Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Цяпер вы лічыце, што я стала псіхапатка. Можа, і праўда я псіхапатка. Дык я нікому не хачу атручваць жыццё! Нікому! Няхай яму яго талент, яго слава!.. Толькі дзеці… Дзеці мае! — крыкнула яна і ўпала тварам на падушку, прыглушана зарыдала.

Тарас зусім разгубіўся. Ён не ведаў, якім чынам супакоіць яе. Стукаў у дзверы, упэўнены ў непахіснай логіцы сваіх доказаў. А сказаў усяго два словы — і ўсе доказы, больш няма чаго і дадаць. Ён пераступаў з нагі на нагу і ціха, няўпэўнена прасіў:

— Не трэба,

мама… Супакойцеся, Галіна Адамаўна!

Яна выцерла навалачкай твар і гэтак жа нечакана, як упала, паднялася. Сказала без слёз, без істэрыкі, цвяроза і жорстка, як аб справе, даўно вырашанай:

— Калі ты паважаеш мяне, памажы аформіць развод. Самой мне цяжка і… непрыемна…

Усяго чакаў Тарас — і слёз, і скарг, і праклёнаў, але такога заключэння не толькі не чакаў, але ніколі нават не падумаў. Спачатку, ашаломлены, замаргаў вейкамі, з надзвычайнай пільнасцю ўглядаючыся ў заплаканы твар жанчыны, якая гадавала яго. Ён сапраўды любіў яе, як маці. Але ў той міг яна здалася чужой і варожай. З'явілася злосць на яе, і ён амаль закрычаў:

— Гэта вы самі надумалі? А ў Наташы вы спыталі? А ў Віці?

Яны, Наташа і Віця, разумелі, што падслухоўваць чужыя размовы нядобра. Спальня — найбліжэйшы пакой ад кухні, і яны мімаволі пачулі першыя словы маці. Каб больш нічога не чуць, яны, не згаворваючыся, падняліся і перайшлі ў бацькаў кабінет — самы ізаляваны пакой. Селі там, адно — на канапе, другое — у крэсле, і моўчкі сядзелі. Не чыталі, не размаўлялі, нават не маглі чамусьці паглядзець адно аднаму ў вочы, быццам саромеліся. Проста чакалі, як у прыёмнай бальніцы ці суда. Доўга чакалі. Можа, праўда саромеліся за маці? Ці шкадавалі яе?

Калі нарэшце Тарас вярнуўся, яны паглядзелі на яго з надзеяй, з запытаннем. Наташа нават саскочыла з канапы і памкнулася насустрач. Тарас усміхнуўся ім знясілена, але паабяцаў з ранейшай упэўненасцю:

— Я іх паміру.

34

— …Не, скажы, верыў ты, што Савіч наш чалавек? Хоць як можна было не верыць!..

— Ты не ўяўляеш усёй складанасці барацьбы.

— Дапусцім, што акрамя цябе ёсць людзі, якія таксама ўяўляюць гэтую складанасць. Вярнуўшыся ў брыгаду, ты сказаў, у каго хаваўся ў горадзе?

— Не.

— Чаму?

— Тваё пытанне наіўнае. Ты думаеш, што гэтым прызнаннем я мог бы рэабілітаваць Савіча? Хто б мне паверыў? Я дзесяць дзён прабыў у горадзе і трапіў у час, калі нічога нельга было зрабіць, калі ішлі арышты, правальваліся яўкі. Пасля гэтага я прыйшоў бы і паведаміў: мяне хаваў Савіч, якога забілі падпольшчыкі, а немцы з пашанай пахавалі. А можа, цябе хавала СД, спытаў бы, відаць, кожны партызан. Дакажы, што ты не лысы. Ты забываеш, які быў час.

— Карацей кажучы, ты пабаяўся.

