Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Няўжо ўсяго? — як бы здзівіўся Тарасаў, праглядаючы бегла артыкул.

— Хоча абяліць таго, хто сам сябе счарніў. Адкрывацель знайшоўся! Але ж не ў гэтым сутнасць… Гісторыя ёсць гісторыя. Шыковіч яе не рабіў. Не Шыковічу яе і перарабляць. Тут небяспечная сама тэндэнцыя. Я табе папрок кіну, Сяргей Сяргеевіч. Патураеш ты яму. А ён з тых, хто лічыць, што калі партыя развянчала культ Сталіна, значыцца, трэба ўсё перавярнуць дагары нагамі…

— Тэндэнцыя, безумоўна, шкодная, — спакойна згадзіўся Тарасаў, праглядаючы апошнюю старонку артыкула, а потым узняў галаву, глянуў на Гукана і сказаў: — Але я не бачу лагічнай сувязі.

Пры чым тут гэтая тэндэнцыя да таго, што Шыковіч хоча даказаць ды амаль даказвае, што ў бальніцы была падпольная група. Ты цвёрда ведаеш, што яе там не было?

Гукан шумна сеў з боку стала, ляпнуў сябе далоняй па грудзях.

— Ды не ў гэтым справа, Сяргей Сяргеевіч! Тут галоўнае — метад. Пры такім метадзе пошукаў любы фашысцкі паслугач можа цяпер аб'явіць сябе падпольным дзеячам…

— А хто тут аб'яўляе? — паклаў на артыкул рукі Тарасаў.

— Ды хаця б баба гэтая…

— Сухадол? — голас сакратара гаркома раптам стаў жорсткі. — Дзе ж яна служыла? У заразнай бальніцы?! — І рэзка падняўся. Але, мабыць, спалохаўшыся, што можа сарвацца, дастаў папяросу, запаліў і сказаў прымірэнча: — Не гарачыся, Сямён Парфёнавіч. А то як бы нам не вярнуцца да старой тэндэнцыі, якая таксама нямала шкоды нарабіла.

Гукан зразумеў, што Тарасаў знаёміўся з артыкулам раней. Не мог ён, так бегла прагледзеўшы, запомніць прозвішчы і абставіны.

«Ясна, Шыковіч узгадняў з ім. Цяпер, безумоўна, Тарасаў будзе падтрымліваць яго. З ім не дамовішся. Трэба ісці ў абком».

— Ты пачытай уважліва. Як ён будуе артыкул. Робіць надзьмутую позу аб'ектыўнага шукальніка. А па сутнасці, рэвізуе рашэнні гаркома аб падполлі.

— Сур'ёзна? — зноў як бы здзівіўся Тарасаў. — Ну, гэта мы паправім.

«Паправім? Няўжо ён збіраецца друкаваць?»

— Ты што, лічыш, што гэтую муру можна друкаваць?

Тарасаў зноў сеў, падсунуўшы крэсла бліжэй да Гукана, каб не было так афіцыйна, убок выпусціў дым і, пранікліва зазіраючы ў глыбокія чорныя вочы Гукана, спытаў па-сяброўску інтымна, каб выклікаць на шчырасць:

— А што цябе, Сямён Парфёнавіч, так усхвалявала? Жаданне Шыковіча рэабілітаваць Савіча? А калі ён сапраўды патрыёт?!

— Сяргей Сяргеевіч, ты далёкі ад нашых партызанскіх спраў. Ты быў на фронце. А я ў самай гушчы варыўся. Ты не ўяўляеш умоў, у якіх мы вялі барацьбу. Акупанты, правакатары, здраднікі. Нарэшце, такія зайцы, якія баяліся вушамі паварушыць. А цяпер хочуць выдаць сябе за герояў. Ну, у атрадах, там ясна, на віду ўсё: хто герой, хто баязлівец. А вось тут, у горадзе… Я семнаццаць год разбіраюся з гэтымі справамі…

«Нічога ты не разбіраешся. Напісаў за цябе ІІІыковіч кнігу, і ты цяпер выдаеш яе за непагрэшную ісціну», — падумаў Тарасаў з абурэннем. А сказаў з усмешкай:

— Памруць гісторыкі, Сямён Парфёнавіч, калі ты захопіш манаполію на ўсе даследаванні.

Гукан зразумеў іронію сакратара, і яна моцна апякла яго. Ён ажно адхіснуўся. Але зрабіў выгляд, што адваліўся на спінку крэсла, прыгладзіў рэдкія валасы, адпарыраваў амаль весела:

— Ну, з Шыковіча гісторык, як з мяне… паэт.

Тарасаў патушыў у попельніцы папяросу і адсунуўся разам з крэслам да стала. Быццам абодва работнікі захацелі разгледзець адзін аднаго з пэўнай адлегласці.

