Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Ты за ўсю брыгаду жарэш хлеба.

— А ён бясплатны.

— Не бясплатны. А ўваходзіць у кошт страў. Пабудуеш з такімі камунізм!

— Слава! Як не сорамна! — абурыўся Тарас. — Табе хлеба шкада? Няхай есць на здароўе. Хлеб застаецца на сталах.

— Гэта крык душы індывідуаліста, які не можа дараваць, што нехта з'еў больш за яго, — спакойна, быццам аб нечым пабочным, сказаў Варэнік з суседняга століка.

А для Славіка яго словы — што аплявуха. Ён зразумеў, наколькі недарэчны папрок, які ён

кінуў Івану. Ганебны. Як не сорамна яму, сыну інтэлігента, які рос у выгодзе, папракнуць за кавалак хлеба рабочага чалавека? Пры ўсёй сваёй развязнасці Славік збянтэжыўся і змоўк. Раптам адчуў, што цяпер самому страшна працягнуць руку за хлебам. А хлопцы ўжо гаварылі пра другое. Кінулі дзве рэплікі — і далей, ніколі не перажоўваюць адно і тое ж. У размовах, як у працы, у жыцці, не спыняцца, імкліва рухацца ўперад — такі дэвіз іх.

Славік сербануў гарачага супу і адставіў талерку.

— Ты што? — заклапочана спытаў Тарас.

Хлопец зморшчыўся.

— Нясмачна? Ды не, сёння якраз што трэба, малайцы кухары. Еш.

Суп Славіку падабаўся, есці хацелася, і яму зноў стала ледзь не да слёз шкада сябе. Следам за гэтым прылівам жаласці да сябе — злосць на ўсіх, нібы яны вінаваты, што з-за сваёй упартасці ён застанецца галодны. А Ходас, накідаўшы ў суп гарчыцы, сёрбаў з такім смакам, што ажно варушыліся паружавелыя вушы і раздзьмуліся ноздры.

«Чаўкае, як свіння», — падумаў Славік, каб хоць як-небудзь прынізіць свайго непрыяцеля. Да іх падышоў сакратар парткома завода Гарачкін. З тонкімі рысамі твару, белымі валасамі, сакратар здаваўся маладзей сваіх год. Але на заводзе ведалі, што ён дваццаць пяць год праслужыў у арміі палітработнікам. Чалавек ён памяркоўны, далікатны, але напачатку спрабаваў заводскую дэмакратыю ператварыць у вайсковую.

— Я вам прынясу супу, Пятро Савелевіч, — прапанаваў Косця, калі сакратар падсеў да іх стала.

— Дзякую. Няма калі. Тысяча спраў. Я пазней паабедаю.

«Калі ў сталоўцы не будзе рабочых?» — хацеў уедліва спытаць Славік, але стрымаўся.

— Хлопцы, пасля змены правядзём мітынг. Скажам наша рабочае слова аб Праграме. Трэба, каб хто выступіў ад вашай брыгады.

— Тарас.

— Ды ну, хлопцы, няёмка! Усё я ды я.

— Правільна. Лепш, каб хто з сябраў брыгады.

— Тады Іван. Ён народжаны прамоўца.

— Значыцца, дамовіліся: Ходас, — звярнуўся сакратар да рабочага.

Іван кіўнуў галавой.

— Падумайце, што вы можаце яшчэ зрабіць да з'езда, — сказаў сакратар да Тараса. — Паглядзіце свае абавязацельствы.

Тады Славік гучна, здзекліва і зларадна хмыкнуў:

— Хэ! А што ён скажа, Ходас? Ён жа газеты ў вочы не бачыў.

Іван падскочыў, твар яго ўміг наліўся крывёю.

— А ты бачыў?

— Я не толькі бачыў. Я чытаў! А ты ўпершыню ў Тараса пабачыў. А збіраешся выступаць. Балбатун ты!

Сам ты балбатун! Большага за цябе…

— Ах, я балбатун? Тады скажы шчыра і сумленна — чытаў ты? Ага, маўчыш! Ты ж з Валькай на пляжы пракачаўся.

— Ну, ты! — Іван сціснуў кулак.

— Слава!

— Што «Слава»? А я выкрываю няшчырасць і ханжаства.

Славік знарок амаль крычаў, каб пачулі другія рабочыя, каб прыцягнуць іх увагу. Ён бачыў, як Тарас і ўсе хлопцы стараюцца «спусціць на тармазах» гэтую непрыемную размову. Тарас пацягнуў за палу пінжака Івана, прымусіў яго сесці, сціснуў локаць і сказаў да сакратара:

— Мы абмяркуем, Пятро Савелевіч… Выступленне ад брыгады будзе.

Гарачкін стаяў і моўчкі слухаў, пільна разглядаючы Славіка. Праніклівы позірк сакратара і бянтэжыў і яшчэ больш раздражняў няўрымслівага юнака.

— Славік, дай папяросу, — працягнуў руку Лапацін.

— «Люблю грозу в начале мая», — дэкламаваў у талерку Генрых.

— Што вы загаворваеце зубы? — не сціхаў Славік, яшчэ больш павышаючы голас. — Вам хочацца быць добранькімі? Чаму ты змоўк, прамоўца? Няма чаго сказаць? Дэмагогі!

Гарачкін раптам ляпнуў далоняй па стале.

— Даволі мітынгаваць, Шыковіч! Абед канчаецца, — сказаў сярдзіта і пайшоў у другі канец залы.

Славік, як бы дэманстратыўна выконваючы загад сакратара, пачаў на поўны рот есці катлеты. За сталом усталявалася цяжкая цішыня. Нават жавалі бясшумна. Не ўзнімалі вачэй. Толькі Генрых, разглядаючы шклянку з рэдкім ружовым кісялём, ціха дэкламаваў:

Дорогая, сядем рядом, Поглядим в глаза друг другу.

…Сакратар парткома выклікаў Тараса.

— Але і экземплярчык ты прыцягнуў. Мне казалі — я не верыў. Разваліць ён табе брыгаду.

— Калі ён можа разваліць брыгаду, то грош нам цана. Чаго мы варты?

— Ты самакрытычны. Але май на ўвазе, Славік твой не такі наіўны, як табе здаецца. У яго даволі цвёрдыя перакананні. Не Ходасу ён крычаў, а ўсім, хто абедаў. Хацеў памітынгаваць раней… Ходас — зачэпка…

Тараса здзівіў такі нечаканы паварот у разважаннях сакратара. Баяцца Славіка? Смешна.

— Ты чуў, што ён крычаў? «Дэмагогі!» Хто — дэмагогі? Хто не прачытаў. Шмат хто не паспеў прачытаць.

— Але не меў Ходас маральнага права згаджацца выступаць! — запярэчыў Тарас. — Тут Шыковіч праўду сказаў. Іншая рэч, як ён гэта сказаў. Непрыязь у іх адзін да аднаго — вось што дрэнна.

— Што ж, глядзі. На тваю адказнасць. Калі што — будзеш адказваць перад парткомам.

Мітынг уразіў Славіка перш за ўсё сваёй масавасцю. Звычайна пасля змены рабочыя спяшаюцца хутчэй дадому. Асабліва жанчыны. Іх цяжка затрымаць на пяць — дзесяць хвілін.

Поделиться:
Популярные книги

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Крещение огнем

Сапковский Анджей
5. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.40
рейтинг книги
Крещение огнем

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Адвокат империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Адвокат империи

Два лика Ирэн

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.08
рейтинг книги
Два лика Ирэн

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Я все еще не князь. Книга XV

Дрейк Сириус
15. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не князь. Книга XV