Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Мая маці! — І, як бы спалохаўшыся нечага, кінула фарбу, падхапілася, сказала Тарасу: — Пайшлі, мой верны рыцар. — Падбегла да Зосі, абняла, пацалавала ў шчаку: — Прабач. І не сумуй без нас.

У фае Тарас неспадзявана для сябе ўбачыў Славіка… з Нінай.

Славік спачатку аслупянеў. Ён знарок пайшоў не ў цэнтральны, а ў гэты новы, у Залінейным раёне, кінатэатр, дзе бадай выключалася сустрэча са знаёмымі. І раптам на табе. Ды з кім! Ён гатовы быў збегчы куды хочаш, калі Тарас і Маша рушылі да іх. Але схавацца немагчыма, людзей было яшчэ нямнога. Ды і зусім іншае пачуццё спыніла — зачараванасць Машай. Ён даўно

не бачыў яе. І калі, пасля сувязі з Нінай, вобраз яе зноў завалодаў яго марамі, то ён часам, каб супакоіць сябе, думаў, што яму толькі ўяўляецца, што яна такая незвычайная, прыгожая, а ў сапраўднасці ўсё хараство яе — выдумка яго ўзбуджанай фантазіі. Аж не. Не! У новым адзенні, недарагім, але элегантным светла-шэрым варсістым паліто і ў кашлатай высокай зімовай шапцы, з-пад якой выбіваліся яе залатыя валасы, яна здалася яму яшчэ больш прыгожай, чым у тую першую сустрэчу на дачы, чым нават уяўлялася ў бяссонныя ночы. Ён проста аслеп ад ззяння яе вачэй, аглух ад яе голасу, непараўнальнага ні з якім другім, задыхнуўся ад непаўторнага, адной ёй уласцівага водару. Ён пачуў гэты прыцягальны водар яе цела, валасоў, вопраткі яшчэ здалёк. Яна смяялася. Яна казала нешта Тарасу. Ён не чуў. Аглушыла і асляпіла яшчэ адно — хваля рэўнасці да свайго брыгадзіра.

Не ён, а Тарас пазнаёміў дзяўчат. Маша не аглядала Ніну з той крыху зняважлівай цікаўнасцю, з якой аглядалі некаторыя Славікавы сябры. Не, яна, выхаваная жыццём і бальніцай, ніколі не раздзяляла людзей на нейкія катэгорыі, а тым больш не меркавала пра іх па вопратцы, па знешнасці. Але і яна глянула на Славіка са здзіўленнем. Яе здзівіла не Ніна. Яе здзівіў Славік. І ён убачыў гэта і зразумеў. З тае хвіліны ён бачыў усё — кожны яе рух, кожную іскру ў вачах, ледзь прыкметную ўсмешку і пералівы ценяў на твары. І ўсё разумеў з незвычайнай, неверагоднай, проста-такі мефістофельскай праніклівасцю.

Яму хацелася закрычаць ад роспачы, укусіць самога сябе, калі ўбачыў іх побач, параўнаў. Просценькі, зямны, мізэрненькі «дзятлік» з пачырванелым носам — і Маша!

Калі хвіліны ўтрапення мінулі і Славік вярнуў сваю самаўпэўненасць і дасціпнасць, ён кінуўся як у вір, як матыль на агонь. Запрасіў усіх у буфет. Частаваў з купецкім размахам. Талерку эскімо. Ешце, хоць пуза расперажыце. Паўкіло «Мішак».

Як? У гэтым буфеце яшчэ знайшлося шампанскае? Ура гаргандлю! Давайце шампанскае!

Пратэставаў Тарас. Сарамліва адмаўлялася Нінка. Ён прымушаў іх сілком есці і піць. Ён быў падкрэслена ўважлівы да ўсіх. Але ў сапраўднасці нікога для яго не існавала, акрамя Машы. Уся шчодрасць, усе жарты, усе словы, смех — для яе адной, толькі для яе.

Тарас нахмурана маўчаў. Хутка пачала разумець і Ніна, што да чаго. Прыгледзелася, прыслухалася — і стала відушчая. Дурная, дурная! Як яна магла падумаць, што Славік пакахаў яе? Спадзявалася, верыла, марыла. Хіба так кахаюць! І хіба такая, як яна, простая кранаўшчыца, патрэбна яму? Яму вось якая краля трэба! Модная, нафарбаваная! Абражаная, пакрыўджаная, Нінка, якую спачатку Славікавы жарты смяшылі, сцішылася, замкнулася, адступіла за круглым столікам ад Славіка да Тараса. Пашкадавала брыгадзіра: перажывае. Сябе не шкадавала. Сябе карала: так табе і трэба, авечка! Кіўнуў табе пальцам, і ты пабегла следам. Як на экране кіно, хутка змяняліся пачуцці, выбухалі адно за адным то боль, то бязгучны горкі смех, то роспач, ад якой хацелася па-бабску завыць на ўвесь буфет, на ўвесь кінатэатр. Не, яна трымалася. Яна ніводным рухам не выдасць сябе. А вось яны… яны страцілі ўсялякі

сорам.

