Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Шыковіч загарнуў папку, моцна пляснуў па ёй далоняй. Настрой у яго быў такі, што хацелася з кім-небудзь пасварыцца. З Сербаноўскім, ці што? Яго ўзлавала, што капітан ніяк не зрэагаваў на тое, як ён скончыў сваю працу. Нават не ўзняў галавы.

— І гэтыя дакументы вы баяліся паказаць мне? Ва ўсіх інстанцыях узгаднілі? Фармалісты!

— Нічога цікавага для вас няма? — як бы шкадуючы, спытаў Сербаноўскі, адкінуўшыся на спінку крэсла і праціраючы пад акулярамі стомленыя вочы.

— Апроч прашэння Савіча, усё гэта я чытаў дванаццаць год назад. Без усялякай гульні ў хованкі.

Капітан, між іншым, падумаў:

«А

следчы з цябе не надта. Каб ты быў больш уважлівы, то ўбачыў бы, што папка расшывалася і адзін дакумент з яе вынялі».

— Не сакрэт, што вы намерваецеся рабіць далей?

— У маёй працы сакрэтаў няма. Плюну на архіўны пыл, як раіў мой сябра Яраш. Буду шукаць жывых людзей, якія ведалі Савіча, працавалі з ім. — Шыковіч падняўся, пацягнуўся, каб распрастаць самлелае цела. І раптам павярнуўся да капітана, спытаў ва ўпор: — Скажыце, Сербаноўскі, па-чалавечы шчыра: а што вы думаеце, пазнаёміўшыся са справай Савіча? Што падказвае вам чуццё старога чэкіста?

Сербаноўскі падняўся, падышоў да сейфа, дастаў з кішэні ключы, адчыніў тоўстую дзверку.

— Я пакажу вам маленькі дакуменцік, які мне ўдалося адшукаць. — І дастаў з верхняй палічкі блакнотны пажоўклы лісток, доўгі і вузкі, працягнуў Шыковічу. Той у адзін позірк прачытаў:

«Хведзя!

Я абсалютна уверен, что аграбление аптечного склада не абышлося без Савича. О, ты не знаеш, какая эта хитрушчая лиса! Гарантируй тысячу марак — и я табе раскушу эты арех. Имею „ключик“. Табе — слава и спасибо гестапо, а мне — грошы. Давай согласие. Не тяни.

Твой Кравец».

Напісана алоўкам, па-расейску, з памылкамі.

Шыковіч прачытаў другі раз, трэці, здзіўлены і ўзрадаваны. Потым з удзячнасцю паглядзеў на капітана. Зачыніўшы сейф, Сербаноўскі круціў на пальцы ключы і тлумачыў:

— Гэта з «архіва» следчага паліцыі Хведара Швагерава. Яго судзілі ў сорак пятым, далі пятнаццаць год. Я вось разбіраю судовыя матэрыялы. На жаль, тады ніхто не расшыфраваў гэтай запіскі. Хто пісаў? Калі? З якой прычыны? Відаць, палічылі, што намёк на Савіча — непаразуменне. Прыйдзецца расшыфроўваць цяпер.

Яны глядзелі ў вочы адзін аднаму, глядзелі з той шчырасцю і разуменнем, якое яднае людзей, робіць сябрамі. Сербаноўскі адчуў, зразумеў, як раптам змяніў сваю думку аб ім пісьменнік, і парадаваўся, хоць лічыў, што яму не да твару выяўляць якія б там ні было пачуцці. А Шыковіч, наадварот, адчуваў, што ён не можа, не мае права апусціць вочы, пакуль не скажа гэтаму, на першы погляд, сухому чалавеку нейкія асаблівыя словы.

— Слухайце, Анатоль Барысавіч!.. Каб мы з вамі былі ў больш блізкіх адносінах, эх, як я зараз вылаяў бы вас! Ведаеце, ёсць такія нецэнзурныя словы, якія пры адпаведнай інтанацыі лепш і мацней за любую пахвалу.

— Мне не трэба пахвалы, Кірыла Васільевіч. Толькі, калі ласка, не думайце, што я і мае калегі заўсёды падбіралі толькі тыя дакументы, якія абвінавачваюць. «На месцы вашага калегі…» Эх, Кірыла Васільевіч! Паверце, што для мяне самая радасная работа — даказаць, пацвердзіць сумленнасць савецкага чалавека.

Шыковіч працягнуў яму руку. Яны застылі ў моцным сяброўскім поціску рук.

— Памажыце нам. А я памагу вам.

— Дзякую, Анатоль Барысавіч.

15

Шматтонная станіна павольна плыла ў цесным

праходзе паміж станкамі, паўсабранымі і гатовымі, шэрымі і ярка пафарбаванымі для экспарту. Высока над дахам цэха сунулася шкляная будка крана. Дзяўчына ў сінім чысценькім камбінезоне, стракатай, як вясновы луг, касынцы пільна сачыла за рухам станіны, за людзьмі ўнізе, занятымі працай. Зараз нехта са зборшчыкаў возьме гэтую «дэтальку», павядзе па праходу і пакажа месца, дзе яе паставіць. Павіснуць аслабленыя тросы, лёгка адчэпяцца крукі. Яна падцягне іх на небяспечную для людзей вышыню, і тады кран з грукатам і звонам ад'едзе назад. Часам ёй доўга прыходзіцца сядзець без працы, чакаць, пакуль механікі і зваршчыкі дадуць новую цяжкую дэталь. Яна азірае цэх з вышыні і зайздросціць слесарам — яны працуюць увесь час ад гудка да гудка. Сярод вялізных машын маленькія людзі — як мурашкі. Але машыны гэтыя, прыгожыя і разумныя, збіраюцца іх рукамі. Праўда, без яе працы, без крана, яны нічога не сабралі б, бо не здолелі б падняць нават невялікі «вузялок». Гэтая думка заўсёды суцяшае Ніну: не апошні «вінцік» і яна ў цэху.

Ніна пазваніла: «Прымайце сваю дэтальку».

З-за станка вынырнула знаёмая постаць. Хлопец у берэце спыніўся ў праходзе, спіной да яе, глядзіць некуды ў канец цэха, дзе працуюць упакоўшчыкі, і быццам не чуе і не бачыць, што на яго паўзе двухсотпудовая аграмадзіна. Ніна рэзка затармазіла кран. Станіна небяспечна гайданулася. Кранаўшчыца пазваніла гучна, злосна. Хлопец — ні з месца.

Ніна высунулася з будкі і закрычала:

— Гэй, ты! Доўга варон будзеш лавіць? Разява!

Тады Славік павярнуўся, ухмыльнуўся на ўвесь замурзаны твар, бліснуў прыгожымі зубамі, сарваў берэт і прыветліва махнуў ім.

— Ах, гэта вы, лэдзі?! Рады вас вітаць! І пачуць анёльскі галасок і арыстакратычны стыль…

Але ў гэты момант нехта са слесараў заляпаў малатком так, што зазвінеў увесь метал у цэху. Ніна не разабрала ніводнага слова. А Славік пачуў, як яна кінула з вышыні, як камень:

— Піжон!

«Запішам і гэта на твой рахунак, дарагі „дзятлік“», — падумаў Славік і, нахіліўшыся, спрытна нырнуў пад станіну, што па тэхніцы бяспекі таксама забаранялася. З'явіўшыся на другім баку, надзеў парусінавую рукавіцу і… «павёў» станіну на месца. Рабіў ён гэта спачатку лёгка і няўважліва, як вопытны майстар. Але паставіць «дэтальку» на месца — на другую станіну — аснову станка — не так проста, як Славіку здавалася спачатку. Пры ўсім уменні і спрытнасці кранаўшчыцы станіна гойдалася і адыходзіла то ў адзін, то ў другі бок. Пасля дзвюх-трох спроб Славік зразумеў, што яму не вытрымаць гэтага, па сутнасці, першага экзамену, і вырашыў, што ва ўсім вінавата чортава «дзятліха». Там, у будцы, яна знарок робіць так, каб паказаць яго няздатнасць. Здзекуецца. Чакай жа!

Ён задраў галаву і крыкнуў:

— Гэй, ты! Варона!

Але Ніна была такая засяроджаная, што востры тварык з доўгім носікам, за што Славік адразу ахрысціў яе «дзятлікам», яшчэ больш завастрыўся і выцягнуўся. Славік азірнуўся, каб паклікаць Тараса. Гонар дазваляў яму ў цяжкіх абставінах звяртацца за дапамогай да Тараса і да Косці — больш ні да каго. Але ў той міг з'явіўся Іван Ходас. Славіка ажно перасмыкнула: зноў Ходас. Гэты востры на слова, зласлівы і непрымірымы Іван заўсёды аказваецца побач, калі ён, Славік, трапляе ў няёмкае ці цяжкае становішча. Быццам назірае за ім.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV