Сэрца на далоні
Шрифт:
Хутка ён злавіў сябе на тым, што перастаў думаць пра Гукана. Утаймавалася абурэнне. Аслабла жаданне ўварвацца ў яго кабінет і кінуць яму ў твар словы-каменні. Навошта? Ці не можа гэта даць Гукану лішнія козыры?.. Людзі накінуцца на сенсацыйную дробязь і застануцца безуважлівымі да галоўнага. Не, справу трэба даводзіць да канца з ранейшым спакоем і разважлівасцю. Яшчэ праз хвіліну Кірыла адчуў, што, акрамя ўсяго таго, што падказвае розум, яму проста не хочацца сустракацца з гэтым чалавекам, бачыць яго. Брыдка. А тым больш што ён, Шыковіч, не зларадны, не «крыважэрны». Яму нават усё адно, што будзе з Гуканам як работнікам: дадуць яму вымову, выганяць, пашлюць на пенсію. Галоўнае, што маральна ён прыкончаны, выкрыты.
«Вось так, Сямён Гукан!»
Не дайшоўшы квартала да гарвыканкома, Шыковіч хвіліну пастаяў на рагу вуліц, паназіраў за людзьмі і рушыў у другі бок — да гаркома партыі.
33
Галіна Адамаўна адразу ж здагадалася, што муж парушыў клятву, якую даў ёй, што ён зноў наведваўся да той. І зноў стаіў, зноў не прызнаўся. Чаму?
Парушэнне клятвы яшчэ больш абурыла і абразіла яе. Але яна змаўчала, хоць усё кіпела і гарэла ў ёй. Яна баялася сваркі, разрыву і прымусіла сябе маўчаць. Дзеля дзяцей. Выкрык Наташы, варожасць дачкі спалохалі яе. Яшчэ больш усхвалявала замкнутасць і адчужанасць Віці, яе любімца. Дзеля спакою дзяцей і спакою яго, Антона, яна гатова на любыя пакуты, душэўныя і нават фізічныя.
Знешне ў доме ўсё нібыта было добра.
Разам снедалі, разам спяшаліся на работу. Абедалі не заўсёды разам — Антон часам затрымліваўся ў клініцы, на кансультацыях. Але кожны раз, больш акуратна, чым раней, званіў і паведамляў, дзе ён. Разам вячэралі, усёй сям'ёй глядзелі тэлевізар ці, пакінуўшы дзяцей дома, хадзілі ў кіно, у госці. Але Галіне Адамаўне здавалася, што муж зусім не той, што раней, — не такі ласкавы. Ад гэтага яна пакутавала яшчэ больш, рэўнасць душыла яе, як хвароба. Але яна трывала і ў душы нават пачала ганарыцца сваім падзвіжніцкім цярпеннем. Паступова ўваходзіла ў ролю пакутніцы — дзікую, пачварную ролю, якая калечыць душу. Я пакутую ў імя Бога, у імя ідэі, у імя блізкага свайго… і пачынаецца чортведама што, чалавек ператвараецца ў фанатыка і перастае разумець самыя простыя, надзіва лагічныя і звычайныя рэчы. Галіна Адамаўна трохі не дайшла да гэтага… Выбух адбыўся нечакана.
Аднойчы ўвечары, калі пілі чай, Антон Кузьміч сказаў спакойна, разважліва:
— Ведаеш, Галка, абрыдла мне займацца гэтай дачай. Зноў патрабуюць знесці. А куды зносіць? Каб угаварыць Кірылу, я з лёгкай душой перадаў бы яе нашаму прафсаюзу пад піянерскі лагер. Я гаварыў ужо ў абкоме. Яны маглі б нават выплаціць некаторую суму. Праўда, меншую, чым мы затрацілі. Але якое гэта мае значэнне? Мы ўтраіх працуем. Валя гатова згадзіцца, Кірыла ўпёрся…
Віця і Наташа першыя ўбачылі, як пабялела маці, прыкусіла губу, і сцяліся, насцярожыліся.
— Бо ў Кірылы сям'я, дзеці… І ён думае пра іх, — пачала яна ціха, але тут жа сарвалася на крык: — А ў цябе няма сям'і, няма дзяцей! Табе нічога не трэба!.. Ты ўсё гатовы раздаць! Каб выставіць сябе!..
— Мама! — паспрабавала спыніць яе Наташка.
— Маўчы, няшчасная! — цыкнула яна на дачку і выскачыла з-за стала, ужо расчырванелая, раз'юшаная. Кінула мужу: — Не думай, што я дурная! Я ўсё ведаю! Толькі з-за іх, — яна паказала пальцам на дзяцей, — я маўчу і цярплю!..
Віця, панурыўшыся, пайшоў да дзвярэй. Наташа стаяла ў ваяўнічай позе, гатовая зноў абараніць бацьку.
Антон Кузьміч, не адказваючы жонцы, спыніў сына:
— Збірайцеся, дзеці, на каток. Сёння і я пайду разамну свае старыя косці.
Яны любілі хадзіць з ім на каток. На яго, такога асілка, усе звярталі ўвагу і любаваліся яго лёгкасцю і спрытам. Яны ганарыліся сваім бацькам — ён усё
Дзеці кінуліся апранацца. А Галіна Адамаўна падышла да мужа з перакошаным тварам і, задыхаючыся, прашаптала:
— Ты хочаш забраць у мяне дзяцей? Цяпер я разумею… Але дзяцей я табе не дам! Не дам! Не дам! Чуеш ты, кат?
