С. Моэмом. Театр

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

История "не"мощной графини

Зимина Юлия
1. Истории неунывающих попаданок
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
История немощной графини

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Маглор. Трилогия

Чиркова Вера Андреевна
Маглор
Фантастика:
фэнтези
9.14
рейтинг книги
Маглор. Трилогия

Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Саймак Клиффорд Дональд
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Игра Кота 3

Прокофьев Роман Юрьевич
3. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.03
рейтинг книги
Игра Кота 3