Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Славік знарок праціснуўся да прахадной, каб пабачыць, як рабочыя будуць уцякаць, сварыцца з вартаўніком. Але нічога гэтага не было. Тыя ж самыя жанчыны, наадварот, ціснуліся бліжэй да трыбуны, выкарыстоўваючы сваё жаночае права быць наперадзе. Людзі засяроджаныя, сур'ёзныя, уважлівыя — і старыя і моладзь. І, што дзіўна, не было нудных прамоўцаў. Гэта таксама ўразіла Славіка. Усе гаварылі з такой палымянасцю, што ў хлопца зноў з'явілася тое пачуццё захаплення, якое ён адчуў учора, калі чытаў праект. Толькі выступленне Тараса яго насцярожыла. Брыгадзір гаварыў пра маральны кодэкс будаўніка камунізму. Славіку здалося, што гэта знарок для яго. А ён страшэнна не любіў, калі хто-небудзь пачынаў чытаць яму мараль

з мэтай перавыхаваць. Тады ў яго з'яўлялася жаданне зрабіць усё наадварот. Разам з насцярожанасцю ён адчуваў задавальненне, што не даў Ходасу пакрасавацца перад народам. Хацелася глянуць пераможанаму ворагу ў твар. Славік пачаў прабірацца наперад. На яго зашыкалі, каб не перашкаджаў слухаць. І ён не адважыўся хваляваць ціхае людское мора — застыў на месцы. Ён адчуў, усвядоміў веліч гэтага мора, яго магутную сілу. Разумную сілу, якая не разбурае, а стварае. І, можа, упершыню адчуў сябе часцінкай гэтай сілы. Аднак разуменне таго, што ён — часцінка вельмі маленькая яшчэ, на гэты раз не здалося яму зневажаючым яго чалавечую годнасць.

Ён выходзіў з завода цераз шырока адчыненыя вароты ў натоўпе рабочых з нейкім асаблівым гонарам. Чамусьці яму хацелася, каб у гэты міг яго ўбачыў бацька.

16

Шафёр гнаў па лясной дарозе як ашалелы, таго і глядзі, разаб'е. А дарогі такой — кіламетраў дваццаць. У некранутым сасновым бары — тоўстае карэнне, цэлыя карнявыя вузлы, як добрыя камяні; у дубовых гаях — старыя грэблі, на якіх мала засталося насцілу, адны ямы, палітыя ўчарашнім дажджом. Шафёр ні на што не зважаў. А побач з ім у кабіне бестурботна спаў старшыня. Шыковіч праз шкло ў задняй сценцы бачыў, як з боку ў бок матлялася пляшывая галава. Яго і дзвюх дзяўчат-калгасніц кідала ў кузаве, як тыя кавуны, — ад борта да борта. Дзяўчаты смяяліся, хапаліся адна за адну, потым, асмялеўшы, пачалі хапацца і за яго. Кірылу падабалася такая непасрэднасць і тое, што яго не лічаць яшчэ за старога, калі падбіваюць на жарты. Неяк асабліва хваляваў дотык маладых дужых рук, ад якіх пахла зямлёй і зернем. Ад мяшкоў, на якіх яны сядзелі, патыхаў цёплы водар збажыны. Але хутка Шыковіч адчуў, што ад такой вясёлай язды пачынае балець усё нутро. Не тыя гады, каб так трэсціся.

Нарэшце выехалі з лесу на асушанае балота. Дарога праз тарфянікі — што коўдра, роўная і мяккая. І дзіўна — ці так здалося на раўніне, дзе няма за што зачапіцца воку, ці на самай справе — шафёр павёў машыну асцярожней і павольней. Сціхлі дзяўчаты, як бы засаромеліся сваёй лясной гарэзлівасці. Нават прачнуўся старшыня; з яго боку з кабіны пацягнула папяросным дымком.

Кірыла прылёг на мяшкі і паглыбіўся ў разважанні.

«Трэба будзе выясніць, колькі служыць машына пры такіх дарогах і такой яздзе. Варта ўставіць дзе-небудзь пра тып старшыні, як з гадамі мяняецца іх знешні выгляд. Такіх, як гэты Грак, я даўно не сустракаў. Вынырнуў быццам з сорак пятага года».

Немалады — год пад пяцьдзесят — старшыня больш за ўсё нагадваў калгасных кіраўнікоў таго далёкага пасляваеннага часу: непаголены, у зашмальцаванай, даўно, відаць, не мытай, гімнасцёрцы з чорнага грубаватага сукна, у старамодным дыяганалевым галіфэ, у пажоўклых ботах і, галоўнае, з кірзавай палявой сумкай, невядома чым туга напакаванай. Гэтая працёртая на вуглах сумка проста-такі прываражыла Шыковіча. «Няўжо з ваеннага часу?» — карцела спытаць.

Убачыўшы каля складоў «Закупзерне» старшыню з Загалля, Шыковіч зразумеў, чаму сакратар райкома спрабаваў адгаварыць яго ад паездкі ў гэтую далёкую вёску, куды нават раённыя работнікі рэдка заглядваюць.