— Ну пабаяўся, пабаяўся! Калі

табе так хочацца, каб я сказаў гэта слова. Я эвакуіраваў горад — не баяўся. Адступаў да Масквы — не баяўся. Мяне паслалі назад у тыл — я не баяўся, не бегаў па камісіях, як другія. Ні разу не скакаў з парашутам — скочыў у ноч, у балота, пад бокам у нямецкага гарнізона. Вадзіў людзей на аперацыі — не баяўся. Пайшоў у горад на сувязь, каб наладзіць разбітае падполле, — не баяўся. Ну не выйшла, як хацелася, не атрымалася…

— Не крычы. І не бразгай сваімі медалямі. Тое, што рабіў ты, рабілі тысячы, мільёны… Мы выконвалі свой абавязак.

— Але, я пабаяўся. А другія не баяліся?! Усе, хто перажыў трыццаць сёмы! Адна справа памерці ад кулі ворага. А памерці ад рук сваіх таварышаў, аднадумцаў, адчуваючы, што ты ні ў чым не вінаваты… Ты ўяўляеш? Ты думаў калі-небудзь пра гэта?

— Думаў. І цяпер зноў падумаў, як адчувала сябе Соф'я Савіч, калі пасля фашысцкага канцлагера трапіла ў Сібір.

Паўза. Гучна, з лёгкім меладычным звонам адбіваў секунды вялікі медны маятнік стаячага гадзінніка. Астматычна дыхаў адзін з двух, што прысутнічалі ў кабінеце.

— Я думаў і бачыў многа разоў, як ішлі на смерць, каб ратаваць таварыша. І я гэта разумеў. А вось такі данос на людзей, якія ратавалі цябе, — гэтага я зразумець не магу.

— Ну, змаладушнічаў! Я ж не хаваю. Я напісаў пра гэта ў тлумачальнай запісцы. Прызнаюся табе. Так, пабаяўся, што прыйдзецца займацца старой гісторыяй, даказваць… Нічога ж не змянілася ў сорак пятым, ты ведаеш.

— Мы перамаглі фашызм, і нічога не змянілася?! Для цябе нічога не змянілася?

— Цяпер лёгка разважаць.

— Ну добра, тады ты пабаяўся. Дрыжаў за сваю скуру…

— Я прашу…

— Чаго там «прашу»! Не іграй святую невіноўнасць. Дрыжаў, як апошні баязлівец. Страціць партызанскую славу, кар'еру — вось чаго ты баяўся. Але прайшло дзевяць год, як яго няма, няма Берыі. Амаль шэсць год пасля дваццатага з'езда. Партыя сказала такую праўду! На ўвесь свет. Чаму ж ты не сказаў праўды пра сябе, пра другіх? Дзеля чаго, у імя якой ідэі ты хаваў яе?

— Гэта што, допыт?

— Я не прасіў цябе. Ты прыйшоў сам, каб «раскрыць душу», параіцца.

— Я не думаў, што ты так настроены. Мы з табой разам разбіралі справы некаторых з тых, хто пісаў даносы ў трыццаць сёмым. Мы былі аб'ектыўнымі.

— Мы разбіралі кожны канкрэтны выпадак. Хоць не скажу, што не праяўлялі часам лібералізму. Між іншым, некаторых з іх браў пад абарону ты. З пазіцый высокага гуманізму. А Шыковіча хацеў выключыць за ўчынак сына.

— Падбіраеш факты?

— Не. Проста прыгадваю. Факта даволі аднаго. Якія яшчэ патрэбны факты?

Зноў паўза. Чыркнула запалка. Патыхнула серай, пасля прыемна пахучым тытунём. Нервовыя цяжкія крокі.

Поделиться:
Популярные книги

Голодные игры

Коллинз Сьюзен
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.48
рейтинг книги
Голодные игры

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

Связанные Долгом

Рейли Кора
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.60
рейтинг книги
Связанные Долгом

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Квантовый воин: сознание будущего

Кехо Джон
Религия и эзотерика:
эзотерика
6.89
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия