Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сэрца мармуровага анёла
Шрифт:

— Ты проста нягоднік, — пагардліва азваўся той і звярнуўся да нявесты: — Магда, не дуры. Пасля сама будзеш вельмі шкадаваць.

— Прабач, Марк. Можа, я і пашкадую, але…

— Ты не пашкадуеш, прынцэса!!!

Кастусь схапіў дзяўчыну на рукі, падняў над сабой, закружыў:

— Я хачу тры сыны-каралевічы і тры дачушкі-прынцэсы!

— На сваю мэнээсаўскую зарплату карміць іх будзеш? — сталёвы голас Марка вярнуў закаханых на зямлю.

Магда падбегла да жаніха — абразліва шчаслівая.

— Марк, міленькі, я нічога не магу змяніць. Ты мужны, добры… Аддай

мне рукапіс і… даруй.

У прывідным святле ліхтара твар Марка здаваўся сапраўды высечаным з каменю.

— Гэта мая памылка. Трэба было зрабіць цябе жанчынай. Ты ж усё роўна вернешся да мяне! Хто яшчэ будзе з табою так нянькацца? А паперы, прабач, я пакіну сабе.

— Чаму? — разгубілася Магда.

— Таму што напачатку імі павінны заняцца адпаведныя органы. А то налятуць зараз усялякія энтузіясты з хвосцікамі…

Кастусь неўразумела паспрабаваў усміхнуцца.

— Марк, ты жартуеш?

— Мне не да жартаў, як ты мог бы здагадацца. Кастусь збялеў.

— Гэта… гэта подла!

Магда ўмаляла:

— Марк, дарагі… Я разумею, гэта тваё самалюбства… Але столькі жанчын мараць пра такога мужчыну, як ты! Ты для мяне проста занадта добры. Я не падманвала — я проста не ведала, што такое каханне. Прашу, не рабіся ворагам. Ты ж не хочаш сапраўды перадаць паперы майго дзеда гэтым…

— Не толькі хачу, але і павінен, — важка, нават насмешліва сказаў Марк і рушыў да аўтобуснага прыпынку.

— Стой! — кінуўся ўслед Кастусь. — Аддай рукапіс!

— Забяры, падонак, як забраў маю нявесту! — Марк раптам зрабіў рэзкі рух рукой, і Кастусь сагнуўся напалам, хапаючы ротам паветра. Але зноў дагнаў Марка…

Яшчэ хвіля, і яны ўдвух пакаціліся па зямлі… Марк падмяў пад сябе хлопца і біў з такой злосцю, што Магда падумала — заб'е… Але вось наверсе — Кастусь…

— Магда! Дыпламат!

Дзяўчына кінулася да Маркавага чамаданчыка, паспрабавала адкрыць…

Проста ля іх спынілася міліцэйская машына. Трое здаровых міліцыянтаў расцягнулі ваякаў.

— Супакоіцца! Вашы дакументы! Марк дастаў з задняй кішэні нагавіцаў чырвоную кніжачку, разгарнуў… Міліцыянт, што трымаў Ялецкага за каршэнь, адышоўся і разам з двума саслужыўцамі ўзяў пад казырок.

— Якія будуць распараджэнні?

Марк змрочна абтрос безнадзейна сапсаваны касцюмчык.

— Забярыце ў дзяўчыны дыпламат. Давайце сюды… — адкрыў, упэўніўся, што каробка на месцы. — Завязіце мяне на Валадарскага.

— А з гэтымі што рабіць?

Ялецкі азірнуўся на Магду і Кастуся. На хвілю яго вочы ненавісна бліснулі і жорсткая ўсмешка перакрывіла вусны, але змянілася стомай.

— Адпусціць…

Машына ад'ехала. Цікаўныя, што на разумнай адлегласці назіралі за сцэнай, расчаравана вярнуліся на прыпынак. А пацалункі, абдоймы — падумаеш, відовішча…

Яны пайшлі пешкі. Праз аксамітную цемру — дзве іскрынкі, якія свяціліся адна для адной. Час ад часу яны спыняліся і зліваліся ў адну.

— Я б цяпер пераплыў Дняпро! — мройна прагаварыў хлопец.