Раней у хвіліны такіх успышак ён хапаў яе за рукі, прыцягваў да сябе, цалаваў і… супакойваў… Цяпер ён не мог гэтага зрабіць. Панурыўшыся, як Віця, ён выйшаў у калідор шукаць канькі.
Галіна Адамаўна запэўніла сябе, што муж шукае зручнага выпадку для канчатковага разрыву. Таму і дзяцей перацягвае на свой бок. Гэта зрабіла яе яшчэ больш падазронай, але і асцярожнай: не даць прычыны.
Пры сваёй рэўнасці яна, аднак, ніколі не шпіёніла за мужам, як робяць гэта другія жонкі. Залішне лічыла сябе чыстай і гордай, каб уніжацца да тайнага падглядвання і распытвання.
А тут не вытрымала. Дні праз тры пасля гэтай непрыемнай размовы ўвечары пазваніў Кірыла. Антон адказваў яму не на поўны голас ды ўвогуле мала гаварыў слоў, адны выклічнікі: ыгы, так, не. Быў у іх шматгадовы звычай: сазваніцца ўвечары, сустрэцца на вуліцы і пагуляць. Часам яны выходзілі з жонкамі, але часцей адны. Раней Галіна нават заахвочвала такія прагулкі. Але цяпер… Яна здагадалася, што мужчыны дамовіліся пайсці туды. Цяпер яна не верыла не толькі мужу, але і Кірылу… О, гэты вальнадумец здольны на ўсё! Толькі робіць хітрэй. Навучыўся сплятаць сюжэты. Дурніца Валя! Хоць што Валі! Яна проста стала абыякавай да Кірылы. Сваім восьмым класам занята больш, чым мужам і ўласнымі дзецьмі. У Валі пры любых акалічнасцях нічога не парушыцца, дзеці дарослыя… А ёй трэба ўсё ведаць, каб змагацца — не дзеля сябе! — дзеля гэтых неразумных яшчэ малых, якіх ён, бацька, настройвае супраць яе, маці.
Яна не спытала, куды ён ідзе. Але як толькі Антон Кузьміч зачыніў за сабою дзверы, яна хутка накінула хустку, футра, выскачыла следам, пайшла назіркам.
Яна не памылілася. Сапраўды, у той вечар яны дамовіліся наведаць Зосю. Кірылу хацелася парадаваць жанчыну: вызвалялася месца, у бібліятэцы рэдакцыі. Зося сама прасіла іх памагчы ёй знайсці работу. «Толькі не ў атэлье», — цяжкае ўражанне засталося ў яе ад гэтага атэлье.
Яраш і Шыковіч доўга думалі, куды яе ўладзіць. Нарэшце Кірылу прыйшла гэтая ідэя: самая спакойная работа, па яе здароўю. Калі супрацоўнікі будуць ведаць, што перажыла іх новая бібліятэкарка, можна быць упэўненым, што ніхто ніколі і нічым не расхвалюе яе — людзі добрыя. Але месца было занята. У бібліятэцы сядзела малапісьменная старая жанчына Фаня Сямёнаўна. Яе трымалі таму, што яна была найстарэйшая работніца рэдакцыі, працавала амаль з дня заснавання газеты — недзе на другім годзе рэвалюцыі. Ёй даўно пара ўжо на пенсію, але яна ўпарта не хацела пакідаць работы. «Рэдакцыйная матка», «шэф», «Еўфрасіння Полацкая» — называлі яе за вочы. Мужчыны адносіліся з абыякавай іроніяй, жанчыны ж проста не любілі: як большасць старых, Фаня Сямёнаўна была бурклівая, прыдзірлівая, умешвалася не ў свае справы, у прыватнае жыццё, прынцыповасць яе часта пераходзіла ў пляткарства. Таму ідэю Шыковіча — угаварыць яе пайсці на пенсію — усе горача падтрымалі. Угаворы цягнуліся месяцы са два. Кожны, як умеў, распісваў ёй выгады пенсіянерскага жыцця. Урэшце старую «даканалі».
«Бачу, я вам абрыдла, — сказала яна на прафсаюзным сходзе, — чорт з вамі! Але пагляджу, як вы напрацуеце без мяне! Памрэ хто, як пахаваеце!» Сапраўды, у арганізацыі пахавання, калі здаралася такое няшчасце, Фаня Сямёнаўна была незамянімым чалавекам. Бібліятэкарка падала заяву. У рэдакцыі дамовіліся, што ў навагодні вечар яе ўрачыста праводзяць на пенсію. Рэдактар і мясцком расшчодрыліся на каштоўныя падарункі.
Кірыла расказваў пра камічныя выпадкі, якія ўзнікалі ў часе гэтай «пенсіённай кампаніі». Гучна смяяўся сам. Смяшыў Яраша.
Голодные игры
1. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Найденыш
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
рейтинг книги
Игра Кота 2
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
рейтинг книги
Связанные Долгом
2. Рожденные в крови
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
Квантовый воин: сознание будущего
Религия и эзотерика:
эзотерика
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.
Научно-образовательная:
медицина
рейтинг книги