Беразоўскі — стары знаёмы Шыковіча, некалі працаваў у абкоме камсамола. Малады энергічны сакратар. Сустрэў Шыковіча з радасцю:

— Нарэшце ты заглянуў і ў наш забыты творцамі раён. Цяпер

я цябе не выпушчу.

— Мне трэба перш за ўсё дабрацца да Загалля.

Сакратар насцярожыўся:

— Чаму адразу ў Загалле?

— Ды так. Кажуць, цікавая вёска, — ухіліўся ад тлумачэння Шыковіч.

— Вёска за сямю лясамі, дзевяццю балотамі. Этнаграфічны куток. Гэтым і цікава. Але, скажу табе шчыра, калгас там не самы лепшы.

— А мне і трэба не самы лепшы.

— Значыцца, маеш намер пісаць разгром?

— А ты баішся?

— А хто не баіцца? Ваш брат настрочыць — а нас на бюро абкома па сігналу газеты. Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велізарнай рабоце, якую вядзём у апошнія гады, і пры пэўных поспехах хапае і прарэхаў. Шмат якія намаганні тонуць, як у бяздоннай бочцы. То засушыла, то падмачыла. Працуеш-працуеш, а вынікі…

— Незадаволены вынікамі?

— Якая можа быць задаволенасць? Вышэй дзевяці цэнтнераў ніяк не можам узняцца.

— А кукуруза?

— Кукуруза якраз добрая. На круг цэнтнераў па трыста.

— Лепшая, чым летась?

— Лепшая!

— А летась у вас, здаецца, было па шэсцьсот?

Беразоўскі засмяяўся:

— Гэта твой друг Раманаў у кабінеце на паперы вырошчваў па гэтулькі.

— Ты ў яго быў трэцім. Маеш вопыт.

— Цяпер за такі вопыт будзеш глядзець на неба вось праз што, — сакратар склаў пальцы ў выглядзе крат.

— А не здаецца табе, Барыс Пятровіч, што нежаданне пусціць журналіста ў слабы калгас — гэта сцэна з той жа оперы «Паказуха»?

Беразоўскі пакрыўдзіўся:

— Я хацеў памагчы табе напісаць такі нарыс, за які цябе, пісаку, пахвалілі б, а ты вунь як вытлумачыў… Ну дык каціся ты ў сваё Загалле.

— А як туды дакаціцца?

— Добра. Не будзем крыўдзіцца адзін на аднаго, а то яшчэ пасварымся. Пачакай гадзіны дзве, я правяду нараду дырэктараў школ і пасля завязу цябе сам.

Але, блукаючы па райцэнтры, Шыковіч падышоў да склада, дзе стаяла чарга машын са збажыной, і натрапіў у канторы на загальскага старшыню.

Грак, калі Шыковіч звярнуўся да яго, акінуў падазроным позіркам, спытаў коратка:

— Хто?

— Лектар.

Шыковіч не хлусіў: кожны раз, выязджаючы ў раён, ён браў у абкоме партыі лектарскую пуцёўку. Часцей за ўсё рабіў даклады пра літаратуру. Але цяпер яму хацелася расказаць сялянам аб праекце Праграмы, пачуць іх думкі.

— Лектар — рэч патрэбная, — паблажліва дазволіў пад'ехаць супакоены старшыня. Але, пераканаўшыся, што едзе ў калгас птушка невялічкая, ніякі не рэвізор, ён тут жа страціў усялякую цікавасць да гэтай «рэчы патрэбнай».

Шыковіча такое вызначэнне лектара спачатку абурыла, пасля рассмяшыла. Прыгадаўшы ў машыне, што ён — «рэч патрэбная», не стрымаўся — усміхнуўся, пакруціў галавой. Дзяўчаты глядзелі на яго як на дзівака.

Зноў лес. Зноў балота, не асушанае, з дзедаўскімі грэблямі. І вось яно — Загалле, вялікае сяло ў падкове дубовых гаёў.

Не вызначаюцца яшчэ асаблівай навізной нашы вёскі. Пра гэта многа гаварылі і пісалі. Пісаў і Шыковіч. Але амаль усюды, дзе ён ні ездзіў, то бачыў побач са старымі хатамі новыя збудаванні: ці то тыповая школа, бальніца, клуб, ці новыя дамы, светлыя, прасторныя, хоць і нетыповыя (кожны будаваў па ўласнаму праекту), шмат дзе цагляныя, пад гонтай і шыферам, і бадай што ва ўсіх калгасах новыя гаспадарчыя пабудовы: кароўнікі, свінарнікі, над якімі ўзвышаюцца воданапорныя вежы, ветраныя рухавікі. Усё гэта надае вёскам новы выгляд. Нічога новага не было ў Загаллі. Сяло ў вайну не гарэла. І ўсё тут было старое. Хаты бадай што дарэвалюцыйныя, прыплюснутыя, з нізкімі і маленькімі акенцамі, з замшэлымі стрэхамі. Быццам і не раслі тут людзі, не жаніліся, не аддзяляліся ад бацькоў, не заводзілі свой куток, не дбалі, каб ён быў больш прыгожы, чым дзедаўскі.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7