— А мне б цяпер хлеба з салам, — гэтак жа мройна прагаварыла дзяўчына, прыхінуўшыся галавой да пляча свайго спадарожніка, і

рассмяялася. — А яшчэ кажуць, што каханне адбірае апетыт!

— Дык у мяне ж засталіся піражкі, што ты не даела! — ўзрадаваўся хлопец. — Адзін знойдзецца для прынцэсы напэўна…

Кастусь палез у свой заплечнік і раптам замёр.

— Што з табой? — спалохалася Магдаліна.

— Ты ведаеш… Цяжка паверыць, але… Марк, здаецца, забраў пакет з тваімі піражкамі!

— Ты хочаш сказаць…

— Вось ён, рукапіс!!!

У святле ліхтара Магда прачытала першыя радкі, напісаныя на пажаўцелай паперы цвёрдым круглым почыркам, і ледзь не выпусціла сшытак:

Толькі магілы ёсць у мяне. Траву па-над імі вецер кране…

Можа быць, гэта сон? Гэта ж яе вершы?!! Але далей ішло іншае.

Я да сваіх не ўздымуся нябёс. Толькі магілы — шлях мой і лёс. Бедны нашчадак, за спадчыну гэту Не папракай небараку-паэта. Разам з табой на пагост уздымусь. Спіць у магілах мая Беларусь.

Эпілог

Хлопец гадоў дваццаці шасці, з сабранымі на патыліцы ў хвосцік валасамі і ўсмешлівымі вуснамі, і зеленавокая дзяўчына, гнуткая, як лазінка, схіліліся, абняўшыся, над вялікім пісьмовым сталом з чорнага дрэва. Перад імі ляжалі разгорнутыя часопісы. У маладых людзей быў аднолькавы выраз твараў — з адбіткам шчасця, не хвіліннага, бурлівага, а такога, што расце свойскім дрэўцам у садзе тваіх будняў і непрыкметна мацнее з году ў год.

— «Вернутыя вершы»… Усё-ткі неяк банальна назвалі…

— Нічога, галоўнае — публікацыя з'явілася! Водгукаў колькі! І добра, што дамагліся прыпіскі: — «З асабістага архіва Магдаліны Дарбут-Сташынскай». Цяпер твае правы ніхто не аспрэчыць.

— Затое пачнуць казаць, што я дзедавы вершы выдаю за свае…

— Не бойся. Твая падборка даказала, што ты самастойны паэт, са сваім бачаннем свету. Гэтага не падробіш. І добра, што абедзве публікацыі з'явіліся адначасова.

— Магчыма… — задумліва сказала дзяўчына. — А што ты даведаўся пра Хмеля?

— Ведаеш… — Хлопец адхінуўся ў крэсле, падбіраючы словы: — Нам цяжка іх судзіць. Невядома, якое пекла яны прайшлі, хто і чым кіраваўся. Я магу толькі прыблізна аднавіць падзеі. Твайго дзеда, беларускага караля, сябры бераглі ад найменшых падазрэнняў. Калі пачалі арыштоўваць — ён быў апошні, каго маглі западозрыць. І на допытах ніхто са змоўшчыкаў яго не назваў. Але ў гэты ж час арыштавалі тваю бабулю. Не ў сувязі з гэтай справай. Напэўна, у цябе ейны характар. Іван Хмель выкупіў яе волю тым, што здаў яе мужа. Потым спрабаваў загладзіць віну, рыхтаваў каралю пабег. За што і быў зноў арыштаваны. Ну а падрабязнасці — «навечна канулі ў Лету, і толькі бурбалкі пайшлі». Бог усім суддзя…

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Сопряжение 9

Астахов Евгений Евгеньевич
9. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Сопряжение 9

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Чернышевский Николай Гаврилович
Чернышевский, Николай Гаврилович. Полное собрание сочинений в 15 томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в 15 томах. Том 1. Дневники - 1939

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

По дороге на Оюту

Лунёва Мария
Фантастика:
космическая фантастика
8.67
рейтинг книги
По дороге на Оюту

Разбитная разведёнка

Балер Таня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбитная разведёнка

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2