Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Перапыніўшы начальніка, Шыковіч сказаў:

— З тых, што супрацоўнічалі з акупантамі, мяне больш за ўсё цікавіць Савіч.

Капітан падняў вочы і кароткім позіркам вопытнага следчага як бы прасвяціў Шыковіча.

— У якім сэнсе?

— Ёсць у мяне ўпэўненасць, што доктар памёр сумленным савецкім чалавекам.

— Доказы, здагадкі?

— І тое і другое. Трэба дакументальнае пацвярджэнне.

— Вы думаеце пісаць раман ці займацца пасмяротнай рэабілітацыяй?

А вы лічыце, што гэта несумяшчальна? — спытаў Шыковіч. — Я хачу напісаць аповесць, якая была б праўдзівым дакументам… Народ павінен ведаць і герояў і здраднікаў.

Капітан паглядзеў на свайго начальніка. Той хораша ўсміхнуўся.

— Вы ведаеце, што ў горадзе жыве дачка Савіча? — спытаў пасля паўзы капітан.

— Ведаю. — Кірыла хацеў быў расказаць, што яна ў бальніцы і ёй будзе зроблена вельмі складаная аперацыя, якая можа скончыцца трагічна; нават Яраш не дае гарантыі.

Але капітан раптам падняўся, звяртаючыся да свайго начальніка ўжо больш афіцыйна, па-вайсковаму:

— Зраблю, таварыш падпалкоўнік, усё, што можна.

І на развітанне зноў толькі кіўнуў галавой. У той міг Шыковіч падумаў пра яго інакш. Калі Сербаноўскі гэтулькі год у органах і, як відаць, карыстаецца павагай маладога начальніка, то вельмі можа быць, што гэта адзін з сапраўдных чэкістаў.

Шыковіч званіў Сербаноўскаму два разы. Той адказваў: «Пакуль што нічога цікавага няма».

Кірыла не стаў больш званіць, а проста з бальніцы рушыў у камітэт.

Капітан сядзеў адзін у даволі вялікім ценявым пакоі — старыя ліпы засланялі шырокія закратаваныя вокны. Калі Шыковіч увайшоў, Сербаноўскі спачатку паклаў у вялізны сейф нейкія паперы, з якімі, відаць, працаваў, і толькі тады прывітаўся за руку.

Хоць прайшло ўсяго нейкія паўтары гадзіны рабочага дня, у яго быў выгляд стомленага і абыякавага да ўсяго чалавека.

Шыковіча ён пачаў цікавіць сам па сабе. Як жыве гэты чалавек? Чаму ў яго мазолістыя рукі? Чым яго разварушыць, выклікаць на шчырую размову? Яшчэ нават не сеўшы, Кірыла паведаміў:

— Учора Соф'і Савіч зрабілі аперацыю. На сэрцы. Яраш аперыраваў.

Капітан неяк устрапянуўся і ўпершыню ў прысутнасці Шыковіча выявіў сапраўдную чалавечую цікавасць: абапёршыся ўпалымі грудзьмі на стол, ён неяк па-дзіцячы падпёр кулаком шчаку, гатовы слухаць, і вочы яго засвяціліся.

— Я толькі што з бальніцы. Яны ўсю ноч змагаліся за яе жыццё. Яраш радуецца: перамаглі! Будзе жыць!

— І будзе здаровая?

— Яраш кажа, што восемдзесят працэнтаў такіх аперацый даюць добрыя вынікі.

— Восемдзесят?

— Гэта нямала, калі ўлічыць, што аперыруецца. Сэрца!

— Але.

— А ведаеце, я прысутнічаў

на аперацыі.

— Сур'ёзна?

— Праўда, для мяне гэта скончылася трагічна.

— У якім сэнсе?

— Я самлеў.

— Проста там?

— Не. Паспеў выйсці ў перадаперацыйную.

— І што?

— Упаў.

— Так нічога і не пабачылі?

— Бачыў. Як раскрывалі грудную клетку. Як Яраш трымаў яе сэрца ў руках…

— У руках?

— Але, на далоні. Ведаеце, яно маленькае, сэрца. З жаночы кулачок. Ён узяў яго на далонь, а яно білася, спалохана так…

Шыковіч убачыў, што Сербаноўскі непрыкметна прытуліў руку да левай стараны грудзей і задумліва паўтарыў:

— Маленькае…

— А ведаеце, што за суткі сэрца пераганяе дзесяць тон крыві?

— Дзесяць тон?!

— Я вас пазнаёмлю з Ярашам. Ён можа цэлую ноч расказваць пра сэрца. Прыязджайце да нас на дачу. Вы не рыбак?

Чэкіст раптам цяжка ўздыхнуў:

— У мяне хворая жонка. Таксама сэрца. Стэнакардыя.

Ледзь-ледзь падняў чалавек заслону над сваім асабістым жыццём і адразу ўвесь раскрыўся. Цяпер Шыковічу ўсё стала зразумела: і яго стомлены выгляд, і загрубелыя рукі, і смутак у вачах. Нялёгкая ў яго праца — нялёгкае і жыццё. Кірыла адчуў яшчэ большую прыязь, давер, добрую сімпатыю. І пачаў падрабязна расказваць, як Зося ратавала Яраша, як пасля шукала сына Ганчарова. Гадзіны дзве гаварыў. Факты і свае здагадкі. Сербаноўскі слухаў уважліва, не перапыніў ніводным пытаннем ці заўвагай. А потым раптам глянуў на гадзіннік і сказаў:

— Вы амаль пераканалі мяне, што Савіч — наш чалавек. Але скажу вам шчыра: даказаць гэта будзе нялёгка. Нам прыслалі з спецархіва яго справу, — ён кіўнуў на сейф. — Там — ніводнага дакумента ў яго карысць.

— Можна паглядзець справу?

— Не! — катэгарычна адмовіў чэкіст і ў той жа міг быццам замкнуўся на сто замкоў. Куды дзяваўся просты, стомлены чалавек, які дома абірае бульбу, мые бялізну, даглядае хворую жонку!

— Чаму?

— Вы для нас пакуль што прыватная асоба. Хто вас упаўнаважваў?

— Маё партыйнае сумленне. Хіба не аўтарытэтны орган?

— Таварыш Шыковіч, парадак ёсць парадак. Дакументы, якія з'яўляюцца дзяржаўнай тайнай…

— А па-мойму, ніякі гэта не парадак, а ўсё тая ж бюракратыя. Не веру я ў сакрэтнасць гэтай справы! Праз дваццаць год вы ўсё яшчэ лічыце такія дакументы дзяржаўнай тайнай? Што там ёсць, чаго нельга паказаць камуністу?

Капітан не адказаў. Ён зноў разглядваў свае натруджаныя рукі.

— Нічога там няма! Калі вы кажаце, што ніводнага дакумента ў карысць Савіча. — Шыковіч падняўся. — Пайду да Вагіна.

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

На границе империй. Том 10. Часть 2

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Купец V ранга

Вяч Павел
5. Купец
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Купец V ранга

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Краш-тест для майора

Рам Янка
3. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.25
рейтинг книги
Краш-тест для майора

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни