Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Сапраўды, Зося з дня ў дзень адчувала прыліў гэтай новай сілы, даўно забытай, і ёй было хораша і… страшна. Ніколі, ні ў гестапа, ні ў лагеры, ні перад аперацыяй, у яе не было такіх прыступаў страху, якія здараюцца часам цяпер. Часта сніцца, што ў яе зноў хворае сэрца, што яна зноў задыхаецца, і яна прачынаецца ў халодным поце і слухае сваё сэрца. Ну вось, зноў яно калоціцца ліхаманкава. Але праходзяць хвіліны — і сэрца пачынае біцца поўна, спакойна, у рукі і ногі вяртаецца здаровая моц.

Ёй хочацца расказаць пра свой страх Антону Кузьмічу ці Машы,

але яна не адважваецца, прымхліва баіцца — не спалохаць бы словамі гэтую дзівосную сілу.

З удзячнасцю, улюбёна глядзіць Зося на Машу, любуецца яе залатымі вейкамі і такімі ж незвычайнымі валасамі, і вельмі хочацца ёй сказаць гэтай дзяўчыне сардэчныя словы, сказаць, што палюбіла яе не як бальнічную, а як родную сястру. Але чамусьці і гэтыя словы яна баіцца сказаць. А Маша таксама заварожана, з замілаваннем, як на дзіця, глядзіць на Зосю, думае, чым бы развесяліць яе, і пакутуе ад таго, што нічога не можа прыдумаць. Зрэдку яны ўсміхаюцца адна адной вачамі і позіркамі прызнаюцца ў любві.

— Соф'я Сцяпанаўна, хочаце, я пачытаю вам вершы Блока. Антон Кузьміч любіць Блока, і ў яго кабінеце ляжыць томік.

Яна згадзілася, ледзь прыкметна кіўнуўшы галавой і заплюшчыўшы вочы.

Узрадаваная Маша пабегла за кнігай. Яна не ўбачыла, як Зося ўздрыгнула ад гэтай нечаканай прапановы. Блока любіў яе бацька і чытаў ёй, малой. Маці не вельмі ўхваляла гэта, раіла Маякоўскага. Яны па-рознаму выхоўвалі яе, маці і бацька. Маці, напрыклад, каб навучыць яе плаваць, аднойчы выпіхнула з лодкі на сярэдзіне ракі і гэтым так напалохала бацьку, што ў таго ледзь не быў сардэчны прыступ. У дзевятым класе Зося таксама палюбіла Блока.

Пасля вайны яна рэдка думала пра маці. А ў той момант, калі Маша сказала пра Блока, яна чамусьці ўспомніла маці, і сэрца яе, яшчэ не загоенае, сціснулася і зашчымела забытым болем. Маці загінула ў Польшчы, у жонкі яе брата ёсць паведамленне, у якім горадзе яна пахавана.

Зося падумала:

«Калі я зусім ачуняю, то збяру грошай і з'езджу на яе магілу. Я папрашу кветак з нашага саду. Работніцы ясляў дадуць. — І раптам зноў страх: — Няўжо мяне не пусцяць на магілу маці?»

Прыгадала, што, вярнуўшыся з Германіі, яна не знайшла магілу бацькі, хоць помніла, дзе яго пахавалі, і ёй захацелася плакаць. Яна паспрабавала стрымацца і не здолела — заплакала па-дзіцячы, наўзрыд. Суседка, таксама пасляаперацыйная, слабым голасам спытала:

— Чаго вы? У вас жа ўсё так добра! — Сама яна здагадвалася, што ў яе выразалі ракавую пухліну, і з жахам думала, што гэта не збаўленне ад хваробы.

— Калі ласка, не звяртайце ўвагі. — Зося ўсхліпвала і выціралася прасціной.

Вось і гэтага ніколі не было да аперацыі: хворае сэрца яе было чэрствым.