— А гэта дрэнна, што мы з табой не паэты. На нашых пасадах нам трэба быць паэтамі. Неабавязкова, канешне, рыфмаваць. Рыфмачоў без нас даволі. А вось мысліць паэтычна, шырока і вобразна… —

Сакратару самому падабалася гэтая нечаканая думка, і ён падняўся да акна з намерам трохі пафіласофстваваць. Але Гукан зірнуў на гадзіннік і таксама падняўся:

— У мяне сустрэча з архітэктарамі. Не хочаш папрысутнічаць? Архітэктура блізкая да паэзіі.

— Не, дзякую. Ты ж казаў, вы самі не разабраліся яшчэ. Не буду перашкаджаць вам спакойна разбірацца.

— Дык што з гэтым? — зняважліва кіўнуў Гукан на стол, дзе ляжаў артыкул.

— Пачытаем. Падумаем. Памяркуем.

— Жывіцкаму пазвані, а то, чаго добрага, пад націскам напорыстага аўтара…

— Не бойся. Без нашай з табой згоды не дадуць.

Застаўшыся адзін, Тарасаў доўга, задумліва паліў каля адчыненага акна, разглядаючы вуліцу, машыны, прахожых. Потым дастаў з сейфа нейкі дакумент, пачаў чытаць яго не сядаючы. Зайшла работніца гаркома высветліць нейкае пытанне — ён схаваў дакумент у шуфляду стала. Пагутарыў з ёй, падпісаў паперы. Выйшла — павольна дачытаў гэтыя нейкія паўтары старонкі на машынцы, прагледзеў дакумент яшчэ раз, схаваў яго ў сейф і зноў паліў каля акна.

Сказаў сам сабе сярдзіта:

— Этыка!.. Даволі такой этыкі! Эх, Сяргей, Сяргей, страхуешся. Пасаромейся! Не бойся шышак.

Рашуча падышоў да століка з тэлефонамі, набраў нумар.

— Жывіцкі? Прывет. Што гэта ты марынуеш справаздачу аб злёце ўдарнікаў камуністычнай працы? Заўтра? Ох, аператыўнасць у вас! Шыковіч у рэдакцыі? Папрасі яго зайсці да мяне.

Спытаў адразу ж, як толькі прывіталіся:

— Што будзем рабіць, Кірыла Васільевіч?

— Трэба друкаваць, — пераканана адказаў Шыковіч. — Я ўпэўнены, адгукнуцца дзесяткі людзей, якія дагэтуль маўчалі. Не разумею, Сяргей Сяргеевіч, чаго мы баімся.

— Мы нічога не баімся. Але, можа, варта яшчэ пашукаць?

— Такая публікацыя — даволі распаўсюджаны і плённы метад пошукаў.

Тарасаў на хвіліну як бы задумаўся. Потым энергічна падышоў да сейфа, адчыніў яго, дастаў той дакумент, які паўгадзіны назад перачытваў.

— Хачу паказаць табе яшчэ адзін дакумент. Гэта з той папкі, з якой ты знаёміўся ў Вагіна. Але тады я параіў гэта выняць.

Кірыла амаль з хваляваннем узяў працягнутыя стандартныя лісты, сашчэпленыя, і адразу чамусьці глянуў на другую старонку, на подпіс. Дакумент быў копія, і подпіс, як і ўсё іншае, надрукаваны на машынцы: «С.Гукан, былы камісар партызанскай брыгады імя Чапаева, сакратар Чыгуначнага райкома партыі». Дата: 16/Х 1945 г.

Гэта была заява ў органы дзяржаўнай бяспекі. Яна пачыналася словамі:

«Мне стала вядома, што ў горад з Германіі, дзе яна прабыла каля двух год, вярнулася дачка ворага народа і здрадніка, фашысцкага прыслужніка доктара Савіча С.А. — Савіч Соф'я Сцяпанаўна».

Прачытаў гэта Кірыла і адчуў, як кроў балюча ўдарыла ў скроні і ў цемя. Перасохла ў горле. Ён каўтнуў паветра.

Тарасаў як бы ўглыбіўся ў газету, але ўпотай сачыў за выразам твару Шыковіча.

У заяве характарызаваўся Савіч. Ён не толькі служыў у нямецкай управе, ён яшчэ, выходзіць, правакатар. Меў сувязь з некаторымі падпольшчыкамі. З адным з партызанскіх атрадаў, з якім — не гаварылася. Але ў выніку яго «падпольнай дзейнасці» адзін за адным правальваліся і гінулі нашы людзі, зрываліся адказныя аперацыі. Падпольная арганізацыя вынесла здрадніку і правакатару Савічу смяротны прысуд.

Поделиться:
Популярные книги

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4