— Праўда. Мне штоноч сняцца марсіянкі. Яны падобныя на цябе.

— Я ўжо чула пра гэта. Ты не арыгінальны.

— А што ў гэтым свеце арыгінальнае? Мой бохан неяк сказаў адзіную разумную ісціну: усё новае — даўно забытае старое.

— Ты выдумаў сам.

— Каб я мог такое выдумляць, то не завінчваў бы гайкі пад наглядам маэстра Ганчарова. Я слаўлю цябе, Тарас! Вып'ем. За што? За рыжых. Згода?

— За рыжых я вып'ю. Яны — няшчасныя.

— Ты няшчасная? Паглядзі на буфетчыцу. Вунь дзе няшчасная.

— Яна не рыжая. Нафарбаваная.

— Твае бацькі прадбачылі моду.

— Не вярзі, Славік. Ты — п'яны.

— Ад тваіх вачэй.

— Ад маіх вачэй цверазеюць.

— Як хто.

— Ты цверазеў. Я гэта бачыла.

— А цяпер — нямею…

«Няўжо яны сустракаліся? — Тарас з натугай пракаўтнуў шампанскае, недарма яно завецца сухое. — Няўжо яна можа хлусіць?»

«Чаго яна смяецца? — паморшчылася Ніна. — Нічога смешнага няма. Колькі часу яны знаёмыя, што так размаўляюць? Ён пра ўсё расказваў. Толькі пра гэтую рыжую ні слова. Прытворшчыкі!»

Тарас не вытрымаў:

— Ты хоць бы цішэй гаварыў. Людзі слухаюць.

— Слухаюць, бо цікава. Чытаў бы я лекцыю пра спаборніцтва — ніхто і вуха не натапырыў бы. Ты, Маша, слухала б?

— Я ўсё слухаю.

— Тарасаў уплыў. Раней ты была больш пераборлівая.

— Да чаго?

— Да лекцый. І да людзей.

«Каб як у нас, у вёсцы, Тарасу трэба даўно даць яму па мордзе». У чарговую ўспышку злосці Нінка пашкадавала, што ўсё гэта адбываецца не ў іх вёсцы, дзе размова вялася прасцей, а дзейнічалі хлопцы з большай рашучасцю. «Тарас перадавы, яму нельга». Яна ўздыхнула.

А Славік, круцячы ў руках пустую шклянку, ужо чытаў нейкія вершы.

Я ругаю все напропалую, А друзьям-товарищам грублю. И меня такого не целует Женщина, которую люблю.

Нінка запомніла іх і падумала, што Славік сачыніў сам. Зноў-такі — як бы для іх, а ў сапраўднасці для Машы, каб сказаць яшчэ раз, што любіць яе. Яна праверыла:

— Гэта ты сам напісаў?

— Мой сябра.

— У цябе ёсць сябры маскоўскія паэты? — з іроніяй спытаў Тарас.

— У мяне ўсё ёсць. І нічога няма.

Жанчына, якую ён любіць, не цалуе яго, і нічога ў яго няма — гэта на нейкі міг суцешыла Нінку, вярнула надзею.

Пазванілі. Клікалі ў залу.

Яны падымаліся па крутой лесвіцы першыя — Славік і Маша. Зноў яны забыліся на ўсё, нават на тое, хто з кім прыйшоў і павінен сядзець. Не, на парозе залы яна, рыжая, успомніла-такі пра гэта.

Але як Славік цягнуўся за ёй позіркам! І калі сеў на месца, то ўвесь час глядзеў у той бок, дзе селі яна і Тарас. І калі патухла святло і пачалася карціна, Нінцы здавалася, што ён глядзіць не на экран, а ўсё туды ж…

Бяда гераіні расчуліла дзяўчыну. Больш яна не думала пра тое, каб утрымаць Славіка, прымусіць яго жаніцца. Дзякуй Богу, што хоць усё добра абышлося, не здарылася таго, чаго яна падсвядома хацела — каб паставіць хлопца перад фактам — і баялася, баялася, не менш, чым і Славік. Цяпер яна прымала гэта як кару за сваю даверлівасць і дурноту. «Так табе і трэба! Так табе і трэба!» — бязлітасна ўпікала яна сябе і… плакала, смаркалася, выцірала хусцінкай вочы. На яе нават азірнуліся з пярэдняга рада.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1