Маша, вярнуўшыся і ўбачыўшы сяброўку ў слязах, спалохалася. Але тая заспакоіла яе:

— Ды не, нічога, Маша, слаўная вы мая. Я проста ўспомніла. Мой бацька любіў Блока.

Пра бацьку яе Яраш забараніў гаварыць. І Маша, каб нічога не адказваць, наўздагад разгарнула томік і пачала чытаць:

В
сыром ночном тумане
Все лес, да лес, да лес… В глухом сыром бурьяне Огонь блеснул — исчез… Опять блеснул в тумане, И показалось мне: Изба, окно, герани Алеют на окне…

Адзін верш, другі, і раптам убачыла, як азарыўся Зосін твар. Не было ў яе яшчэ такой усмешкі. Невясёлыя вершы, а смутак з вачэй яе знік. Дзіўна. Ды ім перашкодзіла суседка: заплакала яна.

Усё адно Маша выскачыла з бальніцы на вуліцу з надзвычай узнятым настроем. Свяціла неспякотнае ўжо жнівеньскае адвячоркавае сонца. Ішлі па вуліцы людзі, адны — павольна, другія — спешліва. Імчалі аўтобусы, «Волгі» і «Масквічы».

Маша любіла свой горад. Любіла гуляць у парку, які лічыцца найлепшым у рэспубліцы. Але адной усё-такі сумна. Каб сустрэць каго-небудзь вясёлага! Яна ўспомніла Славіка. Яна думала пра яго і раней. І пра Тараса. Пра абаіх. Употай чакала, што хтосьці з іх захоча сустрэцца з ёй.

Але хлопцы не праяўлялі ініцыятывы. Славік, безумоўна, несур'ёзны суб'ект, балбатун і нахабнік. Але Маша не магла забыцца, як ён з першага позірку захапіўся ёю. Ніхто яшчэ так адразу не захапляўся. Часцей за ўсё яна чула: «Глядзі, якое рыжоцце пайшло!» Гэта яе абражала. А вось Славік, той адразу: «Вы ж незямная». А яна зямная, звычайная дзяўчына з палескай вёскі, і ёй, як усякай дзяўчыне, было прыемна пачуць такі шчыры камплімент. Акрамя ўсяго, яна адчувала сябе вінаватай — за аплявуху. Не такая ўжо яна «кісейная паненка», каб так абражацца за яго дурную балбатню.

Так, ёй хацелася сустрэцца. Але дзявочы гонар не дазваляў ёй першай шукаць гэтай сустрэчы.

А тут ёй раптам захацелася зрабіць нешта незвычайнае, гарэзлівае.

Паабедаўшы ў кафэ, яна пайшла ў парк. Размяніла ў прадаўшчыцы газіроўкі пяцікапеечную манету, папрасіла «дзве па дзве». Шчыльна зачыніла дзверцы будкі аўтамата. Даведалася па 09 тэлефон Шыковіча.

— Ало! — пачулася ў трубцы. Яна пазнала голас Славіка і не адказвала.

— Ало! — крыкнуў ён. — Што? Правяраеш, ці ёсць хто дома? На жаль, браток, ёсць я, верны вартавы бацькавых мільёнаў. І май на ўвазе — узброены атамнай пушкай. Але калі ты пазычыш мне пяць рублёў, мяне тут не будзе. Залазь, рабуй. Хрэн з імі, з мільёнамі!

Маша ледзь вытрымала, каб не зарагатаць ад гэтай Славікавай тырады невядомаму абаненту. Праглынуўшы смех, яна піскнула:

— Уладзіслаў Кірылавіч!

— О-о! — Відаць, яго здзівіў жаночы голас і такі нечаканы зварот. — Хм… сапраўды, гэта, здаецца, я — Уладзіслаў Кірылавіч. Я слухаю вас.

— Адна ашоба чакае ваш каля ўвахода ў парк, — па-старэчы прашамкала Маша.

— Колькі ёй год, ашобе гэтай?

— Шэмдзешат.

— Самы мой любы ўзрост! — засмяяўся хлопец.

Поделиться:
Популярные книги

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4